en

Чубат Аляксей

Чубат Аляксей

Аляксей Чубат нарадзіўся ў 1979 годзе ў Вілейцы. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (аддзяленне піяру), вывучаў эканоміку і кіраванне вытворчасцю ў БДЭУ. Працаваў журналістам у газеце «Мінская праўда», часопісе «Дырэктар», упраўленні інфармацыі ААБ «Беларусбанк». У 2004 годзе з мэтай вывесці беларускі PR у Інтэрнэт заснаваў з паплечнікамі першы ў Беларусі PR-партал APRэль (www.april.by). Напрыканцы 2006 года на яго базе было створана PR-агенцтва APRэль (www.april.by/agency).

Першы верш Аляксея Чубата быў змешчаны ў газеце «Наша Ніва» ў 1996 годзе. Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Першацвет», «Крыніца», газетах «Літаратура і Мастацтва», «Голас Радзімы» і іншых. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка «12+1» (2004).

Выступае ў друку і з прозай. У 2005 годзе на конкурсе газеты «Звязда» і Саюза беларускіх пісьменнікаў атрымаў прэмію за апавяданне «Гісторыя банта».

Чубат Аляксей :: Publications

pdf

Гліняны чалавек

вершы
Чубат Аляксей

Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Прыскрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 2 (126) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Па-ўкраінску перастварыў Стральцоўскія тэксты і прадставіў іх Сяргій Жадан. Па-шведску загучалі паэтычныя радкі беларускага класіка дзякуючы перакладчыку Дзмітрыю Плаксу і Мары Лундквіст, якая прадэкламавала іх. У межах фестывалю ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе...… More

pdf

Дзеяслоў 76

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 65

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org