en

Целеш Вячка

Целеш Вячка

Вя́чка Це́леш (нар. 25 верасьня 1938, п.Краснасельскі, Гарадзенскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Латвіі.

Беларускі мастак і філакартыст з Рыгі Вячка Целеш. 2003.

Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 1961—1964 служыў ў Савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую студыю Палацу Чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.

Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.

На яго карцінах выбітныя беларускія і латыскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік сэрыі эксьлібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімер Караткевіч, Адам Мальдзіс.

Яго карціны маюцца ў музэях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітаю, Латвіі, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі.

Працуе дацэнтам катэдры культуры і мастацтва Інстытуту мэнэджмэнта інфармацыйных сыстэмаў.

У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Целеш Вячка :: Publications

Беларускія мастакі ў Латвіі

1920-1990
Целеш Вячка

Кніга апавядае пра жыццё і творчасць мастакоў: Пётру Мірановіча, Міхася Калініна, Аркадзя Салаўёва, Дзімітрыя Гадыцкага-Цвірку і Аляксандру Бельцаву, невядомых ў гісторыі беларускага мастацтва. Шматгадовая даследчая праца ў архівах, музеях, галерэях і бібліятэках розных краін, успаміны людзей, сталі...… More

Адсюль наш род, тут мой прычал


Целеш Вячка

Кніга напісана на аснове архіўных дакументаў, успамінаў краснасельцаў і самога аўтара. Пачынаючы з 1795 г., апісваецца гісторыя вёскі Краснае Сяло (Красная), пасёлка Краснасельскі і наваколля. Падаюцца звесткі пра кожную сям'ю краснасельскіх Целешаў: імёны, гады жыцця, радаводныя дрэвы, змешчана больш...… More

Гарады Беларусі на старых паштоўках

Towns of Belarus on Old-Time Postcards
Целеш Вячка

Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і...… More

Мінск на старых паштоўках

(канец ХІХ - пачатак ХХ ст.)
Целеш Вячка

Каб больш яскрава ўявіць, як вырас, змяніўся Мінск, трэба азірнуцца назад. Але як жа сучаснаму пакаленню мінчан заглянуць у мінулае свайго горада? Пра многае могуць расказаць даследаванні археолагаў, экспанаты музеяў, мемуарныя запісы і ўспаміны старажылаў, старыя гравюры і малюнкі мастакоў. Некаторае...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org