- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Празаіку Н., якога ў мінскім літаратурным асяроддзі адны называлі «маладым пісьменнікам», другія—«дзядзькам, якому пайшоў чацвёрты дзесятак» (напраўдзе яму было роўна трыццаць адзін год), прысніўся сон. Сон падзяляўся на дзве часткі. Першая: снілася нейкая дзяўчына, трохі падобная на ягоную жонку, але зусім чужая і разам з тым вельмі свая, блізкая, і Н. чамусьці ўпрошвае яе быць з ім, каб потым ехаць некуды разам, і тады ён скажа ёй штосьці важнае, прызнаецца ў нечым. Дзяўчына вагаецца, раздумвае і ўрэшце згаджаецца ехаць, толькі не з Н., а з іншым. Н. едзе з імі ў цягніку, у суседнім купэ, чуе іхнія размовы, смех, яму сумна і горка... Раптам каля Бабруйска на цягнік налятаюць нямецкія самалёты, свіст бомбаў, выбухі, крыкі, кроў... Н. разумее, што трэба спыніць сон, і гэта ў яго ўладзе. Ён спыняе сон, і вось тая ж дзяўчына, ужо недзе ў Мінску, стаіць перад ім, вінавата цярэбіць яго за рукаў, просіць прабачэння. "Цяпер я разумею, — кажа яна, — што трэба было ехаць з табою, цябе паслухацца". (фрагмент)