- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Напачатку 2000-х настаўнічаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Кіраўнік «Перакладчыцкай майстэрні» ў Беларускім калегіуме. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 2008 г. узначальвае Беларускі ПЭН- цэнтр. Вершы перакладаліся на польскую, ангельскую, украінскую, нямецкую, літоўскую, расейскую, чэшскую, латышскую, шведскую, славацкую, іспанскую і славенскую мовы. Друкаваўся ва Украіне: зборнікі «Листи з-під ковдри» (2002), From Belarus with Love (2005) і кніга для дзетак — «Таткові нотатки» (2011). У Швецыі выйшаў зборнік паэзіі Fria verser (2011), а ў Польшчы — Święta nowego rocku (2006). Лаўрэат некалькіх літаратурных узнагародаў, сярод якіх «Залаты апостраф» (Беларусь, 2007), «Крышталь Віленіцы» (Славенія, 2008). Атрымаў прэмію часопісаў «Сучасність» (Украіна, 2007) і «Современная поэзия » (Расія, 2006), а таксама прэмію імя Збігнева Даміняка (Польшча, 2012). Пераможца некалькіх паэтычных слэмаў. Перакладае з польскай, французскай, украінскай, ангельскай, расійскай, літоўскай і грузінскай.