Абрамава Надзея (н. 1907), сустаршыня Саюза беларускай моладзі, 160
Абэцэдарскі Лаўрэнцій (1916—1975), савецкі гісторык, аўтар падручнікаў па гісторыі Беларусі, прапагандуючых тэзіс аб вечным адзінстве інтарэсаў Беларусі і Расіі, 6
Агняцвет Эдзі, сапр. Каган (н. 1913), паэтэса, 183
Адамовіч Аляксей (1900—1937), камуністычны дзеяч, суарганізатар беларускага нацыянальнага жыцця ў БССР у дваццатых гадах, 66
Адамовіч Антон (1909—1998), гісторык, журналіст, эміграцыйны дзеяч, аўтар прац па гісторыі і культуры Беларусі, 149
Адамовіч Вячаслаў (1864—1939), арганізатар беларускага антыбальшавіцкага партызанскага руху ў 1919—1920 гг., прыхільнік інтэграцыі Беларусі з Польшчай, 28, 46
Адамовіч Язэп (1897—1937), беларускі камуністычны дзеяч, адзін з правадыроў бальшавіцкай рэвалюцыі ў Беларусі, член вярхоўных улад БССР і СССР, арыштаваны за “контррэвалюцыйную дзейнасць” пакончыў жыццё самагубствам, 45
Азаронак Юрый, кінарэжысёр, аўтар прагандысцкай карціны “Нянавісць”, 239
Акінчыц Фабіян (1886—1943), журналіст і палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай нацыяналсацыялістычнай партыі, прыхільнік супрацоўніцтва з немцамі, загінуў у замаху, 97, 98, 103, 139, 140, 159
Александровіч Андрэй (1906—1963), паэт, вязень сталінскіх лагераў, 180
Аляксюк Павел (1892-?), беларускі палітычны дзеяч, прыхільнік супрацоўніцтва з палякамі, 26-28, 35, 43, 45
Аляхновіч Францішак (1883—1944), акцёр, драматург, журналіст, выдавец, арганізатар беларускага тэатральнага жыцця ў Вільні, аўтар кніжкі “У кіпцюрах ГПУ”, застрэлены ў Вільні невядомымі замахвальнікамі, 23, 24
Антановіч Іван (н. 1937), ідэолаг Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, сакратар ЦК Камуністычнай партыі Расіі (1990—1991), у 1996—1998 гг. міністр замежных спраў Беларусі, 245
Антончык Сяргей, дзеяч Беларускага народнага фронту, дэпутат Вярхоўнага Савета (1990—1995), 237
Арол Міхась, сапр. Пятэльскі Сцяпан (1890—1918), паэт, перакладчык, публіцыст “Нашай нівы”, 15
Асмалоўскі Ежы, у 1919—1920 гг. генеральны камісар Цывільнага кіраўніцтва Усходніх зямель, 42
Астроўскі Радаслаў (1887—1976), палітык, педагог, удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, у 1928—1936 гг. прыхільнік ідэі супрацоўніцтва з палякамі, прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў 1943—1944 гг., пасля вайны ў эміграцыі, 96, 140, 142, 161—163
Багданкевіч Станіслаў (н. 1937), эканаміст, у 1991—1995 гг. старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 241, 247, 248
Багдановіч Вячаслаў (1878—1941), беларускі і праваслаўны дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, сенатар, у 1939 г. арыштаваны работнікамі НКУС, 82, 89
Багдановіч Максім (1891—1917), паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры, 15
Багушэвіч Францішак (1840—1900), паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, 11
Баліцкі Антон (1891—1937), народны камісар асветы БССР (1926—1930), пачынальнік беларускага нацыянальнага адраджэння, арыштаваны ў 1931 г. за дзейнасць у “контррэвалюцыйных арганізацыях”, расстраляны, 66
Баран Сяргей (1894—1937), дэпутат Сейма РП (1922—1923), арганізатар антыпольскага партызанскага руху на Гродзеншчыне і Беласточчыне, прыгавораны польскім судом да 8 гадоў турэмнага зняволення, у 1930 г. эмігрыраваў у БССР, арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны, 86
Барковіч Леанард, упаўнаважаны Польскага камітэта нацыянальнага адраджэння па Беластоцкім ваяводстве (VIII-XII 1944 г.), 168
Бах Эрых фон дэм, камандзір СС і паліцыі ва ўсходняй Беларусі, 147
Баштакоў, 125
Берман Барыс (1901—1939), у 1937—1939 гг. народны камісар унутраных спраў БССР, адказны за смерць больш 100 тыс. грамадзян рэспублікі, 75
Берыя Лаўрэнцій (1899—1953), у 1934—1953 гг. шэф НКУС, адказны за палітычныя судовыя працэсы і генацыд, 125, 126, 186
Броўка Пятрусь (1905—1980), паэт, 183
Будзька Эдуард (1882—1958), паэт, публіцыст, выдавец, беларускі эмігранцкі дзеяч, 28, 81
Буйло Канстанцыя (1893—1986), паэтэса, 183
БулакБалаховіч Станіслаў (1883—1940), камандуючы Беларускім корпусам, удзельнік польска—савецкай вайны 1920 г., загінуў у вераснёўскай кампаніі 1939 г., 45-47, 49, 83
Булахаў Дзімітрый, 245
Буракявічус Ніколас, літоўскі камуністычны дзеяч, 232
Бурбіс Аляксандр (1885—1922), адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, у 1921—1922 гг. намеснік народнага камісара замежных спраў БССР, прыхільнік палітычнай і культурнай аўтаноміі рэспублікі, 15
Бур’як Віктар, віцэміністр аховы здароўя Беларусі ў 80-х гадах, 201
Быкаў Васіль (н. 1924), пісьменнік, аўтар аповесцей і апавяданняў аб вайне, сталінізме, у Беларусі многія лічаць яго сумленнем беларускага народа, 210
Бядуля Змітрок, сапр. Плаўнік Самуіл (1886—1941), пісьменнік, 15
Бярозкін Рыгор (1918—1981), літаратурны крытык, гісторык літаратуры, 180
Валошын Павел (1881—1937), адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянскаработніцкай грамады, у 1928 г. прыгавораны да 12 гадоў турэмнага зняволення, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску, у 1933 г. арыштаваны па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны, 90, 92
Валынец Флягонт (1878—1937), дзеяч беларускіх левых арганізацый у ІІ Рэчы Паспалітай, член управы Таварыства беларускай школы, у 1928—1930 гг. дэпутат Сейма, арыштаваны польскімі ўладамі ў 1930 г. і прыгавораны да 16 гадоў турэмнага зняволення, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску, у 1937 г. абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны, 93
Варонка Язэп (1891—1952), журналіст, публіцыст, з 1917 г. дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, ініцыятар склікання І Усебеларускага з’езда, старшыня Народнага сакратарыята Беларусі, прыхільнік супрацоўніцтва з Літвой, да Польшчы і Расіі ставіўся як да раўнапраўных ворагаў Беларусі, у 1923 г. выехаў у Злучаныя Штаты, 31, 33-35
Васілеўскі Леан (1883—1936), гісторык, публіцыст, польскі палітык, член кіраўніцтва сацыялістычнай партыі ППС — Фракцыя рэвалюцыйная, у 1918—1919 гг. міністр замежных спраў, з 1931 г. намеснік старшыні ППС і кіраўнік Інстытута даследавання нацыянальных меншасцей, 44, 99, 100
Ветцэль Эргард, аўтар плана нацыянальнай палітыкі ІІІ Рэйха ва Усходняй Еўропе, 144
Вільгельм ІІ (1859—1941) імператар Нямеччыны ў 1888—1918 гг., 35
Гадлеўскі Вінцэнт (1898—1942), каталіцкі духоўны, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, прыхільнік беларусізацыі Касцёла ў Беларусі, адзін з лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, 26, 27, 94, 139
Гайдар Ягор, расійскі палітык, прэм’ерміністр Расіі ў 1991—1992 гг., 228, 230
Галуўка Тадэуш (1889—1931), польскі палітык, прыхільнік санацыйнага лагера, 99, 100
Ганчар Віктар (н. 1954), юрыст, палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1990—1995 гг., старшыня Цэнтрвыбаркама, 224, 246
Ганько Міхал, старшыня Саюза беларускай моладзі ў 1943—1944 гг., 159, 160
Гарбачоў Міхаіл (н. 1931), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар ЦК КПСС (1985—1991), прэзідэнт СССР (1991), 199, 206-208, 223, 228
Гарун Алесь, гл.: Прушынскі Аляксандр
Гаўрылік Язэп (1893—1937), педагог, арганізатар беларускага левага руху ў ІІ Рэчы Паспалітай, арыштаваны ў 1930 г. і перададзены савецкаму боку ў рамках абмену палітвязнямі, арыштаваны ў Мінску ў 1933 г. і абвінавачаны ў “антысавецкай дзейнасці”, расстраляны, 93
Гей Канстанцін (1896—1939), савецкі партыйны дзеяч, у 1930—1932 гг. І сакратар ЦК КП(б)Б, ініцыятар рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі, 65
Гілевіч Ніл (н. 1931), паэт, перакладчык, літаратуразнавец, у 1980—1989 гг. старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1990 г. старшыня Таварыства беларускай мовы, вяшчальнік адраджэння беларускай мовы і культуры, 214
Гімлер Генрых (1900—1945), адзін з галоўнейшых правадыроў ІІІ Рэйха і ваенных злачынцаў, міністр унутраных спраў, шэф СС, гестапа і паліцыі, 143, 151
Гіндэнбург Паўль фон (1847—1934), нямецкі фельдмаршал і палітык, у 1916—1918 шэф генеральнага штаба, у 1925—1934 гг. прэзідэнт Рэйха, 23
Гітлер Адольф (1989—1945), 112, 139, 143, 208
Готберг Курт фон, камандзір СС і паліцыі на тэрыторыі акупаванай Беларусі, з верасня 1943 г. генеральны камісар Камісарыята Беларусь, адказны за пацыфікацыі соцень населеных пунктаў, 160, 162
Грабскі Уладзіслаў (1874—1938), польскі палітык і эканаміст, прыхільнік нацыянальнага лагера, прэм’ерміністр урада ў 1923—1925 гг., 49, 87, 90
Грахоўскі Сяргей (н. 1913), пісьменнік, у 1936 і 1949 гг. па палітычных прычынах суджаны за антысавецкую пазіцыю, 180
Грыб Мячыслаў (н. 1938), генерал міліцыі, старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1994—1995 гг., 232, 247
Грыб Тамаш (1895—1938), палітычны дзеяч, сакратар Усебеларускага з’езда, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ва ўрадзе БНР, з 1922 г. у эміграцыі ў Чэхаславакіі, 43
Губарэвіч Кастусь (1907—1987), драматург, 183
Гурскі Ілья (1899—1969), пісьменнік, 183
Гутман, 32
Дабравольскі Аляксандр, дзеяч беларускай дэмакратычнай апазіцыі, у 1991—1995 гг. старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі, 221
Дабруцкі Густаў, польскі палітык санацыйнага лагера, міністр асветы ў 1927—1928 гг., 101
Дварчанін Ігнат (1895—1937), паэт, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, у 1928—1930 гг. дэпутат Сейма РП, у 1932 г. у рамках абмену палітвязнямі пераехаў у Мінск, арыштаваны ў 1933 г. і расстраляны, 93
ДземідэцкіДземідовіч Адам, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, намеснік бургамістра г. Мінска ў 1941—1943 гг., 142
Дземянцей Мікалай (н. 1930), партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1979—1989 гг. сакратар ЦК КПБ, у 1990—1991 гг. старшыня Вярхоўнага Савета БССР, 218, 223, 224
Дзямідаў Мікола (1888—1967), педагог, ваенны, удзельнік баёў у абароне БНР, у 1919—1920 гг. камандзір батальёна, з 1945 г. эміграцыйны дзеяч, 47
Дзяржынскі Фелікс (1877—1926), польскі камуніст, суарганізатар бальшавіцкага перавароту ў Расіі ў 1917 г., старшыня ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, 217
ДоўбарМусніцкі Юзаф (1867—1937), генерал, у 1917—1918 гг. камандзір 1-га Польскага корпуса ў Расіі, 32
Дубейкаўскі Лявон (1869—1940), паэт, архітэктар, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1917—1922 гг., 26, 81
ДунінМарцінкевіч Вінцэнт (1808—1884), паэт, драматург, 10, 11
Дыла Язэп (1880—1973), паэт, драматург, грамадскі і палітычны дзеяч, у 1921—1930 гг. выконваў шматлікія кіраўнічыя абавязкі ў культурных і навуковых установах Беларусі, 28
Езавітаў Канстанцін (1893—1946), палітычны дзеяч, адзін са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, памёр у мінскай турме падчас допытаў, 32, 36
Ельцын Барыс (н. 1930), прэзідэнт Расіі, 220, 223, 224, 226, 230, 249
Емяльянаў Аляксандр, старшыня Нацыянальнадэмакратычнай партыі Беларусі, 220
Ермалавічус Юозас, камуністычны літоўскі дзеяч, 232
Ермачэнка Іван (1894—1970), лекар, дыпламат, эміграцыйны дзеяч, прадстаўнік урада БНР у Турцыі, старшыня Беларускай народнай самапомачы ў перыяд нямецкай акупацыі, памёр у Злучаных Штатах, 138, 139, 149, 150
Жалігоўскі Люцыян (1865—1947), генерал, падчас І сусветнай вайны арганізатар польскага войска ў Расіі, у 1920 г. па загадзе Ю. Пілсудскага заняў Вільню, у 1925—1926 гг. міністр вайсковых спраў, 48
Ждановіч Мікола, у 1941—1944 гг. дзеяч Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве, 139
Жылуновіч Зміцер (1887—1937), палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік (літаратурны псеўданім — Цішка Гартны), актывіст Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 г., у 1919 г. прэм’ерміністр Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікі, з 1920 г. рэдактар “Савецкай Беларусі”, прафесар Акадэміі навук, член ЦК КП(б)Б, арыштаваны ў 1936 г. па абвінавачанню ў дзейнасці ў “контррэвалюцыйных арганізацыях”, замучаны ў турме НКУС, 26, 27, 38, 59, 62, 66
Жырыноўскі Уладзімір, старшыня нацыяналістычнай Ліберальнадэмакратычнай партыі Расіі, 242
Жэбрак Антон (1901—1965), біёлаггенетык, дзеяч КПБ, у 1945 г. член дэлегацыі БССР на заснавальніцкую канферэнцыю ААН, у 1947 г. прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, звольнены з пасады за аспрэчванне навуковых дасягненняў Трафіма Лысенкі, 180
Закоўскі Леанід, сапр.: Штубіс Генрых (1894—1939), з 1917 г. у органах ВЧК, з 1934 г. народны камісар унутраных спраў БССР, галоўны арганізатар палітычных рэпрэсій і генацыду ў СССР у 1937—1938 гг., 75
Замяталін Уладзімір (н. 1947), палкоўнік савецкага КДБ, адзін з блізкіх супрацоўнікаў Вячаслава Кебіча, а пасля Аляксандра Лукашэнкі, з 1997 г. віцэпрэм’ер урада Беларусі, 245
Зарубавель (Віткін), 32
Захарка Васіль (1877—1943), ваенны, палітычны дзеяч, у 1898—1916 гг. у расійскай арміі, у 1917 г. сакратар Беларускай цэнтральнай вайсковай рады, міністр фінансаў ва ўрадзе БНР, пасля падпісання Рыжскага дагавора рашучы праціўнік любога супрацоўніцтва з Польшчай і Расіяй, з 1920 г. у эміграцыі ў Чэхаславакіі, у 1928—1943 гг. старшыня Рады БНР, 32, 43, 138, 140
Злобін, 32
Іваноўскі Вацлаў (1880—1943), палітык, выдавец, вучоны, пачынальнік беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку ХХ ст., міністр асветы ва ўрадзе БНР, бургамістр Мінска ў 1942—1943 гг., загінуў у замаху, 13—15, 17, 21, 23, 44, 48
Івашкевіч Віктар, дзеяч Беларускага народнага фронту, адзін з лідэраў незалежных прафсаюзаў, выдавец і рэдактар бюлетэня “Рабочий”, 214
Ігнатоўскі Усевалад (1881—1931), гісторык, палітык, у 1920—1926 гг. народны камісар асветы БССР, у 1928—1931 гг. прэзідэнт Акадэміі навук, абвінавачаны ў нацыяналдэмакратычным загаворы пакончыў самагубствам, 59, 66, 67
Ільючонак Пётр (1891—1945), грамадскі і палітычны дзеяч, у 1920—1929 гг. на кіраўнічых пасадах у асвеце і дзяржаўных выдавецтвах БССР, у 1930—1943 гг. чатыры разы суджаны за “нацыяналдэмакратычныя” погляды, памёр у лагеры, 66
Кабулаў Амяк, 125
Кавалёў Віктар, 223
Кавалёў Міхаіл, камандуючы Беларускім фронтам у 1939 г., 109
Кавалёў Міхаіл, прэм’ерміністр урада БССР у 1986—1990 гг., 200
Каганец Карусь, сапр.: Кастравіцкі Казімір (1868—1918), пісьменнік, мастак, сын удзельніка паўстання 1863—1864 гг., адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, 11, 15, 26, 42
Казлоўскі Павел (н. 1942), генерал, міністр абароны Беларусі ў 1992—1994 гг., 223, 228, 229
Казлоўскі Уладзіслаў (1896—1943), паэт, публіцыст, нацыянальны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай нацыяналсацыялістычнай партыі, 97, 98
Калінін Пётр (1902—1966), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, падчас акупацыі шэф Беларускага штаба партызанскага руху, 154
Каліноўскі Кастусь (1838—1864), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Беларусі, 211
Камінскі Браніслаў (1896—1944), ССбрыгадэфюрэр, камандзір Рускай вызваленчай арміі ў 1942—1944 гг., 148, 151
Карпенка Генадзь (1949—1999), старшыня камісіі навукі Вярхоўнага Савета ў 1990—1994 гг., старшыня Партыі нацыяналнай згоды, 247
Касмовіч Дзімітрый (1909—1991), нацыянальны дзеяч у перыяд нямецкай акупацыі, пасля 1944 г. у эміграцыі, член шматлікіх антыкамуністычных арганізацый, 142
Кастэнка Анатоль (н. 1940), савецкі генерал, у 1994—1995 гг. міністр абароны Беларусі, 223, 228, 229
Касцюшка Тадэвуш (1746—1817), польскі генерал, ураджэнец Беларусі, 211
Касяк Іван (1902—1989), беларускі нацыянальны дзеяч, ініцыятар аб’яўлення ў 1942 г. аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, з 1944 г. у эміграцыі, 149
Каўфман, 75
Кахановіч Міхал (1882—1934), перакладчык, публіцыст, беларускі палітычны дзеяч у Вільні ў 1920—1925 гг., рэдактар “Савецкай Беларусі”, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання за прыналежнасць у неіснуючай арганізацыі “Беларускі нацыянальны цэнтр”, 89
Каяловіч Міхал (1828—1891), гісторык, этнограф, публіцыст, ідэолаг заходнерусізму, 6, 9, 10
Кебіч Вячаслаў (н. 1936), прэм’ерміністр беларускага ўрада ў 1990—1994 гг., 218, 223-235
Кейтэль Вільгельм (1882—1946), нямецкі фельдмаршал, шэф штаба Галоўнага камандавання Вермахтам, асуджаны ў Нюрнбергу за ваенныя злачынствы, 133
Керанскі Аляксандр (1881—1970), расійскі палітык, прэм’ерміністр Часовага ўрада ў 1917 г., 31
Кісялёў Ціхан (1917—1983), прэм’ерміністр урада БССР у 1978—1980 гг., І сакратар ЦК КПБ у 1980—1983 гг., 191
Кнорын Вільгельм (1890—1938), І сакратар ПаўночнаЗаходняга абласнога камітэта РКП(б), член ЦК КП(б)Б у 1920—1929 гг., праціўнік беларускай савецкай дзяржаўнасці, 29, 45, 50
Кноўт Мечыслаў, кіраўнік цывільнай адміністрацыі Мінскага раёна ў 1941—1943 гг., 142
Колас Якуб, сапр.: Міцкевіч Канстанцін (1882—1956), пісьменнік, 15, 66, 182
КостэкБярнацкі Вацлаў (1884—1957), палкоўнік, польскі санацыйны палітык, заснавальнік канцэнтрацыйнага лагера ў КартузБярозе, 102
Краскоўскі Іван (1880—1955), нацыянальны дзеяч, пісьменнік, педагог, у 30-х гадах рэпрэсіраваны за ўдзельніцтва ў неіснуючыай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”, пасля вайны жыў у Чэхаславакіі, 26
Краўчанка Пётр (н. 1950), партыйны дзеяч, у 1990—1994 гг. міністр замежных спраў Беларусі, з 1998 г. пасол РБ у Японіі, 210, 214
Краўчанка Усевалад (1915—1961), пісьменнік, 183
Краўчук Леанід (н. 1934) першы прэзідэнт незалежнай Украіны ў 1991—1994 гг., 226
Крачэўскі Пётр (1879—1928), палітык, паэт, драматург, гісторык, старшыня Рады БНР, з 1920 г. у эміграцыі, 35, 43
Крыжаноўскі Мікалай, адзін з заснавальнікаў узніклай у 1991 г. Беларускай сацыялдэмакратычнай грамады, 221
Крыніцкі Аляксандр (1894—1937), член улад ВКП(б) і КП(б)Б, у 1925—1927 гг. І сакратар ЦК КП(б)Б, прыгавораны за шпіянаж у карысць Польшчы, 64
Кубэ Вільгельм (1887—1943) камісар Генеральнай акругі Беларусь, 143, 144, 149, 150, 158—160
Куляшоў Аркадзь (1914—1978), пісьменнік, 183
Купава Мікола (н. 1946), мастакграфік, педагог, публіцыст, 207
Купала Янка, сапр.: Луцэвіч Іван (1882—1942), паэт, класік беларускай літаратуры, загінуў у Маскве ў нявысветленых абставінах, 15, 40, 42, 66
Кучма Леанід (н. 1938), з 1994 г. прэзідэнт Украіны, 249
Кушаль Францішак (1895—1968), да 1939 г. афіцэр польскага войска, падчас нямецкай акупацыі арганізаваў беларускія ваенныя фарміраванні, памёр у эміграцыі, 150, 162
Ландар Карл (1883—1937), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1917—1918 гг. старшыня Выканкама Заходняй вобласці і фронту, 29
Ластаўка Пятро (1907—1968), дзеяч Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве і Беластоку ў 1940—1943 гг., 139
Ластоўскі Вацлаў (1883—1938), палітык, гісторык, этнолаг, публіцыст, у 1920—1923 гг. прэм’ерміністр эміграцыйнага ўрада БНР, прыхільнік супрацоўніцтва з Літвою, у 1927—1929 гг. дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, расстраляны за “антысавецкую дзейнасць”, 21, 23, 25, 34, 43, 44, 46-48, 63, 66, 82-84
Лашук Леанід, міністр юстыцыі Беларусі ў 1990—1991 гг., 223
Ленін (сапр. Ульянаў) Уладзімір (1870—1924), 27, 36, 41, 54, 59, 207, 217
Лёсік Язэп (1883—1940), пісьменнік, педагог, мовазнавец, адзін з заснавальнікаў БНР, у 1920—1930 гг. прафесар Белдзяржуніверсітэта, у 1931 г. прыгавораны за ўдзельніцтва ў “антысавецкім загаворы”, паводле афіцынай версіі памёр у турме ад туберкулёзу, 35, 66
Лугін Яўген, старшыня заснаванай у 1991 г. Беларускай сялянскай партыі, 221
Лукашэнка Аляксандр (н. 1954), з 1994 г. прэзідэнт Беларусі, 7, 224, 225, 232-250
Луцкевіч Антон (1884—1946 ?), ідэолаг беларускага адраджэння, палітык, публіцыст, ініцыятар абвяшчэння незалежнасці БНР, беларускі дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, арыштаваны НКУС у 1939 г., паводле афіцыйнай версіі памёр у турме, 11, 13—15, 21, 23, 24, 34, 36, 41, 43-46, 81, 82, 96, 97
Луцкевіч Іван (1881—1919), брат Антона, археолаг, этнограф, палітык, арганізатар беларускага нацыянальнага жыцця ў 1903—1919 гг., 11, 13—15, 23-25, 34
Лысенка Трафім (1898—1976), савецкі аграбіёлаг, 180
Мазураў Кірыла (1914—1989), партыйны дзеяч, у 1953—1956 гг. прэм’ерміністр урада БССР, а ў 1956—1965 гг. І сакратар ЦК КПБ, 188, 189, 191, 192, 204
Майсеня Анатоль (1956—1986), палітолаг, дырэктар Цэнтра стратэгічных ініцыятыў “УсходЗахад”, 245
Малафееў Анатоль (н. 1933), у 1990—1991 гг. старшыня КПБ, з 1996 г. старшыя створанай прэзідэнтам Лукашэнкам Палаты Прадстаўнікоў, 223, 224, 248
Марачкін Аляксей (н. 1940) мастак, дзеяч дэмакратычнай апазіцыі, 207
Масціцкі Ігнацы (1867—1946), хімік, палітык польскага санацыйнага лагера, у 1926—1939 гг. прэзідэнт Польскай Рэспублікі, 104
Мацвей (сапр.: Сямашка Канстанцін), праваслаўны капелан польскага войска, з 1938 г. епіскап, пасля вайны ў Лондане заснаваў Польскую праваслаўную царкву ў эміграцыі, 105
Машэраў Пётр (1918—1980), савецкі партыйны дзеяч, арганізатар партызанскага руху ў акупаванай немцамі Беларусі, у 1965—1980 гг. І сакратар ЦК КПБ, 189, 191, 192, 196, 197, 204
Мікалай ІІ Раманаў (1868—1918), апошні цар Расіі, 14
Мікуліч Барыс (1912—1954), пісьменнік, 180
Мічуліс, 32
Младзяноўскі Казімеж (1880—1928), польскі палітык, міністр унутраных спраў у 1926 г., аўтар “Указанняў у справе стаўлення ўлад да нацыянальных меншасцей”, 99, 100
Мураўёў Міхаіл (1796—1866), віленскі генералгубернатар у 1863—1865 гг., праславіўся жорсткімі метадамі падаўлення паўстання 1863—1864 гг., 31
Мухін Сяргей, дзеяч незалежных прафсаюзаў, 214
Мяйштовіч Аляксандр (1864—1943), польскі палітык, старшыня Часовай правячай камісіі Сярэдняй Літвы, у 1926—1928 гг. міністр юстыцыі, 92
Мяркулаў Усевалад, работнік мінскага НКУС у 30-х гадах, 125
Мяснікоў (сапр.: Мяснікян) Аляксандр (1886—1925), адзін з кіраўнікоў кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1917—1918 гг. старшыня ПаўночнаЗаходняга абласнога камітэта РКП(б), 29, 31, 37, 38
Мятла Пётр (1890—1936), беларускі дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, адзін з правадыроў Беларускай сялянскаработніцкай грамады, у выніку абмену палітвязнямі апынуўся ў БССР, арыштаваны ў 1933 г., памёр у лагеры, 90, 92
Навуменка Віктар, адзін з заснавальнікаў Беларускай нацыянальнадэмакратычнай партыі, 220
Назарэўскі Аляксандр, беларускі дэпутат Сейма РП у 1922—1926 гг., 89
Наседкін, 75
Наталевіч Нічыпар (1900—1964), камуністычны дзеяч, у 1938—1947 гг. старшыня Вярхоўнага Савета БССР, 167
Новікаў Васіль (н. 1946), дзеяч Беларускай камуністычнай партыі, у 1995—1996 гг. адзін з правадыроў парламенцкай антыпрэзідэнцкай апазіцыі, 233, 247
Падарэўскі Ігнацы (1860—1941), піяніст, кампазітар, польскі палітык, прэм’ерміністр урада ў 1919—1920 гг., прадстаўнік Польшчы ў Лізе Нацый, 41
Пазьняк Зянон (н. 1944), археолаг, гісторык мастацтва, палітык, старшыня БНФ, лідэр парламенцкай апазіцыі ў 1990—1995 гг., з 1996 г. у эміграцыі, 205, 209, 210, 213, 218, 233, 241, 250
Палуян Сяргей (1890—1910), пісьменнік, публіцыст, 15
Панамарэнка Панцеляймон (1902—1984), савецкі партыйны дзеяч, арганізатар савецкага падполля ў Беларусі ў 1941—1944 гг., І сакратар ЦК КП(б)Б у 1938—1947 гг., прэм’ерміністр урада ў 1944—1948 гг., 126, 154, 155, 167
Панікоўскі Антоні (1878—1949), польскі палітык, прэм’ерміністр урада ў 1918 і 1921—1922 гг., прафесар Варшаўскага політэхнічнага інстытута, 82
Пашкевіч Алаіза (1876—1916), паэтэса, публіцыстка, пачынальніца беларускага нацыянальнага жыцця ў пачатку ХХ ст., 15, 23
Пілсудскі Юзаф (1867—1935), у 1918—1922 гг. начальнік Польскай дзяржавы, пасля вайсковага перавароту ў 1926 г. кантраляваў усю ўладу ў Польшчы, 40, 41, 43, 46, 82, 99, 100, 104
Пільх Адольф, псеўд.: Гура, камандзір стаўбцоўскага згуртавання Арміі Краёвай, 160
Посахаў Сяргей, 245
ПраўдзіцШляскі Януш, камендант навагрудскай акругі Арміі Краёвай, 160
Прушынскі Аляксандр, псеўд.: Гарун Алесь (1887—1920), паэт, празаік, драматург, прапагандыст беларускага нацыянальнага адраджэння, ініцыятар абвяшчэння незалежнасці БНР, 15, 28
Прымакоў Яўгеній (н. 1930), эканаміст, журналіст, работнік савецкай разведкі, у 1996—1998 гг. міністр замежных спраў, а ў 1998—1999 гг. прэм’ерміністр урада Расіі, 250
Прыстар Аляксандр (1874—1941), польскі палітык санацыйнага лагера, у 1931—1933 гг. прэм’ерміністр урада, у 1935—1938 гг. старшыня Сената, 32
Прытыцкі Сяргей (1913—1971) камуністычны дзеяч у ІІ Рэчы Паспалітай, у 1936 г. здзейсніў замах на правакатара падчас судовага працэсу, арганізатар савецкага падполля ў перыяд нямецкай акупацыі, з 1968 г. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 179
Прышчэпаў Дзімітрый (1896—1940), у 1924—1929 гг. народны камісар сельскай гаспадаркі, арыштаваны ў 1930 г. за спрыянне “кулацтву”, памёр у турме, 57, 66, 69
Рагуля Барыс (н. 1923), у 1942—1943 гг. дзеяч Беларускай народнай самапомачы, адзін з камандзіраў БКА, з 1944 г. у эміграцыі, 149
Рагуля Васіль (1879—1955), дэпутат і сенатар парламента ІІ Рэчы Паспалітай, лідэр Беларускага сялянскага саюза, з 1944 г. у эміграцыі, 90, 93
Радзівіл Магдалена, з д. Кяжгайла (1861—1945), жонка князя Мікалая Радзівіла, падтрымоўвала беларускі рух, у сваіх маёнтках арганізавала беларускія школкі, з 1922 г. у эміграцыі, 16
Разумовіч Вячаслаў, у 1920—1922 гг. камандзір беларускай антыпольскай падпольнай арганізацыі, падначаленай ураду БНР, 85
РакМіхайлоўскі Сымон (1885—1937), арганізатар і ўдзельнік І Усебеларускага з’езда, член Рады БНР, арганізатар Таварыства беларускай школы, адзін з лідэраў БСРГ, з 1931 г. дырэктар Дзяржаўнага музея ў Мінску, арыштаваны ў 1933 г., расстраляны, 31, 81, 88, 90, 92
Рапапорт Пётр, расійскі камуністычны дзеяч, у 1929—1931 гг. кіраваў Аддзелам палітупраўлення БССР, адзін з ініцыятараў барацьбы з “нацыянальным дэмакратызмам”, 65
Руцкой Барыс, 230
РыдзСміглы Эдвард (1886—1941), блізкі супрацоўнік Юзафа Пілсудскага, у 1917—1918 гг. камендант Польскай вайсковай арганізацыі, з 1936 г. маршал Польшчы, 40, 104, 107
Сабалеўскі Юрый (1889—1957), член кіраўніцтва Беларускай сялянскаработніцкай грамады, у 1943—1944 гг. віцэпрэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады, 90, 92, 149
Сава (Саветаў), праваслаўны епіскап, у 1936 г. вікарны епіскап Люблінскай епархіі, у 1937—1939 гг. узначальваў Гродзенскую епархію, падтрымоўваў рух праваслаўных палякаў, 104, 105
Саевіч Пётр, у 1945—1951 гг. міністр асветы БССР, 179
Сакалоў Яфрэм, у 1986—1990 гг. І сакратар ЦК КПБ, 207, 210, 220
Саковіч Юльян (1906—1943), у 30-х гадах дзеяч камуністычнага беларускага студэнцкага руху ў Вільні, у 1942—1943 гг. шэф Мінскай акругі Беларускай народнай самапомачы, 149
Свідэрскі Стэфан, у 1932—1935 гг. навагрудскі ваявода, 102
Селязнёў Генадзій, з 1996 г. старшыяня расійскай Дзяржаўнай Думы, 247
Серада Іван (1879—1943), у 1917 г. старшыня Выканаўчага камітэта Беларускай цэнтральнай вайсковай рады, у 1918 г. старшыня Рады БНР, у 20-х гг. працаваў у Інстытуце беларускай культуры і Сельскагаспадарчай акадэміі, арыштаваны ў 1930 г., шмат разоў падвяргаўся ссылкам за антысавецкую дзейнасць, 30, 31, 35, 44, 66
Сікорскі Уладзіслаў (1881—1943), генерал, польскі палітык, у 1922—1923 гг. прэм’ерміністр урада, у 1924—1925 міністр вайсковых спраў, праціўнік Ю. Пілсудскага, у 1939—1943 гг. прэм’ерміністр польскага эміграцыйнага ўрада і галоўнакамандуючы, 86, 87
Скірмунт Раман (1868—1939), палітык, памешчык, у 1917 г. старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, у 1918 г. член Рады БНР, пасля 1918 г. адышоў ад палітычнага жыцця, забіты камуністычнымі партызанамі ў верасні 1939 г., 26, 27, 35
СлавойСкладкоўскі Феліцыян (1885—1962), польскі палітык санацыйнага лагера, у 1926—1929 і 1930—1936 гг. міністр унутраных спраў, у 1936—1939 гг. прэм’ерміністр урада РП, 102
Слюнькоў Мікалай, партыйны дзеяч, у 1983—1986 І сакратар ЦК КПБ, 200
Смоліч Аркадзь (1891—1938), эканаміст, картограф, палітык, удзельнік стварэння БНР, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы, член кіраўніцтва Інстытута беларускай культуры, а пазней Акадэміі навук Беларусі, арыштаваны ў 1930 г. і абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны, 26, 28, 66, 81
Собаль Міхал, дзеяч незалежных прафсаюзаў, 214
Срокаўскі Канстанты (1878—1935), польскі палітычны дзеяч, публіцыст газеты “Słowo Polskie” (“Слова польскае”), адзін з лідэраў Польскай дэмакратычнай партыі, 86
Сталін (сапр.: Джугашвілі) Іосіф (1879—1953), 30, 37, 59, 60, 63-65, 67, 68, 70, 72, 74, 75, 112, 114, 117, 123, 132, 167, 178—181, 184—188, 203, 208
Станкевіч Адам (1891—1949), каталіцкі духоўны, гісторык, публіцыст, палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у 1924—1926 гг. старшыня Таварыства беларускай школы, рэдактар “Крыніцы”, памёр у ссылцы ў Сібіры, 43, 81, 89, 94
Станкевіч Станіслаў, у 1942—1943 гг. шэф Беларускай народнай самапомачы ў Барысаўскай акрузе, 149
Станкевіч Янка (1891—1976), мовазнаўца, гісторык, педагог, палітычны дзеяч, падчас нямецкай акупацыі паплечнік Вацлава Іваноўскага, прыхільнік супрацоўніцтва з польскім падполлем, з 1944 г. у эміграцыі, 140
Статкевіч Мікола (н. 1956), палкоўнік, палітычны дзеяч, заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, у 1993 г. звольнены з войска, з 1996 г. старшыня апазіцыйнай Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі, 223, 229
Стаяноўскі, 75
Стрэльчык Барыс, дзеяч Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве, 139
Сьвіда Юзаф, псеўд.: Лех, камандзір Наднёманскага згуртавання АК, 160
Сярэдзіч Іосіф, у 1990—1995 гг. галоўны рэдактар “Народнай Газеты”, з 1996 г. выдае газету “Народная Воля”, 238
Тарашкевіч Браніслаў (1892—1938), філолаг, палітык, правадыр Беларускай сялянскаработніцкай грамады, аўтар беларускай граматыкі, перакладчык Іліяды і Пана Тадэвуша на беларускую мову, у выніку абмену палітвязнямі ў 1933 г. апынуўся ў Мінску, расстраляны за шпіянаж у карысць Польшчы, 26, 48, 81, 82, 88-93
Ткачоў Міхась (1942—1992), археолаг, гісторык, палітык, намеснік старшыні Беларускага народнага фронту, заснавальнік і старшыня Беларускай сацыялдэмакратычнай грамады (1991—1992), 213, 221
Троцкі (сапр.: Бранштэйн) Леў (1879—1940), член вузкага кіраўніцтва бальшавіцкіх улад, ідэолаг расійскага камунізму, у 1927 г. выдалены з партыі, забіты ў Мексіцы агентам НКУС, 32
Трусаў Алег (н. 1954), археолаг, палітык, у 1990—1995 дэпутат Вярхоўнага Савета, у 1992—1995 гг. старшыня Беларускай сацыялдэмакратычнай грамады, 221
Тугут Станіслаў (1873—1941), польскі палітык, адзін з лідэраў сялянскай партыі ПСЛ “Вызваленне”, у 1924—1925 гг. віцэпрэм’ер урада, 87, 89, 90
Тумаш Вітаўт (н. 1910), у 30-х гг. дзеяч Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні, у 1941 г. бургамістр Мінска, з 1943 г. рэдактар берлінскага штотыднёвіка “Раніца”, пасля вайны ў эміграцыі, 139, 142
Уласаў Аляксандр (1874—1941), выдавец, публіцыст, палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, выдавец і рэдактар “Нашай нівы”, сенатар парламента ІІ Рэчы Паспалітай, арыштаваны работнікамі НКУС у 1939 г., 16, 89
Умястоўскі Францішак (1882—1940), адзін з заснавальнікаў Круга беларускай народнай прасветы і культуры (1902), рэдактар “Нашай долі”, у 1927—1928 гг. у Вільні выдаваў штотыднёвік “Беларускі дзень”, афіцэр запаса польскага войска, загінуў у Катыні, 15
Фальскі Усевалад (1877—1924), акцёр тэатра, у 1917—1918 гг. дзеяч беларускага нацыянальнага руху, з 1919 г. член улад БССР, арыштаваны і прыгавораны ў 1921 г. за антысавецкую дзейнасць, 26
Фрунзе Міхаіл (1885—1925) савецкі каманадзір, народны камісар па ваенных і марскіх справах, суарганізатар Чырвонай Гвардыі, а пазней Чырвонай Арміі, 29
Фядута Аляксандр, у 1980-х гг. камсамольскі дзеяч, член выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі, з 1995 г. незалежны публіцыст, 245
Хадкевіч Тарас (1912—1975), паэт, публіцыст, 183
Хадыка Юрый (н. 1938), фізік, дзеяч БНФ, 213
Хазбулатаў Руслан, у 1993—1994 старшыня расійскай Дзяржаўнай Думы, правадыр бунту супраць улады прэзідэнта Ельцына, 230
Ханяўка Чэслаў, у 1941—1944 гг. дзеяч Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве і Беластоку, 139, 147
Хвецька Люцыян, заснавальнік і першы рэдактар “Крыніцы” (1917), дзеяч беларускага хрысціянскадэмакратычнага руху, 94
Хрушчоў Мікіта (1894—1971), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1953—1964 гг. І сакратар ЦК КПСС, у 1958—1964 гг. прэм’ерміністр урада СССР, 186, 187, 189, 192, 204
Цанава Лаўрэнцій (?—1955), у 1939—1951 гг. народны камісар унутраных спраў Беларусі, адказны за праследаванні і палітычныя судовыя працэсы, 125, 126, 179
Цвікевіч Аляксандр (1888—1937), гісторык, філосаф, палітык, у 1919—1923 гг. міністр замежных спраў БНР, у 1923—1925 гг. прэм’ерміністр урада БНР, у 1929—1930 гг. прафесар гісторыі Акадэміі навук Беларусі, арыштаваны ў 1930 г., расстраляны, 43, 62, 63, 66, 90
Цімафей, у міры: Ежы Шрэтэр (1901—1961), праваслаўны вайсковы капелан, у 1938—1952 гг. епіскап Люблінскі, у 1951—1959 гг. епіскап Беластоцкі і Гданьскі, у 1959—1961 гг. мітрапаліт Праваслаўнай царквы ў Польшчы, 105
Ціцянкоў Іван (н. 1953), загадчык гаспадаркі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, 245
Цярэшчанка Кузьма (?—1923), член улад БНР, у 1919—1920 гг. старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, прыхільнік супрацоўніцтва з Польшчай, 40
Чавус Пётр, генерал, у 1991—1992 гг. міністр абароны РБ, 228, 229
Чарвякоў Аляксандр (1892—1937), беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1920—1924 гг. старшыня Савета Народных Камісараў БССР, член ЦК КП(б)Б, у 1937 г. арыштаваны і абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, пакончыў самагубствам, 45, 59, 60
Чарнамырдзін Віктар, у 1993—1998 гг. прэм’ерміністр урада Расіі, 247
Чыгір Міхаіл (н. 1948), беларускі дзяржаўны дзеяч, у 1994—1996 гг. прэм’ерміністр урада РБ, 235, 246, 250
Шаптыцкі Станіслаў (1867—1950), генерал, польскі палітык, у 1918 г. шэф Генштаба Войска Польскага, у 1923 г. міністр вайсковых спраў, пасля вайны старшыня Польскага чырвонага крыжа, 40
Шарэцкі Сямён, у 1995—1996 гг. старшыня Вярхоўнага Савета, адзін з кіраўнікоў парламенцкай антыпрэзідэнцкай апазіцыі, 242, 247, 248
Шахрай Сяргей, з 1997 г. віцэпрэм’ер Расіі, 230
Шкуцька Анатоль, у 1939—1945 гг. кіраўнік Беларускага прадстаўніцтва пры Міністэрстве ўнутраных спраў ІІІ Рэйха, 139
Шмыгалёў Яўген, 209
Шушкевіч Станіслаў Пятровіч (1908—1991), паэт, празаік, больш 15 гадоў правёў у турмах, лагерах, месцах прымусовай работы, 180
Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч (н. 1934), прафесар фізікі Белдзяржуніверсітэта, палітык, у 1991—1994 г. старшыня Вярхоўнага Савета, 218, 224, 226-233, 248
Шчорс Мікола, лекар, палітык, у 1930-х гадах дзеяч Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні, старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтра (1941), 137, 139, 142, 147
Шыманюк Герман “Скамарох” (1893-?), акцёр, у 1921—1922 гг. камандзір партызанскага атрада на Беласточчыне, 85
Шыркоўскі Эдуард, у 1990—1993 гг. шэф беларускага КДБ, 223, 231
Шэйман Віктар, сакратар камітэта бяспекі ў адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі, 245
Ягодзін, 75
Ягораў Уладзімір (н. 1939), работнік савецкага КДБ, у 1985—1986 гг. міністр унутраных спраў Латвійскай ССР, у 1990—1994 гг. міністр унутраных спраў Беларусі, 231
Якавюк Сымон (1881—1974), дэпутат Беларускага пасольскага клуба (1922—1923), адзін з правадыроў антыпольскай канспірацыі на Беласточчыне, 86
Ялбжыкоўскі Рамуальд (1876—1955), архібіскуп, з 1925 г. віленскі мітрапаліт, 95
Ярэміч Фабіян (1891—1958), дэпутат Сейма ІІ Рэчы Паспалітай, старшыня Беларускага сялянскага саюза, 81, 88, 93