be
Чала я не хiлiў прад сiлай

Чала я не хiлiў прад сiлай

Ластоўскі Вацлаў

Вацлаў Ластоўскі (1883-1938) — палітык, пісьменнік, кнігазнаўца, этнолаг, гісторык. Аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі» (1910), першай «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (1926), рэдактар часопіса «Крывіч» і зборніка «Вянок» Максіма Багдановіча. Сакратар рэдакцыі «Нашай Нівы», кіраўнік «Беларускай Кнігарні» і Беларускага Выдавецкага Таварыства ў Вільні. Другі старшыня Рады міністраў БНР (1919-1922). Складальнік «Падручнага расейска-крыўскага слоўніка». Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея і акадэмік АН БССР. Паэт, празаік, літаратурны крытык, перакладчык. Рознабаковы талент эпохі «Нашай Нівы». Разам з сотнямі дзеячаў беларускай культуры ў 1930 годзе быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», якая ў НКУС мела загаловак «Справа В. Ю. Ластоўскага і інш.» У 1931 годзе прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў Саратаў, дзе працаваў у аддзеле рэдкай кнігі Саратаўскага ўніверсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Ахвяра сталінскага тэрору.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
  • Дата выхаду: 2021-03-09
  • Выдавец: Будзьма Беларусамі!
  • Памеры: 00:01:20
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2021 by Будзьма Беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Лэслі Найф
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org