Права на волю

Бюлетэнь Праваабарончага Цэнтру Вясна

2/1999


Хроніка - Арэсты, затрыманьні

14 студзеня ў 22.00 на кватэру загадчыцы грамадзкай прыёмнай Праваабарончага Цэнтру «Вясна96» Любовi Лунёвай прыйшлі супрацоўнiкi Савецкага РАУСу, каб уручыць ёй пад роспiс позву, паводле якой яна павiнна 16 студзеня зьявіцца ў Цэнтральны РАУС дзеля складаньня пратаколу за ўдзел у несанкцыянаваным мiтынгу 6 сьнежня, прысьвечанаму 50угодкам абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. Справа ў тым, што 6 лютага заканчваецца 2х месячны тэрмiн, на працягу якога, паводле КаАП, грамадзяніна можна прыцягнуць да адмiнiстратыўнай адказнасьцi.

15 студзеня Брэсцкi гарадзкi выканаўчы камiтэт адмовiў актывiсту Праваабарончага Цэнтру «Вясна96» Уладзiмiру Вялiчкiну ў правядзеньнi пiкетаў, накiраваных супраць грубага парушэньня Канстытуцыi РБ — iнкарпарацыi Беларусi ў склад Расii. Пiкеты павiнны былi адбыцца 23 i 29 студзеня. У адмове гарвыканкама сказана, што вулiца Савецкая, на якой У.Вялiчкiн планаваў правесьцi пiкетаваньне, «у адпаведнасьцi з рашэньнем Брэсцкага гарвыканкама №887 ад 15.10.1998 году ўваходзiць у лiк месцаў, дзе забаронена правядзеньне сходаў, мiтынгаў i пiкетаваньня».

У студзенi 1999 г. кіраўніцтва друкарні ў г.Рэчыца (Гомельская вобласьць), нягледзячы на афiцыйную дамову, адмовiлася друкаваць незалежную газету «Гомельская думка». Друкаваць газету забаранiў начальнiк абласнога ўпраўленьня па друку Рыгор Сьцепаненка, якi палiчыў, што «Гомельская думка» у сваiх публiкацыях абражае прэзiдэнцкую «вертыкаль».

17 студзеня непаўнагадовы Станiслаў Карашчанка, зьбiты нявядомымi асобамi ў цывiльным 8 сьнежня 1998 году і дастаўлены імі ў міліцыю, атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры Цэнтральнага раёну г.Мiнска. У адказе паведамляецца: «У ходзе праведзенай праверкi пракуратурай раёну не ўстаноўленыя факты перавышэньня ўлады альбо службовых паўнамоцтваў супрацоўнiкамi мiлiцыi. Пры такiх абставiнах пракуратура Цэнтральнага раёну г.Мiнска не знаходзiць дастатковых падставаў для прыняцьця мераў пракурорскага рэагаваньня. Пры нязгодзе з прынятым рашэньнем Вы маеце права зьвярнуцца ў пракуратуру горада Мiнска».

17 студзеня ў Мiнску адбылiся мiтынг i шэсьце, арганiзаваныя сацыялдэмакратычнай партыяй «Народная Грамада», накiраваныя супраць iнкарпарацыi Беларусi ў склад Расii. Заяўляльнiкi акцыi планавалi прайсьці ад мiнскай плошчы Якуба Коласа да Кастрычнiцкай плошчы i правесьцi там мiтынг. Мiнскi гарвыканкам не даў дазволу на правядзеньне мiтынгу на Кастрычнiцкай плошчы, спасылаючыся на рашэньне аб «асаблiвым статусе» гэтай плошчы (знаходзіцца побач з рэзiдэнцыяй прэзiдэнта РБ). Мiтынг сацыялдэмакратаў з удзелам iншых дэмакратычных сiлаў Беларусi адбыўся на плошчы Парыжскай камуны.

У студзенi 1999 году вядомы ў Беларусi адвакат Гары Паганяйла накiраваў у краiны ЕС, еўрапейскiя структуры i амбасады суседнiх з Беларусьсю краiнаў зварот, у якiм заклiкае паўздзейнiчаць на пазiцыю беларускiх уладаў у адносiнах да зьняволенага эксстаршынi ЗАТ «Расьсьвет» Васiля Старавойтава. Улады не прыслухоўваюцца да меркаваньняў аўтарытэтных эксьпертаў, якiя сьцьвярджаюць, што шматлiкiя хваробы 75гадовага зьняволенага патрабуюць неадкладнага лячэньня.

18 студзеня падчас пiкету, арганiзаванага Беларускiм Народным Фронтам «Адраджэньне», быў затрыманы сакратар Управы БНФ Анатоль Крыварот. Яго пазналi па фотаздымках, зробленых сьпецслужбамi 6 сьнежня на мiтынгу, прысьвечанаму 5Оым угодкам абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека. У судзе Цэнтральнага раёну г.Мiнска судзьдзя Анатоль Барысёнак вынес А.Крывароту папярэджаньне.

20 студзеня рэдактар Вiцебскай апазiцыйнай газеты «Выбар» Барыс Хамайда выступiў са зваротам да яўрэйскiх арганiзацыяў ЗША, Францыi i Вялiкабрытанii. У звароце Б.Хамайда просiць садзейнiчаньня ў справе вызваленьня зпад варты старшынi Вiцебскай Рады БНФ «Адраджэньне» Уладзiмiра Плешчанкi, якi ўжо пяты месяц утрымлiваецца ў сьледчым iзалятары па падазрэньнi ў дэмантажы помнiка расiйскаму палкаводцу Сувораву. Б.Хамайда выкладае ў звароце гiсторыю выратаваньня сваёй мацi вясною 1942 году, калi фашысты зьнiшчылi яўрэйскае гета ў мястэчку Калышкi Лёзненскага раёну. Ад расстрэлу мацi Хамайды выратаваў мясцовы жыхарбеларус. «Сёньня дапамога патрэбная беларусу, як была патрэбная ў свой час дапамога маiм родным. Я прашу вас — дапамажыце выратаваць жыцьцё майго беларускага сябра Уладзiмiра Плешчанкi», — гаворыцца ў звароце.

20 студзеня сакратарыят Таварыства Беларускай Мовы (ТБМ) iмя Францiшка Скарыны выступiў з заявай, у якой сьцьвярджаецца: «абодва экзэмпляры падпiсаных 25 сьнежня 1998 года ў Маскве прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкам i прэзiдэнтам Расійскай Федэрацыi Б.М.Ельцыным Дагавору аб роўных правах грамадзянаў i Пагадненьня аб стварэньнi роўных умоў суб’ектам гаспадараньня краiнаў учыненыя ў парушэньне агульнапрынятых дыпламатычных традыцыяў толькi на адной мове — рускай. Тым самым адкрыта засьведчаная непавага да дзяржаўнай беларускай мовы».

21 студзеня ў Мiнску былi затрыманыя дзьве непаўнагадовыя дзяўчыны — Ляшкова Тацяна (14 гадоў) i Чарвякова Вольга (навучэнка Беларускага гуманiтарнага лiцэю, 15 гадоў). Яны распаўсюджвалi ўлёткi з запрашэньнем на дазволены ўладамi мiтынг 22 студзеня. Iх затрымаў жыхар пад’езда, у якiм дзяўчыны раскiдалi па скрынях лiстоўкi. Ён паказаў iм пасьведчаньне супрацоўнiка мiлiцыi, патэлефанаваў па 02 i выклiкаў машыну. Праз 30 хвiлiнаў прыехала мiлiцэйская машына, дзяўчынаў адвезьлi ў Савецкi РАУС, дзе склалi пратакол, пасьля выклiкалi бацькоў, каб забралi сваiх дзяцей дадому.

21 студзеня ў г. Слуцку Мiнскай вобласьцi адбыўся суд над актывiстамi БНФ «Адраджэньне» Мiкалаем Анцыповiчам (дацэнт кафедры фiласофii Беларускай Дзяржаўнай Полiтэхнiчнай Акадэмii) i пенсiянерам Генадзем Банкевiчам. Iх абвiнавачвалi ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьцi, якое адбылося 29 лiстапада, калі адзначалiся 78ыя ўгодкi Слуцкага антыбальшавiцкага паўстаньня. Аўтобусы з Мінску былi замоўленыя на iмя Мiкалая Анцыповiча, што дало падставу судзьдзi С. Пастуховай прыйсьцi да высновы, што ён i зьяўляўся арганiзатарам мерапрыемства. У якасьцi сьведкаў традыцыйна выступалi супрацоўнiкi мiлiцыi. Пенсiянер Генадзь Банкевiч знаходзiўся ў шпiталi, таму ня здолеў зьявiцца на суд, але гэта не перашкодзiла судзьдзi С.Пастуховай прысудзiць яму 40 млн. рублёў штрафу. Мiкалай Анцыповiч аштрафаваны на 20 млн. рублёў.

З 21 па 23 студзеня ў Мiнску i iншых гарадах БНФ «Адраджэньне» наладзiў шэраг пiкетаў (усяго больш за 60) супраць спробаў iнкарпарацыi Беларусi ў склад Расii, а таксама супраць рэзкага зьбядненьня насельнiцтва краіны. Акцыi былi прымеркаваныя да запланаванай на 21 студзеня сесii Парламенцкага сходу саюзу Расii i Беларусi.

22 студзеня ў Мiнску прайшлi мiтынг i шэсьце супраць грубага парушэньня Канстытуцыi РБ — падпісаньня чарговых дакументаў аб саюзе Беларусі і Расіі. Акцыя была арганiзаваная БНФ «Адраджэньне» з удзелам усiх дэмакратычных сiлаў краiны. Напрыканцы мiтынгу супрацоўнiкi мiлiцыi Цэнтральнага РАУСу спрабавалi затрымаць загадчыцу грамадзкай прыёмнай Праваабарончага Цэнтру «Вясна96» Любоў Лунёву, каб даставiць у Цэнтральны РАУС дзеля складаньня пратаколу за ўдзел у несанкцыянаваным мiтынгу 6 сьнежня. Л.Лунёва не пагадзiлася сесьцi ў службовую машыну, ёй на дапамогу кiнулася моладзь, i мiлiцыянеры вымушаныя былi адступiць. Увечары міліцыянеры чакалi Л. Лунёву каля пад’езду яе дому, але яна здолела разьмiнуцца з iмi.

25 студзеня Мiнскi гарвыканкам адмянiў рашэньне аб непрадастаўленьнi Палаца культуры акцыянернага таварыства «Сукно» для правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сiлаў, якi прайшоў 2930 студзеня.

26 студзеня калегiя Кiраўскага суда на чале з Надзеяй Чмарай прыняла рашэньне аб выдаленьнi з залы паседжаньняў прадстаўнiкоў грамадзкасьцi. Судзьдзя заявiла, што гэта — часовая мера, дзьверы суда будуць зачыненыя, пакуль iдзе медыцынская эксьпертыза псiхiчнага стану Васiля Старавойтава. Правядзеньне падобнай эксьпертызы ў зале суда — беспрэцэдэнтны выпадак.

26 студзеня ў Мiнску ў раёне Трактарнага заводу былi затрыманыя непаўнагадовыя Станiслаў Карашчанка i Зьмiцер Бунчук, якiя расклейвалi ўлёткi з запрашэньнем уступаць у шэрагi «Маладога Фронту» i ўлёткi, якiя прапагандуюць нацыянальную музыку: «Слухай беларускае!». С.Карашчанку i З.Бунчука даставiлi ў РАУС Партызанскага раёну, дзе на iх быў складзены пратакол. Яны абвiнавачваюцца ў парушэньнi арт. 143, ч.3 КаАП РБ — расклейка аб’яваў ў неадведзеных для гэтага месцах. Паводле гэтага артыкулу iм пагражае папярэджаньне альбо штраф у памеры да аднаго мiнiмальнага заробку.

26 студзеня ў Вiцебску быў затрыманы актывiст вiцебскай Рады БНФ, рэдактар апазiцыйнай газеты «Выбар» Барыс Хамайда. Ён выйшаў на вулiцу з плакатам «Свабоду Плешчанку». Б.Хамайда быў прыцягнуты да адмiнiстратыўнай адказнасьці па арт. 167. 1, ч.2 — і атрымаў 15 сутак арышту.

27 студзеня ў Мiнску адбыўся мiтынг, у якiм узялi ўдзел Свабодны прафсаюз Беларускi (СПБ), прафсаюз АСМ (аўтамабiлесельгас машынабудаваньня), прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьцi i прафсаюз прадпрымальнiкаў. У гэты дзень два галоўныя рынкi сталiцы (Камароўскi i на стадыёна «Дынама» спынiлi сваю працу ў знак салiдарнасьцi з прафсаюзамi. Акцыя пачалася а шаснаццатай гадзiне. З розных канцоў гораду дэманстранты пачалi сьцягвацца да Палацу спорту — дзе адбыўся галоўны мiтынг. У акцыi прынялі ўдзел, прыкладна 12 тысяч чалавек. Напрыканцы мiтынгу была прынятая рэзалюцыя. У ёй удзельнiкi мiтынгу патрабуюць ад прэзiдэнта i ўрада выканьня Рэзалюцыi рэспублiканскага сходу прадстоўнiкоў працоўных калектываў i прафсаюзных арганiзацый ад 21 траўня 1998 году: спынiць рост цэнаў i iнфляцыю, надаць заробку статус першачарговага плацяжу, зьменшыць падаткi з грамадзянаў i прадпрыемстваў, прадставiць працоўным i прафсаюзам месца ў дзяржаўных СМI.

27 студзеня Рада Саюзу беларускіх пiсьменьнiкаў прыняла заяву, накiраваную супраць спробаў iнкарпарацыi Беларусi ў склад Расii. «Зьмяненьне дзяржаўнага статусу Рэспублiкi Беларусь зьяўляецца нiчым iншым, як iгнараваньнем нацыянальных iнтарэсаў i ня можа лiчыцца легiтымным, бо супярэчыць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь», — сказана ў заяве.