Дэбютны раман Тэклі Мандрык пра эмігрантаў на Падляшшы
2026-05-01 10:18
У Польшчы ў выдавецтве “PaparaćNiaKvietka” выйшаў з друку дэбютны раман Тэклі Мандрык “Прытулак”. Маладая аўтарка ўзяла псеўданім ў памяць аб сваёй бабулі.
Анатацыя:
“Палітычныя ўцекачы Ліда і Уладзь Сцешыкі ўвесну
2022 году набываюць на Падляшшы вясковую хату ў знікаючай вёсцы
Кірункі. Але ж пачуццё дома і бяспекі цягнецца для беларусаў нядоўга, бо
дэвелаперская кампанія “Твая падляшская хата” ужо хутка пасля ўлазін
абуджае жахі мінулага”.
Кнігу можна набыць ужо цяпер праз краму
Kirma.sh.