- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не сакрэт, што большасць беларусаў у штодзённым жыцці выкарыстоўваюць расейскую мову. Нават шмат хто з палітыкаў ці творцаў, якія кажуць пра важнасць роднае мовы і неабходнасць яе як мага большага ўжывання, пасля выключэння камераў і дыктафонаў журналістаў пераходзяць на расейскую. У «Чорным па белым» пад скрыжаваным агнём пытанняў Вольгі Гардзейчык і Валярыны Куставай мовазнавец Зміцер Саўка і журналістка Крысціна Калбаснікава разважаюць аб праблемах роднай мовы.