- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пражыўшы трыццаць два гады, я, беларус, вясковы чалавек, не ведаў, як выглядае чабор. Што ж, нічога страшнага. Мне нават не сорамна. Напрыклад, вядомы ў ХІХ стагоддзі крытык і літаратуразнаўца А. Скабічэўскі, паводле яго ж слоў, “ніколі не бачыў, як расце жыта”. Вялікі рускі паэт А. Някрасаў называў авадня чмялём (над статкам ўецца “шмелей неугомонный рой”). Кандыдат на атрыманне Нобелеўскай прэміі пісьменнік Д. Меражкоўскі блытаў пілу з напільнікам. Яшчэ адзін пісьменнік — савецкі — Ю. Алеша, прызнаваўся: “Я ні разу, ні ў дзяцінстве, ні ў юнацтве, ні пазней, у дарослыя гады, — словам, ні разу за ўсё жыццё не чуў спеву салаўя. Для мяне гэта было хлуснёй, умоўнасцю — калі я сам гаварыў пра салаўя ці чытаў у іншых”... (фрагмент)