- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
«Донжуанскі спіс» Караткевіча — першая кніга маладога крытыка і літаратуразнаўцы Дзяніса Марціновіча. Яна складаецца з аднайменнага даследавання, прысвечанага ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры. Чытачы даведаюцца, каму быў прысвечаны першы зборнік паэта «Матчына душа», чый сын называў пісьменніка бацькам, а таксама ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім». У зборнік таксама ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.