Права на волю

Бюлетэнь Праваабарончага Цэнтру Вясна

3/1999


Сітуацыя - Дзе ты, справядлівасьць?

У Праваабарончы Цэнтр «Вясна96» з просьбай аказаць дапамогу зьвярнуўся даведзены да адчаю жыхар горада Барысава Крывiцкi Уладзiмiр Iванавiч. На працягу трох гадоў ён зьвяртаўся ў розныя судовыя iнстанцыi аж да Вярхоўнага Суда, але станоўчых вынiкаў па пытаньню аб кампенсацыi нанесеных яму маральных i матэрыяльных стратаў не атрымаў.

Сутыкнуўшыся з такой рэчаiснасьцю Уладзiмiр Крывiцкi прыйшоў да высновы, што ў нашай краiне чалавеку простаму абараніць свае правы немагчыма.

На сёньняшнi дзень ён ужо ня здольны змагацца з iснуючай судавытворчась цю i незаконнымi рашэньнямi па зыску да адказчыка — ААТ «Будкомлекс». Сутнасьць справы ў тым, што 23 студзеня 1996 года на дарозе Барысаў — Мiнск здарылася аўтааварыя. Кiроўца ААТ «Будкомлекс» А.Хадкевiч на аўтамабiле МАЗ парушыў правiлы дарожнага руху — выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтамабiлем «Жыгулi», якiм кiраваў Крывiцкi. У вынiку аварыi загiнуў сын Крывiцкага — Уладзiмiр (1965 г.н). Унук Крывiцкага — Мiкiта атрымаў пералом рукi i сатрасеньне мозгу, а сам Уладзiмiр Крывiцкi з цяжкiмi пашкоджаньнямi быў дастаўлены ў шпiталь, дзе правёў 9 дзён у непрытомным стане — на мяжы жыцьця i сьмерцi. Пасьля гэтага яшчэ чатыры з паловай месяцы яму давялося ляжаць у нерухомасьцi, а яшчэ праз тры з паловай месяцы ён атрымаў другую групу iнвалiднасьцi. Па гэтым факце была ўзбуджаная крымiнальная справа, якую разгледзеў Барысаўскi раённы суд i 14 траўня 1996 года на адкрытым судовым пасяджэньнi вынес прысуд: «Хадкевiча А. прызнаць вiнаватым i пакараць пазбаўленьнем волi на 3 гады ўмоўна, не пазбаўляючы пры гэтым правоў кiраваць транспартнымi сродкамi. Прызнаць за пацярпелымi Крывiцкiм У.I i Крывiцкiм М.У. права на задавальненьне зыскаў». Пытаньне аб разглядзе зыскаў было адразу ж перададзенае ў грамадзкую судавытворчасьць.

З таго часу прайшло ўжо тры гады, а задаволiць свой зыск цалкам Уладзiмір Крывiцкi ня можа. Яму давялося зьвяртацца ў розныя судовыя iнстанцыi, былi прынятыя шматлiкiя судовыя рашэньнi i пастановы. Часткова зыск быў задаволены, а тое, што тычыцца пашкоджанага аўтамабiля, якi не падлягае рамонту, застаецца нявыкананым. Фiрма «Будкомлекс», якая павiнна была сплацiць грошы, спасылаецца на цяжкае фiнансавае становiшча.

Па сёньняшнi дзень iнвалiд II групы Уладзiмiр Iванавiч Крывiцкi , які страцiў у аўтакатастрофе сына i здароўе, працягвае грукацца ў дзьверы розных судовых установаў у пошуках справядлiвасьці. Але што ім да клопатаў і праблемаў простага чалавека...