en

Данілаў Іван

Данілаў Іван

Іван Данілаў

Нарадзіўся 27 верасня 1924 года ў сялянскай сям'і вёскі Лежыткавічы Драгічынскага павета, Палескага ваяводства (цяпер – у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці). Наведваў школу ў горадзе Драгічыне. З адзнакай скончыў 7 класаў. Пасля пачатку вайны, з мая 1942 года Іван Данілаў – сувязны партызанскага атрада імя Шыша Пінскага злучэння. Пазней удзельнічаў у аперацыях па выбуху эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай ворага, ліквідацыі гітлераўскіх гарнізонаў. У ліпені 1944 года партызанскі атрад Данілава аб'яднаўся з рэгулярнымі часткамі Чырвонай Арміі. Пры вызваленні горада Маладзечна ён быў цяжка паранены – было прастрэлена правае лёгкае. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе Іван Данілаў паступіў у Пінскую фельчарска-акушэрскую школу, а ў 1949 годзе – у Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў урачом Поразаўскай раённай бальніцы, пазней стаў галоўным урачом Поразаўскага раёна. У 1961 годзе ён скончыў аспірантуру, а ў 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1964 годзе Іван Пятровіч быў назначаны дырэктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві. Данілаў упершыню ў Савецкім Саюзе прымяніў лячэбны плазмаферэз пры гемафіліі. У 1971 годзе Данілаў абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Пераліванне крыві, стабілізаванай з дапамогай фосфатнацытратных цэлюлозных сарбентаў».

Іван Пятровіч Данілаў з'яўляецца аўтарам звыш 400 навуковых друкаваных прац, сярод якіх 6 манаграфій і 14 вынаходстваў. Падрыхтаваў 18 кандыдатаў і двух дактароў медыцынскіх навук. Акрамя медыцынскіх, Іван Пятровіч аўтар многіх публіцыстычных кнiг: «Разважанні заходняга беларуса» (2009), «Цыдулкі заходняга беларуса» (2011), «Гісторыя не з падручніка» (2012), «Непатрэбная вайна» (2013) і інш. У гэтых творах ён дзеліцца ўспамінамі аб Вялікай Айчыннай вайне, разважаннямі аб жыцці і лёсах беларусаў. 5 лістапада 2009 года Данілаў быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Данілаў Іван :: Publications

pdf

Фанаты фальшивой идеи


Данилов Иван

Могли ли главные герои этой книги знать, что марксистская теория действительно фальшивая? Если заблуждались простые рабочие и крестьяне, то почему поверили в эту фальшь люди просвещенные, видные политические и общественные деятели, которые тоже были уверены, что Советский Союз представляет собой государство...… More

pdf

Судьба польских евреев


Данилов Иван

В истории Холокоста до сих пор остается много «темных пятен». И советские, и современные российские, и некоторые белорусские историки обходят молчанием важную тему прямого или косвенного соучастия Советского Союза в этой трагедии. Книга предназначена для широкого круга читателей....… More

pdf

Брестская Уния


Данилов Иван

Брестская Уния – малоизвестная и малоисследованная страница нашей истории. Решение ряда епископов о принятии католического вероучения и переходе в подчинение римскому папе с одновременным сохранением богослужения византийской литургической традиции привело к появлению униатской церкви, которая на продолжении...… More

pdf

Дорога в никуда

или Кто главный архитектор Второй мировой войны?
Данилов Иван

К сожалению, чем больше времени проходит с трагических событий Второй мировой войны, тем меньше о них знают наши дети и внуки. Поэтому так важно, чтобы мы продолжали во всеуслышание говорить правду о Второй мировой, преступниках и жертвах и сопротивлялись любым попыткам искажения истории. Издание предназначено...… More

pdf

Брестская крепость

Правда и мифы
Данилов Иван

Несмотря на всемирную в известность, в истории Брестской крепости до сих пор существует много «темных пятен». Книга «Брестская крепость. Правда и мифы» приоткрывает некоторые из них. Издание предназначено для широкого круга читателей....… More

pdf

Деды

дайджест публикаций о беларуской истории

В седьмом выпуске дайджеста помещены 15 статей. Они посвящены событиям, связанным с советско-германской войной 1941-1945 гг., а также послевоенному антикоммунистическому сопротивлению на территории БССР. Публикуемые материалы сгруппированы в трех тематических разделах....… More

pdf

Жырандоля № 2, 2009

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org