- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праграма «Чорным па белым» – гэта пляцоўка для дыскусіяў на сацыяльныя і культурніцкія тэмы розных паводле перакананняў людзей, якія не абмінаюць «нефарматных» філасофскіх і этычных праблемаў сучаснага грамадства. Аўтары праграмы спрабуюць шукаць праўду, зыходзячы з пастулату: праўда часам можа быць не адна. Ці лёгка беларусы паддаюцца модзе? Ці адчуваюць патрэбу выглядаць модна і калі так, то найперш у чым? Ці можна выхаваць густ і як ён звязаны са смакам да жыцця: пра гэта ў праграме «Чорным па белым» разважаюць і спрачаюцца стваральніца першага беларускага дызайнерскага кірмашу Central Fashion Market Ганна Цэмкала і модны кухар Арына Лісецкая.