be
epub

Чарнавікі і пісьмы

Федарэнка Андрэй
Апавяданьне

Шаноўны (закрэсьлена). Паважаны (закрэсьлена). Сьцяпан Цім… (закрэсьлена). Не, і яшчэ раз не! Ніякі ты не шаноўны, не паважаны; не падымаецца рука пісаць і не паварочваецца язык называць цябе па­бацьку і на “вы”, таксама як і адмаўляюцца вочы верыць таму, што сёньня ўбачылі: у газеце... тваё фота! З тваім прозьвішчам уні-зе, з указаньнем новай тваёй пасады… Прабач, заўсёды блытаў і блытаю вашыя гэтыя шарашкіны канторы, таму не магу сказаць, у якім з катухоў на тле вусатага свайго правадырскага партрэта будзеш ты цяпер сядзець; затое ведаю, што гэта табе, Сьцёпа, дадзеная ўлада вырашаць чужыя лёсы, што гэта да цябе трэба будзе зьвяртацца па самых розных пытаньнях. Запісвацца да цябе на прыём. Чакаючы, туляцца па калідоры ці нудзіцца ў “прылазьніку” пад касым прыцэлам вачэй сакратаркі — а ў цябе, канечне, і такая зьявіцца, як будзе і свой цэлы штат з намесьнікаў, падначаленых, лёкаяў, шафёра, ці шохвера, як ты некалі казаў, памятаеш, Сьцёпа, у школе? — калі на пытаньне, хто кім хоча стаць, ты першы цягнуў руку і прамаўляў: “Я — дык шохверам начальнікаў вазіць!” — вяршыня ўбогіх тваіх дзіцячых мараў… Хто, у якім сьне мог тады прысьніць, што прыйдзе час, і будуць вазіць цябе самога! (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Катэгорыя: Культура
  • Copyright: © 2002 by Андрэй Федарэнка, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Федарэнка Андрэй, Чарнавікі і пісьмы. Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1/2002; с. 66-73
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org