Да фестывалю Hučna Fest беларускія выдавецтвы прымеркавалі выхад навінак
2024-07-01 17:04
У беларускіх выдавецтваў, якія працуюць у Польшчы, ужо стала традыцыяй прымяркоўваць прэзентацыі навінак да нейкіх значных кніжных кірмашоў і фестываляў.
Сёлетні варшаўскі фестываль Hučna Fest не стаў выключэннем. Выдавецтва
Gutenberg прэзентавала на ім сваю навінку – кнігу
Сяргея Календы «Стрыжэ і піша».
Кіраўніца выдавецтва Валянціна Андрэева наступным чынам патлумачыла, якія кнігі яны імкнуцца выдаваць:
– Унутраны дэвіз нашага выдавецтва – «Кнігі каб чытаць». То бок, гэта не кнігі, каб атрымліваць статус, не кнігі, каб аддаваць даўгі, не кнігі, каб нешта камусьці быць вінаватым. Гэта кнігі, каб прачытаць і атрымаць асалоду.
Беларускае Радыё Рацыя