be

Чыслаў Сяргей

Чыслаў Сяргей

Cяргей Чыслаў нарадзіўся 15 красавіка 1967 г. у Менску. Вучыўся у СШ 65 и 50. Пасля заканчэння школы паступіў у Менскую Вышэйшую інжэнерна-зенітную вучэльню (дзе у 1988 г. заснаваў Вольнае згуртаванне вайскоўцаў, за што неаднаразова атрымліваў дысцыплінарныя выракі) скончыўшы якую ў 1989 г., выправіўся на службу ў Забайкальскую ваенную акругу, што месцілася на мяжы з Кітаем.

У Забайкальскай ваеннай акрузе праслужыў да 1991 г., 5 разоў звяртаўся да кіраўніцтва акругі з рапартамі з просьбай аб пераводзе на службу ў Беларусь, на якія рэгулярна атрымліваў адмовы. Пасля падачы рапарта на звальненне, быў зволены па скарачэнні.

Па вяртанні ў Беларусь, стаў адным з заснавальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў, займаў пасаду адказнага сакратара, дбаў пра пытанні перавода беларускіх вайскоўцаў (што праходзілі службу ў розных рэгіёнах СССР) у Беларусь.

Заснавальнік і кіраўнік спартова-патрыятычнай арганізацыі “Белы Легіён”, якая займалася выхаваннем беларускай моладзі ў нацыянальным рэчышчы.

Неаднойчы балатаваўся ў беларускі парламент. Выступаў супраць утварэння саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, а таксама супраць аб’яднання з Расеяй, за што стала прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкуле “Арганізацыя масавых беспарадкаў”. Таксама пад пераслед патрапілі сябры арганізацыі "Белы Легіён", якую ўзначальваў Сяргей Чыслаў, па абвінавачванні ў экстрымізме. У 2008 г. Сяргей Чыслаў разам з сябрамі быў арыштаваны ў сувязі з выбухам на дзень незалежнасці ў 2008 г.

Разам з са Станіславам Суднікам выдаў у 1997 г. “Беларуска-расійскі вайсковы слоўнік”.

Чыслаў Сяргей. Выданьні

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік
pdf

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік


Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей

Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org