be
pdf

Дарога

Сурвіла Івонка
Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск.

Дарога Івонкі Сурвіллы – пілігрымка ад стаўпецкага Засульля да канадзкага Таронта, ад дзяўчынкі да выдатнай беларускай мастачкі і Старшыні Рады БНР. Як і кожная дарога жыцьцё Івонкі Сурвіллы перакрыжоўвалася ці зьлівалася са шляхамі выдатных беларусаў, якія з-за акупацыі іх Бацькаўшчыны вымушаныя былі зьбегчы з роднай Беларусі. На старонках успамінаў можна сустрэць і грамадзкіх, і культурных, і рэлігійных дзеячоў беларускага замежжа. Мікола Абрамчык, Віцэнт Жук-Грышкевіч, айцец Леў Гарошка і біскуп Мікалай і вядома і Янка Сурвілла, зь якім Богам было наканавана правесьці разам усё жыцьцё. Спадарыня Сурвілла прыгадвае пра сваё дзяцінства, выгнаньне, навуку, каханьне, якое яе прывяло ў далёкую Гішпанію. Важнае мейсца адведзена і грамадзкай дзейнасьці аўтаркі, якая няспынна працуе для беларускай справы. І якраз беларуская справа прыводзіць яе праз 48 гадоў выгнаньня ў родныя мясьціны ўжо пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці. Дарога Івонкі Сурвіллы – гісторыя шчырай беларускі, што апыулася па-за межамі Радзімы і не згубіла зь ёй сувязь.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Навумчык Сяргей
  • Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • ISBN: 978-0-929849-25-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 2007 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
  • Дадатковая даведка: http://svaboda.org/ Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org