- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час трывогі і надзеі – апошняя, чацвёртая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Заключная кніга тэтралогіі ахоплівае пасляваенны перыяд ад 1944 да 1956 года. Як і папярэднія часткі цыклу, асновай матэрыялаў, сабраных у кнізе з’яўляюцца ўспаміны жыхароў Падляшша, запісаныя журналістамі тыднёвіка “Ніва”. Здавалася б, вайна скончылася, акупацыя мінула, пара адбудоўваць гаспадарку, уводзіць жыццё ў мірнае, нармальнае рэчышча. Але на Падляшшы надалей дзейнічаюць банды, якія не даюць спакою мясцовым жыхарам. Апрача таго ў 1946-м была канчаткова вызначана дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. Рыска на карце падзяліла лёсы, сем’і, вёскі, жыцці. Частка Падляшша ўвайшла ў склад Беларусі, частка – у склад Польшчы. Пачалася прапаганда, былі заклікі і пагрозы. Людзей пепраманьвалі або выганялі, змушалі сарвацца з месца і ехаць за мяжу (у суседнюю краіну), як аказалася пасля – развітацца з роднай хатай, калі не на заўсёды, дык на доўгія дзесяцігоддзі. У кнізе апісаны не толькі лёсы асобных людзей, але і лёсы цэлых вёсак, якія падчас вызначэння мяжы дзяліліся напалам. Кніга завяршаецца 1956 годам, бо менавіта ў 56-м пачаў выходзіць тыднёвік “Ніва” і жыццё беларусаў Беласточчыны адлюстроўвалася ўжо на старонках газеты.