- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не трэба было ім звязвацца з гэтай будоўляй. Але ж… Такі шанец выпадае можа раз у жыцці і то не кожнаму. Як тут адмовішся. Каб чалавек узяў ды адмовіўся ад свайго шчасця, ведаючы, наколькі яно блізкае і магчымае? Вось Пятро і не адмовіўся. Цешчы замест кватэры, на якую сям’я стаяла гадоў дваццаць, прапанавалі ўчастак для будоўлі. Проста ў межах горада, аўтобусы з цэнтра ходзяць. Ну, цешчы куды ўжо будавацца? Старэйшая дачка Галя са сваім Толікам нават думаць пра гэта не сталі – у іх грошай не вадзілася, ды і ленаваліся яны нешта ў жыцці мяняць. Цешчын сын Віцька якраз тады выпіваць пачаў. З ім усё ясна. Так што не прыйшлося спрачацца, каб адваяваць сабе той участак. Бо Пятро з Любай як пачулі пра яго, ужо ні пра што іншае і думаць не маглі. Ці не ўпершыню ў сумесным жыцці такое здарылася – думалі пра адно, думалі адно і думалі аднолькава. (фрагмент)