- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зоя Доля нарадзілася ў вёсцы Макаўе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Па адукацыі мадэльер-канструктар жаночага адзення. Перад распадам Савецкага Саюза па размеркаванні з Мінска пабывала на Далёкім Усходзе ў Камсамольску-на- Амуры. Пасля вяртання ў Беларусь у 90-я гады працавала ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, дзе арганізавала для школьнікаў першы беларускамоўны гурток “Беларускі сувенір” па вырабе традыцыйных лялек з ільна ў нацыянальным адзенні. Вяла на беларускай мове святочныя імпрэзы, што праходзілі ў Палацы. Потым працавала мадэльерам на прыватным прадпрыемстве, паралельна займалася літаратурнай творчасцю. Друкавалася ў газетах “Наша Ніва”, СБ “Беларусь сегодня”, беларуска-ўкраінскім альманаху “Справа”, на TUT.BY. Удельнічала ў літаратурных перадачах на тэлебачанні Барысава і Баранавіч. Аўтар кніг прозы “Акно ў замежжа” і “Час пасля Саюза”. Правяла шэраг творчых сустрэч з чытачамі ў Мінску, а таксама абласных і раённых бібліятэках Беларусі.
Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе»... Болей »
Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў. Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў. У яе творах праўдзіва з іроніей і веданнем псіхалогіі адлюстравана жыццё беларусаў ў незвычайных падзеях і нечаканых абставінах. Друкавалася ў беларуска-ўкраінскім... Болей »
Ліхія 90- я. Савецкі саюз сышоў у нябыт, жыццё людзей імкліва змяняецца, крызіс, пустыя паліцы ў дзяржаўных крамах. Вера вырашае пазнаёміць халасцяка Сашу з незамужнімі сяброўкамі, запрасіўшы іх на шашалыкі, і выпраўляецца па мяса на Камароўку. Выпадковая сустрэча былых сакурсніц у Мінску на Камароўскім... Болей »
Aпавядаецца пра мінскае жыццё аспірантаў з Лівіі, што разам з сем’ямі прыехалі на вучобу ў беларускую сталіцу, а таксама пра прыгоды халасцяка Алега, іх суседа па лесвічнай пляцоўцы ў шматпавярховіку. Людзі выхаваныя ў розных традыцыях маюць розны менталітэт, яны шукаюць шляхі, каб уладкавацца... Болей »
Зоя Доля чытае фрагмент аповесьці «Гамарджоба, Грузія!» з кнігі «Час пасля Саюза». Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе... Болей »