- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады… Наколькі гэта ўдалося зрабіць — меркаваць чытачам. А як дадатак да выбранага ўпершыню менавіта ў гэтай кнізе друкуюцца згадкі Кастуся Аляксеевіча пра сяброў-пісьменнікаў, з якімі ён сябраваў. Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова рашэннем журы прысуджана Кастусю Цвірку за вернасць нацыянальным літаратурным традыцыям, пераклады беларускай польскамоўнай паэзіі ХІХ стагоддзя і папулярызацыю айчыннай класікі ў серыі «Беларускі кнігазбор».