Удзельніцы звароту засяроджваюць увагу на тым, што іх сваякі доўгія
месяцы падвяргаюцца катаваньням, сядзяць у турмах без рэальна
зьдзейсьненых крымінальных злачынстваў, а многім яшчэ толькі пагражаюць
доўгія тэрміны.
Удзел у запісе звароту ўзялі:
Аксана Хіневіч, маці Анатоля Хіневіча;
Валерыя Латош, жонка Міхаіла Юдзіна;
Алеся Прохарава, маці Віталя Прохарава;
Валянціна Актыстава, маці Віктара Актыстава;
Ганна Санчук, жонка Аляксея Санчука;
Людміла Класкоўская, маці Вольгі Класкоўскай;
Жанна Спарыш, маці Сяргей Спарыша;
Вольга Осіпава, жонка Ціхана Осіпава;
Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча;
Вольга Навіцкая, сястра Сяргей Коршуна;
Вераніка Бароўская, жонка Яўгена Бароўскага;
Сьвятлана Касакоўская, маці Арцёма Касакоўскага;
Крысьціна Стэфановіч, жонка Расьціслава Стэфановіча;
Сьвятлана Малашэвіч, маці Соф’і Малашэвіч;
Дар’я Лосік, жонка Ігара Лосіка;
Кацярына Людвіг, жонка Яўгена Афнагеля;
Анастасія Моніч, жонка Сяргея Моніча;
Ганна Канавалава, маці Антаніны Канавалавай і цешча Сяргея Ярашэвіча;
Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца.
Жанчыны адзначылі, што ў Беларусі 502 палітвязьні, аднак агульная лічба тых, хто апынуўся за кратамі за сваё жаданьне жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі нашмат большая.
«Мы перакананыя, што ніводзін беларус не зрабіў нічога, што выходзіла б за межы неабходнай самаабароны альбо спыненьня больш цяжкага злачынства. Нашы блізкія павінны быць вызваленыя неадкладна», — гаворыцца ў звароце.