- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінулае Беларускай праваслаўнай епархіі (магілёўска-мсціслаўска-аршанскай) амаль невядомае ў польскай навуковай літаратуры. Нямнога месца гісторыі Беларускай епархіі адведзена таксама ў беларускай і расійскай літаратуры. Епархія, якая дзейнічала ў межах Рэчы Паспалітай у 1633-1772 гадах, адыграла важную ролю ў фармаванні рэлігійнай тоеснасці беларусаў і ў значнай ступені паўплывала на пачуццё іх адасобленасці ад расійскага праваслаўя. Беларускія епіскапы, як адзіныя на тэрыторыі ХУІІІ-вечнай Рэчы Паспалітай, змагаліся за правы праваслаўнага насельніцтва ды супрацьставіліся розным спробам іх падпарадкавання юрысдыкцыі Рускай Праваслаўнай царквы. Пазіцыя беларускай іерархіі, якую не заўсёды разумелі польскія палітычныя колы і з якой змагалася уніяцкае і лацінскае духавенства, мела на мэце захаванне сваёй адасобленасці ва Усходняй царкве. Пачаткі Беларускай епархіі звязаныя з імкненнем лагера праваслаўных аднавіць сваю іерархію і рэканструяваць епархіяльныя структуры ў 1632-1633 гадах. Раней тэрыторыя пазнейшай Беларускай епархіі належала Полацкай епархіі. Беларуская епархія была створана 14 сакавіка 1633 г. на аснове Дыплома Уладзіслава IV. Беларуская епархія была ўстаноўлена тады, калі Уладзіслаў IV спрабаваў нармалізаваць канфесійныя справы і адмовіўся ад контррэфармацыйнай палітыкі свайго бацькі. (Змест, фрагмент)