- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўнай тэмай ранніх вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай было жыццё жанчыны, яе штодзённыя клопаты, яе светаўспрыманне. «Доля» - таму доказ. Пільная назіральніца, дасведчаны жыццём чалавек Данута Бічэль пералівае свае назіранні ў словы, дзелячыся убачаным і пераасэнсаваным са сваім чытачом. У новай кнізе паэтэса працягвае размову аб долі вясковай жанчыны, аб яе шчасці і штодзённых клопатах. Гэта вершы і вершаваныя апавяданні пра людзей працы, аб родным краі. У восень свайго жыцця знакамітая паэтка вырашыла спісаць свае ўспаміны, якія выліліся ў кнігу «Хадзі на мой голас», з якой таксама можна пазнаёміцца на старонках нашай бібліятэкі Kamunikat.org (Н.Г.)