- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дашына Ярына (Ірына Іванаўна) нарадзілася 04.10.78 года ў в. Стаў Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла БрДУ ім. Пушкіна па спецыяльнасці “Руска-беларуская філалогія” і Брэсцкі інстытут павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці “Практычная псіхалогія”. Настаўнічала ў Брэсцкім раёне. Зараз працуе ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Жыве ў в. Клейнікі Брэскага раёна. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.
Вершы пачала пісаць ў школьныя гады. Уладальніца гран-пры імя Яўгеніі Янішчыц і рэспубліканскага літаратурнага конкурсу маладых талентаў “Дэбют”.
Вершы друкаваліся ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках паэзіі. Падрыхтаваны рукапіс да выхаду паэтычнага зборніка.
Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў
Вершы Ярыны Дашынай, змешчаныя ў гэтай кнізе, уражваюць арыгінальнасцю мастацка-паэтычнага адкрыцця з першых радкоў. Гэта гаворыць аб тым, што як сама паэтка, так і яе лірычная гераіня — неардынарныя асобы, якія пастаянна знаходзяцца ў экзістэнцыяльным пошуку. Імправізуючы на струнах душы, мастачка слова... Болей »
Пры канцы ХVIII стагоддзя тры краіны — Расея, Аўстрыя і Прусія — таемна змовіліся і падзялілі паміж сабой Рэч Паспалітую, куды ўваходзілі Польшча і Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржава нашых продкаў — ліцьвінаў-беларусаў — страціла незалежнасць і трапіла ў адсталую Расею, якую называлі жандарам Еўропы... Болей »
Полацкі малец вырас, але не пакінуў надзею кіраваць часам. У кнізе «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» ён збольшага тым і займаецца, што вольна перасоўваецца па бясконцым палатне. Пераскоквае з купіны на купіну, а вакол — твань забыцця. Следам крочаць прывіды. Уласна, гэта і ёсць Пятровіч і Здань.... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў... Болей »
“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна... Болей »
Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных... Болей »
"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў... Болей »
* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ *... Болей »