be
epub

Чатыры погляды на праблему абутку

Несцярэнка Юры
Апавяданне

Думаю, што знаёміцца мы не будзем, спадзяюся, што ўсе ведаюць мяне і ведаюць, якую пасаду я займаю ва ўпраўленні культуры аблвыканкама. Хацелася б сказаць некалькі словаў адносна справаздачнага канцэрта вашай дзіцячай школы мастацтваў. У першую чаргу пра недахопы ў рэжысуры і ў сцэнарыі мерапрыемства. Канцэртныя нумары павінны быць больш яркімі, больш дынамічнымі і выразнымі. Расстаўляць іх трэба такім чынам, каб глядач дакладна адчуў развіццё, кульмінацыю і фінал. Гэта важна. Вялікае значэнне маюць афармленне сцэны, тэхнічнае забеспячэнне, праца вядучых, касцюмы ўдзельнікаў. На апошнім засяроджваю ўвагу. Вельмі несур’ёзна выглядалі сёння гітарысты, выконваючы класічную музыку ў красоўках. Трэба ж мець пачуццё стылю! Я мяркую, за два месяцы, як мы разаслалі загады па раёнах, магчыма было падрыхтавацца крыху лепей… (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Несцярэнка Юры
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2015
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2015 by Юры Несцярэнка, Дзеяслоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org