be

Чацвёртая ўлада 01/1996

Бюлетэнь Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

Доўгія гады журналісцкую грамаду Беларусі непакоіла ідэя стварэння сваёй сапраўды незалежнай прафесійнай арганізацыі. Але да пэўнага часу справа не ішла далей прыгожых слоў і ўзнёслых летуценняў — адны не бачылі вострай неабходнасці ў аб'яднанні, іншыя ж спадзяваліся на магчымасць рэфармавання Саюза журналістаў Беларусі. Да актыўных дзеянняў падштухнула само жыццё. Стаўленне Лукашэнкі да недзяржаўнай прэсы не пакідала ілюзіяў наконт мірнага суіснавання дзвюх няроўных галін улады. Нармальныя журналісты канчаткова зразумелі банальную, але справядлівую ісціну: "Так жыць нельга"! 16 верасня адбыўся ўстаноўчы з'езд Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). У ім удзельнічалі прадстаўнікі 28 сродкаў масавай інфармацыі — тэлебачання, радыё, газет — дзяржаўных і незалежных, беларускіх, расійскіх, польскіх. (Віталь Цыганкоў, Біяграфія БАЖ: кароткая але яркая, фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
Пэрыёдыка: Чацвёртая ўлада
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Аясацыяцыя Журналістаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1996-12
  • Выдавец: Беларуская Аясацыяцыя Журналістаў
  • Памеры: 36 с.
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3432
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org