Прыдзея.
Цантральны гярой – Святаслаў Мазоль, саракагадовы халасцяк, навуковец; спецыфiка працы (ён даследуе дзiцячую вусную творчасць) дый ягоная адметная натура ўплываюць на адмысловасць псiхiчных рафлексiяў С. Мазаля паводле розных жыццёвых акалiчнасцяў, у якiя ён трапляе i якiя ён сам ненаўмысна стварае. Дзiцячыя непасрэднасць, наiў i шчырасць гэтага чалавека заклiканыя падкрэслiць несунетнасць навакольнага рэчасвету ў часе сутыкнення з жывой душою, – абсурднасць быцця ў гэткiм выпадку (у выпадку сутыкнення-процiстаяння жывога асабiстадуху – я, i агульнасвету – не-я) непазбежная; гэтая абсурднасць як бы заклiкае суб’екта да творчасцi i творчага паканання рэчаiснасцi, да духовага пераадолення навакольных умоўнасцяў. Акурат з гэткага розуму разглядае аўтар унутраную дынамiку вобразу С. Мазаля: 1) духовая прага творчасцi i духовае пакананне рэчаiснабыту немiнуча акаляюць героя знешнiмi абставiнамi, якiя як бы падкрэслiваюць марнасць i недарэчнасць намаганняў душы, – абсурд як камедыя, 2) разам з тым процiстаянне духу знешнiм акалiчнасцям вымагае немiнучых глыбокiх унутраных перажыванняў гяроя, – абсурд як драма, 3) i ўрэшце ўнутраная сiла духу, творча скiраваная на пакананне свету (чым мацнейшая творчая духовасць асобы, тым дужэйшая супрацьдуховасць знешнясвету) вядуць да прадвызначанага, наканаванага канфлiкту мiж я-духам i я-рэчасветам, – абсурд як трагедыя; iначай кажучы, на працягу твору, вобраз С. Мазаля праходзiць праз пэўныя тыпалагiчныя трансфармацыi: ад нехлямяжага няздары – тыпажу камiчнага, – да душэўнага пакутнiка i няўтомнага шукача, спасцiгальнiка – тыпажу драматычнага,– i ад яго да чалавека, якi ў сваiх духовых пошуках наканавана спатыкае вялiкiя жыццёвыя страты – тыпажа трагiчнага. Самой па сабе чыстае фiласофii “духатварэння ў рэчапамiраннi”, ужо не кажучы пра нейкую знарочыстую “тыпалагiзацыю” галоўнага персанажу, у творы надаецца ўвагi сама менш; iдэя духатворчасцi – так проста, пазап’есавасць, неўразумелая, але адчувальная асноведзь. Увогуле, аўтар бачыў перад сабою мэту напiсаць твор лёгкi для ўспрыняцця, камядыйны, з драматычным заканчэннем i нетыповым, непрадказальным у сваiх душэўных памкненнях гяроем.
Апрача як Святаславам Мазалём, мовадзейства творыцца наступнымi асобамi:маці Святаслава Мазаля;
Таццяна – баба, прыкладна, трыццацiпяцiгадовага веку з даволi прымiтыўным мысленнем;
Наталi – адзiнокая ўдавiца сталага веку, якой бракуе мужчынскiх увагi ды клопату;
Марыя Кулачок – маладая дзяўчына, персанаж трагiчны;Хведараўна – сумленная пенсiянерка, вахцёрка ў iнтарнаце;
участковы Байда – праставаты служка закону;
сяржант;
аўчарка Амур – мiлiцыянцкі сабака (пэўныя цяжкасцi, сувязаныя з драсiроўкаю жывёлы, можна пазбегнуць, пакiнуўшы Амура “па-за кадрам”, як, зрэшты i сяржанта; хоць той як бы i не жывёла, але да яе далучаны па службе – дык разам з сабакам яны абодва могуць несцi свой крыж па-за кулiсаю);
медсястра з нейрахiрургii;
урач з нейрахiрургii.
1
(Пакой у кватэры, за сталом сядзiць Святаслаў Мазоль i з самапiскаю ў руцэ чытае газету, раз-пораз нешта падкрэслiваючы.)
Святаслаў Мазоль (прамаўляе як бы сам сабе). Хлопчык трубачку курыў... вугалёчак уранiў... Хлопчык трубачку курыў... Хлопчык трубачку курыў...
(Заходзiць мацi.)
Мацi. Ну, во... Чытво прынеслi пашталлёны.
(Падае заклеены канверт.)
Святаслаў Мазоль (знiякавеўшы, спешна згортвае газету, як бы таючыся, хаваючы свае падкрэсленнi). Канверт прыйшоў?.. Добра. Паглядзiм зараз – хай толькi кампот даварыцца на кухнi... Кампоту хочацца, мама... Грушаў... Слiвiну зьеў бы вароную...
Мацi. Кампот даварыцца – што яму будзе? I слiва не ўцячэ ў боршч... А днi бягуць. Ты чытай лепей.
(Сыходзiць з пакою, па-старэчы ўздыхаючы ды божкаючы; зачыняе за сабою дзверы.)
Святаслаў Мазоль. А i праўда: днi бягуць, слiвiны спеюць, кампот варыцца... Прыйшоў канверт. Пачытаем. (Ускрывае канверт.) Паглядзiм, што тут. (Вымае лiст i разгортвае яго. Чытае.)
Здравствуйте, Светослав. Как это чудно, что вы из массы абъявлений в рубрике “Знакомства” выбрали именно моё, а не какое-нибудь другое. Женщина я одинокая, самостоятельная, имею ребёнка, но он мне не мешает. О себе ещё могу сообщить, что
В жизни я не тороплива,Голас мацi з суседняга пакою. Славiк! Iдзi кампот пi, зварылася твая слiўка!
Святаслаў Мазоль (працягвае чытаць). Мне много пришло писем, но отвечаю я только вам, потому что сразу видно, что человек вы интеллигентный и пишете по-белорусски. Зелёный – это фантастика! Именно это меня немного смешит, но всё равно влечёт к вам и привлекает. А всё остальное – чушь, ибо деньги – это не главное.
Ведь грустно думать, что напрасноГолас мацi з суседняга пакою. Славiк! Аглух ты цi што? Iдзi кампот свой пi, кажу табе! Зварылася твая слiўка!
Святаслаў Мазоль. Ды зараз iду! Пачакай! (Чытае далей.) Уж осень уходит от нас навсегда. Я высокая, стройная, очень красивая, с высшим образованием. Работу свою я ненавижу. Работаю я в магазине “Игрушки”. Меня вы найдёте по надписи на жетоне, что прикреплён к моей груди: Т. Соколовская. Приходите. Жду.
Я точно знаю: вашу ТанюСвятаслаў Мазоль. “Ужель та самая Татьяна!” А чаму б i не схадзiць у краму, на цацку паглядзець?.. Бо i праўда ж: восень чахне, слiвiны даўно паспелi i высахлi, i вось – кампот..
Маці (зьяўляецца). Славiк! Iдзi бягом! Зварыўся твой кампот!..
Святаслаў Мазоль. Іду!.. Іду!..
(Ідзе ў дзверы. Выходзяць разам з маці. Гучыць музыка. Падзеi пераносяцца ў краму “Цацкі”. За прывалкам кабецiна гадоў трыццацi пяцi; твар просты, нязграбны-нехлямяжы, не дужа каб адухоўлены высокiмi iдэямi; “баба” стаiць i хрумстае яблык, яўна чакаючы канца работы. Святаслаў Мазоль у нерашучасцi падыходзiць да яе, разглядаючы на грудзёх бляшку з iмем.)
Святаслаў Мазоль. Дабрыдзень!
Таццяна. Што?
Святаслаў Мазоль (разгублена). Кажу, вечар добры.
Таццяна (не дужа ветлiва, лускаючы семкi). Здрасця.
Святаслаў Мазоль. Вы – Таццяна?
Таццяна (насцярожана i зацiкаўлена). Ну.
Святаслаў Мазоль. А я – Славiк.
Таццяна. Што?
Святаслаў Мазоль (разгублена). Я – Славiк.
Таццяна. Ну, i што?
Святаслаў Мазоль. Як!.. Мы ж ужо трохi знаёмыя з вамi...
Таццяна. Што-та ня знаю я вас.
Святаслаў Мазоль. Як гэта!.. Вы ж мне самi лiст прыслалi...; i я вам пiсаў. Я – Святаслаў Мазоль, iнталягент з навуковага свету. Памятаеце?
Таццяна (успамiнае). Точна. Успомнiла!
Святаслаў Мазоль. Вы яшчэ напiсалi, што мяне чакаеце... Дык я i тут.
Таццяна. Точна. Стаiця...
Святаслаў Мазоль. Ага.
Таццяна. Ну, i што мне цяпер с вамi дзелаць?
Святаслаў Мазоль (збянтэжана). ...Не ведаю... Вы пiсалi, а я – прыйшоў... Во канверт, а во лiст... (Дастае з кiшэнi канверт, выцягвае лiст i паказвае ёй.)
Таццяна. Эта не я пiсала.
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. А хто?
Таццяна. Дзядзя лысы.
(Замiнка.)
Таццяна. Ну, харашо. Мне яшчо час работать, еслi сiльна хочаце, то падажджыце.
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Можна я тут з вамi пастаю?
Таццяна. Стаiце, я жа вам не запрашчаю.
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. А я спачатку падумаў, што вы – гэта не вы.
Таццяна. А кем жа я яшчо магу быть?
Святаслаў Мазоль. Вы мяне не так зразумелi: я падумаў, што вы – гэта нехта iншы...(Замiнка.) Я сабе iначай вас маляваў.
Таццяна. Еслi вы мяня iнача нарысавалi, то эта яшчо не значыт, што я – эта не я.
Святаслаў Мазоль. Вы зноў мяне не так зразумелi. Я хацеў сказаць: не падумаў бы, што гэты лiст напiсалi мне вы.
Таццяна. А я яво i не пiсала.
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. А хто?
Таццяна. Дзядзя лысы.
(Замiнка. Прыходзяць пакупнiкi, разглядаюць тавар на прывалку i сыходзяць.)
Святаслаў Мазоль. Вы самi з Менску паходзiце?
Таццяна. Неа.
Святаслаў Мазоль. А скуль?
Таццяна. Я з Навагрудскага раёну.
Святаслаў Мазоль. З вёскi?
Таццяна. Ну.
Святаслаў Мазоль. А што за вёска?
Таццяна (падазрона i насцярожана). А вам – зачэм?
Святаслаў Мазоль. Мне проста цiкава.
Таццяна (падазрона i насцярожана). Што вам “цiкава”?
Святаслаў Мазоль (знiякавеўшы). Усё... Увогуле, як яно i што... i як вашая вёска называецца.
Таццяна (падазрона i насцярожана). Зачэм?
Святаслаў Мазоль (яшчэ больш знiякавеўшы). Ну, так... проста...
Таццяна. Не скажу.
Святаслаў Мазоль (знiякавеўшы назусiм). Чаму?..
Таццяна (падазрона i насцярожана). А вам – зачэм?
Святаслаў Мазоль (знiякавеўшы яшчэ болей, чым назусiм). А што, нельга?
Таццяна. Канешна. Пачаму я абязацельна далжна вам эта саабшчыць. Вы лучча аб’яснiце, куда мы пайдзём после?
(Замiнка. Пакупнiкi падыходзяць i адыходзяць.)
Святаслаў Мазоль (наважыўшыся парушыць пяропын-маўчыню). Скажыце... вы вучылiся на таваразнаўцу?
Таццяна. Пачаму?
Святаслаў Мазоль. Ну, вы ў краме... Гандлюеце... Дык мне падалося, што вы вучылiся дзе-небудзь на таваразнаўцу, цi, можа, на якога аканаміста?.. У iнстытуце якiмсьцi там... народнае гаспадаркi...
Таццяна. Неа.
Святаслаў Мазоль. Дык а на каго вы тады вучылiся?
Таццяна. Я не ўспела... Не была ўрэменi...
Святаслаў Мазоль. Прабачце, але ў лiсце вы напiсалi, што маеце вышэйшую адукацыю...
Таццяна. Я не пiсала этае пiсьмо.
Святаслаў Мазоль. Даруйце... Я не зусiм разумею... Я атрымаў лiст... ад пашталлёна. Ён падпiсаны вашым прозвiшчам, i iмя вашае. Дык вось мне аж да млосці цікава, хто ж яго напісаў?
(Замiнка.)
Таццяна. Дзядзя лысы.
(Замiнка.)
Таццяна. Вы мне лучча аб’яснiце, куда мы пайдзём после?
Святаслаў Мазоль. Я не ведаю...
Таццяна. Тагда лучча к вам.
Святаслаў Мазоль (разгублена). У мяне ўдома мама...
Таццяна (пакрыўджана-расчаравана). Мама... Я так i думала. I на прыроду не пайдзёш – халадзiльнiк вяздзе. Еслi бы была лета – была бы цяплее.
Святаслаў Мазоль. Ага.
Таццяна. Прама i не знаю, што с вамi цяпер здзелаць. Я жа не магу хадзiць, как дзеравянная, между дамамi па тратуары i на холадзе, а ў вас у кварцiры – мама. Какой-та вы бесталковы, чэснае слова, а яшчо напiсалi, што iнцiлiгент на ўтаром калене... Не знаю, што цяпер дзелаць – зiма ужэ быстра...
Святаслаў Мазоль (у няёмкасцi). Скажыце, а да вас зайсцi на хвiлiнку нельга?
Таццяна. Ну, я так і знала…
Святалаў Мазоль (у няёмкасці). Прабачце мне… калі ласка…
Таццяна. Ну ладна уж, еслі ненадоўга… пускай… Панямаеце, у нас у абшчажыцii с эцiм строга. Можна толька да адзiнаццацi, а патом iдзi i хоць ты на вулiцы падохнi – нiкаво эта не заiнцерасует…Вазьму вас к сябе к чаю, так уж i быць, но толька штобы быстра...
Святаслаў Мазоль (у няёмкасцi). Дзякуй.
Таццяна. Вабшчэ-та, мне саўсем другой мужчына нужан, не такой, как вы.
Святаслаў Мазоль. ?
Таццяна. Мне нужан такой, штобы мяня кармiў... i абуваў. Штобы ўсягда мог бы паддзяржаць мяня мацерыальна... i маральна. У вас хоць што-нiбудзь есць сваяво, кроме кварцiры с мамаю?
Святаслаў Мазоль. Як гэта – “сваяго”?.. У мяне ўсё – сваё...
Таццяна. Ну, можат, дача харошая, iлi машына хоць какая, но штобы ездзiла?
Святаслаў Мазоль (у няёмкасцi). Нямашака…
Таццяна. А нада, штобы была. Зачэм мне вучоны? Вы жа са сваею навукаю мяня не накормiце... i не абуеце. Вы жа самі пракрасна панямаеце, што ў каждае васкрасенне калбасу нада на базары пакупаць… Праўда ж? А я хачу, штобы пастаянна быў возле мяня мужчына састаяцельны.
Святаслаў Мазоль (у няёмкасцi). Дык вы жа самi напiсалi: што грошы – не галоўнае...
Таццяна. Гэта не я пiсала...
Святаслаў Мазоль. Прабачце!.. Анiяк не магу прывыкнуць, што гэтае зрабiў нейкi... лысы...
(Замiнка.)
Таццяна. Ладна. Прыглашу вас сяводня. Но толька да адзiнаццацi.
Святаслаў Мазоль (у няёмкасцi). Дзякуй... Я зараз у краму збегаю... Куплю што-небудзь на вячэру...
(Iдзе да дзвярэй.)
Таццяна. Зачэм нам ужынаць... Ня нада... Ня нада трацiць дзеняг, каторых i так нету.
Святаслаў Мазоль. Я мiгам... Вазьму бутэлечку вiна, а, можа, i канняку... цукерак якiх... Я зараз жа...
(Сыходзiць.)
Таццяна (застаўшыся адная ля прывалку, кажа сподзiўна, недацямна для самае сябе). Не пайму: то лi хiтры, то лi дурны... то лi ўсё ўмесце...
(Гучыць музыка. Падзеi пераносяцца ў пакой у iнтарнаце. Адчыняюцца дзверы, i ў пакой заходзяць Таццяна i Святаслаў Мазоль.)
Таццяна. Пачаму ж вы сразу не сказалi, што у вас нiкакiх дакументаў нету ў налiчыi? Харашо, што яшчо Фёдараўна сяводня работает, паверыла на слова iз-за уважэнiя ка мне. А так бы хадзiлi па тратуары ўсе дзеравянныя...
(Здымаюць вопратку; Святаслаў Мазоль дапамагае Таццяне здымаць палiтон i пры тым гаворыць.)
Святаслаў Мазоль. Не сцямiў я адразу, што трэба пашпарт мець.
Таццяна. У нас с эцiм строга. Адзiнаццаць часоў наступае – за уха i на улiцу... А ў мяня тут как раз дочка ў iнтарнат уехала...
Святаслаў Мазоль. А муж ваш дзе?
Таццяна. Умер мой муж. Ужэ два года.
Святаслаў Мазоль. Прабачце... Ён што, хварэў?..
Таццяна. Ды... грыбоў наеўся как-та раз...
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. ...Колькi ў нас яшчэ ёсць?
Таццяна (глядзiць на гадзiннiк на руцэ). Ой, справiмся, еслi паспяшым.
Святаслаў Мазоль (узяў сумку i выкладае каробку цукерак, кiлбасiну, бутэльку канняку на стол). Дык i не будзем адкладаць справу. Дайце талерку, нажа якога.
(Таццяна нясе начынне. Святаслаў Мазоль пачынае рэзаць.)
Святаслаў Мазоль. Добрую кiлбаску добрым каннячком зап’ем... Чулi жарт?
Таццяна. Неа.
Святаслаў Мазоль. Раней пiў канняк, а зараз – як конь!
(Святаслаў Мазоль смяецца, задаволены жартам; Таццяна яўна не разумее каламбуру).
Таццяна. Вы што – алкаш?
Святаслаў Мазоль. Чаму вы так падумалi?
Таццяна. Ну, вы ж самi гаварыце, што п’ёце вядром – “як конь”.
Святаслаў Мазоль. Не-е! Гэта ж такi жарт! Гульня словамi: раней “конь” “як”, а цяпер наадварот – “як” “конь”. Гэта такi гумар ёсць.
(Таццяна тупа думае, потым, падумаўшы, пачынае змушана смяяцца.)
Таццяна. А-а! Цяпер я поняла! А то я сначала iспугалась за вас...
Святаслаў Мазоль (адкаркоўвае бутэльку i налiвае канняк у чаркi). Ну, давайце! За вас, за гэты восеньскi дзень, за надыходзячую зiму, за жыццё...
Таццяна. Давайце, хоць зiму я не люблю iз-за холада.
(Выпiваюць i заядаюць.)
Таццяна. Цяпер вы мне лучча панравiлiсь, чэм раньша. Сначала вы какой-та бесталковы былi, как будта, iзвiнiце, вас мяшком прыдавiла... А цяпер дажа сталi нямнога i iнцярэсным.
Святаслаў Мазоль. А я, як прачытаў на вашай познатцы “Таццяна Сакалоўская”, дык адразу ж i падумаў, што зусiм iншую вас для сябе маляваў, не такую, якая вы ёсць... Як усё роўна вы – гэта не вы...
Таццяна. Ну, как эта я магу быць не я... Вы как, скажаце, Святаслаў, то как будта аглобляй у муху... Как эта: я – не я... Не пайму!..
Святаслаў Мазоль. Ну, ды ладна… Усё ж выдатна, што вы мне напiсалi!..
Таццяна. То я жа вам гавару: не пiсала я, Святаслаў!
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Як?! Проста мне жудасна цiкава...
Таццяна. Ну, брат эта мой млаччы. Папрасiла я яво – пiшыт он очань харашо.
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (навiна яго моцна ўражвае; раскрыўшы рот, доўга не можа вымавiць i нарэшце, набраўшы поўныя духi паветра, вымаўляе страхаўразлiвым голасам). Ён што... – лысы?!..
Таццяна. Неа… Эта я так – ваабшчэ гаварыла... Он самы вумны ў нашай сям’е, пiшыт очань харашо... i сачынiць можыт.
Святаслаў Мазоль. Ён... – фiлолаг?
Таццяна. Как эта?
Святаслаў Мазоль. Ну... ён у iнстытуце вучыўся, у тэхнiкуме?
Таццяна. Неа… Не была ўрэмені…Он школу акончыў.
Святаслаў Мазоль. Якую?
Таццяна. Сяржантаў.
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (зноўку, набiраючы доўга паветра, пытаецца страхаўразлiвым голасам). Якiх сяржантаў, старэйшых цi малодшых?
Таццяна. Он на мiлiцанера пашоў сразу. Цяпер у Навагрудку на варанке ездзiт.
Святаслаў Мазоль. Дык гэта яго ў сяржанцкай школе навучылi добра пiсаць?
Таццяна. Неа. Он с дзецтва харашо умеў: усягда пiсаў буквачка ў буквачку, строчачка за строчачкай... роўненька... ручайком... I сачынiць мог. Он мне i прыдумаў эта пiсьмо, i напiсаў. Я яму толька iдзею падсказала... i сцiхi я яму дала...
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (з разгубленым выглядам налiвае канняк). Я прапаную выпiць за здольнасцi вашага брата...
Таццяна. Ага. Давайце за яво, хоць я не саўсем рада была нашаму с вамi знакомству, асобенна в самам начале.
(Выпiваюць i заядаюць.)
Таццяна. А знаеце? Ведзь i сцiхi... ну, це, што я для пiсьма брату дала... ведзь i iх не я напiсала... (Задаволена смяецца.) Эта не маi сцiхi...
Святаслаў Мазоль. А чыi?
Таццяна. А вот угадайце!
Святаслаў Мазоль (збянтэжана). Ну, навошта...
Таццяна. Угадайце!.. Угадайце!.. Ну!..
Святаслаў Мазоль (збянтэжана). Ай, не трэба... навошта, ну...
Таццяна (смяецца). Ну, угадайце!.. Назавiце хаця б каво-нiбудзь!... Падумайце... Мне iнцярэсна...
Святаслаў Мазоль (збянтэжана). Ай, не трэба... навошта, ну... навошта гэта...
Таццяна. Ну, угадайце!.. Што вы, как барышня, жаманнiчаеце тут перада мною? Любiце, штобы вас упрашывалi!..
Святаслаў Мазоль (збянтэжана). Ну, Пушкiн гэта... “Яўгенiй Анегiн”...
(Замiнка.)
Таццяна (уражаным голасам). А как эта вы дагадалiся?.. С первава разу?..
Святаслаў Мазоль (сцiплазбянтэжана). Ды так... Чытаў калiсьцi...
Таццяна (уражана i як бы з ацэнаю ў голасе). Ня слаба!
Святаслаў Мазоль (сцiплазбянтэжана пацiскае плячыма). Давайце вып’ем за паэзiю, за Пушкiна i ягоныя паэмы... (Налiвае канняк.)
Таццяна. Давайце. За яво. Я так i думала, што вам эта панравiцца, кагда я сцiхi напiсала..., хаця я сначала хацела iз Еўтушонка што-нiбудзь напiсаць, да толька нiкакой кнiжкi не нашла... Ваабшчэ, я паэзiю уважаю...
Святаслаў Мазоль (безнадзейліва). За яе. Давайце.
(Таццяна праглынае адным каўтком, абганяючы свайго субя-
седнiка; Святаслаў Мазоль павольна набiрае канняк у рот i затрымлiвае, слухаючы Таццяну.)
Таццяна (заядаючы кiлбасою). ... Еўтушонка, значыць, не была, а тут как раз Пушкiн пад руку папаўся... То я ўзяла сцiшкi ат яво, толька нямнога iх луччэй здзелала...
(Святаслаў Мазоль, так i не здолеўшы праглынуць канняк, схiляецца пад стол i з шумам-пырскамi выпускае пiтво з сябе).
Таццяна. Вам што, плоха?.. Не туда пашоў?
Святаслаў Мазоль. Ага. Не туды.
Таццяна. Калбаскi с’ешце... Хоць зра вы эта ўсё купiлi, лучча бы дзеньгi саканомiлi. Дзеньгi ўсягда нужней, чэм выпiўка.
Святаслаў Мазоль (узрушана). Прабачце, я не ўяўляю сабе: што вы маглi палепшыць у Аляксандра Сяргеевiча?.. Што там можна зрабiць “луччэй”?
(Замiнка.)
Таццяна. ...У какова Сяргеевiча?.. Не пайму я вас, Святаслаў…
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. У Сяргеевiча, ну!...
Таццяна. У какова?
Святаслаў Мазоль. У Сяргеевiча, ну!..
Таццяна. То у какова Сяргеевiча? Гаварыце жа мне, Святаслаў!
Святаслаў Мазоль. ...Уй!.. Што гэта я!.. Я хачу сказаць: што можна зрабiць “луччэй” у вершаваным рамане Аляксандра Сяргеевiча Пушкiна “Яўгенiй Анегiн”?
(Замiнка.)
Таццяна (тупа i недацямна). Як – што?.. Усё!
(Замiнка. Святаслаў Мазоль маральна забiты.)
Таццяна (як бы выхваляючыся). Я спецыяльна ўсё паправiла там, штоб лучча падхадзiла к нашай сiтуацыi... А ваабшчэ, давайце яшчо раз вып’ем за ўстрэчу... (Бярэ бутэльку. Налiвае канняк. Глядзiць на гадзiннiк.) А ўрэмя iдзе... Мне ўсё больша i больша с вамi нравiцца... Сначала мне паказалася, што вы какой-та странны, но я, навернае, нямнога ашыбалась. Давайце... За маленькую ўстрэчу ў этым агромным мiрэ.
(Святаслаў Мазоль моўчкi падтрымлiвае прапанову. Яны моўчкi выпiваюць i пачынаюць есцi кiлбасу. Звякаюць вiдэльцы. Потым ўсё зацiхае. Заеўшы канняк, сядзяць i моўчкi глядзяць адзiн на аднаго. Замiнка зацягваецца.)
Таццяна. Ну, што ты на мяня так глядзiш... Так i будзеш сядзець?
Святаслаў Мазоль (збянтэжана). Не ведаю.
(Замiнка.)
Таццяна. Ну, што... Дап’ёш канняк, i разайдзёмся, хто куда? Как у моры караблi?.. Iлi как...
Святаслаў Мазоль. Не ведаю.
(Замiнка.)
Таццяна. Ваабшчэ, мне састаяцельны мужчына нужны, штобы мог мяня паддзяржаць, не тое, што ты. Зачэм мне бядната, праўда?
Святаслаў Мазоль. Не ведаю.
Таццяна. Хаця, еслi чэсна, то ў первы раз я бы многа i не папрасiла... У мяня цяпер очань бальшыя праблемы з дзеньгамi... Панiмаеш ты?.. Так што глядзi сам!.. Дапiваем канняк i расходзiмся... Iлi как?..
Святаслаў Мазоль. Не ведаю. (Замiнка.) Пайду я, вiдаць...
Таццяна. ...Ну, у первы раз можаш i не спяшыць. Зачэм ты тагда прыхадзiў, еслi проста так?..
Святаслаў Мазоль. Не ведаю... Пайду я...
Таццяна. Так зачэм ты тагда сюда iшоў? I ваабшчэ, зачэм устрэчы iскаў? Непанятны ты какой-та...
Святаслаў Мазоль. Ну... не ведаю... хацелася неяк пазбыцца адзiноты...
Таццяна. Так у чом вапрос?
Святаслаў Мазоль. “У чом?”
Таццяна. Ваабшчэ-та, мне тожа адзiнока... I ты мне дажа панравiўся... Проста цяпер мне очань нужна, ну, хаця бы поўміллёна. I еслi бы ты мяня мацерыальна паддзяржаў... То я б не адказалася... Хаця я i так гатова.
Святаслаў Мазоль. А можа, я ўсё ж пайду?..
Таццяна. Я думаю, раз прышоў, то нада астацца i iцi да канца... я для цябя ўсё здзелаю, што ні папрасi... А ты какiя-та поўміллёна жалееш...
Святаслаў Мазоль. Ды я не шкадую... Проста я трапiў у такое становiшча... Ну, не плоцяць мне грошы, i ўсё... Няёмка, канечне, мне перад вамi... але гэта часова...
Таццяна. То што, жалка поўміллёна, праўда?
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (наважыўшыся, гаворыць рашуча). Добра, лiце ў чарку!
(Таццяна налiвае яму i сабе. Чокаюцца i моўчкi выпiваюць. Таццяна заядае кiлбасою. Святаслаў Мазоль iдзе да палiтона, вымае з унутранае кiшэнi кашалёк, дастае грошы i ўслых адлiчвае палову міллёна рублёў; апошнiя тысячы – дробязь.)
Святаслаў Мазоль. Чатырыста тысячаў дзевяцьсот дзевяноста адзiн... Чатырыста тысячаў дзевяцьсот дзевяноста два... дзевяноста тры... дзевяноста чатыры... дзевяноста пяць... дзевяноста шэсць... Чатырыста тысячаў дзевяцьсот дзевяноста шэсць... дзевяноста шэсць... Чатырыста тысячаў дзевяцьсот дзевяноста сем... дзевяцьсот дзевяноста сем... чатырыста... пяцьсот... Чатырыста тысячаў дзевяцьсот дзевяноста восем... (Нерашуча гаворыць.) Вось... пяцьсот тысячаў рублёў... без дзвюх тысячаў... дзве тысячы не стае... няма iх у мяне... гэта – апошняе... я гатовы вам iх даць... калi ласка...
Таццяна. Ты прэлесць, Святаслаў! Не то што раньша, кагда ты мне саўсем не панравiўся... Усё лучча i лучча...
(Святаслаў Мазоль падыходзiць да Таццяны, нерашуча стараецца працягнуць да яе грошы; бачна, што ён вагаецца.Таццяна працягвае руку насустрач.)
Святаслаў Мазоль (прапануе нечакана i раптоўна). А што, калi я заплачу вам чатырыста пяцьдзясят тысячаў, га?.. Гэта вас задаволiць?..
Таццяна (трохi расчаравана). Ну, што ж... Давай чатырыста пяцьдзясят, раз жалка...
Святаслаў Мазоль. Вы мяне зразумейце правiльна... Мне не шкада...
(Адлiчвае грошы i кладзе сабе ва ўнутраную кiшэню пiнжака. Астатнiя грошы падае Таццяне.)
Таццяна (бярэ грошы). Я жа цябе сразу гаварыла, зачэм канняк купляць... Лучча бы дзеньгамi аддаў...
Святаслаў Мазоль. Ну, я ж не думаў, што ў нас з вамi пойдуць адносiны ў гэткiм рэчышчы.
Таццяна. Прэлесць ты, Святаслаў!
(Замiнка. Глядзяць адзiн на аднаго.)
Таццяна. Ну, што?.. Выключаць лампачку?.. А то ўрэмя пашло ужэ ўпярод...
Святаслаў Мазоль. Ага.
(Таццяна iдзе да выключальнiка i гасiць святло. У цемры пэўны час чуваць цiшыню, а тады некалькi выпадковых гукаў ад сляпога натыкання на прадметы. Потым адбываецца размова, перарыўна, праз замiнкi мiж дыялогамi.)
Святаслаў Мазоль. А ё-маё!.. Не разбяруся, дзе тут што...
Таццяна. Давай сюды... Сяйчас усё паймёш...
Святаслаў Мазоль. Ага!.. Нарэшце знайшоў...
Таццяна. Ды не!.. Не туды... Сюды... Давай...
Святаслаў Мазоль. Ага!... Не туды... А калi вось сюды...
Таццяна. Ой!..
Святаслаў Мазоль. Што такое?!
Таццяна. Па наге не хадзi, как лошадзь!..
Святаслаў Мазоль. Я ж так i думаў, што не туды... А калi сюды... (Чуваць грукат, падзенне прадметаў, звон посуду.) Зноў не тое... халера на яго...
Таццяна. Туды!-сюды!.. Прама iдзi... Цiхонька!.. За мною... Вот i прышлi...
(Рып ложку – кладуцца на яго. Цiшыня. Замiнка.)
Таццяна. Слушай, а эта праўда, што он у цябя зялёны?..
Святаслаў Мазоль. Хто – ён?..
Таццяна. Ну, той, пра каво ты напісаў у пісьме…
Святаслаў Мазоль. А пра каго я напісаў?..
Таццяна. Ну… ты ж напісаў: зялёны…
Святаслаў Мазоль. Дык гэта ж я зялёны!..
Таццяна. Ты – зялёны?..
Святаслаў Мазоль. Я меў на ўвазе, што я – у партыі зялёных…
Таццяна. А-а! Ну, цяпер усё ясна… (Замінка.) Давай, Святаслаў... Начынай дзействаваць, патамушта ўрэменi не астаёцца...
Святаслаў Мазоль. Я ж не магу проста так – узяць i пачаць!.. Мне трэба асвойтацца трохi...
Таццяна. Давай, дзействуй... Не ляжы, как браўно... Чэснае слова... Некагда нам ждаць... Лучча патом атдахнёш...
Святаслаў Мазоль. Ну, я ж не магу, як робат ад батарэйкi... Я жывы чалавек... Мне трэба спярша прыладзiцца...
(На вулiцы праязджае машына, мiмалётам паўасвятляючы пакой; у паўцемры вобмельгам бачна, як Святаслаў Мазоль ляжыць на ложку побач з Таццянаю.)
Таццяна. “Прылажвайся” быстрэе, а то скора Фёдараўна прыйдзёт выганяць.
Святаслаў Мазоль. Ну, не магу я гэтак... як вожык... Зразумейце вы мяне...
(Зацiхаюць. Замiнка.)
Таццяна. О-о!
(Замiнка.Гук-варушэнне.)
Таццяна. О-о! Святаслаў, ты прэлесць!
(Замiнка. Гук-варушэнне.)
Таццяна. О-о! Шалунiшка!
(За дзвярыма чуваць крокi, якiя наблiжаюцца.)
Таццяна. О-о! Давай-давай!
(На сцэне зьяўляецца Хведараўна і грукае ў дзверы: грук і гук клямкання ручкi.)
Хведараўна (з-за дзвярэй). Эй!.. Асвабадзiце абшчажыцiе... адзiнаццаць часоў ужэ...
Таццяна. Фёдараўна, он сяйчас уйдзёт!
Святаслаў Мазоль. Хведараўна, яшчэ хвiлiн дзесяць!.. I я пайду сам!..
Хведараўна. Нямедленна адкройце!.. Мала таво, што без пашпарта прайшоў, то яшчо i на ключ закрыўся!.. Сяйчас жа аткрывайце!.. А то мiгам мiлiцыя прыйдзёт!..
Таццяна. Пашла ты!.. сволач старая!.. Надаела ты мне так, што не магу выразiцца!..
Хведараўна. Ну... самi вiнаватыя!.. Шчас мiлiцыя мiгам явiцца...
(Сыходзіць. Гук крокаў, якiя па калiдоры аддаляюцца ад дзвярэй.)
Святаслаў Мазоль (прыслухаючыся). Пайшла.
Таццяна. Пайшла, пайшла... Чаво астанавiўся, Святаслаў? У чом вапрос?..
Святаслаў Мазоль. Настрой скончыўся.
Таццяна (скрушна-расчаравана). Ну, я так i знала!
(Замiнка. Маўчанне. Цiшыня.)
Таццяна. О-о!
(Замiнка. Маўчанне. Цiшыня.)
Таццяна. О-о! Святаслаў, ты прэлесць!
(Замiнка. Гук-варушэнне.)
Таццяна. О-о! Саўсем ашалеў, шалунiшка!
(Гук-варушэнне. За дзвярыма чуваць цяжкiя-гучныя (як ад ботаў) крокi; крокi наблiжаюцца; да дзвярэй падыходзяць участковы Байда і Хведараўна.)
Таццяна. О-о!.. О-о!.. О-о-го!.. А у цябя – ого-го!.. Хвалю!.. Хвалю дажа!.. Хвалю-у-у!..
(Грук у дзверы. Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (прослiвым тонам). Ну, Хведараўна!.. Прашу вас... Дайце мне яшчэ ўсяго толькi два iмгненні...
Таццяна. Я ж цябе, Фёдараўна, па-добраму сказала: убiрайся, гадасць ты!.. Надаела ты мне ужэ!..
Байда (з-за дзвярэй). Участковы Байда прыказвае адкрыць дзверы!
(Замiнка. Цiшыня. Грукат у дзверы.)
Хведараўна. Цяпер бачыце?... Забарыкадзiравалiся!...
(Замiнка. Цiшыня.)
Байда. Нічаво!.. Адбарыкадзіруем!..
Таццяна. Усё! Накрылi!
Святаслаў Мазоль. А што мне рабiць?..
Таццяна. Цяпер будзеш у акно лезцi... Падымайся... Быстрэй ты...
(Валтузня, спешна адзяюцца.)
Святаслаў Мазоль. Я не магу ў акно... Падумайце самi – гэта ж трэццi паверх...
Таццяна. Палезеш, как мiленькi... Надаеў ты мне за сяводня, лучча бы я цябя ваабшчэ ня знала...
Байда. Адкрыйце дзверы! Мiлiцыя!
(Грукат у дзверы. Брэх сабакi.)
Святаслаў Мазоль. Ды запалiце вы святло!.. Не разгледзець, дзе што ляжыць...
(Запальваецца святло.)
Байда. Адкрыйце дзверы! Гэта прыказ! Iспалняйце нямедленна! (Грукат у дзверы. Брэх сабакi.)
Хведараўна. Забарыкадзiравалiся!..
Таццяна (ідзе да акна, адкрывае яго). Ну, Святаслаў! Вылажай атсюдава!.. Нырай у акно, штобы i духу тваяво тут не была дажа! I так апазорыў мяня на ўсю страну...
Святаслаў Мазоль. Як? З трэццяга паверха? – не буду!
Таццяна. Чаму? Што цябя тут дзяржыць?
Святаслаў Мазоль (з жахам). Мне цёмна падаць!.. (Шныпарыць па пакоi палонным зверам, як у клетцы.) Я не ўмею лётаць, як папугай!.. Я вам не самалёт ў рэшце рэшт i не дырыжабаль... i не чапялiн... i не паветраны змей... i не пягас!.. каб скакаць з трэццяга паверху ў ноч!.. у цемру!.. у нiкуды!..
(Замiнка.)
Таццяна. Не! Точна цябе мяшком прыдавiла... Святаслаў? Я ж не застаўляю прыгаць... Я цябе гавару – вы-ла-жай.
(Замiнка. Святаслаў Мазоль недаўменна пазiрае на Таццяну.)
Таццяна. Кажу, лезь у акно!.. А там па дзераву i – унiз... (Замiнка.) Дзерава тут расце!..
Святаслаў Мазоль. Якое дрэва?.. (Апантана бяжыць да адчыненага акна i пазiрае ўнiз.)
Таццяна. Дуб.
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (задумаўшыся, шукаючы ў сабе нейкiя свае здагадкi; з раптоўным жахам). А калi гэта не дуб?..
Байда. Нямедленна адкрывайце! Што нам, дзверы ламiць, iлi штолi?.. (Грук у дзверы. Брэх сабакi.)
Таццяна. Сяйчас! Сяйчас! Я можа быць яшчо без трусiкаў... Праснулася я толька што... Не даёце вы мне аддахнуць!.. Спала я крэпка!.. Адзяваюся!.. (Павяртаецца да Святаслава Мазаля.) Давай!.. Пайшоў!..
Святаслаў Мазоль. А што, калi гэта не дуб?..
(Грук у дзверы. Брэх сабакi.)
Байда. Панятыя прыбылi ўжо! Зараз знойдзем столера i дзверы выламiм акуратна, еслi не бросiце iздзявацельства!.. Адкрывайце лепей самi!
Хведараўна. Забарыкадзiравалiся!..
Таццяна. Давайце!.. Ламiце дзверы, фашысты вы!.. сволачы!.. Не здамся я вам нiкагда!.. (Паварочваецца да Святаслава Мазаля i кажа яму.) Давай, Святаслаў, нырай быстрэе ў акно, патаму што скора будзе нам канец!..
(Святаслаў Мазоль, наважыўшыся, узлажае на падваконне, з левага рукава палiтона, адкуль выходзiць рука, выцягвае шапку, уздзяе на галаву, з унутранае кiшэнi пiнжака дастае акуляры i ўздзяе на нос; пры гэтым сам сабе ён гугнявiць у нос, засяроджана паўтараючы: “Хлопчык трубачку курыў... вугалёчак уранiў... Хлопчык трубачку курыў... Хлопчык трубачку курыў...” Працягвае руку i бярэцца за галiну дрэва ды згатаўляецца зрабiць рашучы крок-скачок.)
Святаслаў Мазоль. Ну, я пайшоў!..
Таццяна. Давай – нырай, маць тваю так!..
Святаслаў Мазоль (зноўку павяртаецца да акна i, ужо было скокнуўшы, раптам спыняецца, паварочваецца да Таццяны.) Паслухайце!.. А ў нас жа так i не атрымалася, каб да канца!.. (Жэстам паказвае “канец”.) Разумееце?.. (Замiнка.)
Таццяна. А людцы мае!.. Нырай быстрэе, пака яшчо дзверы не вынялi!.. Пайшоў вон iз маей судзьбы!.. Нырай i – наўсягда!
(Святаслаў Мазоль зноўку павяртаецца да акна, згатаўляецца, а тады зноў – да Таццяны.)
Святаслаў Мазоль. Разумееце, мне не тое, што шкада… Я чалавек не сквапны… У мяне проста вялікія даўгі за алектраанэргію…Я хачу сказаць, што калi ў нас павярнулася не зусiм гэтак, як мы планавалi, дык можа вы згадзiлiся б аддаць мне назад хаця б пяцьдзесят тысячаў, з тых чатырахсот пяцідзесяці, якiмi я вас матарыяльна падтрымаў...
Таццяна. Нада была дзействаваць, а не ляжаць, как браўно!.. Пайшоў!.. Нямедленна вылазь вон iз маей судзьбы...
Святаслаў Мазоль (задумаўшыся). Ну, я пайшоў! Бывайце!
Таццяна. Давай! З богам!
(Грук у дзверы. Святаслаў Мазоль паварочваецца і скокае ў акно.)
Святаслаў Мазоль (зачапіўшыся за сук дрэва, стогнучы ад болю). Уй!.. О-о, гэта сапраўды дуб!..
Таццяна (падбягае да акна). Што здарылася?.. Што з табою, Слаўка?.. У чом вапрос?..
Святаслаў Мазоль (стогнучы). Уй!.. Быць або не быць... Уй!.. Наскочыў i зачапiўся!..
Таццяна. За што ты там зацапiўся?
Святаслаў Мазоль. За тое, за што вы мяне сёння пахвалiлi... Уй!.. Уй!..
Таццяна (прыгадваючы). А я цябя сяводня за што-нiбудзь хвалiла?..
Святаслаў Мазоль (стогнучы). Уй!.. Уй!.. Ага!..
Таццяна. За што ж?..
Святаслаў Мазоль (стогнучы). За о-го-го!.. Уй!.. (Трэск дрэва.) Уй!.. (Трэск дрэва.) О, божа!.. (Трэск дрэва.) А матка мая! (Трэск дрэва.) О, не! Гэта не дуб!... (Моцны трэск дрэва, шум падзення, глухi ўдар вобземлю.) О, не!.. (Стогн.)
(Замiнка. Цiшыня.)
Таццяна. Слаўка! Ты – жывы?..
Святаслаў Мазоль (падымаецца, адказвае не адразу, гаворыць стогнучы). Мяне больш няма!.. Я здох!.. Я загiнуў назаўсёды!.. Я ператварыўся ў паветра!.. у цiшыню!..Я нiколi сюды ўжо не вярнуся!.. у сваёй першапачатковай якасцi... Нiколi!... Нiзашто!..
(Моцны грук у дзеры. Брэх сабакi.)
Голас Байды. Ну, вот i столяр iдзе!
Таццяна. Сяйчас! Сяйчас! Адкрываю!..
(Зачыняе акно, iдзе i адмыкае дзверы. У пакой ўваходзяць участковы Байда i сяржант з аўчаркаю, зацiкаўленая Хведараўна.)
Байда (да сяржанта). Глядзi, дзяржы Амура крэпка!.. А то яшчо хватане тут за што-нябудзь... (Азiраецца па бакох, прамаўляе да Таццяны.) Дзе ён?
Таццяна. Нiкаво тут нету!.. Первы раз ад вас слышу пра яво!..
Байда (зазіраючы ў шафу; падазроным голасам). Пра каго гэта, пра яго?
Таццяна (разгублена). Пра таво, пра каво вы спрашываеце...
Байда (падазрона). А пра каго я спрашываю?
Таццяна (разгублена). А чорт вас пойме!.. Думаеце, я лучча знаю, чэм вы, пра каво вы спрашываеце!.. Iнцярэсны вы какой-та!..
Байда. Глядзi мне!.. (Участковы схiляецца i вышуклiва пазiрае пад ложак. Падымаецца.) Глядзi мне!..
(Падыходзiць да акна, адчыняе i пазiрае ўнiз.)
Байда. Так я i падумаў!.. Уцёк, парашутыст хрэнаў... Нiканаў! Вядзi хутчэй Амура на нiз i пускай па слядох!.. Ад нас не ўбяжыць!...
Хведараўна. Саўсiм стыда ў людзей не асталася!..
(Гучыць музыка. Падзеі пераносяцца ў кватэру Святаслава Мазаля. Ён сядзіць на ложку, чытае газету і выглядае несамавіта; твар ягоны падзёрты, шкло ў правай вачанiцы акуляраў патрэсканае…)
Святаслаў Мазоль. Хлопчык трубачку курыў… хлопчык трубачку курыў… Хлопчык трубачку курыў, вугалёчак ураніў…
(Заходзіць маці.)
Мацi. Славiк, слiўка зварылася... Хочаш кампоцiку?..
Святаслаў Мазоль. Ой, мамка, не ведаю... Мне жыць не хочацца, а ты ў мяне пра кампот пытаешся...
Мацi. Трэба берагчыся... Як жа гэта ты так неасцярожна ходзiш...
Святаслаў Мазоль. Дый сам не ведаю... Наскочыў, зашчапiўся i... павалiўся... Усё спехам... бягом...
Маці. Не тую ты сабе жонку ўзяў…
Святаслаў Мазоль. Ну ўсё!.. Не пачынай!..
Маці. На во!.. Зноў табе пісьмо…
Святаслаў Мазоль. Адкуль?.. З Гарварду, можа?.. ці з Кембрыджу?..
Маці. Ды не… тутэйшае… (Аддае ліст.) Бяры… чытай… (Ідзе да дзвярэй.) Не з той ты ажаніўся…
Святаслаў Мазоль (застаўшыся адзін). Ізноў канверцік прынеслі… Што ж, пачытаем… (Адкрывае канверт і пачынае чытаць.)
Здравствуйте, уважаемый Светослав. Как хорошо, что Вы мне написали Ваше письмо и даже на белорусской мове. Я сразу же, как распечатала конверт, так и подумала, что Вы человек идейный, из научного мира. Зелёный! – как это удивительно! В наше время интеллигентный мужчина – большая редкость. В сегодняшней серой жизни, скучной, беспросветной, очень нелегко встретить по-
рядочного и отзывчивого человека, способного на искренние чувства. Лучшие чувства умерли, и умерла с ними любовь, и жизнь превратилась в никчемное существование. В свои двадцать пять лет я одинока как никогда, и то, что именно моё объявление в рубрике “Знакомства” привлекло к себе Ваш пристальный взор, подарило мне пусть даже маленькую, но светлую надежду на встречу с интересным и порядочным человеком. Мы встретимся, конечно же, мы встретимся! Надвигается зима, холодная, злая, с колючими морозами и одинокими вечерами. Как всё это пережить! Да только в песне поётся, “разбитые мечты вновь обретают силу красоты”. Мы встретимся, если же, конечно, вы этого пожелаете! Я молода, стройна, красива и одинока. При всём том очень вкусно готовлю. Позвоните мне сейчас же, сию минуту, по телефону...
Пусть годы пролетают чередою,Святаслаў Мазоль (задумаўшыся). Наталi ты мяне, наталi. А i праўда: можа пазванiць… (Замінка.)
(У пакой заходзіць маці. Выгляд у яе пакутна-заклапочаны.)
Маці. Славічак?..
Святаслаў Мазоль. М-м?..
Маці (пакутна-заклапочана сядае на ложак, цяжка ўздыхае.) Ой!.. А я… я… памру… ужо хутка…
(Замінка.)
Святаслаў Мазоль (разгублена). Як гэта!.. Калі?..
Маці (разгублена). …хутка ўжо…
Святаслаў Мазоль (разгублена і панічна). Ды ты што!.. (Замінка.) Можа… можа… Давай… давай я па таляфоне… па нуль-тры…
Маці. Ды не… не звані… я гэта так… увогуле… Памру я хутка, але ж не зараз… Я хачу сказаць, што вось памру хутка… а хто тады цябе даглядаць будзе?.. Твая навука, ці што?.. Ты сабе іншую жонку знайдзі… сапраўдную… каб хаця пасціраць магла… і боршчык зварыць умела…
Святаслаў Мазоль. Ну… хопіць… З ранку да вечару… адное і тое… Знайду!… знайду… Вось проста зараз пайду… і знайду…
Маці. Ціха… (Прыслухаецца.) Нешта зашкварчэла… (Падымаеца, таропка ідзе да дзвярэй.) У нас сёння на другое катлеты… з ліверкі… Ідзі рукі мый… зараз абедаць сядзем… (Сыходзіць.)
Святаслаў Мазоль. Добра, мама… добра… (Застаўшыся адзін.) Адное і тое… адное і тое… Ну ды… ну ды… добра… зараз жа паталефаную… (Уздыхае, iдзе да таляфона, тады, спахапіўшыся, вяртаецца па ліст на стале, і з ім падыходзiць да таляфона ды набiрае нумар Наталi.) Я… я не дазволю, каб запынілася жыццё…
Наталi. Алёў!
Святаслаў Мазоль. Халё!
Наталi. Алёў!
Святаслаў Мазоль. Халё!
Наталi. Алёў!
Святаслаў Мазоль. Халё! Халё!
Наталi. Алёў! Алёў!
Святаслаў Мазоль (крыкам). Хто гэта?!
Наталi. Говорите! Я слушаю!
Святаслаў Мазоль. Гэта я, Славiк!
Наталi. Какой ещё Славик?
Святаслаў Мазоль. Як то? Вы ж самi мне напiсалi, што давайце сустрэнемся!
Наталi. Не понимаю, о чём вы? Кто это?
(Замінка.)
Голас мацi з суседняга пакою. Славiк! На першае ў нас сёння боршчык!..А на другое катлеты з ліверкі!..
Святаслаў Мазоль (гаворыць як бы ўтайкі ад маці.). Ну, я гэта... Я ж вам лiст паслаў, па аб’яве ў газеце. Святаслаў Мазоль... Памятаеце? Iнталягентны мужчына з навуковага свету?
Наталi. Ах, Светослав! Извините, я не сразу догадалась.
Святаслаў Мазоль. Вы яшчэ мне напiсалi ў сваiм лiсце, што, маўляў, паталефануй “сiю мiнуту”. Дык жа я адразу...
Наталi. Ах, Светослав! Вы прелесть!.. Но только не сегодня...
Голас маці з суседняга пакою. Славік, паспяшайся!.. Я наліваю боршчык!..
Святаслаў Мазоль. Вы яшчэ напiсалi ў сваiм лiсце, што, маўляў, сустрэнемся за вуглом на канцы зямлi...
Наталi. За углом?.. Не может быть! Светослав, это грубо!
Святаслаў Мазоль. Цi гэна, як яго... За паваротам, хацеў я сказаць.
Наталi. Ах, Светослав! Всё вы напутали! Там за поворотом исчезали дни. А встретиться мы с вами должны на краешке земли в счастливую пору.
Голас маці з суседняга пакою. Славік! Ты глухі ці што?.. Ідзі рукі мый…
Святаслаў Мазоль. Ды зараз iду! Пачакай!
Наталi. Как? Уже?.. Ах, Светослав, я сегодня не готова…
Святаслаў Мазоль. Ах, Наталi, гэта я не вам, а маме. Да вас я завiтаю iншым разам.
Наталi. Мы можем встретиться завтра. Прямо у меня дома… где-небудь около шести.
Святаслаў Мазоль. Я гэтак рана не буджуся.
Наталi. Я имела в виду около шести вечера.
Святаслаў Мазоль. Ну, добра.
Наталi. Что “добра”?
Святаслаў Мазоль (разгублена). Не ведаю.
Наталi (збянтэжана). Тогда до завтра?.. Адрес там, на конверте…
Святаслаў Мазоль. Ага… там… да заўтра.
(У пакоі зьяўляецца маці.)
Маці. Славік!.. Цябе не дачакаешся… Боршчык стыне…
Святаслаў Мазоль. Усё… усё… іду…
(Выходзяць з пакою. Гучыць музыка. Падзеі пераносяцца ў пад’езд шматкватэрнага дому. Святаслаў Мазоль, трымаючы канверт, падыходзіць да дзвярэй.)
Святаслаў Мазоль. Хлопчык трубачку курыў... вугалёчак уранiў... Хлопчык трубачку курыў... Хлопчык трубачку курыў... Та-ак… Кватэра № 123… (Спыняецца перад дзвярыма. Невялікая замінка.) Ну, што ж… Кавалярнём чарговы раз… (Звоніць у дзверы.)
(Дзверы насустрач адкрывае жанчына перадпянсiйнага веку. Невялікая замінка.)
Святаслаў Мазоль. Добры вечар!..
Наталi (жанчына бо на сцэне – гэта яна). Здравствуйте, молодой человек.
Святаслаў Мазоль (ветлiва ўсмiхаючыся). А я…
Наталi. …вы Светослав Мозоль?..
Святаслаў Мазоль. Ага!.. Мяне завуць Святаслаў Мазоль!.. (Замiнка.)
Наталі. Заходите… Не стойте на лестнице…
Святаслаў Мазоль (праходзячы ў хату; твар ягоны прасвятляецца нечаканаю здагадкаю). ...А вы, напэўна, мама Наталi?..
Наталi. Зачем же… Чушь какая-то… Зачем же мне быть её мамою…
Святаслаў Мазоль. ...Тады, напэўна, вы – ейная цётка... (Разгублена.)
Наталi. Ах, Светослав, вы – прелесть! Ну, зачем же?.. раз уж мамою незачем быть, то тем более зачем же быть её тётею?.. (Замінка.) Да вы не стойте в коридоре… Проходите в комнату… Давайте сюда пальто…
Святаслаў Мазоль. Ага!.. (Заходзіць.)
Наталi. Натали – это я и есть!..
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (уражана). Вы – Наталi?!..
(Замiнка.)
Наталi. Ну, да… А что же тут ужасного в том, что я – Натали?..
Святаслаў Мазоль. Дык вы жа мне напiсалi, што вам – дваццаць пяць...
Наталi. Ну, а сколько же вы мне дадите, в таком случае?
(Святаслаў Мазоль скептычна разглядае Наталi.)
Наталi. Ну, и...?
(Замiнка; ён скептычна разглядае Наталi.)
Наталi. Ну, и...?
Святаслаў Мазоль (у нiякаватасцi адводзiць вочы ад Наталi i кажа збянтэжана, каб адно не пакрыўдзiць суразмоўнiцу). Увогуле, я думаю, што ўзрост жанчыны не прынята абмяркоўваць.
Наталi. Вот и я о том же!.. Женщине всегда не столько, сколько ей дают, а столько, на сколько она себя чувствует... А я чувствую, что мне всего двадцать пять... (Замiнка.) ...совсем недавно исполнилось...
Святаслаў Мазоль. Прабачце. Я не дапетрыў адразу... Калi я iшоў сюды… да вас…, дык вас… вас… уяўляў крыху iначай... Зусім іначай… вас я маляваў… I гэтая мая сустрэча мяне трохі збянтэжыла...
Наталi. Ах, Светослав – вы прелесть! Ведь я же не виновата перед вами, что я – не такая, какою вы меня себе представили... нарисовали…
Святаслаў Мазоль. Дык жа я вас не вiнавачу... Я толькi...
Наталi. Это игра такая… Интрига… Так надо… па правилам… понимаете?.. Но это не имеет никакого значения!.. Ну-ка… Сядьте на диван… не стойте посреди комнаты… (Святаслаў Мазоль сядае.) Ведь и я вас совсем другим себе представляла... где-то в мыслях своих... Вот, думала, высокий, статный молодой мужчина, интеллигент... как выразились вы в письме – во втором колене... научный работник в брюках со стрелками – одним словом, бубочка. А пришёл на встречу в гости, и что же я вижу? А вижу я, извините меня, какого-то замухрышку: лицо опухшее... штаны… ну, кто теперь такое носит!.. Весь вы ободранный какой-то… облезлый… Ну, ничего… Я вас обогрею!.. Ну-ка, покажите вашу руку…
Святаслаў Мазоль (выцягвае руку). А што такое, га?..
Наталі (разглядаючы далонь.) О-о… да у вас ещё всё впереди… но печень всё равно берегите…
Святаслаў Мазоль. Вы што, хірамантка?..
Наталі. Да нет… врач я?..
Святаслаў Мазоль. Урач?.. па чым?..
Наталі. Да так… немного психолог… немного психиатр… Иначе говоря, лечу алкоголизм и сексуальные расстройства…
Святаслаў Мазоль. Ого!.. Патрэбная справа для жыцця…
Наталі. По чашечке кофе?..
Святаслаў Мазоль. Дзякуй… я не хачу…
Наталі: настойліва пазірае.
Святаслаў Мазоль. Ну… можа, проста халадзёнкі… з-пад крану…
Наталі. Ну, что вы… выпьем кофе… Пожалуйста, ради меня…
Святаслаў Мазоль. Ну… толькі дзеля вас…
Наталі (сыходзіць і праз пэўны час вяртаецца з падносам у рукох; на падносе стаіць кава ў кубках, бутэлька канняку, начынне, нейкі лёгкі заедак.) Вот… тут один уважаемый товарищ лечился… Оставил мне в подарок бутылочку хорошего коньяка… Армянский… Придаёт силу…
Святаслаў Мазоль. О, не!.. Дзякуй… я толькі каву…
Наталі (настойліва пазіраючы). Пажалуста…
Святаслаў Мазоль. Дзякуй… Я пазаўчора вельмі моцна перабраў…
Натали. Ну, тогда я как специалист просто настаиваю… Глоточек хорошего коньяка вас взбодрит и приведёт в норму… Немного… капельку…
Святаслаў Мазоль. Не-не-не…
Наталі (настойліва пазіраючы.) Только ради меня…
Святаслаў Мазоль. Ну… добра… хіба толькі дзеля вас… адзін глыточак… кропельку…
Натали (налівае канняк у келішкі). Ну… давайте… За знакомство… и за нашу маленькую встречу, которая, надеюсь, перерастёт в постоянную дружбу…
Святаслаў Мазоль. Давайце…
(Выпіваюць. Закусваюць.)
Наталі. Знаете, меня как специалиста очень зааинтересовало ваше письмо… я бы даже сказала, заинтриговало…
Святаслаў Мазоль. Я ведаю… Гэта таму, што я па-беларуску напісаў…
Наталі. Не только… точнее, не совсем…
Святаслаў Мазоль. А што ж тады вас заінтрыгавала?..
(Замінка.)
Наталі. Скажите, кого вы имели ввиду, когда писали, что у вас – зелёный?
Святаслаў Мазоль. Я… я меў на ўвазе, што гэта я зялёны… а не ў мяне зялёны…
Наталі. Интересно… Но ведь всё равно, если вы сам зелёный, то, естественно, и у вас – зелёный…
Святаслаў Мазоль. Ды я… нічога такога… я меў на ўвазе свае палітычныя меркаванні… погляды… ну, і не толькі палітычныя… – маральныя… філасоўскія… Разумееце… разумееце… я меў на ўвазе, што свету не стае чысціні, што… што… душа мусіць быць зялёнай… мова… мова мусіць быць зялёнай… не засмечанай… чыстай… не апаганенай…
(Замінка.)
Наталі. Но это не меньше интригует… ваши политические, философские, нравственные ориентиры как ваша сексуальная установка…
Святаслаў Мазоль (казеліць на ластаўку ў нагавіцах). Ды пры чым тут мая ўстаноўка (прамаўляецца з адмысловым падтэкстам)… Мая ўстаноўка стаіць самая па сабе… а філасофія філасоўствуецца самая…
Наталі. Ну, это вы зря так думаете… вы немного недопонимаете в этом вопросе… Ведь дело в том, что вы используете свои мировоззренческие установки как средство достижения сексуальной цели… Меня как специалиста интересует, почему вы избрали именно этот путь?.. именно ваши политические убеждения, именно ваши философские воззрения…
Святаслаў Мазоль. Ды… ды… я нічога не выбіраў… Я ж… я ж… проста ад душы напісаў: “Зялёны”.
Наталі. Ну… вообщем, дело ясное… У вас, как я понимаю, небольшие проблемы с женщинами… Признайтесь честно… Я пойму… я ведь врач…
Святаслаў Мазоль. Ды… калі шчыра… ёсць крыху…
Наталі. И давно…
Святаслаў Мазоль. Пазаўчора…
Наталі. Что “пазаўчора”?..
Святаслаў Мазоль. Праблемы…
Наталі. И в чём они выразились…
Святаслаў Мазоль. У тым, што я не магу ў такіх умовах… Гэта… гэта… проста нейкая валтузня… Я ж не робат, каб націснуў на кнопку і – пайшоў… Мне ж патрэбныя чалавечыя ўмовы… Я ж не магу сходу… бегма, як… як… певень… Я жа чалавек, а не алектратачыла…
Наталі. Ну… в общем, картина мне ясна. Понимаю вас: в любви ведь главное – не сама любовь, а её переживание… её атмосфера… Просто надо научиться создавать эту атмосферу… Я вам помогу…
Святаслаў Мазоль. Вы?..
Наталі. Конечно, и прямо сегодня… Тут… Это же мой долг… Правило номер один: глоточек коньяку позволит побороть в себе излишнюю скованность… (Налівае канняк і яму, і сабе.)
Святаслаў Мазоль. Не-не… дзякуй… Я больш не буду…
Наталі. Надо, Славик… надо… Правило номер два: на первом этапе очень даже пригодятся стимулирующие средства… Одну минутку… (Дастае з кайстрачкі пачак з таблеткамі, кідае адную ў кілішак Святаслава Мазаля, другую сабе.) Это вам на сегодня, а это (Кладзе пачак у нагрудную кішэню пінжака Святаслава Мазаля.) на будущее… Подымает тонус…
Святаслаў Мазоль. Што гэта…
Наталі. Не волнуйтесь, всё – на травах… йохимбин…
Святаслаў Мазоль. Я… я… не буду…
Наталі. Правило номер три: никогда не спорьте с лечащим врачом…
Святаслаў Мазоль. Даруйце… але… але… я яшчэ не саспеў маральна…
Наталі. Сейчас созреете… Давайте… (Святаслаў Мазоль вагаецца.) Ну… ради самого себя… (Ён, павагаўшыся, выпівае.) Ну, вот и молодец… Хороший мальчик… Давайте, давайте… закусывайте… (Выпівае самая. Замінка. Заядаюць.) А вообще, выбор продуктов много чего значит в этом занятии...
Святаслаў Мазоль. Няўжо?.. А што ж есцi трэба, дохтар? Я зусiм у гэтым не разумею...
Наталі. Не называйте меня доктором… Это слишком официально… Для вас я просто Натали…
Святаслаў Мазоль. Канешне… канешне… Дык а што ж есці, Наталі?..
Наталі. Да всё. Ешьте всё, что только можно... Естественно, за исключением лишь того, чего нельзя...
Святаслаў Мазоль. А чаго нельга?
Наталі. Ну, как... Того, чего не рекомендуется кушать перед свиданием с женщинами и рекомендуется при свидании с гриппом...
Святаслаў Мазоль. А чаго не ракамендуецца з жанчынамі?
Наталі. Ну, как... как это вы не понимаете?.. Что вы с салом едите?.. Что потом пахнет вокруг вас неприятным запахом для окружающих?..
(Невялiкая замiнка.)
Святаслаў Мазоль (напружана думае i раптоўна здагадваецца). А-а! Цяпер я зразумеў... Вы маеце на ўвазе гарох?..
(Замiнка.)
Наталі. Горох-то я как раз и не имела в виду, но, в принципе, его тоже, как и чеснок, лучше не есть перед свиданием... В общем, не ешьте то, что испортит воздух вокруг вас, а в остальном что б вы ни скушали – только на пользу в этом деле. Особенно на национальное нажимайте, на белорусское – на бульбу, на драники...
Святаслаў Мазоль. А што, там вiтамiнаў багата, цi як?
Наталі. Витаминов там, может, даже и совсем нет... Но вот крахмала – больше, чем алмазов в Якутии... А это не шутка...
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (з загадкавым выразам твару). А што, ад крухмалю... гэна... як то сказаць правiльна... ад яго што... расце?
Наталі. Что “расце”?
Святаслаў Мазоль. Ну, гэна... Як то сказаць ямчэй... Ну, расце ён цi як?
Наталі. Кто – он?
Святаслаў Мазоль. Ну, ён... гэны... джынджык...
Наталі. А что, он у тебя ещё не вырос?
Святаслаў Мазоль. Ну, чаму ж... Вырас... Ужо даўно... Вы не тое падумалi... Я хацеў спытацца: ён што, ад крухмалю... гэна... як то сказаць... стаiць добра... цi што?
Наталі. От крохмала, друг мой, всё стоит – даже воротнички на рубашке. Ну, да это всё те мелочи, на которых не стоит сосредоточивать внимание… Давайте-ка лучше немного поиграем…
Святаслаў Мазоль. Ува што?..
Наталі. В то, что у вас не получилось позавчера… Понимаете, в это надо играть… Должна быть интрига… Понимаете, это правила такие… (Кладзе руку на ластаўку нагавіцаў Святаслава Мазаля.) Именно игра создаёт нужную атмосферу… Поиграем во взрослых дядю и тётю?..
Святаслаў Мазоль (збянтэжана). А можа, не трэба…
Наталі. Правило номер четыре: никогда не уходите от контакта с партнёром, даже если вы чувствуете, что ничего не получится… Если и в самом деле не получится, то сошлитесь на усталость, на плохое настроение, но никогда не отступайте – это развивает комплексы неполноценности… Если уж не получается, то лучше придумайте какую-нибудь причину…
Святаслаў Мазоль. Тут вельмі душна… (Замінка.) Можна, я крыху развяжу гальштук… Бо глытаць цяжка...
Наталі. Естественно… Развяжите… Можете даже снять свой галстук… И не только этот галстук, но и этот тоже… Чувствуйте себя раскованно… Как дома…
Святаслаў Мазоль (расслабаняе гальштук на горле). Дзякуй…
Наталі. Успокойтесь… Не нервничайте… Лучше подыграйте мне…
Святаслаў Мазоль. Чым?
Наталі. Тым. (Моцна сціскае ў кулаку ластаўку.)
Святаслаў Мазоль. Ой!..
Наталі. Правило номер пять: во время подобных игр, когда хочется сказать ой!, говорите, оба-на! (Зноўку моцна сціскае ў кулаку ластаўку.)
Святаслаў Мазоль (прамаўляе з нотамі крэкту-стогну). Оба-на!
Наталі. Вы, Светослав, не напрягайтесь… Играйте, и забудьте обо всём… игра вас освободит от ненужного груза… Вы просто сами увидите, что вы – совсем другой человек…
Святаслаў Мазоль. А можа, хай я застануся тым, якім я ёсць, га… Які ёсць, такі і добра….
Наталі. Вы, как мой муж… Он всё вот говорил, какой есть, такой есть… какой есть, такой есть… Никак в себя поверить не мог…
Святаслаў Мазоль. А дзе ваш муж…
Наталі. С моим мужем целая история… Вы знаете, мне мама в детстве говорила, тебе нужен муж не меньше как Муслим Магомаев… И в этом моя трагедия… Я всё ждала… ждала… своего принца… какого-нибудь Муслима… Магомаева…, или генерала на худой конец, а он не появлялся… не появлялся… Пришлось идти за этого… моего… тенора…
Святаслаў Мазоль. А дзе ён цяпер?
Наталі. Кто – муж? Да в могиле он… Умер уже лет как десять назад…
Святаслаў Мазоль. Ён што, грыбоў наеўся?
Наталі. А как вы угадали?.. (Замінка.) О!.. По-моему, йохимбин начал действовать…
(Замінка.)
Святаслаў Мазоль. Можна… можна… я яшчэ раз на духмень спашлюся?..
Наталі. Вам что, действительно душно… Или вы ищете причину?..
Святаслаў Мазоль. Мне няма чым дыхаць… Можна, я акно адкрыю…
Наталі. Пожалуйста…
(Святаслаў Мазоль падымаецца і ідзе да акна. Адкрывае. Дыхае паветрам і глядзіць на вуліцу.)
Святаслаў Мазоль. А што гэта за дрэва ў вас пад акном расце?
Наталі. Тополь…
Святаслаў Мазоль. Вялікае вырасла…
Наталі. Всё-таки нам надо изменить интригу…
Святаслаў Мазоль. Якім чынам?..
Наталі. Да вот я думаю… Мне кажется, стоит ужесточить правила…
Святаслаў Мазоль. Цікавая прапанова…
Наталі. Вас стоит как-то встряхнуть… Надо вызвать у вас какой-то шок… это придаст импульс нашим отношениям… Поверьте мне как опытному врачу, чтобы в вас разбудить вас, без мощного импульса не обойтись… необходим шок… небольшой сеанс шоковой терапии… Одну минутку… Я сейчас…
Святаслаў Мазоль. А можа, хай усё ідзе, як ідзе…
(Наталі сыходзіць. Праз пэўны час зьяўляецца ў празрыстай камбінацыі, праз якую бачная ніжняя бялізна, бандаж, нейкія старамодныя панчохі – карацей, у нейким безгустоўным камічным строі; у руцэ трымае ладны кавалак шлангу.)
Святаслаў Мазоль. Што такое!..
Наталі. Поиграем в новую игру… Я буду вас спрашивать, а вы отвечайте…
Святаслаў Мазоль. А шланг навошта?!..
Наталі (грозліва размахвае шлангам). Чтобы возбуждаться… Это вам поможет… вы это скоро почувствуете…
Святаслаў Мазоль. Па-мойму, яно мне ўжо дапамагло… (Глядзіць на ластаўку, яна ладна адтапырваецца праз узбуджэнне полавага чэляса.)
Наталі (наступае на яго). Ну… это только начало… Ответьте мне, вы – Муслим Магомаев?..
Святаслаў Мазоль (збянтэжана). Што?..
Наталі. Мы играем… Это интрига такая… Вы должны отвечать… Ну… (Ідзе на Святаслава Мазаля. Грозліва махае шлангам.) Отвечайте, вы Муслим Магомаев?..
Святаслаў Мазоль. Я не ма…я не ма… ма… я не Мамай… цьху ты!.. оба-на!.. я не ма… я не ма… я не Магамай!.. і не му… му… і не му… му… і не Муслім…
Наталі. А кто – Кобзон, что ли?
Святаслаў Мазоль (узлажае на падваконне і памыкаецца выскачыць на двор). Вуячыч!.. Вуячыч я... Віктар… (Лезе на дрэва.) Я… я… я… Уладзімір Мулявін і ансамбаль “Песняры”!.. Я… я… казачы хор пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга… (Дрэва з трэскам ламаецца.) О, не!.. О, матка мая!.. Толькі не гэта!.. (Абрынаецца.)
Наталі (падыходзіць да акна, узіраецца ў акно). Светослав, вы живой?..
Святаслаў Мазоль (падымаецца з зямлі, ідзе кульгаючы). Я… я… я… фестываль “Славянскі шлягер на залатым базары”!..
(Завяршэнне першае дзеі.)
2
(Кватэра Святаслава Мазаля. Гучыць музыка. Святаслаў Мазоль ляжыць у ложку з хваравітым выглядам. У рукох у яго газета з аб’явамі. Заходзіць маці. Музыка зацiхае.)
Маці. Зноў пашталлён прыстараўся… На… Табе… (Падае два лісты.)
Святаслаў Мазоль. Дзякуй…
Маці. Жаніцца табе, Славік, трэба… па-сапраўднаму… А то во зусім зачаўрэў… Увесь пабіўся недзе…
Святаслаў Мазоль. Я нагою зачапіўся…
Маці. І палітонік недзе збаёдаў… Хоць і стары, але ж рэч яшчэ ноская была… Жаніся, я табе кажу, па-сапраўднаму…
Святаслаў Мазоль. Ну пры чым тут мая жаніба да майго палітона… Скрозь усе дні: жаніся-жаніся, жаніся-жаніся… Ну, пры чым тут мой палітон?..
Маці. Ай… Пайду сліўку варыць… Не хочаш матку слухаць, дык во сабе і маеш… (Сыходзіць.)
Святаслаў Мазоль (застаўшыся адзін). Ізноў канверцiкi... І зноў ні з Кэмбрыджу… ні з Гарварду… (Уздыхае.) Паглядзiм... Паглядзiм... Гэта ўжо нехта на маю аб’яву злавіўся. (Доўга разглядае канверты, кладзе iх на стол.) З якога ж мне пачаць?.. (Заплюшчвае вочы i леваю рукою пачынае лiчыць з лiста на лiст, прыгаворваючы лiчылку.)
Мужык-вожык(Расплюшчвае вочы i бярэ канверт, на якi прыпаў лiк, доўга круцiць у рукох, разглядаючы яго. Прамаўляе з ваганнямi, сумненнямi.) А што, калi – не ён?.. Што, калi – не ён лепшы?.. i ўвогуле – не ён?.. Палiчу ж яшчэ раз... (Кладзе канверт на ранейшае месца, заплюшчвае вочы i лiчыць зноўку.)
Э-ката, пэ-ката, мэ,(Расплюшчвае вочы; лiк зноўку прыпаў на гэты ж лiст.) Ён жа... Iзноўку сумняваюся я чамусь... Пагадаю яшчэ... (Зноўку лiчыць з заплюшчанымi вачыма.)
Тром-тром, мiсi-дэлi,(Iзноў прыпадае на гэты ж лiст.) Во сабе маеш!.. Iзноў на яго трапiла... (Заплюшчвае вочы i лiчыць.)
Энi-бэнi, лiкi-фракi,(Iзноў прыпадае на гэты ж лiст.) Ну, ты глядзi!.. Проста мiстыка нейкая!.. Ну, усё – лiчу апошнi раз... (Заплюшчвае вочы i лiчыць.)
Чыкенчыкi, пiкенчыкi,(Iзноў прыпадае на гэты ж лiст.) Няма сумнiву – ён! Усё на яго кажа! (Бярэ канверт, разглядае яго.) Ну, што ж – адкрыем i пачытаем... (Адкрывае канверт; прамаўляе расчаравана i разгублена.) О, не! Такога не бывае!.. Гэта няпраўда!.. (Чытае.)
Здравствуйте, уважаемый абонент паспорта N 58.49.59. Как это чудно, что из массы абъявлений в рубрике “Знакомства” мне попалось на глаза именно Ваше. Женщина я одинокая, самостоятельная, – ага! аж задужа самастойная! (Заўвага Св. М.) – имею ребёнка, но он мне не мешает. О себе ещё могу сообщить, что
В жизни я не тороплива,Што праўда, то праўда! (Заўвага Св. М.) (Далей ён можа чытаць хутка, праглынаючы словы.) Из вашего объявления сразу видно, что человек вы интеллигентный и даже написали в газету по-белорусски. Именно это меня немного смешит – бачыце, смешна ёй! (Заўвага Св. М.) –, но всё равно влечёт к вам и привлекает. А всё остальное – чушь, ибо деньги – это не главное. (Далей тэкст чытае хутка, праглынаючы словы.)
Ведь грустно думать, что напрасноУж осень уходит от нас навсегда. Я высокая, стройная, очень красивая, с высшим образованием. Работу свою я ненавижу. Работаю я в магазине “Игрушки”. Меня вы найдёте по надписи на жетоне, что прикреплён к моей груди: Татьяна Соколовская. Приходите. Жду.
Я точно знаю: вашу ТанюВаша ждущая Татьяна”. А каб цябе халера! (Заўвага Св. М.)
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (скрушна i знiшчана). Папаў у нерат: нi ўзад, нi ўперад... Не магу паверыць!.. Цi бывала яшчэ такое?!. Ну, калi ў другiм канверце лiст ад гэтае старое порхаўкi Наталi – сыходжу ў манастыр... Я не магу размнажацца ў такiх умовах!.. Я iм не робат i не вожык!.. i не жалезнае долата!.. (Дастае з другога канверту лiст, разгортвае яго. Чытае разгорнуты лiст.)
“Ну што, абанент з пашпартам нумар 58.49.59? Я разумею вашую адзiноту i заклапочанасць. Калi вам зусiм няўзмогу, можаце паталефанаваць мне: 262-99-09. Пагляджу, што вы з сябе ўяўляеце. Марыся.”
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Марыся?.. Марыся... Марыся?.. Ну, усё!.. Адчуваю, што гэта будзе мой апошнi смяротны бой... А потым – канец!.. (Падымаецца, iдзе да таляфону.) Потым – Нiрвана!... Рай або пекла... Спеў анёлаў... Чортава смала... Боская камедыя... Марыся?.. Марыся… Пазваню… Проста каб даведацца, што ж будзе далей… (Ідзе да таляфона. Набiрае нумар.) Што ж будзе далей на гэты раз?..
Марыся. Галё! Слухаю вас!
Святаслаў Мазоль. Хто гэта!
Марыся. Слухаю! Хто вам патрэбны!
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Марыся.
(Замiнка.)
Марыся (гарэзлiвым голасам). Гэта я.
Святаслаў Мазоль. А гэта – я!
Марыся. Вы?.. Нумар 58.49.59?..
Святаслаў Мазоль. Ага... Гэта мой нумар... Дакладней, нумар пашпарта, якi мне выдалi ў мiлiцыi, калi мне было шаснаццаць...
(У гэты момант у пакой, дзе размаўляе Святаслаў Мазоль, заходзiць ягоная мацi: яна спыняецца насупраць Святаслава Мазаля i чакальна глядзiць на яго. Той махае ёй рукою, паказваючы, каб яна не замiнала i сыходзiла, але мацi застаецца i чакальна глядзiць.)
Святаслаў Мазоль. Дзiўна!.. А адкуль вы даведалiся?..
Марыся. Гэты ваш голас... Такi голас можа быць толькi ў чалавека з пашпартам нумар 58.49.59...
Святаслаў Мазоль (махаючы рукою мацi, каб тая сыходзiла; гаворыць у нiякаватасцi, не ведаючы, як падтрымаць гаворку). Ага!.. Такi нумар пашпарта ёсць толькi ў мяне...
Марыся. Пра гэтае я таксама пачала ўжо здагадвацца... У вас каштоўны нумар, i галоўнае – рэдкi... Вiншую, не кожнаму гэтак пашанцуе ў шаснаццаць гадоў...
Святаслаў Мазоль (паказвае рукою мацi, каб тая сыходзiла i не замiнала). Ведаеце, Марыся. Я вось прама зараз наважыўся зрабiць вам адную дужа сур’ёзную прапанову. Тое, што я вам зараз скажу, мне вельмi нялёгка зрабiць..., асаблiва пасля нядаўнiх дужа трагiчных... ну... можа, i не трагiчных, а дужа драматычных падзеяў, якiя давялося мне перажыць у сваiм жыццi... Вы... вы... вы... нават i не ведаеце, што я перанёс зусiм нядаўна!.. Карацей… дзе мы сустрэнемся?
Марыся. Ну, не ведаю… Мне зручней на плошчы Якуба Коласа…
Святаслаў Мазоль. Во-во! Каля дзеда Талаша... праз дзве гадзіны…
Марыся. Добра…
Святаслаў Мазоль. Чакаю вас. (Кладзе трубку.)
Марыся. Да сустрэчы.
Мацi. Славiчак! Я ў цябе хацела запытацца: а што, калі я сёння звару кампот з ігрушкі?.. Зьясі, га?..
Святаслаў Мазоль. А куды я дзенуся… Зьем…
(Выходзяць.)
(Гучыць музыка. Дзея пераносiцца на плошчу Якуба Коласа.)
Святаслаў Мазоль(стаiць у чаканнi i цiха прыпявае; на ім лёгкі восеньскі плашч). Хлопчык трубачку курыў… хлопчык трубачку курыў… вугалёчак ураніў…
(Зьяўляецца прывабная маладзiца – Марыся; азiраецца ў чаканнi, падыходзiць да Святаслава Мазаля. Музыка зацiхае. Яны глядзяць адно на аднога.)
Святаслаў Мазоль. Добры вечар!
Марыся. Добры. Дык вы i ёсць нумар 58.49.59?
Святаслаў Мазоль. Ага! То я... А вы – Марыся?
Марыся. А я – Марыся.
Святаслаў Мазоль. Вось мы i сустрэлiся...
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Разумееце, я вельмi шмат перажыў апошнiмi днямi... Я вас вельмі прашу: хаця вы не папсуйце мне мае чаканні…
Марыся. А што вы ад мяне чакаеце?..
Святаслаў Мазоль. Ну… чакаю… ну…(Доўга думае i раптоўна пытаецца з запасокаю ў голасе.) А чаму гэта вы па-беларуску гаворыце?.. Вы што, фiлолаг цi вам проста iншых словаў мала?
Марыся. Мне проста другога языка не хапае на iншыя словы... Але вы мне ўсё адно растлумачце, што вы чакаеце цi не чакаеце?..
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (пакутлiва нараджаючы фразу). Ну... Магчыма, я чакаю тое, што... i сам у сабе не чакаю..., i праз гэтую сваю нечаканасць, якую чакаю ў сабе, я чакаю, каб мае чаканыя нечаканасцi маглi б стаць для вас прыемнаю нечаканаю чаканасцю, якую вы, магчыма, не чакаючы ад мяне, чакаеце ў сабе...
(Вялiкая замiнка; на тварах напружанне ад спробаў зразумець сказанае.)
Святаслаў Мазоль. ...I яшчэ, каб яны... ну, мае нечаканыя чаканасцi... былi для вас чаканаю нечаканасцю, якую я чакана не чакаю ад вас...
(Замiнка.)
Марыся. Калi ласка, паўтарыце яшчэ раз... Я не зразумела нават i аддалена... Нi на кiпаць, нi на шчопаць...
Святаслаў Мазоль. Што вы... ...Гэтае немагчыма паўтарыць... Ува мне не хапае памяцi, каб сказаць гэтае зноў…
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Карацей, я хацеў сказаць, што не магу размнажацца ў няволi... як у заапарку...
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Я хацеў сказаць, што... каб размнажацца... мне патрэбна ўнутраная свабода – агонь, якiм бы я гарэў... якi быў бы мною... Вось што я хацеў бы, каб ува мне распалiлi вы... Гэтага я чакаю...
Марыся (збянтэжана). Як?.. Проста так узяць i распалiць? Так вось, адразу, чыркнуць запалкаю?.. Умiг... Не пазнаёмiўшыся нават як след?..
Святаслаў Мазоль. Не-не!.. Не адразу!.. (Замiнка.) Але мне здаецца, што я пацiху ўжо гару!..
Марыся (з паблажлiвасцю ў голасе, не крыўдуючы). Нумар 58.49.59... Пiшучы вам па вашае аб’яве, я сабе ўяўляла, што вы... нейкi ненармальны... ну, арыгiнал... а потым вы паталефанавалi мне, i я адно пераканалася, што так яно i ёсць... арыгiнал...
(Замiнка. Святаслаў Мазоль мае расчараваны i заклапочаны выгляд.)
Марыся. О, не!.. Вы не падумайце нiчога... Вашая ненармальнасць вам пасуе...
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. А я ведаю... здагадваюся, што вас прывабiла ў маёй аб’яве... Я ведаю, чаму вы падумалi, што я ненармальны... ну, арыгiнал... Вашую ўвагу прывабiла тое, што я напiсаў аб’яву... па-беларуску...
Марыся. Якраз i не!.. Для мяне гэтае не дзiва... Мяне ўразiла зусiм iншае...
Святаслаў Мазоль. Дык што ж?
Марыся. Там было напiсана (Смяецца.): “Зялёны”. Я, вядома ж, не паверыла, але неяк утайкi ад сябе ўсё думаю ды думаю: а калi яно i сапраўды гэтак – зялёны... (Смяецца.) Пацеха!.. Дык i вырашыла: дай жа напiшу... I напiсала...– а вы нiякi i не зялёны... Проста нейкi ненармальны!
Святаслаў Мазоль. Дык я ж – зялёны!
Марыся. Як гэта, вы зялёны!.. (Смяецца.) Вы проста нейкi ненармальны!..
Святаслаў Мазоль. Ды зялёны я!.. У аб’яве я меў на ўвазе не колер майго... гэна... цела (Смяюцца абодва.) Я напiсаў у палiтычным сэнсе: я адношуся да партыi зялёных... – змагароў за чыстае паветра, там..., за лiсаў у пушчы, там..., за вераб’ёў у небе, там..., ну, карацей, за карасёў у возеры i на ўсёй планеце... Ну, карацей, за зберажэнне прыроды i сусвету ў больш-менш боскiм выглядзе.
Марыся. I што? Вы змагаецеся за ўсё гэтае?..
Святаслаў Мазоль. Не тое, каб змагаюся... Тут трохi iншая гiсторыя... Ведаеце, у дзяцiнстве ў мяне быў такi (Паказвае жэстам: маўляў, маленькi.) Шарык-цюцька... Яго мне падарылi бацькi на дзень нараджэння. Дык мы разам з iм хадзiлi ў клуб сабакагадоўлi. Гэты Шарык мой нейкага разу, быўшы на выдрачцы...
Марыся. Дзе-дзе?..
Святаслаў Мазоль. На выдрачцы – гэтак у нас называлася вучэнне... драсiроўка...
Марыся. У каго гэта – у вас?..
Святаслаў Мазоль. Ну, у нас... з Шарыкам: у мяне i ў Шарыка... Выдрачка… ад слова драчыцца… ну… траніравацца, значыць… Дык вось аднойчы на выдрачцы Шарык пагнаўся за матацыклам... Ён нiколi не любiў гэтых рокераў ды панкаў... Ад матацыклаў у яго была аляргія..., ад iх у яго iшла па целе кароста, а поўсць скублася з ахвосця, як пух з дзедавае шапкi... i сабачка мой лысеў...
Марыся. Што пасля было, як ён пабег за матацыклам?
Святаслаў Мазоль. Па сутнасцi, гэта ўжо амаль i канец гiсторыi: ён пагнаўся за матацыклам i патрапiў пад колы “жыгуля”... Вось, уласна кажучы, i ўсё.
(Замiнка.)
Марыся. I акурат пасля таго здарэння вы надумалi зрабiцца зялёным?
Святаслаў Мазоль. Ну, вядома ж, не адразу... Дый я i не збiраўся iм рабiцца. Лiтаральна днямi я раптам зразумеў, што я з самага дзяцiнства быў зялёны... Пiў ваду, дыхаў небам, хадзiў з Шарыкам у сабакагадоўчы клуб... Я зразумеў, што ўсе мы навокал, i сiвыя, i белыя, i чорныя – усе мы зялёныя, як ты ні круцi... Вось i вы… Вы ж дыхаеце небам, праўда?
Марыся. Дыхаю.
Святаслаў Мазоль. I ваду п’яце?
Марыся. Так, п’ю...
Святаслаў Мазоль. I купляеце на вулiцы бананы? Праўда ж?
Марыся. Праўда.
Святаслаў Мазоль. I хочаце з кiм-небудзь пазнаёмiцца па перапiсцы? Цi так?
Марыся. Хачу.
Святаслаў Мазоль. Значыць, i вы, як i я, – зялёная. Усе на гэтым свеце, i людзi, i дрэвы, i птушкi, усе спрэс – зялёныя, калi яны раптам адчуваюць, што не могуць без гэтага свету..., калi яны не могуць дыхаць без неба, i кахаць без кахання, i жыць без жыцця... І мова – зялёная, таму што яна з душы вырастае… і… і… душа зялёная, таму што яна… моваю жыве… I камянi – зялёныя, таму што яны не могуць, не могуць жыць без душаў... тых атамаў, якiмi напоўненыя камянi. I пустота – зялёная, таму што яна не можа жыць без самае сябе – без пустоты... I асфальт – зялёны, таму што... таму што... таму што... зялёны... таму што... сена растрэсенае па ім... таму што... трава расце на ўзбочыне... таму што парыжэлае восеньскае лiсце, якое гонiць па асфальце вецер, напоўненае зялёным сокам жыцця… Усё… усё напоўненае жывым зялёным сокам...
Марыся. I ўсё роўна: вы – ненармальны, нумар 58.49.59... У добрым сэнсе... Я таксама ненармальная..., што напiсала да вас, што прыйшла сюды i што слухаю пра вашыя падманутыя чаканнi... пра пакутнага Шарыка... пра сабакагадоўчы клуб... Штось у гэтым ёсць ненармальнае... непапраўнае... апошняе i... утульнае, як той ваш зялёны асфальт, па якiм гонiць вецер восеньскае лiсце... Сумна... Давайце лепей весялiцца.
Святаслаў Мазоль. Давайце… Праўда, я не ўмею весялiцца... Дакладней, кажучы, я весялюся, але па-свойму... Калі я пачынаю весяліцца, усім навокал робіцца сумна... (Замінка.) Ведаеце... Вы мяне зразумейце правiльна... Цяпер у мяне фiнансавыя цяжкасцi…Таму… сёння... сёння... я не магу вас пачаставаць канняком... i зефiрам у шакаладзе... Разумееце... мне няёмка..., але я хачу вам прапанаваць зьесцi малочнага марозiва... на палачцы... Дарэчы, даволi смачна... i карысна для здароўя...
Марыся. Вось бачыце... Робiцца весялей i весялей... Давайце весялiцца, нумар 58.49.59... Марозiва нешта не хочацца... Можа, вас пачастую зефiрам у шакаладзе я?..
Святаслаў Мазоль. Мне няёмка... Вы прабачце... (Замiнка.) Але ад зефiру я не адмоўлюся...
Марыся. А ад канняку?
Святаслаў Мазоль. О, не!.. (Але, падумаўшы, пярэчыць сабе.) Ну, хiба што для смеласцi... Чарачку… цi дзве...
Марыся (iранiчна-спагадлiва). I ананасу вы зьелi б скрылёк?
Святаслаў Мазоль (збянтэжаны сваёю шчырасцю). Пакушаў бы трохi...
Марыся (iранiчна-спагадлiва). I iкры на булцы з маслам?..
Святаслаў Мазоль (збянтэжаны шчырасцю). Ну, не адмовiўся б, вядома...
Марыся (iранiчна-спагадлiва). I фазана, печанага ў агурковым расоле?..
(Святаслаў Мазоль доўга наважваецца штось сказаць; замiнка.)
Святаслаў Мазоль (збянтэжаны шчырасцю). ...Напэўна, ...варта нам спынiцца на iкры i на булцы з маслам.
Марыся. А я адчуваю, нумар 58.49.59, што мы маглi б абмежавацца зефiрам i канняком!
Святаслаў Мазоль. О, гэта было б зусiм цудоўна!..Аднак… ведаеце, ёсць i яшчэ праблема – дзе выпiць гэты канняк... На вулiцы мокра, а ў мяне... дома мама...
Марыся. Ну, думаю, вашая мама нам не перашкодзiць...
Святаслаў Мазоль. А калi перашкодзiць?
Марыся. Чым жа яна нам перашкодзiць?
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Ну... я ж не магу размнажацца ў такiх умовах...– пры сваёй маме...
Марыся. А мы заплюшчым вочы, каб яе не бачыць...
Святаслаў Мазоль. Ну, урэшце... можна нават i не заплюшчваць вочы...
Марыся. А як?.. Размнажацца пры вашай маме з расплюшчанымi вачыма?..
Святаслаў Мазоль. Не... Не тое... Мы можам размнажацца пры маёй маме, але з зачыненымi дзвярыма... Шчаўкець ключыкам... Пстрыкець замочкам... i можна пазiраць адно на аднаго...
Марыся (iранiчна-паблажлiва). З вамi з кожнаю хвiлiнаю ўсё весялей i весялей, нумар 58.49.59... (Невялiкая замiнка.) Ну, што? Iдзем да вас пiць мой канняк?
Святаслаў Мазоль. Да мяне!
(Сыходзяць. Гучыць музыка. Дзея пераносiцца ў пакой Светаслава Мазаля. У пакой заходзяць Марыся i Святаслаў Мазоль. Музыка зацiхае. Святаслаў Мазоль дапамагае распранацца Марысі.)
Марыся. Дык вы гаворыце, напiсалi дысертацыю па дзiцячым фальклёры?
Святаслаў Мазоль. Ага. I абаранiў.
Марыся. Пра што вы там пiсалi?
Святаслаў Мазоль. Я даследваў дражнiлкi i лiчылкi... I абаранiў...
Марыся. I што вы там даследвалi?
Святаслаў Мазоль. Ну, усё, што можна было... Аналiзаваў дзiцячую асацыятыўнасць, там... у лiчылках... развiццё вобразамыслення, там... у дражнiлках... уплыў дзiцячае вуснае творчасцi на станаўленне асобы… Ну, усё, што можна было, вывучыў... I абаранiў.
Марыся. Цiкава-цiкава... А цяпер што вы даследуеце?..
Святаслаў Мазоль. Дзiцячыя гульнi... Мяркую напiсаць дохтарскую дысертацыю... I абаранiць.
Марыся. Вы што, збiраеце дзiцячыя гульнi i вывучаеце iх?..
Святаслаў Мазоль. Так. Запiсваю... Увогуле, гэта перспяктыўная тэма... Цяпер вось еду на навуковы семінар… Заўтра… На два тыдні.
Марыся. Ну, i якiя вы даследуеце гульнi?
Святаслаў Мазоль. Ды розныя...
Марыся. Ну, давайце ў якую-небудзь пагуляем!..
Святаслаў Мазоль. Можна... Але спачатку лепей вып’ем канняку. За сустрэчу, за знаёмства, за вас!
Марыся. Давайце.
(Святаслаў Мазоль налiвае канняк.)
Святаслаў Мазоль. За вас, Марыся Кулачок!
Марыся. За вас, Святаслаў Мазоль!
(Выпiваюць i заядаюць зефiрам.)
Марыся. Праўда, смешнае прозвішча – Кулачок?..
Святаслаў Мазоль. Ага! Праўда! І ў мяне ж не лепшае ад вашага – Мазоль… Мазоль і Кулачок… Кулачок з Мазалём… гм!.. Мазоль на кулачку!…
(Замінка.)
Марыся. Ну, давайце гуляць… У што мы будзем?..
Святаслаў Мазоль. Мала ў нас удзельнiкаў. Удваёх цяжка штось прыдумаць...
Марыся. Дык што, няма такiх дзiцячых гульняў, каб для дваiх...
Святаслаў Мазоль. Ну, чаму ж... ёсць. (Невялiчкая замiнка; думае.) Ну, вось ёсць гульня “Рыжыкi салiць”.
Марыся. Давайце... Гуляем... Як гэта?
Святаслаў Мазоль. Ну, спачатку трэба палiчыцца... хто з нас будзе рыжыкi салiць.
Марыся. Ну... лiчыце...
Святаслаў Мазоль. На каго патрапiць – тому i солiм... (Прамаўляе лiчылку i ў тахту водзiць пальцам з сябе на Марысю i назад.)
Раз, два, тры, чатыры, пяць,(Лiк прыпадае на Марысю.)
Святаслаў Мазоль. Ну, вось. Мне давядзецца салiць вашыя рыжыкi.
Марыся. Як гэта?
Святаслаў Мазоль. А вось зараз убачыце... Станавiцеся тут... (Выводзiць з-за стала на цэнтар пакою; сам заходзiць да яе з-за спiны.) Вось так... А цяпер будзем салiць рыжыкi...
(Кладзе свае далонi на вушы Марысi i хутка пачынае церцi iх – г.зн. вушы.)
Марыся. Оей!.. Што вы робiце!.. Адпусцеце!..
Святаслаў Мазоль (адпускае на хвiлю). Рыжыкi салю!.. (Прыглядаецца да вушэй.) Не, яшчэ не ўсалiлiся – нават i не ружовыя!.. (Зноўку хапае за вушы i пачынае церцi.)
Марыся. Оей!.. Адпусцеце!.. Вы што, здурэлi!.. (Вырываецца.)
Святаслаў Мазоль. Дык гэта ж такая гульня!.. Вы ж самi хацелi...
Марыся (пакрыўджана). Гульня...
Святаслаў Мазоль. Вы ж самi хацелi... Я ж не вiнаваты, што мне патрапiла салiць...
Марыся (пакрыўджана). Гульня...
Святаслаў Мазоль. Што ж паробiш: такiя правiлы... Вы ж самi ў мяне прасiлi...
Марыся. Гульня... А iншае гульнi няма?.. Каб толькi вушы не лупiць...
Святаслаў Мазоль. Ну, можна яшчэ пагуляць у “солана” i “молана”.
Марыся. Як гэта?
Святаслаў Мазоль. Зноўку трэба палiчыцца. Давайце, на каго патрапiць, той i будзе “салiць” i “малоць”.
Марыся. Давайце.
Святаслаў Мазоль (лiчыць).
Я сядзеў, чытаў газету,Святаслаў Мазоль. Бачыце... На мяне паказала.
Марыся. I што далей?.. Вы мне, калi ласка, загадзя правiлы растлумачце, а тады ўжо мы з вамi згуляем.
Святаслаў Мазоль. Дый тут i няма нейкiх складаных правiлаў... Вы становiцеся на карачкi, я – зверху над вамi. Зацiскаю вас нагамi i валтужу ды пры гэтым птыюся: “Ну, як? Солана-молана, цi лук цi качан?” Вы адказваеце: “Качан”. А я кажу: “Iзноў пачаў”. Iзноў валтужу i пытаюся: “Солана-молана, цi лук, цi качан?” Вы кажаце: “Лук”. А я кажу: “У лоб табе стук!” I б’ю вам у лоб... (Невялiкая замiнка.) Не бойцеся... Я моцна бiць не буду...
Марыся. Дзякуй вам! Але прыдумайце iншую гульню...
Святаслаў Мазоль (мала падумаўшы). Ну, я магу вам паказаць, як... як крапiўка стрыкаецца або як кусаецца кабылка...
Марыся (з iронiяй). Вельмi цiкава!.. А якiя-небудзь гульнi без бiцця, стрыкання i кусання вы ведаеце?.. якiя-небудзь спакайнейшыя...
Святаслаў Мазоль (мала падумаўшы; кажа ў няёмкасцi). Ну, можна паспрабаваць тхара пусцiць...
Марыся. Тхара?
Святаслаў Мазоль (у няёмкасцi). Тхара... Пускаць... Ну, як гэта лепш сказаць... ну, гэта значыць... значыць... (Жэстам дэманструе сапсаванае паветра.) Ай!.. Лепш памаўчу...
Марыся. Ну, i гульнi ж у вас!...
Святаслаў Мазоль. Гэта не мае гульні… Увогуле... не я iх прыдумляю, я iх толькi занатоўваю... То дзiцячыя гульнi, а не мае... Дзiцячы свет – не такi, як наш... Там усё iншае: шчырасць, творчасць, гульнi, жорсткасць i пяшчота... Дзяцiнства – гэта... гэта... ралiгiя, якая памёрла... для нас гэтая ралiгiя нежывая... Мы можам для сябе нешта зазначыць... запiсаць... зафiксаваць... прыпомнiць, але шчыра жыць у гэтым нашым учорашнiм жыццi мы нiколi ўжо не здолеем.... Кожнага разу, калі мы вяртаемся па-сапраўднаму, шчыра ва ўчорашнюю мудрасць, мы з яшчэ большай сілай пачынаем тварыць сённяшнюю глупоту, мы яшчэ больш выглядаем у сваiм дарослым веку няздарамi, паўдуркамi i вар’ятамi... (Замінка.) Давайце, ведаеце, ува што пагуляем?.. У “Казла”... Станавiцеся сюды...
Марыся (з недаверам). Калi ласка, растлумачце мне спачатку...
Святаслаў Мазоль. Не хвалюйцеся... Гэта бяскрыўдная гульня... (Бярэ за руку Марысю i выводзiць яе на цэнтар пакою.) Я буду спяваць, а нашая з вамi задача – танчыць, падрабляючыся пад тое, пра што спяваецца ў песні... Вы зараз усё зразумееце... Вы гатовыя?..
(Марыся сваім выглядам сведчыць: маўляў, давайце паспрабуем.)
Святаслаў Мазоль. Тады пачынаем. (Спявае.)
– Пакажы, казелiнька,(Далей, спяваючы, пачынае – даволi камiчна для прысутных (гледачоў) – iмiтаваць скокi казляняці, якое паказвае скокi бабушкаў, i разам з тым, трымаючы за руку Марысю, як бы запрашае да iмiтавання i яе; тая спрабуе iмiтаваць, але не дужа паказча ў параўнаннi са Святаславам Мазалём.)
– Вось i так,(Адпускае руку Марысi.)
Святаслаў Мазоль. Ну, давайце... Паказваем у танцы, як мужчынкi скачуць!..
– Вось i так,(У часе апошняга трохрадкоўя iмiтуюцца скокi мужчынкаў; у Святаслава Мазаля атрымлiваецца даволi выяўна i разам з тым дужа смешна для прысутных (гледачоў), а ў Марысi – не вельмi.)
– Пакажы, казелiнька,Святаслаў Мазоль. Ну, давайце... Паказваем...
(Святаслаў Мазоль спявае; Марыся махае рукою: маўляў, не атрымлiваецца ў мяне. Адыходзiць убок i сядае на ложак. Святаслаў Мазоль працягвае выконваць спеватанец адзiн.)
– Вось i так,(Выявапаказвае скокi хлочыкаў.)
– Пакажы, казелiнька,(Выявапаказвае скокi казла. Спеватанец завяршаецца.)
Святаслаў Мазоль. Вось так i вось гэтак... А вы чаму не танчылi?
Марыся. Не дала рады... Не здужала...
Святаслаў Мазоль. Вось бачыце... вам не дужа спадабалася дзяцiнства... Каб здабыць учорашняе, адчуць яго ў сваёй крывi гэтак, як яно некалi было, трэба напляваць на ўсё сённяшняе... (Звонiць таляфон.) ...Даруйце. Пачакайце з хвiлiну – я падыму трубку.
(Iдзе да таляфона i падымае трубку.)
Святаслаў Мазоль. Халё!
Таццяна. Ну, прывет, Святаслаў! Как жызнь? Што дзелаеш?.. Как ты тагда ушоў?.. Усё нармальна?..
(Замiнка. Святаслаў Мазоль уражаны i доўга не можа вымавiць анi слова.)
Святаслаў Мазоль. О, не! Мяне няма!..
Таццяна. Святаслаў, ты што? Гэта я – Таццяна...
Святаслаў Мазоль. Я гэтае ўжо зразумеў... Я ж кажу: мяне няма! Для вас я знiк назаўсёды... я ператварыўся ў паветра, у пару…
Таццяна. Iнцярэсны ты какой-та!.. Так што, мы больша нiкагда не ўвiдзiмся, iлi што лi?
Святаслаў Мазоль. Ага!
Таццяна. Тагда зачэм жа ты ўсё эта начынаў? У чом вапрос?
Святаслаў Мазоль. Гэта была мая вялiкая памылка!
Таццяна. I дзеньгi ты мне даваў зачэм-та?..
Святаслаў Мазоль. Я памыляўся...
Таццяна. Ну, ашыбкi нада iспраўляць… Нада, штобы ты прыйшоў ка мне, i мы начнём усё сначала... I акончым...
Святаслаў Мазоль. Я не магу прыйсцi... Я бо iншы ўжо... Я абярнуўся ў кажана... Я выкiпеў... выпарыўся... развеяўся... У мяне... У мяне... У мяне... больш не засталося грошай!.. Анi капейкi!..
Таццяна. Ну, нiчаво... За дзеньгi ты не беспакойся. Я жа цябе асталася даўжна пяцьдзясят тысячаў...
Святаслаў Мазоль. Я... не магу не думаць пра грошы... Я... пра iх заўсёды думаю, але тым не менш я... дарую вам ваш доўг... Лiчыце, што гэта была дабрачынная дапамога... Членскi ўзнос!.. I ўсё! Я распадаюся на iоны i разлятаюся ў розныя канцы... Я ператвараюся ў вакуум!.. Бывайце!.. Усё!.. Я вычхаўся!.. Я разламiўся i раскалоўся на штукi!.. Чуеце, як аддалена гучыць мой голас: бы-вай-це!... (Кладзе трубку. З палёгкаю ўздыхае, гледзячы на Марысю; тая ж пазiрае на яго.)
Марыся. Вы што, рапятыравалi?
Святаслаў Мазоль. Не... Гэта была дзелавая размова...
Марыся. А мне падалося, што гэта ў вас... пачалася... чарговая дзiцячая забава...
Святаслаў Мазоль. Не... Гэта не забава... То дзелавая размова... пра сплочванне доўгу… Як мне надакучыла дзяцінства з ягоным жабрацтвам!.. Не падумайце, гэтае ўсё часова... Усё часова... Дзяцінства скончыцца… грошы зьявяцца… (Бярэ бутэльку канняку, налiвае ў кiлiшкi.) Давайце вып’ем за нашую будучыню!.. Не трэба мiнулага!.. Мне абрыдла дзяцiнства з ягонымi дурнымi лiчылкамi i дражнiлкамi!.. “Бочка-грэчка, выкiнь чалавечка!..” Я наеўся дзяцiнства ўсыць!.. Я яго ненавiджу!.. Я хачу жыць сабою!.. Сённяшнiм!.. Заўтрашнiм!.. Я не хачу быць учорашнiм!.. Я ненавiджу гэтае ўчора!.. Гэтае: “Пайшла курка у аптэку, закрычала: “Кукарэку!..” Гэтае: “...Сiвы, сiвы, па чым слiвы?..” Гэтае: “Вiця, Вiця, Вiцяля, зьеў карову i цяля... i дванаццаць парасят, толькi хвосцiкi вiсяць...” Я ненавiджу дзяцiнства, таму што яно – мая работа, таму што яно – ува мне, у кожнай маёй жыле i ў кожнай маёй валасiне, i ў кожным маiм слове ды кроку… Давайце!.. За заўтра!..
Марыся. Вам пасуе дзяцiнства... Вы дарэмна гэтак кажаце... I вы нiколi не зробiцеся цалкам дарослым.
(Невялiкая замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Вы хочаце сказаць..., што ў мяне нiколi не зьявiцца... прыстойных грошай?
Марыся. Я хачу сказаць, што вы нiколi не здолееце жыць у заўтра... ну, у тым сэнсе, як вы пра гэтае марыце... Вы не пераступiце ягоную мяжу, таму што i ў будучынi, i ў заўсёднасцi вы будзеце жыць у гэтай сваёй краiне дзяцiнства...
Святаслаў Мазоль. I вы хочаце сказаць..., што ў мяне нiколi не зьявiцца... прыстойных грошай? (Утварае гук-ахканне, якi азначае раптоўную страхотную здагадку.) ...I ў мяне нiколi не будзе... сваёй уласнай машыны?
Марыся. Я зусiм не мела на ўвазе ваш дабрабыт. Цалкам верагодна, што па часе ў вас усё ж зьявiцца сваё аўто.
Святаслаў Мазоль. А калi не зьявiцца, дык тады што?.. (Утварае гэткi ж страхаздогадны гук-ахканне, як i папярэдне.) ...За будучыню!.. За дарослых дзядзяў і цёцяў!.. За валасатыя рукі і ногі!.. За сытую адрыжку ў сытым пузе!…
Марыся. Я не хачу пiць за заўтра! Я яго ненавiджу!.. Я ненавiджу сваё заўтра яшчэ горш, чым вы ненавiдзіце сваё ўчора!..
(Невялiкая замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Ведаеце, давайце... вып’ем кожны за сваё: я буду пiць за сваё заўтра, а вы будзеце пiць за сваё ўчора. Давайце!.. За нашыя з вамi днi!
Марыся. Ну, што ж... Можна i гэтак.
(Святаслаў Мазоль выпiвае i заядае зефiрам; Марыся не п’е i ставiць кiлiшак на стол.Невялiкая замiнка. Заходзіць маці.)
Маці. А я тут вам грушку прынесла…
Святаслаў Мазоль. Якую грушку!..
Маці. Кампоціку…
Святаслаў Мазоль. Мама!.. Якога кампоціку!..
Маці. Я зварыла… грушку… Вельмі смашны…
Святаслаў Мазоль. Мама!.. Мне сорак гадоў!.. Які кампоцік!.. Мае пачуцці даўно агрубелі!.. Я чую смак у салёным агурку!.. Я проста пішчу ад самагонкі і цыбулі!.. Які кампоцік!..
Маці (хутка ставіць рондаль з кампотам на стол і шмыгае з пакою). Ну… паспрабуйце… Я ж ужо зварыла….
(Замінка.)
Святаслаў Мазоль. Кампоціку… кампоціку… А ўвогуле, за што вы любiце сваё ўчора? Вам было ў iм вельмi добра?
Марыся. Усё адносна... Я люблю яго таму, што яно ў мяне проста было… Проста люблю, і ўсё... За пясочнiк у двары... за зламаныя ў нашым пад’ездзе дзверы... за грукат трамваю...
Святаслаў Мазоль. Тады чаму вы ненавiдзіце заўтра?.. Там жа будзе тое самае... А можа, будзе яшчэ i лепей.
Марыся. Будзе?.. А калi будзе горш?.. Або ніяк?..
Святаслаў Мазоль (недаўменна, як бы пратэстуючы). ...Заўтра – гэта ж... заўтра... Гэта ж... гэта ж... лепш, чым... нiчога… Я... я... жыву, як жабрак... не магу дазволiць сабе нават “Запарожца”... нават iнвалiдку сабе не прыдбаю... нават пачак вафляў шкадую сам сабе!... нават... кiлаграм солi!..
Марыся (не звяртаючы ўвагi на словы субяседнiка). ...Вось што вас катуе: час, якiм вы бездапаможна i асуджана дыхаеце... А ў мяне iншы вырок... Я зразумела ўжо: будучынi больш няма... у мяне..., а сучаснасць... я не магу запынiць... Вось – падман скончыўся... амаль... Мне больш няма чым дыхаць... засталiся нейкiя рэшткi сусвету... Мне не стае часу… Я гляджу на промнi сонца...– адбiткi сонца на сцяне каля ложка, на шафе,– а яны нейкiя не сонечныя... Усё цёмна... i сыра... i ўвогуле – усё нiяк... І нядаўна я зразумела: мой час адбiрае ў мяне мяне самую... Я хачу збегчы, схавацца ў сваiм учорашнiм днi... там так утульна... цёпла..., а – дзверы на замку...
Святаслаў Мазоль. ...Давайце вып’ем канняку! (Налiвае сабе ў кiлiшак канняк.) Вы – за ўчорашняе, а я – за заўтрашняе...
Марыся. А заўтра скончылася... яно не надыходзiць... наперадзе толькі пусты час…а мінулае памірае… і разам з памяццю… Я выходжу з дому, iду па вулiцы, i хай толькi павярну па дарозе хоць адзiн раз, я ўжо губляю адваротны шлях... Усё злiваецца па-за маёю спiнай... усё робiцца чужым... не маiм…Я развучылася вяртацца да самой сябе... да свайго дому… у сваё ўчора…
(Невялiкая замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Як гэта?..
Марыся. Прабачце, я проста так вам напiсала... Я i не думала, што мы сустрэнемся... Мяне ўзялi бацькi са шпiталю на выходныя... пад распiску... А вы паталефанавалi...
Святаслаў Мазоль. З якога шпiталю?.. (Далей прамаўляе ў разгубленасцi, са спачуваннем, цiкаўнасцю, недаверам адначасна.) Даруйце мне... Вы што?.. Гэта самае... (Паказвае пальцам каля скронi.) таго?..
Марыся. Ага!
(Замiнка. Святаслаў Мазоль збянтэжаны i спанталыжаны.)
Святаслаў Мазоль. I даўно яно ў вас?
Марыся. Можа год, можа болей!.. (Замiнка.) Я ўжо не памятаю... (Замiнка. Святаслаў Мазоль яшэ больш спанталыжаны.) Ой, ды вы дужа за мяне не перажывайце!.. Яно хутка мiне...
Святаслаў Мазоль. Як?.. Хутка?.. Яно што, мiнае?..
Марыся. Мiнае... Хутка ўжо... У сераду... Праз тры днi...
Святаслаў Мазоль. Дык а што будзе праз тры днi?..
Марыся. Нiчога... Серада... (Замiнка.) Яно ўсё вырашыцца... У сераду яны ўсё зробяць...
Святаслаў Мазоль. Што яны зробяць?..
Марыся. Ну, пастрыгуць мяне. Пабрыюць галаву...
Святаслаў Мазоль. I што?..
Марыся. Тады разрэжуць скуру... на макаўцы... чык: ад вуха да вуха... ускрыюць чэрап...
Святаслаў Мазоль. Як... чэрап!.. Яны... што!.. (Невялiкая замiнка.) Ускрыюць чэрап?.. I што далей?..
Марыся. А далей... далей... я палячу насустрач зоркам... Распадуся на штукi ды на атамы i памкну да сонца... Пад спевы багоў ды музыку херувiмаў... Як гэта вы сёння рапятыравалі па таляфоне…
(Невялiкая замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Размова… Гэта была дзелавая размова… (Замінка.) Вы што... хочаце сказаць, што... што... вы... памрэце?..
Марыся. Я не памру... Проста распадуся на штукi... i набуду iншую якасць, як гэта вы сёння казалі па таляфоне. Я буду проста – iншая... Буду жыць дзесьцi тут... блiзка...
Святаслаў Мазоль (просiць з дзiцячым наiвам у голасе). Не трэба!.. Не памiрайце...
Марыся. Я не памру... Проста... Проста нехта прыйдзе i адбярэ ў мяне канчаткова маё ўчора... i не дасць мне анi граму, анi хвiлiны заўтрашняга дня... (Невялiкая замiнка.) Я буду жыць там... Я напiшу вам ліст... адтуль...
Святаслаў Мазоль. Не сыходзьце туды... Туды заўсёды ж не позна...
Марыся. Я не памру... Я буду побач... Я напiшу вам... адтуль...
Святаслаў Мазоль. ...От, пухлiна мозгу!.. Колькi людзей выжывае!.. Усе выздароўлiваюць…
(Замiнка.)
Марыся. Мы збiралiся выпiць... Давайце вып’ем так проста... за што-небудзь. (Бярэ свой кiлiшак i падымае.)
Святаслаў Мазоль. Ага... Давайце... Давайце вып’ем за... за...
Марыся. Давайце вып’ем проста за што-небудзь.
Святаслаў Мазоль. Што ж... Давайце...
(Выпiваюць i заядаюць зефiрам.)
Святаслаў Мазоль. Вы, галоўнае, не сумнявайцеся... Галоўнае – гэта ў iдэю паверыць!
Марыся. Я паверыла ў iдэю... Ужо даўно... I хопiць гаварыць пра гэтае. Заўтра вы паедзеце на свой семiнар, а я – у шпiталь... I не трэба больш гаварыць пра гэтае.
Святаслаў Мазоль. Я вярнуся праз два тыднi i адразу ж паталефаную вам. Вось убачыце, што ўсё будзе добра.
Марыся. Вядома... Вядома...
Святаслаў Мазоль. Я адразу ж паталефаную... па прыездзе... (Невялiкая замiнка. Ён задумваецца сам сабе.) Во сабе маеш! А як жа вы дахаты сёння патрапiце?.. Як жа мы знойдзем шлях?..
Марыся. Я не магу вярнуцца назад... мая адваротная дарога... яна – знiкла... Я больш не хачу нiкуды вяртацца... Можна, я застануся ў вас?
Святаслаў Мазоль. У мяне?.. Якiя могуць быць пытаннi! Вядома ж!.. (Шпарка падыходзiць да дзвярэй, адчыняе iх i зазiрае ў калiдор, тады зачыняе iх зноўку i замыкае ключом.) А мама спiць ужо!.. Зараз мы толькi паталефануем да вас...
Марыся. Навошта?
Святаслаў Мазоль. Ну... трэба ж папярэдзiць бацькоў... Каб не хвалявалiся...
Марыся. Не трэба... Няхай хвалююцца... Не трэба нiкога папярэджваць... Не талефануйце... Заўтра... Паталефануем заўтра...
Святаслаў Мазоль. Як скажаце... (Замінка.) Вы застанецеся ў мяне... Я застануся... у сябе... Мы застанемся тут, у гэтым пакоi... на ноч... на вечнасць... назаўсёды... Мы застанемся... Мы… дамовiмся з вамi, каб нiчога больш не было – нi ўчора, нi заўтра... – толькi мы i толькi цяпер... Вось… вось… вазьміце… (Дастае з кішэні пінжака таблеткі.)
Марыся. Што гэта…
Святаслаў Мазоль. Ёхімбіна… Цукеркі для закаханых… Пігулкі вечнасці… Вазьміце… (Марыся бярэ адную пігулку.) Мы нiкуды не адпусцiм нашую ноч... Мы яе пакiнем сабе... Назаўсёды... (Невялiкая замiнка.) Давайце пагасiм лямпачку...
Марыся. Давайце... Пагасiце...
(Святаслаў Мазоль iдзе да выключальнiка i гасiць святло. Цемра.)
Святаслаў Мазоль (гаворыць павольна, з вялiкiмi замiнкамi). Мы больш нiкому i нiколi не дазволiм сябе катаваць... Мы забаронiм свайму цяперашняму дню быць нашым катам... Мы разбурым... не!.. мы пераабсталюем катоўню... астрог..., дзе мы пакутвалi дагэтуль... у вечны райскi закутак...
Марыся. У нашую з вамi вечнасць...
Святаслаў Мазоль. У нашае з вамi... несканечнае сёння...
Марыся. I мы застанемся ў гэтым пакоi назаўсёды... I ў гэтай начы... мы будзем заўсёды ў гэтай начы...
Святаслаў Мазоль. Мы застанемся... застанемся...
(Усе гукi зацiхаюць. Адно чуваць тахканне гадзiннiка. Цёмназмрочна. Вялiкая замiнка. Затым на сцэне павольна вiднее, адчыняюцца дзверы, у пакоi зьяўляецца Святаслаў Мазоль у палiтоне, з клунцом у руцэ; у гэтай жа руцэ трымае ён канверт. Святаслаў Мазоль ставiць клунец на падлогу i падыходзiць да таляфону. Набiрае нумар.)
Святаслаў Мазоль. Халё!.. Халё!.. Добры дзень!..
Голас медсястры. Да-да! Здравствуйте!.. Нейрохирургия!..
Святаслаў Мазоль. Скажыце, у вас ляжыць Марыя Кулачок... Яна ў вас лечыцца... Як яе здароўе?
Голас медсястры. Извините, а вы ей кто?
Святаслаў Мазоль. Я?.. Знаёмы...
Голас медсястры (спачувальны, трохi разгублены; уздыхае). Извините... Я позову врача... Подождите...
(Вялiкая замiнка. Святаслаў Мазоль чакае пры таляфоне.)
Голас урача. Да!
Святаслаў Мазоль. Добры дзень!.. Я Святаслаў Мазоль... Я вельмi блiзкi сваяк... Родны чалавек... Мяне цiкавiць Марыя Кулачок... ейнае пачуванне... Што з ёю зрабiлася?.. У якiм яна стане?..
(Замiнка.)
Голас урача. Извините... Она... умерла...
Святаслаў Мазоль. Як гэта!..
Голас урача. Три дня назад... Не приходя в сознание... Мне жаль... Примите мои соболезнования... Извините...
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. Яе... няма... Яна не магла... Яе няма?.. Мы ж з ёю дамовiлiся... Дамовiлiся пра вечнасць... пра заўсёднасць... Як жа?.. Мы ж дамаўлялiся... Даруйце... (Кладзе трубку. Замiнка.)
Святаслаў Мазоль (прамаўляе як бы “ўнутр” сябе, як бы не сваiмi словамi, жахлiва, з усведамленнем непапраўнага). ...Хлопчык трубачку курыў... вугалёчак уранiў... Хлопчык трубачку курыў... Хлопчык трубачку курыў... Лiст прыйшоў... Пачытаем...
(Адкрывае канверт, дастае лiст, чытае.)
Дарагi нумар 58.49.59! Вось i ўсё. Я абяцала табе, што напiшу адтуль, i вось – пiшу. Я забрала з сабою нашую ноч i твой пакой, i твае шчырыя словы, i дзiцячы позiрк... Тут цiха i спакойна, i ўсё навокал зялёнае, як у шчаслiвым сне; неба зялёнае, словы зялёныя, думкi... i нечая зялёная ўсмешка прамаўляе бясконцую кнiжку жыцця... Любы, каханы, гэта ўсё няпраўда: нiчога там няма! Нiчога! Там – пустка i змрок, i сыры жвiр у магiле! I ўсё, што ў мяне ёсць, у мяне ўжо было, i яно – ужо ў мiнулым... Усё ў мяне ў мiнулым, адно я затрымалася тут яшчэ на хвiлiну. Гэты лiст я пiшу перад аперацыяю. Я папрасiла сяброўку кiнуць яго ў тваю паштовую скрыню пасля таго, як усё скончыцца. Дзякуй табе за маё ўчора. Дзякуй табе за мiнулае! Бывай. Вось i ўсё, вось i ўсё.
Марыся.
(Замiнка.)
Святаслаў Мазоль. ...Хлопчык трубачку курыў... Хлопчык трубачку курыў... (Замiнка.) Хлопчык трубачку курыў... Вугалёчак уранiў... Вось i здарыўся пажар... Гэты хлопчык убяжаў... (Замiнка. Звонiць таляфон.) Там нешта жыве... там нешта жыве i дыхае... Iначай адкуль гэтае ўсё... – багi i людзi, i дзiцячыя лiчылкi з дражнiлкамi... i адчуванне пустоты i заканчэння... Там – нешта бяскрайняе, якое прарастае гэтым светам праз вочы, праз сэрца, праз цёплыя далонi... Бо навошта тады анёлы i iхнiя крылы?.. навошта тады гэтая халодная цагляная восень?.. гэты каменны горад з лёдам у вокнах?.. i пах смажанае цыбулi ў пад’ездзе?.. i зялёны колер крывi паўсюднага быцця?.. Там нешта вечнае жыве, i ты – там... Там... Дзесьцi побач... У гэтым пакоi... у гэтым горадзе... у гэтай восенi... у нашай начы... Вечна... i назаўсёды... Я... я... напiшу табе... Куды?.. як?.. што?.. – не ведаю, але напiшу... глыбокiмi i тайнiчымi лiтарамi... зразумелымi толькi нам з табою словамi... пра што-небудзь... пра ўчора... пра пясочнiк у двары... пра грукат трамваю... пра дзяцiнства... пра аб’явы прыватныя ў газеце... абавязкова напiшу... Я дашлю табе лiст... Туды...
(Памалу цямрэе. Гук таляфонных званкоў. Запавеса.)
Заўвага. Ноты для спеватанца “Казёл” можна знайсцi ў кнiзе: Дзiцячы фальклёр. Мн., 1972. С. 446.