Беларускія экалагічныя НДА правялі 19-21 верасня кампанію "Ачысцім Зямлю" (Clean Up The World).
Гэта кампанія праходзіць у 3-я выходныя верасня ў 140 краінах свету, у ёй удзельнічаюць дзесяткі мільёнаў людзей. Экалагічныя НДА Беларусі бяруць удзел у гэтай кампаніі ў 2-гі раз: у мінулым годзе да акцыі далучылася 11 НДА, у гэтым – ужо 20.
Па словах беларускіх каардынатараў кампаніі, грамадскай арганізацыі "Неруш" (Баранавічы), чалавек, дзе б ён не знаходзіўся на Зямлі, уплывае на ўсю планету. Таму важна, каб ва усім свеце праходзілі акцыі, якія б змяншалі націск на акаляючае прыроднае асяроддзе і садзейнічалі яго аднаўленню. Актывісты экалагічных НДА з розных гарадоў Беларусі праводзілі ў гэтыя дні мерапрыемствы па добраўпарадкаванню тэрыторыяў, ачыстцы лясных масіваў і паркаў, рэк і азёр.
Што да Баранавічаў, то пунктам прыцягнення ўвагі маладых эколагаў з ЭКГА "Неруш" стала возера Свяцілаўскае, што месціцца ў самім горадзе. Пры дапамозе баранавіцкай спецаўтабазы, якая выдзяліла грузавік ГАЗ-53, з возера было вывезена каля 3 тон смецця.
Dzedzich week-news