Чаму студэнтка адмовілася ад прэзідэнцкай стыпендыі?
2020-09-24 21:27
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Патрыцыя Свіціна адмовілася ад стыпендыі спецфонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.
Падчас урачыстай цырымоніі ўручэння адпаведнага сертыфіката дзяўчына сказала, што не можа прыняць гэтую стыпендыю ад улады, якая калечыць і забівае свой народ.
Ці лёгка была пайсці на такі крок і адмовіцца ад прэзідэнцкай стыпендыі? Якімі былі наступствы? Як да рашэння дзяўчыны паставіліся аднакурснікі і сям’я?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае фолк-спявачка Патрыцыя Свіціна.