en

Чарняўскі Мікалай

Чарняўскі Мікалай

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гг. — літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 г. — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка».

Дэбютаваў вершам у 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш — дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок…» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія … на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).

Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць…» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).

Крыница: be.wikipedia.org

Чарняўскі Мікалай :: Publications

pdf

Колькі ў сонейка сяброў!

Апавяданні-гумарынкі, вясёлыя вершы, казкі, скорагаворкі, лічылкі, загадкі, навагодняя казка-п’еса, песні
Чарняўскі Мікола

Як часцей за ўсё пачынаюцца казкі? Правільна: «жылі-былі», «жыў-быў»… Я таксама хачу пачаць сваю прадмоўку на крышку казачны лад. Не далёка і не блізка, а ў лясной прыгожай старонцы Беларусь жывуць ды падрастаюць два дапытлівыя, здатныя на выдумку і гулі, навучаныя цудам камп’ютарных сакрэтаў, чалавекі...… More

На каго сварыўся гром

Вершы, казкі
Чарняўскі Мікола

Вершы Міколы Чарняўскага багатыя на гумар. Яго героі не любяць сумаваць, сябруюць з вясёлай усмешкай. I у гэтай кніжцы, куды ўвайшлі лепшыя творы з ранейшых зборнікаў паэта, аўтар застаецца верны свайму прынцыпу: кніга — гэта свята для дзяцей....… More

pdf

Хто пакрыўдзіў кракадзіла?

Вершы, казкі, пацешкі, скорагаворкі, загадкі, лічылкі
Чарняўскі Мікола

Новая кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра Міколы Чарняўскага - яскравы доказ таго, як трэба пісаць для дзяцей: шчыра, вобразна, захапляюча. Тэматыка зборніка разнастайная: тут і вершы-ўсмешкі, і казкі, і пацешкі, і скорагаворкі, і загадкі, і лічылкі. Яны адкрываюць для юнага чытача шмат займальнага...… More

pdf

У трох соснах...

Сатыра, гумар, лірыка
Чарняўскі Мікола

Калі вам часам засумуецца, настане нудзьгá — разгарніце гэтую кнігу і памылкі не зробіце. «У трох соснах...», чарговым зборніку сатыры i гумару Міколы Чарняўскага, усё толькі вясёлае, дасціпнае, з гуллівай смяшынкай. Разам з тым аўтар прапануе сваім чытачам i нізку цікавых лірычных вершаў....… More

pdf

Каго баіцца зубр?

Вясёлыя вершы, казкі
Чарняўскі Мікола

У гэтай кнізе чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі — героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак. У выданне ўвайшлі творы з кніг М. Чарняўскага, адзначаных...… More

pdf

Лёкса ў люксе

Сатыра, гумар
Чарняўскі Мікола

Былыя, не такія ўжо i далёкія часы, якія сёння справядліва. ахрысцілі застойнымі, выцягнулі на свет нямала негатыўных з'яў i праблем, нарадзілі нямала людзей, чыё духоўнае аблічча, мараль і норавы ніяк не стасуюцца з сённяшнім абноўленым днём. Менавіта супроць іх — кар'еры стаў і падхалімаў, бюракратаў...… More

pdf

Нашто бабе агарод?

сатыра і гумар
Чарняўскі Мікола

Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага...… More

pdf

Навечна з сонцам

дакументальныя паэмы
Чарняўскі Мікола

Антон Губараў, Міхась Усоскі, Марат Казлоў... Гэтыя імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, караблёў, піянерскіх дружын і атрадаў. У дакументальных паэмах, якія складаюць зборнік, аўтар расказвае пра подзвіг кожнага з гэтых юных герояў, пра тое, як змагаліся яны з ворагам і ў жорсткай барацьбе аддалі жыццё...… More

pdf

Камар на матацыкле

Гумарэскі, жарты, пародыі
Чарняўскі Мікола

У гумарыстычных творах паэта высмейваюцца тыя, чые норавы i густы не адпавядаюць нормам i прынцыпам нашага жыцця, нашай маралі....… More

pdf

Зоркі - зорачкі

Вершы і казкі
Чарняўскі Мікола

Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org