- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ЗАЛЬЦБУРГСКІ СЕМІНАР - гэта незалежная, некамерцыйная, міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 1947 годзе дзеля спрыяння дыялогу і абмену інфармацыі, а таксама ведамі ў палітычнай, дыпламатычнай, грамадскай, асветніцкай і эканамічнай галінах. Прытулак Зальцбургскаму Семінару даў замак XVIII-га стагоддзя Шлёс Леапольдскрон (Schloss Leopoldskron), які знаходзіцца ў аўстрыйскім горадзе Зальцбургу. Зальцбургскі Семінар - адна з найбольш значных устаноў свету, якія займаюцца павышэннем кваліфікацыі і падрыхтоўкі кіраўнікоў. У кожных курсах прымаюць удзел 60 спецыялістаў сярэдняга ўзроўню з грамадскай, прыватнай, навуковай і даследніцкай сфераў з розных куткоў свету. Яны прымаюць удзел у лекцыях, дыскусіях, дзейнасці рабочых груп. Ёсць таксама магчымасць правядзення індывідуальнай падрыхтоўкі, медытацыі і нефармальных размоў. Усе мерапрыемствы праводзяцца аўтарытэтнай міжнароднай групай выкладчыкаў.