Дапамагаць палітзняволеным заклікаюць на Берасцейшчыне   
            
                2021-01-10 12:42
            
            
                            
                        
                
Дапамагаць затрыманым і палітзняволеным, што зараз знаходзяцца ў СІЗА, заклікаюць на Берасцейшчыне. 
Гэта можа быць як ліставанне, так і матэрыяльная дапамога: 
– Самы просты спосаб для неабыякавых жыхароў Берасцейскай вобласці — гэта накіраваць грашовы перавод зняволенаму. Для гэтага загадзя варта даведацца, дзе знаходзіцца асуджаны чалавек, яго поўныя імя і прозвішча. 
Сума можа быць любой, для ажыццяўлення аперацыі можна выкарыстаць бліжэйшае паштовае аддзяленне. Камісія за пералік складае да трох працэнтаў. 
Калі ёсць жаданне зрабіць перадачы, то праваабаронцы загадзя рэкамендуюць звязацца з роднымі зняволеных. Паколькі на месяц ёсць абмежаванне ў перадачы неабходных рэчаў і ежы, што вымяраецца кілаграмамі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце