Cтыпендыяльная праграма „Gaude Polonia”
2020-09-11 14:47
Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XX конкурс (на 2021 год) стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”.
Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны.
Стыпендыяльнае знаходжанне ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2021 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2020 года. Неабходныя дакументы: – заяўка на атрыманне стыпендыі; – мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай кандыдатам галіне дзейнасці творцаў; – партфоліа ў папяровым выглядзе, на флэшцы ці на CD/DVD.
Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут у Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).
Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет
на старонцы.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail:
bberdychowska@nck.pl).