Авантурнік Сімпліцысімус

фон Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль


Кніга чацьвёртая

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

Сімпліцы ў горадзе Парыжы жыве, як не лысы, жыве, як не рыжы

Дзе залішне востра, там тупіцца і шчэрбіцца, а перанапні лук, цеціва – бздынь!-- парвалася. Жарту з зайцам, які я скроіў майму гаспадару, здалося мне мала, і я шмат чаго панавыдумляў іншага, каб караць яго неспатольную прагнасць. Я навучыў сваіх аднастольцаў перамываць у халоднай вадзе перасоленае масла і такім манерам выводзіць лішнюю соль, навучыў скабліць цвёрды сыр, як пармезан, і размочваць яго віном, чым цаляў скнару ў самае сэрца. Я такія штукі броіў, што за сталом аддзяляў ваду ад віна і склаў песеньку, у якой параўнаў жмінду са свіннёю, з якое няма толку, пакуль разнік не ўсцягне яе на шрагу і не ўсадзіць швайку між рэбраў. Спяваў я гэта пад лютню і даспяваўся, аж гаспадар адсукаў мне свечку нязгорш, бо не наймалі ж мяне ў дом на пеўчыя высцігі.

Двое хлопцаў-шляхцюкоў атрымалі ад бацькоў вэксалі і наказ ехаць у Францыю і навучыцца тамтэйшай мовы, казалі, французскай, і прыпала гэта якраз на той час, калі немец-фурман быў недзе ў ад’ездзе, а італьянцу, як сказаў гаспадар, ён не мог даверыць коні аж да Францыі, бо не ведаў таго як след, а таму пабойваўся, як сказаў, што той возьме дый забудзе вярнуцца з конямі; а таму ён папрасіў мяне, ці не зраблю я яму вялікай паслугі і ці не давязу гэтае шляхетнае васпанства да Парыжа, бо ўсё адно справы мае не вырашацца за чатыры тыдні, а ён тым часам парупіцца весці ўсе турботы, на якія я яго ўпаўнаважыў, як калі б сам тут быў. Шляхцюкі таксама прасілі ўважыць, ды, зрэшты, і самога разбірала пабачыць, што яна за Францыя за такая, што ён за Парыж за такі, тым болей што гэта можна было зрабіць без лішніх выдаткаў, замест таго каб цэлы месяц, як трундала, абіваць бакі, праядаць свае грошы і жывацець у нэндзы. І вось з гэтымі шляхцюкамі я выправіўся замест паштара ў дарогу, пад час якое, зрэшты, у вочы не ўпаролася нічога вартага апісання. Прыехаўшы ў Парыж, мы завярнулі да таго банкіра, у якога шляхцюкі меліся атрымаць па вэксалі і з кім ліставаўся мой гаспадар; я таго ж самага дня не толькі быў арыштаваны разам з конямі, але яшчэ крыдытар заявіў, што мой гаспадар вінен яму кругленькую суму, і з дазволу квартальнага камісара ў кошт ушчэрбку атаварыў тыя коні і перавёў іх у шчырае срэбра, нягледзячы на бог ведае што я там гаварыў. І вось я сядзеў як той дрэздэнскі балван, не знаючы рады сабе і не ведаючы, як мне вырупіцца ў дарогу назад, дарогу няблізкую і ненадзейную. Шляхцюкі засведчылі мне сваю вялікую спагаду ў гэтай гнюснай прыгодзе і шчодра адшчыкнулі мне на гарэлку, нават не хацелі адпускаць мяне ад сябе, пакуль я не знайду сабе альбо добрага гаспадара, альбо трапнай нагоды вярнуцца ў Нямеччыну. Яны нанялі сабе кватэру, і я некалькі дзён правёў у іх, прыслужваючы аднаму з іх, які ад нязвыкла далёкай вандроўкі крыху зачаўраў, пачуваўся нямогла. Я даглядаў яго так пачціва, што ён падарыў мне сваю вопратку, якую скінуў, бо хацеў адразу прыстаць да новай, парыжскай, моды. Яны параілі мне застацца на год-другі ў Парыжы і навучыцца мовы, а тое, што я меў атрымаць у Кёльне, нікуды ад мяне не ўцячэ, бо наш ранейшы гаспадар ужо ж такі не выпусціць лейцаў з рук, калі мае на тым зарабіць. Пакуль я ўсё сумняваўся, што мне выбраць, адзін медыкус, які адхукваў майго юнага паніча і штодня прыходзіў да нас, пачуў, як я іграю на лютні і спяваю нямецкую песеньку, якая яму так спадабалася, што ён адразу прапанаваў мне стол і неблагую пэнсію, калі я захачу перайсці да яго павучыць ягоных двух сынкоў, бо хто-хто, а ён лепш за мяне ведаў, як мой гандаль пайшоў і што я не падвяду добрага гаспадара. Мы хуценька пагадзіліся, і абодва мае шляхцюкі таксама ўсё ўхвалілі і далі мне выдатную рэкамендацыю. Я, аднак, абумовіў службу тэрмінам не больш як ад чвэрці года да другой. Гэты доктар гаварыў па-нямецку не горш за мяне, а па-італьянску, як на роднай мове; таму я ахвотна і хутка з ім сталкаваўся. А калі пад канец я частаваўся з маімі шляхцюкамі, ён таксама быў з намі; і тут закраліся мне ў галаву нядобрыя думкі, бо неяк уявіліся мне мая маладая, абяцаны прапар і скарб у Кёльне, усё, з чым я так легкадумна расстаўся праз іхнія ўгаворы; і калі зайшлося пра нашага ранейшага гаспадара, дык як забрала мне да галавы, аж я вазьмі ды выткніся: “Хто ж яго ведае, ці не парупіўся наш гаспадар запраторыць мяне сюды, каб прысабечыць маё дабро ў Кёльнеі” А доктар адказаў, што ўсё можа быць, асабліва калі ён лічыць, што я хлопец нізкага роду. “Не, -- сказаў адзін шляхцюк, -- калі ён паслаў цябе сюды, каб ты тут і застаўся, дык, мабыць, ты добра яму ў косці ўеўся за яго сквапнасць”. А другі, нядужы, сказаў: “Думаю, тут іншая рацыя. Калі я надоечы быў у сваім пакоі, чуў, як гаспадар уголас завёўся з фурманам-італьянцам; я пацікавіўся, што там у іх і пад канец зразумеў з італьянцавай каверканіны, што ён просіць разліку і не будзе больш даглядаць коні, бо егер даў яму ганьбы перад гаспадыняй. А раўнівы блазан з прычыны неразборлівай і дрэннай мовы італьянца зразумеў яго навыварат і падумаў пра нешта абразлівае і таму пачаў яго ўгаворваць застацца, бо егера ён неўзабаве адашле. З таго часу я пачаў заўважаць, што старая порхаўка касавурыцца на жонку і сварыцца з ёю яшчэ больш”.

Доктар сказаў: “Што б там ні было і з якой прычыны, але скажу, што ўсё было зафундавана так, каб ты мусіў тут застацца. Аднак не давай сябе збіць з панталыку, а я ў лепшым разе дапамагу табе вярнуцца ў Германію; табе толькі трэба напісаць яму, каб добра прыглядваў скарб, інакш яму прыйдзецца крута. І я падазраю, што ўсё гэта нарочна заварана, бо той, хто абвясціў сябе крэдыторам, насамрэч добры прыяцель твайго гаспадара і яго тутэйшага ўпаўнаважанца, і я думаю, што аблігацыю, па якой коні былі адабраны і прададзены, ты толькі цяпер прывёз сюды”.

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ

Сімпліцы знайшоў сабе прынцыпала, і шмат яму дабра перапала

Мсье Канар, так звалі майго новага гаспадара, напрасіўся памагчы радай і парадай, каб я не прамаргаў свайго дабра ў Кёльне, бо ён добра бачыў, што я замаркоціўся. Ледзь прывёўшы ў свой дом, ён адразу падступіўся, каб я расказаў яму пра ўсе акалічнасці, каб ён мог як след усё зразумець і прыдумаць, як мне найлепш даць рады ў маёй бядзе. Я добра ведаў, што нямногага варты буду, калі адкрыю яму сваё паходжанне, а таму выдаў сябе за збяднелага нямецкага шляхціца, у якога няма ні бацькі, ні маці, а толькі маю некалькі сваякоў у крэпасці, занятай шведскім гарнізонам, што я адзін, вымушаны быў утоіць ад майго гаспадара і абодвух шляхцюкоў, бо яны стаялі за імперцаў, каб ім не прыйло ў галаву захапіць маё дабро, як варожую маёмасць. Я выказаўся за тое, каб напісаць каменданту памянёнай крэпасці, пад чыёй камандай быў полк, дзе я атрымаў месца фэндрыка, і не толькі паведаміць яму, як я быў высланы сюды, але і папрасіць яго, ці не будзе ён ласкавы атрымаць маё дабро і да таго часу, пакуль я не вышукаю аказіі вярнуцца ў полк, даручыць яго маім сябрам. Канар палічыў маю прапанову разумнай і абяцаў даставіць мой ліст у пазначанае месца, хай гэта нават будзе Мексіка ці які-небудзь Кітай. Пасля гэтага я напісаў лісты маёй найкаханейшай, цесцю і палкоўніку дэ С. А., каменданту ў Л., якому я адрасаваў таксама і канверт і прыклаў да яго і астатнія два. Змест іх быў, што я хачу зноў вярнуцца да сваёй пасады так хутка, як толькі атрымаю сродкі на такое далёкае падарожжа, і прасіў абодвух, цесця і каменданта, падбаць, каб праз ваенныя перагаворы вярнуць мне маё майно, перш чым справа травой парасце, дадаўшы да гэтага спіс, колькі там золата, срэбра і каштоўнасцяў. Гэтыя лісты я напісаў in duplo*, адну частку падрадзіўся даставіць мсье Канар, а другую я здаў на пошту з разлікам, што калі адна прападзе, дык дойдзе другая. І вось я зноў павесялеў і з лёгкасцю даваў настаўленні двум сынам майго гаспадара, якія былі выхаваны як юныя прынцы, а як што мсье Канар быў досыць багаты а таксама ж і над меру пыхлівы і заўсёды любіў паказаць, якое хваробы набраўся ў вялікага панства, бо кожнага ж дня аціраўся ў кампаніі князёў і, гледзячы на іх, малпаваў іх ва ўсім, як яно і лічыць магутным прынцыпалам, адным словам, -- быў з панскай псярні цюцька. У доме ён завёў, бадай, ці не графскае ўтрыманне; калі там чаго і не ставала, дык толькі таго, каб яго звалі Вашэць, а імажынацыя яго была такая, што нават з адным маркізам, які часам наведваў яго, абыходзіўся як з роўняй. Каб карыстацца ягоным лячэннем, трэба было быць прынцам крыві або якім іншым магутам княскага роду і не толькі шчодра плаціць, але і быць не абы-кім. Ён, праўда, нешта там адшчыкваў ад сваіх сродкаў люду паспалітаму, але і грошы браў немалыя, часцей дараваў тое, што яму былі вінныя, каб набываць праз гэта яшчэ большую славу. Як ён умеў усюды сябе выставіць і ўсюды патрапіць, дык і запрашалі яго ўсюды, дык і быў ён у высокай пашане не толькі пры каралеўскім двары і ў горадзе Парыжы, але і ў цэлай Францыі; дый іншыя дактары пра яго казалі, што калі ён сашкрабе з гарэлага хлеба гарэлае, дык пацыенты павераць у гэты сродак больш, чым у quinta essentia**. Гэта давала яму немалы прыбытак, і ён жыў багатыром, а я стаўся яму памочнікам, бо грошы і ўсялякія прыпасы валілі з усіх бакоў, было іх як гразі, і я мог побач з ім выставіць у акенца сваю мурзатую морду. Як што я быў даволі цікаўны і ведаў, што ён хваліцца маёй пярсонай, калі я разам з іншымі слугамі іду за ім да хворага, а таксама заўсёды пасабляў яму ў лабараторыі вырабляць лекі, дык я няблага зблізіўся з ім, бо ён і без таго ахвотна гаварыў па-нямецку; таму аднаго разу я папытаўся ў яго, чаму ён не ўпамінае на пісьме пры сваім імені шляхецкага маёнтка, які ён нядаўна прыкупіў сабе за 20 000 крон непадалёк ад Парыжа? Item, чаму ён рашыў парабіць сваіх сыноў дактарамі і прымушае іх сур’ёзна вучыцца, замест каб купіць ім, раз ужо ён набыў шляхецтва, як і іншым кавалерам, якую-небудзь пасаду і тым самым канчаткова замацавацца ў высакародным званні? “Не, -- адказаў ён, -- калі я прыходжу да якога-небудзь князя, дык чую: “Пане доктар, прысядзьцеі”, а шляхціцу кажуць: “Пачакайі”. Я сказаў: “А хіба пану доктару невядома, што ў кожнага ўрача тры абліччы: першае анёльскае, калі на яго глядзіць хворы, другое боскае, калі ён дапамагае, і трэцяе д’ябальскае, калі хворы папраўляецца і доктара выстаўляюць? Значыць, гонар гэты доўжыцца датуль, пакуль у хворага ў целе гуляе вецер; калі ён выйдзе і рэзі ў жываце аціхаюць, дык настае канец і гонару і тады кажуць: “Доктар, тваё месца за дзвярымаі” І хіба шляхціцу менш гонару ад яго стаяння, аніж доктару ад яго сядзення, бо шляхціц увесь час паслугуецца свайму прынцу і мае гонар нікуды ад яго не адлучацца? Пан доктар надоечы ўзяў у рот пакаштаваць нечагась княскага***, а я лепш буду дзесяць гадоў стаяць і слугаваць, чым каштаваць чужую нечыстату, хоць ты пасадзі мяне на чыстыя ружы”. Ён адказаў: “Не трэба было мне так рабіць, але я ахвотна зрабіў гэта таму, што калі князь убачыць, як цяжка мне скласці правільнае меркаванне пра ягонае здароўе, павага да мяне яшчэ пабольшае. І чаму б гэта мне не скаштаваць нечыстаты таго, хто дасць мне за гэта некалькі сотняў пістоляў, а я яму тым часам нічога не заплачу, калі ён у мяне сплямкае што-небудзь не менш чыстае? Вы кажаце пра гэтыя рэчы як немец; калі б вы належалі да іншай нацыі, дык я сказаў бы, што вы гаворыце, як дураньі” Я задаволіўся гэтай сентэнцыяй, бо заўважыў, што ён вось-вось угневаецца, і, каб зноў навесці яго на вясёлы лад, папрасіў яго прапуціць мне маю прастадушнасць і нагаварыў яму кучу ўсяго прыемнага.

* З дублікатам (лац.).

** Квінтэсэнцыя (лац.).

*** Мача, якую ўрачы каштавалі на смак.

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ

Сімпліцы ў тэатры грае Арфея, дамская публіка стогне і млее

Як што мсье Канару прыносілі больш, чым часам пажыралі тыя, у каго былі паляўнічыя дамы, і яму перападала больш хатняй жыўнасці, чым ён мог з’есці сам з усімі дамачадцамі, дык у яго кожны дзень прыматкабожвалася процьма ўсякіх застольных падсуседаў-зачарэўнікаў і падмяталася ўсё, і выглядала на тое, быццам ён трымаў адкрыты стол. Аднаго разу яго ўгонарылі візітацыяй сам каралеўскі цырымоніймайстар і іншыя важныя прыдворныя асобы, якім ён выстраіў княскую каляцыю (collation), бо добра ведаў, якіх сяброў трэба забрытаць, а менавіта тых, якія ашываліся каля караля альбо карысталіся яго ласкамі. Каб паказаць ім сваю найвялікшую прыхільнасць і добрае ўпадабанне, каб зрабіць ім усялякую прыемніцу, ён пачаў упрошваць мяне, ці не захачу я зрабіць яму гонар і дагоду знакамітым гасцям і паспяваць пад лютню нямецкую песеньку. Я ахвотна згадзіўся, бо якраз быў у гуморы, як гэта бывае ў захопленых рознымі летуценнямі музыкантаў, а таму пастараўся начысціць клямкі да бляску і ўжо так спраўна паднатурыў усім прысутным, што цырымоніймайстар сказаў, як шкада, што я не ўмею па-французску, а то ён канечне ж далажыў бы пра мяне каралю і каралеве. Мой гаспадар, занепакоены, што мяне могуць звабіць з ягонай службы, адказаў таму, што я знакамітага роду і не забаўлюся доўга ў Францыі, таму цяжка будзе заўжыцца мною як музыкантам. Цырымоніймайстар сказаў на гэта, што колькі жыве, а не нагодзілася яму бачыць, каб у адной асобе так гарманічна спалучыліся рэдкая прыгажосць, чысты голас і майстэрская ігра на лютні; бліжэйшым часам у Луўры ў прысутнасці караля мае быць разыграна камедыя, і калі б ён меў магчымасць знайсці мне там удзел, дык ён спадзяецца гэтым самым зыскаць сабе і мне немалы гонар. Мсье Канар пераклаў усё гэта мне; а я адказаў, што, калі мне скажуць, якую асобу меў бы ў той камедыі прадставіць і што мне належыць іграць і спяваць, дык хай сабе будзе і на французскай мове, бо, зрэшты, чаму ў мяне павінна быць горшая памяць, чым у шкаляроў, якіх звычайна прыстройваюць на такія ролі, нягледзячы на тое, што ім таксама ж даводзіцца запам інаць словы, пазітуры і ківомігі. Калі цырымоніймайстар убачыў, што я паддаюся, ён узяў з мяне абяцанне, што заўтра прыйду ў Луўр, каб зняць пробу, ці прыдатны я на ролю. І вось у вызначаны час я прыйшоў, як было ўмоўлена. Мелодыі розных песень, якія мне трэба было спяваць, я ўмела (perfect) прыстасаваў пад свій інструмент, бо прыхапіў з сабою табулатурную кніжку, пасля атрымаў і французскія песенькі, каб добра іх завучыць разам з вымаўленнем, а да іх таксама і нямецкі пераклад, каб мог дастасоўваць да іх адпаведную міміку. Гэта было мне не цяжка, я ўправіўся нават хутчэй, чым ад мяне чакалі, і калі слухалі, як я спяваю, тым болей што мяне расхваліў мсье Канар, дык кожны мог пабажыцца, што я прыродны француз. І калі ўсе мы сышліся на рэпетыцыю, я выступіў са сваімі песнямі, мелодыямі і ківомігамі так жальбатужна, што ўсе падумалі, быццам я рыхтык той самы Арфей, а не толькі ім прыкідваюся, бо ўжо ж так я ўбольваўся па сваёй Эўрыдыцы. Ніколі, колькі жывацею на белым свеце, не было ў мяне больш прыемнага дня, чым той, калі была паказана камедыя. Мсье Канар даў мне нейкую прытраву, каб голас звінеў яшчэ чысцей, а як што ён хацеў дадаць маёй прыгажосці больш пекнаты з дапамогай oleo talci*, а кучаравыя валасы, якія блішчалі ад чарнаты, хацеў прыпудрыць, дык пад канец сказаў, што гэтым мяне толькі псуе. Мяне ўвянчалі лаўровым вянком і адзелі ў нешта антычнае колеру марской хвалі -0- уся мая шыя, верхняя частка тулава, рукі па локці, калені ад палавіны лытак да палавіны сцёгнаў былі адкрытыя. А паўзверх накінулі цялеснага колеру тафцяны плашч, які быў больш падоёны на палявы прапар. У гэтым убранні я пакручваўся каля сваёй Эўрыдыкі, заклікаючы пяшчотнай песняй заступініцу Венеру і пад канец скарыў сэрца каханай; пад час гэтага дзейства я многа ўсяго прадстаўляў і звяртаўся да каханай, уздыхаў і круціў вачыма. А страціўшы сваю Эўрыдыку, я пераадзеўся ў зусім чорнае, пашытае па тагачаснай модзе так, што мая белая скура ззяла, як снег. Я бедаваў, я ўбольваўся па жонцы і так усё гэта журботліва паказваў, што пасярэдзіне тужлівай мелодыі і песні нагарнуліся на вочы сл1зы і плач ледзь не перапыніў песню. Аднак я закончыў у вельмі прыгожай манеры, пакуль не стаў у тартары перад Плутонам і Празэрпінай; гэтым я прадставіў у вельмі замілаванай песні іх узаемнае каханне, нагадаўшы ім, каб яны зрабілі выснову – як жа пакутуем я і Эўрыдыка ў разлуцы; і я багавейна ўмольваў іх, напяваючы пад лютню, вярнуць мне маю ўмілаванку. І дамогшыся іхняй згоды, я падзякаваў ім радасенай песняй і здолеў свій твар і ўсе свае ківомігі напоўніць такой радасцю, што ўсе прысутныя вялікаму дзіву даліся. А калі я недарэчна зноў страціў Эўрыдыку, дык уявіў сабе вялікую небяспеку, якая чакаен кожнага чалавека, і таму аж такі белы зрабіўся, што здавалася, вось-вось самлею. І як што ў той момант я стаяў на сцэне адзін, а ўсе глядзелі на мяне, я тым старанней выконваў сваю ролю, здабываючы сабе гонар тым, што так па-майстэрску ўсй прадстаўляў. Потым я сеў на скалу і пачаў жаласнымі словамі пад гукі скрушлівай мелодыі аплакваць страту каханай і заклікаць да спагады. Пасля абступілі мяне розныя свойскія жывёлы і дзікія звяры, пагоркі, дрэвы і ўсё астатняе, і сцэна сапраўды набыла такі выгляд, як калі б з дапамогаю чараў ўсё гэта было зладжана надпрыроднай сілай. І я не зрабіў ніводнай памылкі, хіба што толькі ў самым канцы, калі, абыякавы да ўсіх жанчын, я быў задушаны Вакхам і кінуты ў ручай, які быў зроблены так, што відна была толькі мая галава, ўсё астатняе ў поўнай бяспецы пад сцэнай, -- і мяне павінен быў згрызці дракон; хлопец, якога запхнулі ў таго дракона, каб кіраваць ім, не бачыў маёй галавы, а таму драконава пашча ляжала якраз каля маёй галавы; гэта здалося мне такім смешным, што я не стрываў, каб не выскаліцца, што адразу заўважылі дамы, якія глядзелі на мяне.

За гэтую камедыю я дастаў шмат пахвал і не толькі вялікую шану, але і новае імя, бо з таго часу французам называлі мяне толькі Beau Alma Прыгожы Немец. А як што тады якраз спраўлялі запусты, дык было дадзена шмат прадстаўленняў і балетаў, якія таксама не абышліся без мяне, аднак пад канец высветлілася, што мне пачалі зайздросціць, бо я занадта вабіў да сябе гледачоў, асабліва жанчын; я адступіўся ад сцэны, можа, нават таму, што аднаго разу зыскаў сабе грымакоў, калі ў вобразе Геркулеса, нацягнуўшы сабе на голае цела львіную скуру, біўся з Ахелоем за Дэяніру і мяне збатавалі з лішнім праўдападабенствам, чым гэта дапускаюць умоўнасці сцэнічнай праўды.

* Талькавая пудра, прысыпка (лац.).

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ

Сімпліцы, скарыўшы Парыж без меры, трапляе ў завоблачныя сеткі Венеры

Пра ўсё гэта я стаўся шырока вядомы сярод знакамітых асобаў, аж здавалася, шчасце заззяла перада мною поўным бляскам, бо мне нават прапанавалі службу ў караля, што не кожнаму важніку свеціць. Прыходзіць аднаго разу лёкай, пытаецца мсье Канара і перадае яму пісьмо пра мяне якраз у той самы час, калі я быў у лабараторыі, дзе рабіў рэверберацыю, бо я ўжо з цікавасці навучыўся ў доктара перлютаваць, распускаць, узварваць, каагуляваць, дэгераваць, кальцынаваць, фільтраваць і рабіць яшчэ шмат якія алхімічныя аперацыі, з дапамогай якіх ён прадукаваў свае фармацэі-панацэі. “Мсье Beau Almаn, -- сказаў ён, -- гэта пасланне да вас датычыцца. Па вас пасылае адзін важны мсье, які жадае, каб вы да яго прыйшлі, бо ён мае намер перагаварыць з вамі і даведацца, ці не згодзіцеся вы паінфармаваць яго сына, што да ігры на лютні. Ён дадаў вельмі куртуазнае абяцанне прыстойна аддзячыць вам за клопат і прасіў мяне ўгаварыць вас не адмаўляцца ад запрашэння”. Я адказаў, што калі змагу каму-небудзь паслужыцца, акрамя яго (вядома, мсье Канара), дык я гатовы парупіцца з усім сваім імпэтам. Але ён сказаў, што мне трэба толькі пераапрануцца і пайсці з лёкаем; тым часам, пакуль я выстройваўся, ён загадаў прыгатаваць мне перакусіць, бо дарога няблізкая і я мог дабрацца да назначанага месца толькі пад вечар. І вось, як след прыапрануўшыся, спехам перакусіўшы тым, што было прыгатавана на вечарыну, асабліва ўсмакавалі некалькі маленькіх далікатных каўбасак, якія, як мне здалося, моцна патыхалі аптэкай, я больш гадзіны блукаў з памянёным лёкаем рознымі дзіўнымі завулкамі, пакуль падвечар не падышлі да садовых веснічак, якія былі незамкнутыя. Лёкай адчыніў, а калі я прайшоў за ім следам, адразу зачыніў і замкнуў на начны замок з сярэдзіны; пасля павёў мяне ў паркавы дом, які стаяў у куце саду, і, прайшоўшы ўздоўж даволі доўгіх прысадаў, пастукаўся ў дзверы, якія адразу ж адчыніла нам старая высакародная дама. Яна вельмі ветліва павітала мяне па-нямецку і запрасіла ўвайсці; а лёкай, які не разумеў нямецкай, застаўся за дзвярыма і, калі я падзякаваў яму кіўком, з глыбокім паклонам выйшаў. Старая дама ўзяла мяне пад руку і ўвяла ў залу, увешаную дарагімі габеленамі, шпалерамі і кілімамі і ва ўсім астатнім прыгожа ўбраную; старая папрасіла мяне прысесці і аддыхацца і каб даведацца, з якой прычыны я быў сюды дастаўлены. Я ахвотна паслухаўся і сеў у фатэль каля каміна, у якім тады ўжо палілі, бо было даволі зябка; яна села побач у суседні фатэль і сказала: “Мсье! Калі вам хоць крыху вядомая сіла кахання, а менавіта, што яно адольвае і скарае самых адважных, самых моцных і разумных мужчын, вы тым не меней здзівіцеся, што яно адольвае і слабую жанчыну. Цябе зусім не запрашаў сюды нейкі мсье дзеля вашай лютні, як запэўнілі вас і мсье Канара, а паклікала за вашу незраўнаную прыгажосць самая прыгожая дама Парыжа, якая гатовая памерці, чым не ўбачыць анёльскага вобразу пана і не атрымаць асалоды ад сузірання яго. Таму яна загадала мне сказаць пра гэта пану як майму суайчынніку і ўпрасіць яго, як Венера свайго Аданіса, каб ён правёў у яе гэты вечар і дазволіў наталіцца сваёй прыгажосцю, у чым ён, спадзяюся, не адмовіць ёй, як знатнай даме”. Я адказаў: “Мадамі Я проста не ведаю, што і падумаць, а яшчэ таго меней, што павінен сказаць. Я не ведаю за сабою такіх якасцяў, каб дама, якая займае вясокае становішча, магла запабягацца перад маёй нікчэмнасцю. А звыш таго мне прыходзіць на мыслі, што калі дама, якая пажадала мяне пабачыць, такая прыгожая і знакамітая, як пра тое паведамляе мне мая высокашаноўная суайчынніца, дык лепей паслала б па мяне раніцай, а не загадвала клікаць мяне ў такую адлюдненую мясціну на ноч гледзячы. Дзеля чаго яна не загадала прыйсці адразу да яе? Што мне тут рабіць у гэтым садзе? Хай даруе мне высокашаноўная суайчынніца, калі я, cамотны чужаземец, маю пэўны страх, што тут нешта крыецца, бо мне ж было сказана, нібыта мяне клічуць да нейкага мсье, а насамрэч усё зусім іншага кшталту. Але калі я заўважу, што тут вераломна і па-ліхому ідзе намышленне супроць майго жыцця і здароўя, дык перад смерцю я здолею знайсці ўжытак сваёй шпазеі” – “Ціха, ціха, мой высакашаноўны пане суайчыннік, -- сказала яна, -- жанчыны дзіўныя і асцярожныя ў сваіх упадабаннях і задумах, да іх нялёгка пранаравіцца. Калі б тая, што кахае пана найбольш за ўсё, пажадала, каб ён атрымаў пра яе асобу дакладныя звесткі, дык жа ж, напэўна, загадала б прывесці яго спярша не сюды, а наўпрост да яе. Вунь там ляжыць капюшон (яна паказала на стол), які пан надзене, калі пана адгэтуль павядуць да яе, бо яна сама зусім не хоча, каб пан пазнаў мясціну, не кажучы ўжо пра тое, у каго быў; а таму прашу і заклінаю пана ўсім святым, чым магу, паказаць сябе годна перад гэтай дамай і з прычыны яе высокага стану і таго невыказнага кахання, якім яна да яго загарэлася; а калі пан разважыць інакш і не захоча ёй паслужыць, дык хай яму будзе вядома, што ў яе хопіць улады адразу ж і пакараць гардыню і пагарду. А калі пан будзе трымацца з ёю як належна, дык можа быць пэўны, што нават самая малая ягоная паслуга будзе аддзячана”.

Спакваля звечарэла, і забралі мяне розныя трывогі і апаслівыя думкі, так што я сядзеў, як драўляны балван, і не мг сабе ўявіць, як мне вымкнуцца адсюль; дзеля гэтага я згадзіўся на ўсё, чаго ад мяне хацелі, і сказаў старой: “Ну што ж, высокашаноўная пані суайчынніца, калі ўсё так, як вы мне сказалі, дык давяраю сваю асобу вашай прыроднай нямецкай сумленнасці, спадзеючыся, што вы не дапусціце, а яшчэ менш паспрыяеце таму, каб ні ў чым не вінаваты немец трапіў у якую-небудзь падступную пастку. Дык выконвайце ўсё, што вам было сказана рабіцьса мною; спадзяюся, у дамы, пра якую вы мне казалі, вочы не васіліскавы, каб ад іх позірку скруціць сабе каракі” – “Божа барані! – усклікнула яна. – Было б пахіёна, калі б такі статны маладзік, якім можа ганарыцца ўся наша нацыя, прыняў такую заўчасную смерць. Ён убачыць больш усялякіх забаваў, чым мог да гэтага дня падумацьі” Як толькі атрымала яна маю згоду, адразу клікнула Жана і П’ера; тыя выступілі з-за габелена, кожны ў бліскучай кірасе, кожны ўзброены з галавы да ног, з алебардамі і пістолямі ў руках; гэта так мяне напалохала, што я аж змярцвеў. Старая гэта прыкмеціла і сказала з усмешкай: “Не трэба баяцца, ідучы да жанчыныі” Пасля сказала ім абодвум зняць латы, узяць ліхтары і ісці за намі з аднымі толькі пістолямі. Пасля нацягнула мне на галаву капюшон з чорнага аксмаміту, узяла пад паху мой капялюш і павяла мяне за руку дзіўнымі шляхамі. Я выдатна заўважыў, што мяне правялі праз мноства дзвярэй, а потым мы ішлі па бруку. Нарэшце, прыкладна праз чвэрць гадзіны, прыйшлося мне падняцца па невялікай каменнай лесвіцы. Тут адчыніліся маленькія дзверцы ўгору, потым зноў некалькі прыступак уніз, і тут праз шэсць крокаў перад намі шырока расчыніліся яшчэ адны дзверы. Калі я нарэшце ўвайшоў туды, старая зняла з мяне капюшон, і я апынуўся ў зале, убранай з вялікай раскошай. Сцены былі ўвешаныя прыгожымі карцінамі, горка поўная срэёнага посуду, а ложак, які там стаяў, убраны занавескамі, вышытымі золатам. Пасярэдзіне стаяў накрыты стол, а каля каміна балея, вельмі нават прыгожая з выгляду, аднак жа, як на мой розум, яна псавала ўсю залу. Старая сказала мне: “Сардэчна прашу, пане суайчыннікі Няўжо і цяпер вы яшчэ будзеце казаць, што вам рыхтуюць патупу і здраду? Дык жа адкіньце вашую прыкрасць і паводзьцеся так, як напярэдадні ў тэатры, калі Плутон вярнуў пану Эўрыдыку. Магу цябе запэўніць, што тут ты знойдзеш больш прыгожую, чым там страціў”.

РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ

Сімпліцы знямог ад пяшчоты і ласкі, шчасце, што хоць пасаблялі каўбаскі

3 гэтай прамовы я зразумеў, што тут я мушу дазволіць не толькі любавацца мною, але i зрабіць нешта зусім іншае; i я сказаў сваёй старой суайчынніцы, што таму, хто знямогся ў смазе, мала толку сядзець каля забароненага калодзежа. А яна сказала, што ў Францыі не такія ліхія людзі, каб забараняць піць з калодзежа, калі вада ліецца цераз берагі. «Так,— сказаў я,— мадам, сказалі б вы мне гэта, калі я быў нежанатыі» — «А, глупстваі!— адказала старая бязбожніца.— Хто ж вам паверыць у нявінныя ночы: жанатыя кавалеры рэдка прыязджаюць у Францыю; а хай сабе нават i так, я ўсе адно не паверу, што пан так дурны i хутчэй памрэ ад смагі, чым дазволіць сабе напіцца з чужога калодзежа, асабліва калі тут весялей i вадзіца смачнейшая, чым дома». Такі быў наш дыскурс, у час якога высакародная паненка, якая глядзела за камінам, зняла з мяне чаравікі i панчохі, якія я, ідучы ў змроку, моцна запэцкаў, бо тагачасны Парыж быў даволі брудны горад. Тады сышоў загад выкупаць мяне перад вячэрай; памянёная паненка забегала туды-сюды i хуценька пананосіла мне ўсяго патрэёнага для мыцця, i ў пакоі запахла мускусам i духмяным алеем. Прасціны былі з самага белага палатна, вытканага ў Камэрыху, i абшытыя дарагімі галандскімі карункамі. Я быў засаромеўся i не хацеў, каб старая бачыла мяне голага, але нічога не дапамагло, мусіў раздзецца i дацца вымыць сябе; а паненка на гэты час крыху адышлася ўбок. Пасля мыцця мне далі тонкую кашулю i дарагі шлафрок з фіялетавай тафты, а таксама панчохі такога ж колеру. А начны каўпак i туфлі былі абшытыя золатам i пэрламі, i пасля купания я сядзеў важны, як чырвовы кароль. А тым часам старая выцірала мне валасы, i прычэсвала, i ўходжвалася каля мяне, як каля князя ці малога дзіцяці; а шмат разоў памянёная паненка насіла розныя наедкі, i калі ўвесь стол быў застаўлены, у залуўвайшлі тры боскія юныя дамы, чые белыя, як алавастар, грудзі, бадай што, былі ці не залішне адкрытыя, а твары зусім закрытыя маскамі. Усе тры здаліся мне даволі прыгожымі, а адна была яўна прыгажэйшая за дзвюх другіх. Я моўчкі глыбока ім пакланіўся, i яны падзякавалі мне гэтак сама цырымонна, i гэта, натуральна, выглядала так, як калі б сабраліся нямыя i надумаліся перадражніваць гаваркіх. Яны селі ўсе разам, i я ніяк не мог адгадаць, якая з іх самая знатная i якой я павінен паслужыцца. Першае, пра што зайшла мова, ці гавару я па-французску? Мая суайчынніца адказала: «Не». На гэта другая сказала папытацца, ці не заўгодзіцца мне сесці. Калі гэта адбылося, трэцяя распарадзілася, каб мая перагаворшчыца таксама села з намі, а таму я зноў не мог вызначыць, якая ўсе-такі самая знакамітая. Я сядзеў побач са старою насупраць гэтых трох дам, так што несумненна мая прыгажосць толькі выйгравала каля гэтага старавечнага шкілета. Усе тры дамы глядзелі на мяне зычліва, ласкава i пашаноўна, i я магу пабажыцца, што яны ўсе ўздыхалі. Я не мог бачыць пад маскамі бляску іхніх вачэй. Старая спыталася ў мяне, бо больш ніхто не мог са мною гаварыць,— якую з трох я лічу самай прыгожай. Я адказаў, што не магу на ніводнай затрымаць свае вочы. Тут яна засмяялася, паказаўшы ўсе чатыры зубы, якія яшчэ заставаліся ў пашчы, i спыталася, чаму б гэта. Я адказаў,— таму што не магу добра разгледзець, але наколькі бачу, усе тры нябрыдкія. Усе, што старая пыталася i што я адказваў, дамы адразу ж хацелі ведаць; старая тлумачыла ды яшчэ i ад сябе дакладала, што быццам я сказаў, нібыта кожныя вусны вартыя ста тысяч пацалункаў; я добра бачыў пад маскамі іхнія губы, асабліва ў тае, што сядзела насупраць мяне. Такою хітрасцю старая падкінула мне думку, што гэтая дама i ёсць самая знатная, i я пачаў пільней да яе прыглядацца. Увесь наш застольны дыскурс якраз i быў у тым, што я прыкінуўся, быццам ні слова не разумею па-французску. I таму што ўсе ішло ціха, а такія маўклівыя вечары не асабліва вясёлыя, дык з вячэрай мы не забавіліся. Потым дамы ўзычылі мне дабраначы i пайшлі ў свае пакоі, i я не паспеў іх правесці далей дзвярэй, бо старая адразу за імі замкнула. Убачыўшы гэта, я спытаўся, дзе ж я буду спаць. Яна адказала, што мне разам з ёю адведзены той ложак, што ў зале. Я адказаў, што пасцель мяне задаволіла б, калі б хоць адна з трох у ёй начавала. «Ну,— сказала старая,— калі шчыра, дык сёння табе ніводная з іх не дастанецца, прыйдзецца задавольвацца мною». Тым часам, пакуль мы так балакалі, прыгожая дама, якая ляжала ў пасцелі, адвяла заслону крыху назад i сказала старой, каб тая перастала малоць лухту i ішла спаць. Тут я ўзяў у старой свечку, каб паглядзець, хто ляжыць у ложку, але яна патушыла свечку i сказала: «Пане, калі вам дарагая галава, дык не мецьцеся на тое, што маеце наўме! Кладзіцеся i будзьце пэўныя, што калі вы напраўду захочаце ўбачыць гэтую даму насуперак яе волі, жывы адсюль не выйдзецеі» 3 гэтымі словамі яна прайшла праз пакой i замкнула за сабою дзверы; а дзяўчына, якая глядзела агонь, таксама яго патушыла i выйшла праз дзверы, захінёныя габеленам. Пасля гэтага дама, якая ляжала ў пасцелі, сказала: «Allez, monsieur Beau Alman*, ідзі спаткі, сэрца маё, ходзь, прытуліся мнеі» — такім словам навучыла яе старая немка. Я пайшоў да пасцелі паглядзець, чым тут усё абернецца, i як толькі падышоў, дама кінулася мне на шыю, вітаючы пацалункамі, ды так, што ад неадольнага свайго жадання ледзь не адкусіла мне ніжнюю губу, пачала церабіць мой каўпак i тузаць на мне кашулю, цягнучы да сябе, i так павяла сябе ад неразумнай шалёнай гарачкі, што i сказаць не магу. Яна ўмела па-нямецку толькі адно: «Прытуліся мне, сэрца маеі» Усё астатняе яна выказвала целам. Я, праўда, тайком падумаў пра сваю каханую, але дзе ж тут сабе рады дасі? На жаль, я быў толькі чалавек i меў такое далікатнае ва ўcix прапорцыях цела, поўнае такой прыемнасці, што быў бы сапраўдным цурбаком, калі б мог выйсці адсюль у цноце; звыш таго аказалі сябе i каўбаскі, якімі патрактаваў мяне на дарогу доктар, аж мне самому здалося, быццам я ператварыўся ў казла.

Вось так забавіў я восем дзён i столькі ж ночаў i думаю, што ўсе тры перабылі са мною, бо не ўсе яны гаварылі, як першая, ды i не аддаваліся такой дураслівасці. А як што i там частавалі такімі самымі каўбаскамі, дык я ўпэўніўся, што ўсе яны былі прыгатаваныя мсье Канарам, які быў няблага паінфармаваны пра мае тайнасці. Быў я тады ў поўным росквіце маладосці, чорны пушок пачаў прабівацца над губою. I хоць прабыў я ў гэтых чатырох дам поўных восем дзён, аднак не магу пахваліцца, што мне было дазволена падзівіцца хоць на адну з іх інакш, чым як паўз флёравую накідку або калі сцямнее. Пасля ўсяго гэтага, г. зн. васьмі дзён, пасадзілі мяне ў двары, завязаўшы вочы, у карэту разам са старою, якая па дарозе зняла павязку i прывезла да гаспадаровага дома; потым фурман адразу з'ехаў. Мой ганарар складаўся з дзвюх сотняў пішстоляў, а калі яспытаўся ў старое, ці трэба мне з гэтых грошай каму-небудзь адлічыць на гарэлку, яна сказала: «Напрамілы бог, не рабі гэтага, бо ты вельмі засмуціў бы нашых дам, i яны, крый бог, падумалі б, быццам ты лічыш, што пабываў у непатрэёным доме, дзе трэба за ўсё плаціць». Ужо пазней у мяне было нямала такіх запросінаў, i я проста здзеравянеў, аж пад канец усе гэтыя шалы i псоты прыеліся мне да немачы, нават напханыя зеллем каўбаскі ўжо развярэды болыш амаль не давалі, з чаго я зрабіў выснову, што i мсье Канар тут вялікі прычаснік, бо ён іх гатаваў.

* Давай, мсье Прыгожы Немец (фр.).

РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ

Cімпліцы з Францыі ўпрочкі ўцякае i з цяжкай хваробы ледзь не канае

За ўсе гэтыя штукі я быў шчодра аддзячаны грашмі i рэчамі i такою шаноўляй, што аж страшна рабілася, i мяне ўжо болей дзіва не брала, што жанчыны ідуць у бардакі i сваю жывёльную распусту ператвараюць у рамяство: яно ж дае вялікі прыбытак. Аднак я заглыбіўся ў сябе i пачаў разважаць, праўда, не з прычыны сваёй пабожнасці ці ад згрызотаў сумлення, а баючыся, што рана ці позна мяне такі прыхопяць на гэтай дарозе i аплоцяць мае паслугі поўным коштам. Таму я пачаў падумваць, як бы мне вярнуцца ў Германдію, тым болей што камендант у Л. адпісаў мне, што ён зaxaniў жыўцом некалькіх купцоў з Кёльна i не выпусціць іх з рук, пакуль мне не аддадуць майго, item, што ён усе яшчэ трымае абяцаны мне прапар i хацеў бы, каб я вярнуўся яшчэ да вясны, бо інакш, калі мяне да таго часу не будзе, ён змусіцца аддаць пасаду іншаму. 3 аказіі жоначка мая дадала пісульку, поўную мілай бажбы, што нясцерпна чакае. Калі б яна ведала, якім сумленнікам я тут жыў, яна ўклала б у пісьмо зусім іншыя вітанні.

Я лёгка мог уявіць сабе, як цяжка мне будзе адчапіцца ад мсье Канара, а таму намысліў вымкнуцца потайкам, як толькі нагода складзецца, што, на вялікае маё няшчасце, якраз i сталася. Бо як толькі я аднаго разу сустрэў некалькіх афіцэраў з веймарскай арміі, дык i расказаў ім, што я прапаршчык з-пад каманды палкоўніка дэ С. А., што вось нейкі час жыву ў Парыжы па сваіх справах i што вось цяпер маю цвёрды намер вярнуцца ў родны полк, i папраciў ix прыняць у сваю кампанію спадарожнікам. Яны адкрылі мне дзень выступлення i ахвотна ўзялі з сабою; я купіў сабе рэзвага коніка i выбраўся ў дарогу так таемна, як толькі мог; склаў свае грошы (прыкладна пяцьсот дублонаў, якія ўсе былі здабыты пахіёнай працай на талацэ ў бязбожных баб) i вымеўся разам з маімі новымі прыяцелямі, не папытаўшыся дазволу ў мсье Канара, аднак напісаў яму з дарогі, пазначыўшы на лісце Маастрых, каб ён падумаў, што я выправіўся ў Кёльн. У пасланні я развітаўся, дадаўшы, што яго духмяныя каўбаскі мне папярок горла сталі.

На другім начным прывале пасля Парыжа сталася бяда, як гэта бывае з тым, хто захварэе на рожу, i галава мая аж калолася ад болю, аж не падняцца было. Мы спыніліся ў нейкай задрыпанай вёсцы, дзе я не мог знайсці ніякага медыкуса, а найгоршае, што не было нікога, хто мог бы мяне даглядаць i памагчы мне, бо ўжо з цёмнага рана афіцэры паводле загаду выправілся ў дарогу, а мяне пакінулі ляжаць пры смерці, як чалавека, на якога ім напляваць. Але перад ад'ездам яны даручылі мяне i майго каня шынкару i папярэдзілі вясковага солтыса, каб ён прыглядваў за мною, як за афіцэрам, які служыць свайму каралю на вайне.

I вось пракачаўся я там без памяці ў абложнай хваробе некалькі дзён i трызніў у гарачцы, як вар'ят. Прывялі да мяне святара, які, аднак, не змог выдабыць з мяне нічога разумнага. I, убачыўшы, што не можа ацаліць маю душу, ён скіраваў усе свае намыслы на тое, каб памагчы хоць бы целу, бо сказаў адчыніць мне кроў, даць патагоннага i пакласці ў пасцель, каб я як след прапацеў. I гэта так дабратворна пайшло мне, што ўжо тае ж ночы я прыйшоў да памяці i пачаў разумець, дзе я, як тут апынуўся i як захварэў. На раніцу прыйшоў да мяне згаданы святар зноў i застаў мяне ў поўнай роспачы, бо ў мяне не толькі ўкралі ўсе мае грошы, але яшчэ я i ўбіў сабе ў галаву, што нахапаўся (s.v.) міленькіх пранцаў, бо калі па справядлівасці, дык я іх больш заслужыў, чым пістолі — усё маё цела пайшло плямамі, як у тыгра. Я не мог ні хадзіць, ні стаяць, ні сядзець, ні ляжаць, i ў мяне зусім не было цярпення трываць усё гэта, i як што не мог я паверыць, што страчаныя грошы былі мне пасланы Богам, дык цяпер дайшоў да такога шалу, што пpaciy, каб мяне чорт забраў. Ад маіх кленічаў неба пачарнець магло, я гатовы быў утрупянець ад роспачы; таму добраму святару каштавала вялікага клопату суцешыць мяне, бо чаравік моцна ціснуў мне адразу ў двух месцах. «Дружа мой,— сказаў ён,— урымсціся, калі хочаш несці свой крыж, як належыцца сумленнаму хрысціяніну! Што ты робіш? Няўжо ты хочаш, акрамя грошай, застацца i без жыцця, і, што яшчэ важней, без вечнага збавення?» Я запярэчыў: «Па грошах я не бедаваў бы, калі б не накінуў сабе на карак гэтую праклятую, агідную хваробу; хоць бы, прынамсі, трапіў бы ў такую мясціну, дзе мог бы яе як след вылечыць». — «Табе трэба патрываць,— сказаў святар,— як мусяць трываць бедныя маленькія дзеткі, якіх гэтая хвароба ў тутэйшай вёсцы паклала больш за паўсотні!» Ледзь толькі пачуў я, што i дзеці апантаныя гэтай нядугай, як адразу павесялеў, бо момантам скеміў, што французскае насланнё не магло да іх прыстаць; таму я ўзяў сваю скураную валізу паглядзець, што там яшчэ засталося, апрача чыстай бялізны i медальёна з выявай нейкай дамы, абсаджанага рубінамі i падоранага мне ў Парыжы. Я дастаў выяву, а астатняе перадаў духоўнай асобе з просьбаю прадаць у бліжэйшым горадзе, каб было мне на што прахарчавацца. Натуральна, атрымаў я добра калі траціну таго, што яно каштавала; а як што яго ненадоўга хапіла, дык я развітаўся i з маім конікам. Так, на ўсім ашчаджаючы, я працягнуў, пакуль не пачалі падсыхаць струпы i мне зноў не палегчала.

РАЗДЗЕЛ СЁМЫ

Сімпліцы Фартуну ўпускав тым часам i мусіцъ падіцснуць на чэраве пасак

Хто чым грэшыць, тым ён i караны бывае. Гэтая дзіцячая вятранка так падзяўбла мне твар, што з таго часу жанчыны далі мне поўную адстаўку. Твар стаў такі пакалупаны, як у клуні ток, на якім гарох малацілі; я ператварыўся ў пачварыну, аж нават маім цудоўным кучаравым валасам, у якіх заблыталася столькі жанчын, зрабілася брыдка за мяне, i яны пакінулі свой палетак. Замест іх выраслі іншыя, нейкае свіное шчэцце, так што хоч — не хоч, я мусіў насіць парыкі, i як на маёй скуры не засталося больш ні следу былой красы, так i прыемны мой голас прапаў, бо ўсе горла заструпянела. Вочы мае, якія раней гарэлі любоўным бляскам, аж маглі ўспалымніць любую красуню, цяпер па-чырванелі i слязіліся, як у васьміцзесяіцгадовай старое, якой прыглянуўся пан Карнэліўс*. А ў дадатак я быў у чужой краіне, дзе шводнага сабакі не ведаў, ніводнага чалавека, які давяраў бы мне, я не разумеў мовы і патраціў амаль усе грошы.

Толькі тут я пачў задумвацца над усім, што здарылася, і вельмі пашкадаваў, што марна ўпусціў вельмі ўдалыя абставіны, якія спрыялі маім удачам. Толькі тады я азірнуўся назад і ўбачыў, што незвычайнае шчасце на вайне і здабыты мною скарб былі прычына і прэлюдыя да майго цяперашняга няшчасця, і Фартуна ніколі не магла б скінуць мяне так глыбока, калі б перад тым не занадзіла мяне сваімі ілжывымі паківаннямі і не ўзнесла так высока; і я палічыў, што тое самае прыпалае мне дабро, якое я прымаў за дабро, напраўду ж было ліхам і прывяло мяне да крайняй нэндзы. І не было больш са мною ні пустэльніка, які вельмі шчыра ўбольваўся за мяне, ні палкоўніка Рамзая, які прыгрэў мяне ў скрайняй маёй галечы, ні святара, які даваў добрыя парады, карацей, аніводнага чалавека, каб быў да мяне прыхільны; а як грошы мае сплылі, як усё роўна й не былі, дык і мяне пагналі прэч шукаць прыстанішча дзе-хоч у іншым месцы, так што я, як той блудны сын, мусіў задаволіцца кампаніяй свіней. Вось рыхтык тады я і падумаў пра добрую раду, якую мне даў пастар, які лічыў, што мне трэба прыкласці ўсе мае сродкі і маю маладосць, каб вучыцца; але было ўжо запозна хапацца за нажніцы, каб падкарнаціць крылы птушцы, бо яна паляцела. О, раптоўная і злашчасная перамена! Усяго нейкі месяц таму назад я быў зух і вісус, я здзіўляў князёў, прысушваў кабет і народ як самае ўмельскае стварэнне прыроды, ды што там,, здаваўся самім анёлам, і вось цяпер я такі нікчэмны, што на мяне любы кундаль ножку задзірае. Я губляўся ў думках, я шукаў, за што ўхапіцца; гаспадар не захацеў мяне больш трымаць і папрасіў з дому, бо я не мог плаціць. Я ахвотна пайшоў бы на дармавы хлеб, але ніводзін вярбоўшчык на мяне не квапіўся, бо я больш быў падобны не на жаўнера, а на паршывага здыхляка-сабаку і на абадранца-ткача. Працаваць не мог, бо быў яшчэ надта слабы, ды і не ведаў ніякага рамяства. Альбо, можа, трэба было зноў падацца ў пастухі, як гэта было ў татуся, альбо нават жабраваць, чаго я саромеўся. Нічога мяне так не суцяшала, як тое, што блізілася лета і я мог, прынамсі, пераначаваць пад плотам, бо ніхто не пускаў у дом. У мяне яшчэ захавалася шыкоўная вопратка, якую я пашыў на дарогу, а таксама валіза з дарагою палатнянаю бялізнай, аднак ніхто ў мяне нічога не купляў, баяліся набрацца хваробы, Я ўскінуў гэтыя манаткі на пагоршкі, узяў шпагу ў рукі, а дарогу пад ногі, якая і прывяла мяне ў маленькі гарадок, дзе, аднак, мелася аптэка. Я зайшоў і папрасіў скласці мне мазь, каб сагнаць з твару воспіны; а як што небыло ў мяне грошай, дык я прапанаваў аптэчнаму чалядніку прыгожую тонкую кашулю, а ён не быў дужа грэблівы, як іншыя дурні, што не хацелі браць з адзежы. Я падумаў, што калі б толькі неяк хутчэй сагнаць агідныя плямы, дык усё пайшло б спарней і лацвей. І калі аптэкар суцешыў мяне, што пройдзе які тыдзень і шнараў, якімі мяне так распісала вятранка, следу не застанецца, я падбадзёрыўся. Побач быў рынак, дзе я ўбачыў зубніка, які меў шалёныя грошы, прадаючы людзям розныя нягодныя лекі. “Дурань, -- сказаў я, -- што сабе думаеш, няўжо ты сам не можаш скялемзаць гэтакай каламазі; калі ты столькі пражыў у мсье Канара і не навучыўся стругаць ёлупаў-мужыкоў і здабываць сабе на харч, каб гіхзунталы не падціскала, дык так табе і трэба, ты нікчэмны размаза”.

* Г. зн. бяльмо на воку.

РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ

Сімпліцы-жабрак і лекар дарожны з дурных раззяваў збірае грошы

А я ж мог тады жэрці, як малатарня, каўдун мой быў ненаедны і вымагаў усё больш і больш, а ў мяне ўжо ніякіх запасаў не было, акрамя аднаго-адзінага залатога пярсцёнка з дыямантам, які каштаваў каля дваццаці гронаў. Я пусціў яго за дванаццаць і, вельмі добра разумеючы, што ненадоўга іх хопіць, бо ў дадатак да іх я нічога не здабыў, дык рашыў заняцца лекаваннем. Я купіў сабе materialia* на складанне theriacae Diatesseron** і прыгатаваў яго, каб прадаваць у малых гарадах і мястэчках. На лекаванне сялян я ўзяў крыху ядлоўцавага латвергу, змяшаў яго з дубовым лісцем, вярбовымі пупышкамі і іншымі ўстойлівымі інгрэдыентамі, потым прыгатаваў з траваў, карэння, алею і некаторых тлушчаў зялёнае мазідла на гаенне ран, і было яно такое, што можна было вылечыць і скалечанага каня, item, гальмею, крэменю, рачыных вачэй, шміргелю і трэпелю – парашок чысціць зубы; далей зрабіў я блакітны эліксір з лугу, медзі, сальміяку і камфары – ад шкорбуту, паганага паху з рота, зубнога болю і хваробы вачэй, закупіў таксама процьму розных бляшаных і драўляных скрыначак, пушачак i пудэлкаў, паперы i шклянак — параспіхваць у іх свой тавар, а каб надаць сабе важнасці, загадаў скласці i надрукаваць па-французску цэтлікі, на якіх было пазначана, што ад чаго пасабляе. За тры дні я ўправіўся, патраціўшы на ўсё заледзьве тры кроны ў аптэцы i на куплю шклянак. I вось, упакаваўшы ўсё гэта, рашыў я ісці ад вёскі да вескі i, збываючы па дарозе тавар, дабрацца да Эльзаса, а значыцца, да Страсбурга як нейтральнага горада, а там пры нагодзе выйсці на Рэйн i разам з купцамі ў Кельн, а адтуль сваёй дарогай да мілахі-жоначкі. Намысел быў куды к чорту які, але выйшла не з рукі.

Калі я першы раз прыйшоў да царквы са сваёй знахарскай аптэкай, гандаль мой не пайшоў, бо я быў настолькі дурны, што не пасабляў яму ні языком, ні якімі-небудзь шарлатанскімі штучкамі; затое я адразу змеціў, што трэба ўзяцца за справу з другога канца, калі хачу зарабіць i збыць гэта паскудства.

Я пайшоў з маім крамам у тракцір i за сталом даведаўся ад гаспадара, што паполудні ў яго каля дома пад ліпамі збіраецца люд, тут я i мог бы сёе-тое прадаць, калі тавар дыхтоўны; адна бяда — па краіне бадзяецца столькі ўсякай набрыдзі, што людзі неахвотна аддаюць грошы, пакуль на свае вочы не ўбачаць надзейнай пробы, не пераканаюцца, што тэрыяк без падману. Пачуўшы, колькі тае бяды, я раздабыў шклянку выдатнага страсбургскага брантвайну, злавіў люгашку, з тых, якіх завуць жарлянкамі, ці «манашкамі», i якія звычайна ўвесну i летам заводзяцца ў нячыстых лужынах i там кумкаюць, такія, ведаеце, залаціста-жоўтыя, а то i чырвона-жоўтыя, а знізу на жыватку чорныя плямкі, вельмі нявінныя з сябе. Адну такую я пасадзіў у слоік з вадою i паставіў каля майго тавару пад ліпамі. Вакол назбіралася досыць людзей, i многія думалі, што я буду выдзіраць зубы абцугамі, якія пазычыў у тракціршчыка, але я пачаў так: «Спадарства i шарамі сяброве (я яшчэ не зусім дасканала гаварыў па-французску). Я вам не які там Вырвізуб, а ёсцека ў мяне на вочы прымочка, каб, гэта, не чырванелі i каб не цякло з іх».— «Во, во,— сказаў адзін,— па тваіх вачах гэта як рыхтык i відаць, яны гараць, як балотныя гнілякі».

Я сказаў: «Што праўда, тое праўда, але без прымочкі я б зусім аслеп. Зрэшты, гэтай вады я i не прадаю; прадаю толькі тэрыяк, ці як яшчэ яго называюць — арвіетан, i парашок адбельваць зубы ды мазь на раны, а прымочку толькі даю ў дадатак. Я не які там Гарлапан альбо Абсярысялюд. Я прадаю гэты тэрыяк, бо праверыў яго, i калі ён табе не падабаецца, дык ніхто ж цябе не няволціь браць яго».

I я папpaciў аднаго з тых, што абступілі мяне, выбраць пудэлачка з тэрыякам, дастаў з яго жалватку памерам з гарошыну, апусціў яе ў шклянку з гарэлкай, якую гледачы лічылі проста вадою, расцёр яе там і, дастаўшы абцужкамі з слоіка люгашку, сказаў: «Глядзеце, шарамі сяброве! Калі гэтая трупехліна нап'ецца тэрыяку i не здохне, дык настойка ні к чорту нявартая, i не купляйце тады, i не марнуйце грошай тады». 3 гэтымі словамі я ўзяў няшчасную люгашку, якая нарадзілася i ўзгадавалася ў вадзе i не пераносіла ні лікёраў, ні іншай стыхіі, i сунуў у слоік з гарэлкай, накрыў лістком паперы, каб не выскачыла. I пачала яна там шалець, выкаблучвацца i кардэбалеты строіць весялей, чым калі б я кінуў яе на жар, бо гарэлка была ёй задужа не тое, задужа моцная; i яна там патузалася, паўпіралася, паціхеньку сканала i выпруціла ўсе чатыры лапкі. Тут халоп'е раты параззяўляла, што хоць жывую жабу кладзі, i торг рушыў — бо ўсе ж на свае чыстыя вочы бачылі надзейную пробу. Людзі падумалі, што на ўсім белым свеце няма другога такога ці лепшага тэрыяку, як у мяне, а ўжо маім клопатам было загортваць у паперу гэтую дрэнь i лічыць грошы. Пазнаходзілася тут i такіх, што бралі з запасам, па тры, чатыры, пяць, па шэсць загортак — на выпадак якой пільнасці; куплялі яны i сваім сябрам, сваякам, якія жылі ў іншых мясцінах, так што я на чысцюткую дурнцў, бо дзень быў не кірмашовы, таго ж вечара ўзяў гатоўкай дзесяць кронаў ды яшчэ й тавару больш палавіны засталося. Тае ж ночы я перабраўся ў другую вёску, бо меў страх, каб які задужа дацеклівы мужык не пасадзіў у ваду жабу сам i не зрабіў пробы майму тэрыяку і, калі яна не ўдасца, не наклаў мне ў гімаль. Мне ж ніякай патрэбы не было ўчыняць такія ашуканствы, якія выкрывае высокавучоны Маціёлус у шостай кнізе Дыяскарыда «De veneris», калі піша пра рыначных лекараў i шарлатанаў-гарлахватаў. А пакуль мне хапала «манашак» з калужын, дык можна было абысціся i без малпачкі ці якой-небудзь іншай рэдкаснай свінкі, каб марочыць галаву дурным людзям. Яшчэ ў Парыжы я навучыўся ў аднаго нямецкага шулера вырабляць самыя пікантныя фокусы на картах, каб збіраць раззяваў i трымаць іх, пакуль не ўчыню апісаным вышэй спосабам пробу майму тэрыяку i не пад'юджу люд патрэсці сваімі торбачкамі i капшукамі. А каб даказаць адмысловую сілу i карыснасць майго супрацьяддзя яшчэ i іншым спосабам, ярабіў з мукі, шафрану i чарнільнага арэшка жоўты мыш'як, arsenicum, а з мукі i купарвасу Mercurium subli-matum*,— сублімат жывога срэбра. Робячы пробу, ставіў на стол дзве аднолькавыя шклянкі з вадою, падмешваў у адну aqua fortis** альбо spiritus vitrioli***. У гэтай шклянцы я разбоўтваў драбочак майго тэрыяку, а потым націраў у абедзве яду, колькі мне было трэба. Ад гэтага чыстая вада, без тэрыяку, а значыцца, без салетравай кіслаты, чарнела, як чарніла, а другая заставалася чыстая, як была, з прычыны салетравай кіслаты. «Авоечкі! — ахаў тады народ.— Дзівіся, сапраўды, каштоўны тэрыяк, яшчэ й такі таныі» А калі я потым зліваў абедзве шклянкі разам, усё зноў рабілася празрыстым. Вось тут добрыя мужыкі i развязвалі свае мошны i куплялі, што не толькі ўдаброцілася майму галоднаму жывату, але i пасадзіла мяне на каня, яшчэ i немалыя грошы на дарогу дало, i такім чынам я шчасліва дабраўся да германскай мяжы. А таму, любасныя мае сяляне i дарагія мужыкове, не верце ніякім кірмашовым заграрічнікам, шарлатанам i штукарамі — далібог жа, ашукаюць, бо да аднаго месца ім вашае здароўечка, а важныя толькі пенязі!

* Матэрыялы (лац.).

** Тэрыяк, сродак супроць атруты (лац.)

*** Сулема, хлорная ртуць (лац.).

**** Модная вада, салетраная (азотная) кіслата (лац.).

***** Купарвасны cnipт (серная кіслата) (лац.).

РАЗДЗЕЛ ДЗЯВЯТЫ

Сімпліцы, вандруючы лекарам-спецам, трапляе ў лапы жаўнерам-імперцам

Пакуль я дзёрся праз Латарынгію, увесь мой тавар разышоўся, а як што я пабойваўся гарадоў, дзе стаялі гарнізоны, дык не было магчымасці аёнавіць асартымент, i я мусам павінен быў узяцца за што-небудзь іншае, пакуль не знагоджуся нарабіць тэрыяку. Я купіў дзве меры гарэлкі, падфарбаваў яе шафранам, разліў у пляшачакі-пуздэркі, паўлота кожная, i прадаваў людзям за выдатную залатую ваду, вельмі карысную ад трасцы — узяў за яе трыццаць флорынаў. I калі забракавала пуздэркаў, я, дачуўшыся пра шкляную гуту ў Флекенштайне, выправіўся туды прызапасіцца; i тым часам, як я кружляў вакольнымі дарогамі i сцежкамі, мяне накрыў філіпсбургскі дазор, што стаяў тады ў замку Вагельнбург; i я страціў усё, што здолеў выцягнуць з даверлівых чалавекаў сваім махлярствам за час падарожжа. А калі мужык, які пайшоў са мною паказаць дарогу, сказаў, што я медыкус, мяне павезлі як доктара ў Філіпсбург усяму наперакор.

Там з мяне зялі дапытку, а я зусім не баяўся прызнацца, хто я такі, але мне не хацелі даць веры, думаючы, што я куды больш важны птах, чым з сябе ўдаю; i я мусіў быць доктарам. Я бажыўся, што я з імперскіх драгунаў у Зёсце, што быў узяты шведамі ў палон у Л., item, што ад праціўніка, які не захацеў адпусціць мяне за выкуп, я ўцёк у Кёльн, каб экіпіравацца, а адтуль, насуперак маей волі, трапіў у Францыю i цяпер вяртаюся ў свой полк. А пра тое, што ажаніўся ў праціўніка i яшчэ маюся там атрымаць прапар, я хітра прамоўчаў, спадзеючыся адбрахацца i атрымаць свабоду. Хацелася тады спусціца ўніз па Рэйне i зноў скаштаваць вестфальскай кумпячыны. Але ўсё абярнулася зусім інакш, бо мне адказалі, што імператару патрэёны жаўнеры як у Зёсце, так i ў Філіпсбургу; мне трэба застацца ў іх, пакуль не будзе зручнага выпадку вярнуцца ў свой полк. А калі гэтая прапанова мне не даспадобы, дык мяне чакае вязніца, дзе, пакуль не вызвалюся, са мной будуць абыходзіцца як з доктарам, якога яны, зрэшты, i ўзялі ў палон.

I вось я перасеў з каня на асла і, насуперак маёй волі, стаў мушкецёрам. Тады мне давялося туга, бо камандзірам там быў скуперда, а жаўнерская страўнасць была страшэнна малая. Я нездарма сказаў «страшэнна малая», бо кожнае раніцы, калі я яе атрымліваў, на мяне нападаў страх, бо я ведаў, што гэта на цалюткі божы дзень, а было там як на адзін гам. I, шчыра кажучы,— мізэрнае стварэнне ёсць мушкецёр, які павінен весці такое жыццё ў гарнізоне i задавальняцца скарынкай хлеба, ды яшчэ i знадгаладзь. Гэта ўсёе роўна як палонны, што жыве на хлебе i вадзе. Яму нават лепей, ён куды шчаслівейшы; бо не павінен ні чуваць, ні хадзіць у дазоры, ні стаяць на варце, а палежвай сабе спакайняком, i ў яго столькі ж сама надзеі калі-небудзь выдастацца з вязніцы, як у беднага гарнізоннага пацука. Што праўда, былі там i такія, якія ўмелі розным гешэфтам крыху паправіць свой дастатак; аднак ніводзін з тых спосабаў, якія я мог выбраць, каб унасыціць нутробу, не быў прыстойны. Некаторыя ў такой бядзе бралі сабе жонак, наложніц, хай нават тыя былі спісаныя ў запас патаскухі, абы каб яны кармілі швівам, праннем, прадзеннем ці дроёным гандлем, махлярствам, а хай i крадзяжом. Была сярод баб адна фэндрычыха, яна мела пэнсію, як гефрайтар; другая была павітуха-полажніца i сваім рамяством здабывала сабе i мужу неблагі пракорм. А іншыя ўмелі мыць i крухмаліць; яны паласкалі халасцякам-афіцэрам кашулі, панчохі, майтачкі i не ведаю, што там яшчэ за плюндрыкі якія, за што ім давалі мянухі. А тыя прадавалі тытунь i набівалі люлькі, калі была патрэба; а каторыя гандлявалі гарэлкай, i йшла слава, што яны разбаўляюць яе вадою, якую самі дыстылююць, таму гарэлка i не траціць смаку, а некаторыя ўмелі шыць, гафтаваць, маглі рабіць усялякія фастрыгі i фасоны, чым i зараблялі; былі i такія, што карміліся полем: зімою выкопвалі слімакоў, увесну сеялі салату, летам абіралі птушыныя гнёзды, увосень умелі даставаць усякае смачненькае. Некаторыя цягалі на сабе дровы на продаж, як уючныя аслы, а другія прамышлялі гандлем. Здабываць сабе такім чынам пракорм i накладаць у каўдун было не па мне, бо ў мяне ўжо была свая жонка. Некаторыя малойцы прабаўляліся гульнёй, бо ведалі розныя штукі i выкрунтасы лепш за любога шмугляра i ўмелі агладзіць сваіх няхлюяўкамарадаў ў касцярстве i ў карты, але ад такога фаху мне млосціла. А дурнейшыя мардаваліся на шанцах, як коні, але я на тое быў гультаяваты. А яшчэ каторыя ўпраўлялі іншыя гешэфты, а я, ёлупень, не ведаў, не меў ніякага. Праўда, калі б спатрэбіўся музыка, я быў бы вельмі дарэчы; але ў гэтай Голадландыі было не да арфаў, абыходзіліся пасвісцёламі i барабанамі. Некаторыя барабанілі каравулы i за друіх i дзень i ноч не адлучаліся з пастоў, а мне лепей галадаць, чым такое знемажэнне плоці. Некаторыя перабіваліся раз'ездамі, але мне ні разу не даверылі выехаць за браму. Былі такія, што ўмелі па-кашэчы высочваць здабычу, але я ненавідзеў іхні промысел больш за хал еру ясную. Адным словам, куды ні крутніся, нічога не ўхопіш. А што найбольш прыкра — гэта, што мусіш трываць кепікі i смешкі, калі хлопцы казалі: «I што гэта за доктар такі, што самому жывот падцягнулаі» Нарэшце галадуха прымусіла мяне вывудзіць некалькі карпаў з крапаснога рова, але як толькі пра тое даведаўся палкоўнік, я мусіў паскакаць на драўляным асле, i мне забаранілі паказваць сваю здольнасць пад пагрозай страты горла на шыбеніцы. Нарэшце чужое няшчасце абярнулася мне шчасцем, бо варта было вылечыць ад ліхаманкі кагосьці з тых, хто асабліва верыў у маё медычнае пакліканне, як мне было дазволена выходзіць з крэпасці збіраць зёлкі i карэнне на лекі. Замест таго я ставіў сілкі на зайцоў, i мне пашанцавала, бо за першым разам я забрытаў двух; я паднёс іх палкоўніку i атрымаў ад яго дарунак — не толькі талер, але i дазвол выходзіць з крэпасці на зайцоў, калі захачу, калі толькі не ў каравуле. А як што тады ўся краіна падзапусцела i не было такога, хто паляваў бы на зайцоў, няма што іх здорава распладзілася, дык вада зноў пацякла на мой млын, бо здавалася, што пайшоў снег зайчачы альбо я заганяў іх у свае сілкі чарадзействам. А калі афіцэры пераканаліся, што мне можна давяраць, дык i ў раз'езды дазволілі. Тут зноў i павяліся ў мяне грошы, як колісь у Зёсце, не лічачы таго, што я ўжо не камандаваў атрадам i не вёў яго за сабою, як у Вестфаліі, бо спярша трэба было выведаць усе дарогі i сцежкі, як, зрэшты, i плыні Рэйна.

РАЗДЗЕЛ ДЗЯСЯТЫ

Сімпліцы ў хвалях Рэйна памыўся – як другі раз на свет нарадзіўся

Перш чым расказаць, як я развітаўся з мушкетам,— яшчэ некалькі прыгодаў: адну — пра вельмі вяжную загрозу жыццю i здароўю, якое я з Божай літасці пазбег, другую — пра небяспеку пэўнай пагібелі, у якой я цвёрдахрыбетна заграз, бо я не хачу прыхарошваць сваіх заганаў, гэтак сама як i выстаўляць свае цноты дзеля таго толькі, каб поўнасць майго расказу не была ўшчэмлена i ушчэрблена, a i дзеля ж таго, каб неспанатраны ў здагадках чытач даведаўся, якія дзіўныя штуканты бываюць на свеце, як мала яны дбаюць пра Божую ласку.

Як ужо было сказана ў канцы папярэдняга раздзела, мне дазволілі бываць у раз'ездах, бо ў гарнізоне спрыялі не розным распусным прайдохам, а сапраўдным прыстойным жаўнерам, якія ўмеюць нюхаць порах. Вось так аднаго разу выйшлі мы, дзевятнаццаць хлопцаў, праз Унтэрмаркскае графства, вышэй Страсбурга, падцікаваць базэльскі карабель, на якім нібыта тайна плылі некалькі веймарскіх афіцэраў i везлі ўсякае рознае дабро. Вышэй Отэнхайма мы знайшлі рыбацкі човен i мерыліся перабрацца на ім i залегчы на Вэрдэры, адкуль было дужа зручна прымусіць судна прычаліць да берага; дзесяцёра нашых ужо шчасліва пераправіліся. Але калі адзін з нас, які ўмеў упраўляцца з лодкай, перавозіў астатніх дзевяцёх, сярод якіх быў i я, лодка раптам перакулілася, i мы ўсе апынуліся ў Рэйне i гэта ў вельмі небяспечным месцы, дзе была моцная плынь. Я не стаў турбавацца за іншых, бо стачыць кожнаму доля свая, а падумаў найперш пра сябе. I хоць я клаў усю сілу i ўжыў увесь спрыт добрага плыўца, магутная плынь шпурляла мяне, як мяч, то падкідвала ўгору, то цягнула ў бездань. Я трымаўся па-рыцарску, часам ледзь мог перавесці дух; калі б вада была крыху халаднейшая,— надоўга мяне не хапіла б, не ацалеў бы. Я спрабаваў дабрацца да берага, але віры не пускалі, яны кідалі мяне ва ўсе бакі; i хоць неўзабаве мяне аднесла да Гольдшоера, час, які на гэта пайшоў, здаўся мне такім доўгім, што я амаль страціў надзею на ратунак. Але калі ўжо мінуў вёсачку Гольдшоер i ўжо падрыхтаваўся да думкі, што хай мяне жывога альбо мёртвага вынесе да страсбургскага моста, як убачыў вялікае дрэва, якое выставіла з вады ўсё сваё голле зусім недалёка ад мяне. Паток нёс мяне на яго; я сабраў усю сваю сілу, каб падплысці да дрэва, i мне пашанцавала, бо вада i мае намогі ўзнеслі мяне на вялікі сук, які я спачатку прыняў за цэлае дрэва. Але вада i хвалі так шкуматалі яго, што ён увесь час калыхаўся, ад чаго ў маім жываце адбывалася такое трасенне, што здавалася, магло вывернуць душу i вантробы. Я быў жалю варты на ім, у вачах у мяне ўсё плыло i круцілася, з мяне выперла усё, што было з'едзена у Францыі i Вестфаліі; i пакуль я бляваў, як гарбароў сабака, кішок аб'еўшыся, штаны мае таксамака сталі поў-ненькія, шчасце маё — воды свяшчэннага Рэйна ўсё змылі i спаласкалі, як i не было, бо сук, на якім я трымаўся, увесь час, як вочап, то ўмачаў мяне, то зноў выносіў угору. Я i сам з радасцю кінуўся б у вольныя плыні, але разважыў, што не ўпісалася б у годнасць мужчыны, калі б я не адужаў таго, што было драбязою і ў параўнанні з тым, што я ўжо адолеў; таму я мусіў заставацца, спадзеючыся на вельмі няпэўнае збавенне, якое спашле мне Бог, бо інакш — бывай жыццё, бывай здароўе! Аднак сумленне давала мне вельмі слабую ўцеху, пакуль яно ўгрызала мяне, што ўжо каторы год я вельмі неабачліва заняхайваю выратавальную мілату i даброць Божую. Але я ўсё-такі спадзяваўся на лепшае i пачаў маліцца так горача, як калі б быў выхаваны ў кляштары; я пастанавіў сабе ў будучым жыць пабожна i ў поўнай святасці i даваў розныя зарокі i абяцанні: што адцураюся жаўнерскага жыцця i на векі вечныя прысягну не бываць у раз'ездах, я закіну патранташ i ранец i ўжо ледзь ці не стану пустэльнікам, каб адкупіць грахі, я пасылаў падзяку Божай мілажальнасці за чаканае выратаванне. I вось гадзіны праз дзве-тры, як я ў страху i надзеі гушкаўся на тым суку, на Рэйне паказаўся той самы карабель, які я павінен быў высачыць. Тут я пачаў жаласна крычаць, лямантаваць, клікць на дапамогу дзеля самога Бога i Страшнага Суду; i калі карабель праходзіў непадалёк ад мяне, а таму бядотнасць мая i небяспека, у якой я апынуўся, не давалі прычыны ні ў чым сумнявацца, я, відаць, ycix схіліў да міласэрнасці, бо яны, на караблі, адразу павярнулі да берага параіцца, як мне дапамагчы.

А як што ад вялікага хвалявання i віравання вады i галін дрэва вакол мяне нельга было без небяспекі жыццю i здароўю ні падплысці да мяне, ні наблізіцца на вялікім альбо малым судне, дык на маё ратаванне патрэбен быў час, каб падумаць, усё як след прыкінуць. Кожны зразумее, чым жыла мая душа. Нарэшце яны паслалі двух хлопцаў на лодцы, якія зайшлі па рацэ вышэй мяне i кінулі мне па цячэнні канат, трымаючы яго за канец; другі канец вылавіў я i з вялікай цяжкасцю абвязаўся ім, як толькі мог моцна, i яны пацягнулі мяне, як рыбіну на вудзе, спачатку ў лодку, а потым звезлі на карабель.

I вось калі я так з Божай ласкі ўнік смерці, ясна, што на беразе мне трэба было ўпасці на калені i падзякаваць Божай даброці за збавенне i запачаткаваць сваё новае, лепшае жыццё, згодна з зарукай i абяцаннем, што я даў там, у вадзе. Але, ах, на жаль, я бедны гаротнік, я пагардзіў гэ-тым. I калі ў мяне спыталіся, хто я такі, з чыіх буду i як трапіў у бяду, я пачаў так хлусіць, што неба пачарнець магло. Бо я падумаў: «Калі ты скажаш ім, што хацеў дапамагчы абрабаваць іх, яны цябе зноў выкінуць у Рэйн»; i я выдаў сябе за выгнанага арганіста i сказаў, што калі я ішоў у Страсбург, каб за Рэйнам пашукаць месца настаўніка альбо якое іншае, мяне захапіў раз'езд, абабраў i выкінуў у раку, якая i вынесла мяне да гэтага дрэва. I пасля таго як я добра размаляваў гэтую хлусню i пацвердзіў, пабажыўшыся святымі, яны мне цалкам паверылі, далі есці i напіцца, каб я паддужыў свае сілы, што было мне тым мамэнтам надта патрэёна.

Каля страсбургскай мытні большасць людзей сышлі на бераг, i я разам з імі; i калі я ім дзякаваў, заўважыў аднаго маладога купчыка, з чыйго твару, паходкі я зазначыў, што i раней яго недзе бачыў, а дзе, ніяк не мог успомніць, але па гаворцы здагадаўся, што гэта той самы карнэт, які калісьці ўзяў мяне ў палон,— памятаеце? Праўду кажучы, я ніяк не мог дабраць розумам, як з таго маладога шустрыка-жаўнерыка вылупіўся купец, асабліва ж яшчэ таму, што ён быў шляхціц. Ці то з ахвоты даведацца, ці падвялі вочы i вушы, але я ўсе ж падышоў да яго i сказаў: «Мсье Шонштайн, вы гэта, а ці не вы?» А ён мне будзе казаць: «Я ніякі не Шонштайн, а купец». Тады я: «Дык жа ж i я не егер з Зёста, а арганіст ці, правільней, туляга валачашчы».— «Вой, братачка! — схамянуўся ён.— Дык якога ж чорта табе тут трэба, дзе ты бадзяешся?» Я сказаў: «Калі самое неба падказала табе памагчы мне выратаваць жыццё, як тое ўжо здарылася двойчы, дык, пэўна ж, i мне наканавала яно быць непадалёк ад цябе». Пасля мы пабраліся за рукі, як двое верных сяброў, што даўно запрысягнулі дружбаю да скону. Я спыніўся ў яго i ўсё расказаў, што са мною сталася з таго часу, як з'ехаў з Л. у Кёльн па ліхашчасны скарб; не змоўчаў я i пра тое, як выправіўся з раз'ездам высочваць іхні карабель i што нам спрыгодзілася. А якое жыццё вёў у Парыжы, замоўчаў, як рыба, баючыся, каб ён не прагаварыўся ў Л., што не надта паспрыяла б маёй рэпутацыі ў жонкі. Сваёй калейкай i ён адкрыў мне, што быў пасланы гесэнскім генералігэтам да герцага Бернгарда, князя Веймарскага, па розных справах вялікай імпартанцыі вайсковага характару, каб скласці рэляцыю пра бліжэйшую кампанію i падрыхтоўку да яе, што ён належным чынам учыніў, i ў вобразе купца, як гэта я бачыў на свае вочы, вяртаецца назад. Таксама расказаў ён мне, што калі ад'язджаў, мая даражэнькая была якраз на россыпе i ў добрым здароўі, як i яе бацькі i сваякі; item, што палкоўнік усё яшчэ трымае для мяне прапар, i падражніваў, што твар мой моцна падзяўбла воспа i таму ні мая жонка, ні іншыя жанчыны ў Л. яшчэ больш не пазнаюць ува мне егера i сустрэнуць з яшчэ большай куртуазнасцю, etc. Пасля мы, умовіўшыся, што я застануся пры ім i з такой аказіяй зноў вярнуся ў Л., чаго так прагнула мая душа. А як што я быў у лахманах, дык ён пазычыў мне крыху грошай, каб я экіпіраваўся пад крамнага слугу.

Але, як той казаў, калі Бог не даў, дык i не будзе. Гэта на мне якраз i спраўдзілася, бо калі мы паплылі ўніз па Рэйне i наш карабель у Рэйнхаўзэне быў візітаваны, дык мяне адразу пазналі філіпсбуржцы, схапілі i адпэндзілі ў Філіпсбург, дзе я зноў упрогся ў мушкецёрства, што вельмі засмуціла майго добрага карнэта i мяне самога, бо нам давялося раз'ехацца. Але ён не адважыўся ўмяшацца ў мае дачыненні, бо яму самому давялося парупіцца ў добрую сілу, каб працерабіцца далей.

РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ

Сімпліцы ўпадае з заганы ў загану, а паспавядацца не хоча Каплану

Ну вось, зычлівы чытач цяпер ведае, якая небяспека насела на мае жыццё. А што да небяспекі душы, дык варта ведаць, што я, носячы свой мушкет, даволі зваўкавацеў, стаў чалавекам, які не дужа турбуецца ні за Бога, ні за сваё слова: ужо не было такога зладзейства i ліхой вычваркі, каб я не быў здольны ўтачыць туды свой нос. Тут ужо былі забытыя ўсе міласціны i даброці, спасланыя Госпадам; я не маліўся ні за часовае, ні за вечнае шчасце, а толькі з вераю ў старога імператара жыў быдла быдлам. Ніхто не паверыў бы, што выхаваў мяне пабожны пустэльнік. Рэдка хадзіў у царкву i зусім не дзеля споведзі; і, зусім жа не думаючы пра сваё душэўнае выратаванне i мігдалы нябесныя, уядаўся ў косці сваім блізкім. Я ганіў людзей не толькі ўпотай, але i адкрыта, абы толькі нагода якая давалася. Падвярніся толькі хто пад гарачую руку, а не перапушчу, я нават хваліўся, што, бадай, ніхто не ўнік маіх кпінаў. За гэта мяне часта лупцавалі, а яшчэ часцей садзілі на драўлянага асла, мне нават пагражалі шыбеніцай i шворкай, але ж нічога не памагала, я i далей жыў, забыўшы Бога, як набягала, аж здавалася, быццам усё паставіў на кон i стрымгалоў ляцеў у пекла. I хай я не ўчыніў ніякага ліхадзейства, вартага смерці, але настолькі зацяўся ў грахоўнасці, што, не лічачы ведзьмароў i садамітаў, наўрад ці можна было б знайсці большага баламута i гарэзу.

Гэта змеціў наш палкавы каплан і, як што ён быў сапраўды пабожны руплівец душэўнага ратавання, дык на вялікім тыдні паслаў па мяне, каб папытацца, чаму гэта я не з'явіўся да споведзі i камуніі. А я, пасля многіх шчырадушных ушчуванняў, абышоўся з ім, як колісь са святаром у Л., i гэты сумленны i добры чалавек анічога ад мяне не дабіўся. I калі ўжо здавалася, што святая вада i алей былі патрачаны на мяне марна, ён сказаў напаследак: «Ах, нябога чалавекі А я ж думаў, што ты памыляешся ад няведання, а цяпер вось заўважаю, што ты закасцянеў у грахах ад бязбожнасці i ліхіх намыслаў. Ах, хто ж, думаеш сабе, паспагадае маёй беднай душы i пашкадуе за яе пагібель? Са свайго боку на почут усім звястую перад Богам i людзьмі, што не прымаю віны за тваю пагібель, бо рупею i дбаю i буду няспынна рачыць, каб здабыць табе вечнае выратаванне, а калі гаротная душа твая пакіне цябе ў цяперашнім тваім запамарачэнні, дык мне не застаецца нічога іншага, як пахаваць цябе не на асвячонай зямлі разам з дабрамыснымі хрысціянамі, а каля скуралупні, куды сцягаюць усякую падлу, альбо ў такім месцы, дзе закопваюць такіх самых, як ты, аблуд i адышлых без пакаяння».

Гэтая суровая пагроза гэтак жа мала дастала мяне, як i ранейшыя ўмаўленні, i не з якое там прычыны, а толькі таму, што я саромеўся спавядацца. О, які я быў дураньі Я часта расказваў пра свае выхілясы цэлай кампаніі,— i нічога, яшчэ i прыбрэхваў дзеля аздобы, а цяпер, калі павінен быў пакаяцца i паслухмяна прызнацца ў грахах аднаму чалавеку замест Бога, атрымаць дараванне, дык вось маўчаў, як жарсцвякі Я сказаў правільна: жарсцвяк, бо i праўда жарсцвяк, калі сказаў: «Я служу імператару як жаўнер, i калі я памру як жаўнер, дык не дзіва, калі i мяне прыграбуць, як i іншых жаўнераў, якіх зусім не заўсёды хаваюць на асвечанай зямлі, а часта дзе-небудзь у чыстым полі пад калінай, у канавах, а то i ў страўніках у ваўкоў i крумкачоў — i не мусова на могілках».

I вось развітаўся я з гэтым духоўнікам, які з усім сваім святым дбаннем за ратаванне маёй душы ані кропелькі ў мяне нічым не пажывіўся, апрача таго, што аднаго разу я паднёс яму зайца, чаго ён часта npaciў у мяне пад тую зачэпку, што яму дужа-такі абыходзіць самому ставіць сілкі, бо калі пятля захлісне яго самога i забярэ з жыцця, дык непрыстойна будзе аддаць яго як удушэнца пахаванню на неасвечанай зямлі.

РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ

Сімпліцы Хэрцбрудэра зноў сустракае — жаўнерская клятва навекі яднае

Дык вось, ніякага паляпшэння маей духоўнасці не настала; чым далей, тым больш я зацінаўся. Аднаго разу палкоўнік сказаў мне, што калі ўжо я не хачу паводзіцца прыстойна, дык ён прагоніць мяне як нягодніка. Але ведаючы, што сказана было пад гарачую руку, я весела адказаў, што гэта можна зрабіць не толькі лёгка i без лішняй прыкрасці мне, калі толькі ён са мною за кампанію адпусціць i прафузавага піздрыка. I той махнуў на мяне рукою, зразумеўшы, што караю не запалохаеш, што можна ўтрымаць мяне толькі дабром, даўшы поўную волю; а таму i я з нудам i болем у сэрцы мусіў застацца ў мушкецёрах i цярпець голад, пакуль не настала лета. Аднак чым бліжэй падступаўся са сваім войскам граф фон Гёц, тым бліжэй было i маё вызваленне, i вось, калі граф асталяваў сваю штаб-кватэру ў Брухзале, мой добры Хэрцбрудэр, якога я як верны сябар выручыў грашыма ў табары пад Магдэбургам, быў пасланы генералігэтам у нашу крэпасць з даручэннем, i тут яго прынялі з вялікай учтай. Я якраз стаяў на варце перад пакоямі палкоўніка, калі там задавалі гасціну; i хоць Хэрцбрудэр быў у чорнай аксамітавай камізэлі, я пазнаў яго з першага позірку, але не адважыўся загаварыць да яго адразу, каб ён пры такой сіцжме людзей не засаромеўся мяне, а то ж бо мог i зусім не знацца са мною, бо як з вопраткі, дык ён быў на высокіх пасадах, а хто я? — вашывы, задрыпаны мушкецёрык. Калі мяне змянілі, я папытаўся ў слугі пра імя i званне ягонага гаспадара, каб ужо быць зусім пэўным, што не абазнаўся, але i тут не набраўся духу загаварыць з ім, а напісаў яму вось гэтае пісьмо i раніцай аддаў камердынеру:

«Мсье, etc. Калі майму высокашляхетнаму васпану заўгодна будзе таксами i цяпер уратаваць з найгаротнейшага ў свеце становішча, у якое закінула яго гулъня непастаяннай Фартуны, таго, каго ён аднойчы сваёй адвагай выбавіў з кайданоў у час бітвы пад Вітштокам, дык гэта не толъкі не запатрабуе ад яго асаблівых намаганняў, але i дасць яму вечна ўдзячнага i без таго заўсёды адданага слугу, а сёння найнешчаслівейшага i пакінутага

Сімпліцысімуса».

Як толькі ён прачытаў пісульку, тут жа i загадаў упусціць мяне i сказаў: «Зямляк, а дзе той хлопец, які даў табе гэтую запіску?» Я адказаў: «Пане, ён сядзіць у палоне ў гэтай крэпасці».— «Добра,— сказаў ён,— дык ідзі i перадай, што я дапамагу яму, нават калі на яго ўжо накінулі шворкуі» Я сказаў: «Пане, няма на тое патрэбы, аднак жа дзякую за такую рэдкую ў наш час гатоўнасць». I, бачачы, што ён уважлівы, я дадаў: «Я ж той самы бедны Сімпліцысімус, які прыйшоў цяпер, каб падзякаваць за выратаванне пад Вітштокам, а таксама i з просьбаю зноў вызваліць яго ад мушкета, які мусіў узяць супроць сваей волі». Ён не даў мне дагаварыць, аёняў мяне i запэўніў, што гатовы дапамагчы. Адным словам, ён зрабіў усё, што толькі можа зрабіць верны сябар; яшчэ не распытаўшы, як я трапіў у крэпасць i мусіў несці такую службу, паслаў свайго слугу да тамтэйшых жыдоў купіць мне каня i вопратку. А тым часам я расказаў яму, як ягоны бацька памёр пад Магдэбургам, а даведаўшыся, што я той самы Лавайчык з Зёста, пра якога ён шмат начуўся жаўнерскай пахвальнасці, ён пашкадаваў, што не распытаўся пра гэта раней, бо ўжо тады мог бы дапамагчы мне атрымаць добрае месца.

А калі явіўся жыд, наладаваны самым розным жаўнерскім адзеннем, Хэрцбрудэр выбраў самае лепшае, сказаў мне апрануцца i пайшоў са мною да палкоўніка. I сказаў таму: «Пане, у вашым гарнізоне сустрэў я жаўнера, які стаіць перад вамі, якому я абавязаны так многім, што не магу згадзіцца, каб ён заставаўся ў такім нізкім званні, хоць бы ён сваімі якасцямі і не быў бы варты лепшага; дзеля гэтага прашу пана палкоўніка, ці не заўгодзіцца яму зрабіць мне вялікую ласку: альбо ўладзіць яму павышэнне, альбо дазволіць мне ўзяць яго з сабою, каб памагчы падняцца па службе ў войску, на што, магчыма, пан палкоўнік тут i не маюць аказіі». Палкоўнік перажагнаўся ад здзіўлення, калі пачуў, што нехта мяне пахваліў, i потым сказаў: «Хай не ўгневаецца высокашаноўны мой пан, калі я думаю, што яму заўгодна толькі выпрабаваць мяне, ці гатовы я служыць яму гэтак сама, як ён таго дастоіцца; i калі ён так думае, дык няхай спатрабуе што-небудзь іншае, што ў маёй уладзе, каб я мог выявіць усю маю гатоўнасць. А што да гэтага хлопца, дык, паводле ягоных слоў, ён належыць не мне, а да палка драгунаў, да таго ж гэты дзяцюк такі дурны i хітрамысны, што з таго часу, як ён тут, майму прафузу дадалося працы больш, чым раней было на цэлы полк, так што я i праўда думаю, што яго ні ў якой вадзе не ўтопіш». Закончыў ён, засмяяўся i пажадаў мне поспехаў на полі змагання.

Аднак гэтага было майму Хэрцбрудэру мала, i ён папраciў яшчэ ў палкоўніка, ці не будзе ён пярэчыць, каб запрасіць мяне да стала, на што той згадзіўся. А на заканчэнне пры мне расказаў палкоўўку ўсё, чаго наслухаўся пра мяне ад графа фон дэр Валя i каменданта ў Зёсце, распісаўшы аж так, што прысутныя павінны былі палічыць мяне за найлепшага жаўнера. Пры гэтым я трымаўся так сіцпленька, што палкоўнік i яго падначаленыя, якія ведалі мяне раней, не маглі падумаць інакш, як толькі тое, што разам з новай вопраткай я зрабіўся зусім іншым чалавекам. А калі палкоўніку закарцела даведацца, як да мяне прыляпілася прозвіска «доктар», як мяне называлі, я расказаў пра сваё падарожжа ад Парыжа да Філіпсбурга i колькі мужыкоў я ашукаў, каб насыціць сваю нутробу, з чаго яны нямала парагаталі. Нарэшце адкрыта прызнаўся, што меў намер самымі рознымі ліхамыснымі інвенцыямі, нахабствам i дукатамі так яго, палкоўніка, дастаць i вымучыць, каб ён мусіў спраторыць мяне з гарнізона i здабыць сабе спакой, пазбыўшыся ўcix нараканняў на мяне.

Пасля палкоўнік расказаў пра процьму вычудаў, якія я ўчыніў за той час, што быў у гарнізоне, а менавгга, як я нагатаваў гароху, зверху заліў растопленым лоем i прадаў за сапраўдны шмалец; item поўны мех пяску — за чыстую соль: наклаў пясок на дно, а зверху насыпаў солі; далей, як я вадзіў за нос то аднаго, то другога i даймаў усялякімі пашквілямі; увесь абед толькі i гаворкі было пра мяне, што нарабіла шмат здзіўлення i смеху. Аднак калі б у мяне не было такога выдатнага сябра, дык усе мае ўчынкі былі б палічаны вартымі пакарання. Пры гэтым я атрымаў выдатны прыклад таго, як яно бывае пры двары, калі сёй-той нягоднік i хітрун у фаворы ў караля.

Да часу, пакуль не закончылася гасціна, жыду не ўдалося знайсці каня, як пра тое распарадзіўся Хэрцбрудэр, але як што ён так спадабаўся палкоўніку, дык, каб не пазбыцца Хэрцбрудэравай ласкі, ён адарыў яго са сваёй канюшні, даў яшчэ i сядло i збрую, i на гэтага каня сеў спадар Сімпліцы i разам з любасным Хэрцбрудэрам паскакаў з фартэцыі. Некаторыя камрады крычалі яму наўздагон: «Шчаслівай дарогі, браце, шчаслівай дарогі!» Іншыя, зайздросцячы майму шчасцю, казалі з нянавісцю: «Чым большы махлыга, тым болей наклыгаў!»

РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ

Сімпліцы трапляе ў кампнію зброду, расказвае пра вялікую ад ix шкоду

Па дарозе Хэрцбрудэр умовіўся са мною, што я буду выдаваць сябе за яго стрыечніка, каб мець сабе болей павагі; да таго ж ён абяцаўся дастаць мне яшчэ аднаго каня з конюхам i адправіць мяне ў Нойнэкскі полк, дзе можна ўладзіцца вольным райтарам, пакуль не выслабаніцца афіцэрская пасада, на якую ён мяне якраз i падсадзіць.

I вось, зноў насуперак усім спадзяванням я спех-спехам стаў зухам, які ўтрэ носа любому добраму жаўнеру; аднак таго лета я не зрабіў нічога такога, не лічачы, што сям-там у Шварцвальдзе пасабляў пераймаць кароў i няблага разведаў мясцовасць у Брысгаў i Эльзасе. Ва ўсім астатнім зорка мая зацьмілася, бо з таго часу, як пад Кенцынгенам веймарцы ўзялі ў палон майго конюха з канём разам, я мусіў другога каня так ганяць, што заездзіў яго да здыхаты, аж павінен быў залічыць сябе да ордэна братоў-мэрадзёраў. I хоць Хэрцбрудэр ахвотна дапамог бы мне зноў абмундзіравацца, але як што я так хутка спанукаў першых коней, ён устрымаўся ад далейшых тратаў i даў мне крыху пачабохтацца, паўходжвацца самому, пакуль навучуся абыходзіцца са сваім дабром упраўна, абачліва i ашчадна. Але я нічога i не npaciў у яго, бо ў сваіх новых саслужнікаў знайшоў такую прыемную кампанію, што, пакуль мы не сталі на зімовыя кватэры, я не зычыў сабе лепшага гандлю.

Мушу ўсё-такі збольшага расказачь, хто такія гэтыя браты-мэрадзёры, бо, пэўна ж, ёсць людзі, асабліва з тых, што не нюхалі вайны, якім пра іх нічога не вядома. Ды мне i самому дагэтуль пакуль што не сустрэўся такі пісучы шустрык, які ў сваіх творах паведаў бы што-небудзь пра іхнія хваткі, спанатры i звычаі, правы i прывілеі, хоць яно было б карысна не толькі сённяшнім палкаводцам, але i сялянству ведаць, што гэта за цацы такія. Па-першае, што да іх назвіска, дык я не хацеў бы думаць, што яно ганьбіць імя таго самага адважнага кавалера, пад чыёй камандай яны яго атрымалі, інакш я не чапляў бы яго аж так адкрыта на нос першаму лепшаму. Я бачыў такія, ведаеце, адмысловыя чаравікі, на якіх замест дзірак былі крывыя швы; іх называлі «мансфэльдкамі», бо прыдумалі іх мансфэльдскія канюшнікі, каб было зручней у іх хадзіць па конскім гноі. Але ж калі з гэтай прычыны нехта надумае называць самога Мансфэльда чаравічнікам-гаўнаступам, таго я мецьму за дзіўнага фантаста. Гэтак сама трэба ставіцца i да памянёнай назвы, якая не знікне, пакуль немец ваюе. А звязана яна вось з чым. Калі той адважны кавалер прывёў ў войска новы навербаваны полк, ягоныя зухі былі такія кволыя i недалужныя, што, як тыя французскія брэтонцы, ледзьве ногі перастаўлялі, ад ветру хіліліся,— якія ўжо тут далёкія маршы i іншыя цяготы, што выпадаюць палявому жаўнеру; іх брыгада была такая слабая, што ледзь магла прыкрыць сцяг; і, бывала, дзе толькі сустрэнуць — хай на рынку, у доме ці за плотам — такога знядужанага альбо знявечанага жаўнера-здыхляка ды спытаюць: «3 якога палка?», адказ быў адзін: «Мэродэі» Адгэтуль i пайшло, што пад канец ycix, хворы хто, а ці здаровы, паранены, а ці цэлы, але як толькі адбіўся каторы ад калоны i не залёг на біваку разам з палком, пачалі зваць братам-мэрадзёрам, а раней іх называлі япрукамі i мёдалізамі. Бо яны, як тыя трутні ў вуллях, калі трацяць сваё джала, ужо больш ні к чорту нявартыя, мёду не робяць, а толькі жаруць ужо гатовы. Калі райтар застаецца без каня, а мушкецёр без здароўя, ці зачаўрае ў яго жонка альбо дзіця i ён захоча пры іх застацца", дык вось вам i ёсць ужо некалькі мэрадзёраў, той самай свалаты, якую ні з чым не параўнаеш, хіба што з цыганамі, бо яны не толькі па сваей волі боўтаюцца ўсюды ў войску i вакол яго, але яшчэ i падоёныя да цыганоў сваімі норавамі i звычкамі. Вось яны цэлымі вывадкамі сядзяць, як рабчыкі ўзімку, дзе-небудзь пад плотам у халадочку ці на сонейку, альбо аблеглі вогніча, пакурваюць люлькі, лайдачацца, мантачацца, тым часам як спраўны жаўнер дзе-небудзь церпіць гарач, смагу, голад, холад i усялякія нягоды. А там выступае цэлая хэўра, каб разжыцца ўсялякім дабром, тым часам як бедны жаўнер знемагае ад стомы, вось-вось упадзе i галоўкай наложыць. А тыя сабе шныраць усюды, цягнуць усё, валакуць, што пад рукі ўпадае, паперадзе, ззаду i вакол войска; а чым не могуць пакарыстацца, тое — на глум. Так што жаўнеры, якія з палком, калі займаюць кватэры альбо спыняюцца табарам, часта не знаходзяць глытка свежай вады; а калі тая шобла надумае дзе-небудзь асесці са сваімі манаткамі, дык часта атрымліваецца, што яны цяжэйшыя, чым уся армія. I калі яны ўсім кодлам маршыруюць, кватаруюць, табарацца i гандлююць, дык нямаў іх ні вахмайстра, каб даваць каманду, ні фельдфебеля альбо экзэкутара, каб даць катораму ў каршэнь, ці правільней — сабе ў кішэнь, ні капрала, каб іх будзіў, ні барабаншчыка, каб біў ім пад'ём i нагадваў пра каравулы i патрулі, карацей, анікога, хто замест ад'ютанта расстаўляў бы іх у бітве альбо замест фур'ера разводзіў па кватэрах, так што яны жылі, як бароны — кожны сам сабе ўказ. А вось калі даходзіла да раздачы жаўнерскай страўнасці, тут яны першыя, хоць зусім таго не заслужылі. Наадварот, начальнікі каравулаў i галоўныя дазорцы ў лагеры былі для іх горш за паляндру ліхую, бо як, бывала, тыя залішне разбушуюцца, дык накладвалі ім на рукі i ногі жалеза, а то i пяньковы каўнерык прыстрояць ды i зашморгнуць за іх далікатную шыйку.

Яны не неслі каравулаў, не капалі шанцаў, не хадзілі на прыступы, не станавіліся ні ў якія баявыя парадкі i, аднак, знаходзілі сабе харчі А колькі шкоды ад іх палкаводцу, селяніну i ўсяму войску, у якім назбіраецца шмат такое свалаты, што i апісаць не aпішаш. Самы нікчэмны конюх у райтара, які нічога іншага не робіць, як толькі здабывае фураж, больш карысны палкаводцу, чым тысяча братоў-мэрадзёраў, якія зрабілі гэта сваім гешэфгам i без аніякае працы бавяць свой час у гультайстве. Іх бярэ ў палон праціўнік, сям-там ім моцна даюць па лапах сяляне, з гэтай прычыны армія радзее, а вораг мацнее; i калі той завалень (я разумею тут не бедных хворых, а пешых райтараў, якія неабачліва губяць свае коні i пасля ідуць у мэрадзёры, каб уратаваць сваю шкуру, песціць ляноту сваю i гультаяваць) за лета адаб'ецца, дык з ім трэба абыходзіцца не інакш, як нанава экіпіраваць да зімы, каб у будучым паходзе ён зноў што-небудзь згубіў. Трэба ix ycix садзіць на адну вяроўку, як ганчакоў, i вучыць ваяваць, седзячы ў гарнізоне, а то i прыкоўваць да галераў, калі яны не хочуць несці службу свайму пану ў пешым страі, пакуль зноў не здабудуць каня. Я тут наўмысна змоўчваю, колькі весак імі было спалена як ад недагляду, так i знарок, колькі малойцаў з сваёй жа арміі яны пассаджвалі з коней, абрабавалі, тайна абакралі, а то i пазабівалі, колькі заводзілася сярод ix шпіёнаў, ледзь толькі каторы з ix дазнаецца, як называецца той ці іншы полк альбо атрад. Якраз такім малойцам быў я тады i заставаўся такім да самай бітвы пад Вітэнваерам, тым часам як галоўная кватэра была ў Штутэрне; а калі я з некалькімі дзецюкамі выправіўся ў Герольдэн, каб пераняць кароў i быкоў, як тое было ў нас звычаем, мяне самаго захапілі веймарцы, якія ўмелі лепей абыходзіцца з нашым братам, яны мігам успёрлі нам на плечы мушкеты i рассовалі па палках. Я трапіў да жаўнераў пад камандаю палкоўтка Хатштайна.

РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ

Сімпліцы з разбойнікам лютым б'ецца, i той нарэшце яму здаецца

Вось тады я i зразумеў, што народжаны на няшчасце, бо прыкладна тыдні за чатыры да памянёнай бaтaлii пачуў, як некалькі Гёцавых афіцэраў дыспутавалі паміж сабою пра вайну; адзін сказаў: «Без катавасіі гэта лета не пройдзе! Калі паб'ём мы, дык зімою возьмем Фрайбург i Лясныя гарады, а калі разнясуць нас, усе адно мецьмем зімовыя кватэры». 3 гэтага прадказання я зрабіў слушную выснову i сказаў сабе: «Ну, Сімпліцы, радуйся, вясною будзеш піць добрае заморскае i нэкарскае віно, яго заслужаць веймарцы». Але я даволі-такі пралічыўся, бо з тае пары, як стаў веймарцам, лёс наканаваў мне паслужацца ў аблозе Брайзаха, а аблога гэтая ўчынена была адразу пасля шматкроць памянёнай баталіі пад Вітэнваерам, i тады я, як i іншыя мушкецёры, мусіў дзень у дзень i ноч у ноч капаць шанцы i не меў ад гэтага аніякага сабе прафіту, хіба што навучыўся, як трэба рабіць вакол крэпасці апрошы, на што пад Магдэбургам зважаў мала. Ва ўсім астатнім у мяне быў швах, каб не сказаць вашыва, бо яны, вошы, аблажылі ўжо самога мяне як не ў тры пласты, седзячы адна на адной; кашалёк мой быў худы i парожні; віно, піва i мяса сталі музейнымі рарыгэтамі, яблыкі i чэрствы зацвілы хлеб i той на свята за прысмакі еў.

Усё гэта ўжо так абрыдла, што сталася прычынаю маіх мрояў пра егіпецкае мясное ежыва, інакш кажучы, пра вестфальскія шынкі i вэнджаныя каўбасы, якімі я акладаўся ў Л. Я ніколі так многа не думаў пра жонку, як у той час, калі ляжаў у намёце, амаль скарчанеўшы ад сцюжы. Вось тады я часцяком казаў сабе: «Ай, Сімпліцы, няўжо ты i праўда думаеш, што будзе несправядліва, калі хто-небудзь заплаціць табе тым самым, чым ты сам плаціў у Парыжы?» Такімі думкамі я мітрэнжыў сябе, як кожны раўнівы рагуля, ведаючы, што ўсё, што вадзілася за маёй жонкай, гэта толькі гонар i цнота. Нарэшце я ўжо аж так сцярпеўся, што адкрыўся свайму капітану, расказаў, як ідзе мой гандаль, адправіў таксама з поштаю пісьмо ў Л. i ў адказ атрымаў ад палкоўніка С. A. i майго цесця вестку, што яны падаваліся з прашэннем князю Веймарскаму i дабіліся, каб мой капітан адпусціў мяне з пашпартам.

Недзе за месяц да Калядаў я ўжо маршыраваў з мушкетам на плячы з лагера ўздоўж Брысгаў з намерам атрымаць на святочным кірмашы ў Страсбургу дваццаць талераў, пасланых мне цесцем, а потым выправіцца разам з купцамі ўніз па Рэйне, бо па дарозе было шмат імперскіх гарнізонаў. Але калі я праходзіў міма Эндынгена i наблізіўся да аднаго хутара, па мне стрэлілі, ды так трапна, што куля прашыла край майго капелюша, i адразу ж з дома выхапіўся здаравенны плячысты дзяцюк i закрычаў, каб я кінуў зброю. Я адказаў: «Божа вялікі, зямляча, ня думай i ня мыслі!» — i ўзвёў курок. А той высвіснуў з похваў нейкую жалезіну, якая больш удавала на катаў меч, чым на шпагу, кінуўся да мяне i давай размахваць. I як што я спетрыў, што жартамі тут не пахне, дык бабахнуў i так умеціў яму ў лоб, што той закруціўся, як ручайка, а тады ўзяў i упаў. Каб не даць пудлу, я момантам выхапіў у яго з рукі меч i ўжо быў хацеў праткнуць яго; але гэта не ўдалося, бо ён раптам усхапіўся на ногі, цапнуў мяне за патлы, а я яго; аднак меч ягоны я ўжо адкінуў убок, i ён не мог ім скарыстацца. I пайшла ў нас такая сур'ёзная пацеха, што кожны пнуўся з усёй сілы, а верху ўзяць не мог.

То я быў пад ім, а то ён пада мною, то абодва на нагах, але нядоўга, бо кожны хацеў уходаць другога. Кроў залівала мне рот i нос, морда ўся раскулешана, я пляваўся крывёю яму ў твар, раз ён яе так прагнуў; гэта дало мне перавагу, бо сляпіла яму вочы. I так мы качалі адзін аднаго па снезе i гразі гадзіны паўтары i да таго ўмардаваліся, што бяссіласць аднаго ніяк не магла адолець стомленасці другога аднымі толькі кулакамі, i ніхто не мог адною сваёй сілай без зброі забіць другога.

Дывановае майстэрства, у якім я часта практыкаваўся ў Л., памятаеце, вельмі мне прыдалося, бо інакш i гаварыць няма пра што, я прайграў бы, i загнуў бы ён мне мікіткі, бо вораг мой быў дужэйшы за мяне, моцны, як валун. I калі мы ледзь не да смерці знясілілі адзін аднаго, калі ў мяне ўжо сілы не ставала трымаць пад сабою праціўніка, той, нарэшце, заблагаў: «Перастань, браце, здаюсяі» Я сказаў: «Спярша ты павінен быў саступіць мне дарогуі» — «Якая табе выгода, калі я памру?» — адказаў ён. «А што табе з таго, калі б мяне прыстрэліў, у мяне ўсё адно ані талера ў торбе?» На гэтыя словы папpaciў ён у мяне дараваць яму, я ўмягчыўся сэрцам і дазволіў яму ўстаць, пасля чаго ён пабажыўся, што не толькі будзе трымацца міру, але яшчэ і хоча быць мне сябрам i слугою. Але я ўжо не верыў яму і не прымаў ягоных слоў, памятаючы ягоныя падступныя ўчынкі і зладзейскія прыёмы.

Падняўшыся, мы падалі адзін аднаму руку, абяцаючы забыць усё, што адбылося, i узаемна дзівавалі, што знайшоўся такі штукар, бо кожны ж думаў пра сябе, што яго скура загаворана ад ран, а тут зайшла каса на камень. Я пастараўся не развейваць яго ўпэўненасці, каб ён, калі б я аддаў яму зброю, не паспрабаваў зноў насесці на мяне. Ад майго стрэлу ён дастаў вялізнага гузака на лоб, а я быў увесь у крыві; але нішто так не пацярпела, як нашыя каркі, якія былі так укручаны, што ніводзін з нас не мог як след падняць галавы — аж так мы нацягаліся.

А як што бралася ўжо на вечар i мой праціўнік сказаў мне, што да самага Кіцынга я не сустрэну ні ката, ні сабакі, не кажучы пра чалавека, а ён жыве непадалёк ад дарогі ў зацішнай хатцы i можа прапанаваць добры кавалак утушанага мяса i глыток віна, дык я даўся ўгаварыць мяне i пайшоў з ім, тым часам як ён увесь час уздыхаў i бедаваў, як яму прыкра, што ён абразіў мяне.

РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ

Сімпліцы даведаўся, што яго лёс да разбойніка Олівера занёс

Рэзалютны жаўнер, які прысвяціў сваё жыццё вечнай рызыцы i мала за яго турбуецца, падоёны на тое дурное быдла, якое, нібы авечка, спакойна дазваляе весці сябе ў разніцу. Можна ўзяць тысячу малойцаў, i сярод іх наўрад ці знойдзецца адзін такі рызыкант, каб пайшоў немаведама куды ў госці да чалавека, які толькі што напаў на яго, каб забіць. Я спытаўся па дарозе, у чыім ён войску; тады ён сказаў, што няма цяпер над ім гаспадара, а ваюе ён сам за сябе; i ў сваю чаргу папытаўся, чый я буду? Я сказаў, што быў веймарскі, а цяпер зрабіў ручкаю i думаю падацца дахаты. Ён спытаўся, як мяне завуць, i калі я адказаў «Сімпліцыўс», абярнуўся да мяне (бо я, не давяраючы яму, прапусіўу яго наперад) i пільна ўгледзеўся мне ў твар. «А ці не завуць цябе яшчэ i Сімпліцысімусам?» Я сказаў, што завуць, што нягоднік той, хто адмаўляецца ад свайго імя. «А цябе як завуць?» — «Ах, браце! — сказаў ён.— Я — Олівер, якога ты ведаў пад Магдэбургам»,— адкінуў убок мушкет i ўпаў на калені, благаючы дараваць яму за тое, што меў намер так блага абысціся са мною, i сказаў, што i марыць не мог знайсці калі-небудзь на свеце лепшага сябра, бо я павінен стаць яму ў прыгодзе i адважна папомсціцца за ягоную смерць, як прадказваў стары Хэрцбрудэр. А я, зноў жа, не мог дзіву не дацца з такое небывалае сустрэчы, але ён сказаў: «Гэта не дзіва, што толькі гара з гарою ніколі не сыходзяцца, а чалавек з чалавекам — уга! ці вялікая штука, што мы абодва так перамянілся — з сакратара i афіцэра я зрабіўся лясным прыгоднікам, а ты з пацешнага дурня адважнікам-жаўнерам стаў. Эх, каб тое ўдалося сабраць тысяч дзесяць такіх урвікавалкаў, як мы з табою, дык, павер, мы заўтра раніцай узялі б Брайзах, а ўрэшце над усім светам запанавалі б мы з табою».

Ведучы гэтакі дыскурс, дайшлі мы, а ўжо i ноч залегла, да невялікай хаціны, у якіх такіх звычайна жывуць падзёншчыкі, i хоць мне агідная была ягоная пахвальба, я ўсё ж яму падтакваў, асабліва, можа, якраз таму, што я ведаў яго падступны, хцівы нораў. Мне трэба было падтрымліваць яго настрой, каб ён не намысліў якое подласці, пакуль я ад яго не адграбуся. I хоць я не верыў яму ні на мезенец, аднак жа ўвайшоў за ім у памянёную халабудзіну, дзе нейкі мужык паліў якраз у печы. Олівер спытаўся: «Ты што-небудзь згатаваў?» — «Не,— азваўся той,— але ёсць яшчэ смажаны цялячы сцягняк, што я сёння спрамысліў у Вальдкірху».— «Ну, добра,— сказаў Олівер,— ідзі i валачы сюды ўсё, што там у цябе, ды прыхапі барылку віна!»

Калі мужык выйшаў, я сказаў Оліверу: «Браце (я назваў яго так, каб хоць дзеля нейкай пэўнасці за бяспеку, хоць гатовы быў скруціць яму карак за Хэрцбрудэра, калі б мог гэта зрабіць), у цябе ўпраўны шынкар».— «А ўжо ж,— адказаў ён,— шанцуе лорду, як чорту, я кармлю ўсю яго сям'ю, зрэшты, i сам ён здабытчык не абы-які. Усю вопратку, якую я дастаю, я аддаю яму». Я спытаўся, а куды ж мужык падзеў жонку i дзяцей, на што Олівер адказаў, што гаспадар адправіў іх у Фрайбург, дзе іх адведвае два разы на тыдзень i прывозіць адтуль ежу, порах i шрот. Далей паведаў ён мне, што даўно старцуе на вялікай дарозе i цяпер яму куды лепей жывецца, чым калі як ён служыў бы якому-небудзь пану, i ён не мерыцца пакідаць свае заробкі, пакуль не набярэ поўную торбу. Я сказаў: «Браце, ты ўхляпаўся ў небяспечны інтэрас, i калі цябе заспеюць на разбоі, як ты думаеш, што з табою зробяць?» — «Вой, баліць,— усклікнуў ён,— што я чую! Ты ўсё яшчэ той самы Сімпліцы; што да мяне, дык я ведаю, калі качаюць кеглі, трэба ставіць на кон. Але i ты мусіш ведаць, што панам у Нюрнбергу, перш чым каго зашмаргнуць, трэба таго папярэдне спаймаць». Я адказаў: «Але дапусіцм, браце, што цябе не зловяць (што, аднак, вельмі паняверна, бо ж вядома — панадзіўся тхор на птушыны двор — будзе пер'е, будзе i шэрсць), дык усё адно жыццё, якое ты вядзеш,— самае паганае на свеце, так што я не паверу, каб ты хацеў запруцянецца ў ім па самы кон».— «Што,— усклікнуў ён,— самае паганае? Ды павесь сабе на носе, храбры мой Сімпліцы, што разбойніцтва — гэта самае найшляхетнейшае рамяство на ўсім свеце, якое толькі можа быць за нашым цяперашнім часам. Скажы от мне, колькі бо каралеўстваў ці княстваў, ці чаго там яшчэ, здабыта не разбоем? I дзе, i якому каралю альбо князю накінулі ганьбай ці залічылі ў віну, калі ён карыстаецца прыбыткамі са сваіх земляў, якія здабыты разбоем? А што можна яшчэ назваць высакароднейшым за той промысел, да якога я цяпер дапаў? Хіба ты кожнага дня на свае вочы не бачыш, як нават самыя вялікія патэнтаты абіраюць адзін аднаго? Хіба ты не бачыш, як дужы маніцца накінуць аброць на слабшага? Бачу, ты ахвотна запярэчыў бы мне, сказаў бы, што многіх за ўчыненыя імі забойствы, разбой i крадзяжы пакалесавалі, пачвартавалі, паперавешвалі, абезгаловілі; я ўсё гэта ведаю загадзя i наперад, бо так піша закон; аднак ты не ў бачыш на вісельні нікога, апрача няшчасных, нікчэмных зладзюжак, што, зрэшты, i справядліва, бо хай не лезуць, не прагуцца са скуры, бо хай не замахваюцца на такую выдатную справу, якая па мерцы толькі высакародным і адважным душам. Дзе ты бачыў, дзе ты чуў, каб юстыцыя пакарала хоць адну знакамітую пярсону за тое, што яна занадта абцяжала сабою краіну? Ды што там пярсона, хіба пакараны хоць адзін які ліхвяр, які потайкам аддаецца асалодам гэтага дзівоснага здольства ды яшчэ ж i пад аслонай хрысіцянскай уселюбові! Хіба варты я кары, калі, паводле добрага старанямецкага звычаю, адкрыта займаюся сваім рамяством, i не ўбіраюся ў рызы святога, i не строюся ў шаты браталюбца? Любасны ты мой Сімпліцы, ты яшчэ не чытаў Макіявэлі. Я чалавек даволі шчырадушны i вяду такое жыццё ў поўнай адкрытасці i без аніякай боязі. Я змагаюся i стаўлю на кон сваё жыццё, як тыя старажытныя геpoi, яшчэ i ведаю, што дзеі, пры ўчыненні якіх жыццём рызыкуеш, дазволены. А як што я стаўлю сваё жыццё пад пагрозу, дык з гэтага, каб ты ведаў! — неабвержна вынікае, што i мае практыкоўкі ў гэтым умельстве дазволеныя i справядлівыя».

На гэта я адказаў: «Дапусцім, крадзьба i разбой, хай дазволены яны табе, хай не, як я ведаю, супярэчаць закону прыроды, паводле якога ніхто не павінен чыніць нікому таго, чаго не хоча, каб учынілі яму самому. I такія несправядлівыя ўчынкі таксама агіднныя i зямным законам, якія прадпісваюць вешаць злодзеяў, сячы галовы разбойнікам i калесаваць забойцаў. I напаследак гэта агідна ў вачах Госпада Бога, што найважней, бо ён ніводнага граху не прапускае без адгоды».— «Гэта азначае, як я ўжо раней казаў, што ты ўсё яшчэ Сімпліцы, які не штудзіраваў Макіявэлі,— адказаў мне Олівер,— а калі б я мог на такіх прынцыпах заснаваць манархію, дык хацеў бы пабачыць, хто пасля стаў бы супроць гэтага прапаведаваць».

Мы яшчэ доўга дыспутавалі б пра гэты прадмет, але падаспеў мужык з ежай i пітвом, i мы селі за стол i елі без дна, што мне тады было вельмі патрэёна.

РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ

Сімпліцыў Олівера наядаецца ўдосъіцъ i новую грэшную вопратку носіць

На вячэру ў нас быў белы хлеб i памянёны печаны халодны цялячы сцягняк; а яшчэ i добры глык віна, а яшчэ i цёплы пакой. «А што, Сімпліцы,— сказаў Олівер,— ці ж не лепей тут, чым у апрошах пад Брайзахам?» Я адказаў: «А ўжо ж такі, калі б толькі весці такое жыццё з большай годнасцю i ў поўнай бяспецы». На што ён зарагатаў на ўсё горла i сказаў: «А хіба небаракі ў апрошах у болыпай бяспецы, чым мы з табою, ці не трэба ім штохвіліны баяцца вылазкі? Мілы мой Сімпліцы, я, праўда, бачу, што ты скінуў ідыёцкі каптур, аднак носіш на плячах дурную галаву, што добра, а што блага; не будзь ты Сімпліцы, які, паводле прадказання старога Хэрцбрудэра, павінен адпомсціць за маю смерць, дык ты ў мяне адразу згадзіўся б, што я вяду высакароднае жыццё не горш за якога барона». Я падумаў: «Што ж гэта будзе? Тут патрэёны іншыя словы, а то гэты высмердак з такім падлюгам-мужыком ураз табе зазасціць». А потым сказаў: «Дзе такое чулі, каб чаляднік лепей разумеў рамяство за самога майстра? Вось што, браце, калі ўжо, паводле тваіх слоў, ты вядзеш такое высакароднае i шчаслівае жыццё, дык дзеля старога нашага камарадства далучы мяне да свайго дабрадзенства, бо шчасце мне дужа як патрэёнае». На гэта Олівер адказаў: «Браце, будзь пэўны, што я люблю цябе гэтак сама свята, як самога сябе, i тая абраза, якою я змазаў цябе сёння, яшчэ больш паліць мяне, чым куля, якая зачапіла мой чэрап, калі ты абараніўся ад мяне, як яно i належыцца маладому зухвальцу; таму мне не выпадае ў чым-небудзь адмаўляць табе. Заставайся ў мяне, калі табе гэта залежыць; я мецьму за цябе святы клопат, як за самога сябе; а калі нямашака ахвоты, дык дам табе грошай i правяду куды захочаш. А каб ты бы ў пэўны, што словы мае ад шчырасці сэрца, скажу табе, чаму я так цябе палюбіў i так высока цаню, хоць шанаваць кагосьці не ў маіх правілах. Ты, канечне, памятаеш, як правільна ўсё прадказаў стары Хэрцбрудэр, вось, бачыш, пад Магдэбургам ён зрабіў прадказанне, якое я дагэтуль трымаю на памяці: «Олівер, паглядзі як след на нашага добрага кепа, прыйдзе час, ён сваёю адвагаю ўгоніць цябе ў страх i ўчворыць табе такую штуку, якое не спадобішся за ўсё сваё жыццё, бо ты яго на тое вымусіш, i ў такі час, калі вы абодва не пазнаеце адзін аднаго. Аднак ён не толькі падорыць табе жыццё, якое будзе цалкам у ягоных руках, але i праз пэўны час з'явіцца на тое месца, дзе цябе заб'юць, i будзе там такі ўдачлівы, што як пераможца адпомсціць за тваю смерць». I вось, любасны мой Сімпліцы, дзеля гэтага прадказання я гатовы падзяліць з табою апошнюю кашулю, i падоёна на тое, як ужо спраўдзілася першая частка прадказання, што я спадобіў цябе на прычыну стрэліць, як яно i належыць браваму жаўнеру, мне проста ў галаву i адабраць меч, чаго, вядома, яшчэ нікому не ўдалося, а таксама дараваць мне жыццё, калі я ляжаў пад табою i быў за тры чвэрці да смерці, дык i не сумняваюся, што гэтак сама збудзецца i ўсё астатняе, што было прадказана пра маю смерць. I гэтая помста дазваляе мне, ласкавы браце, сказаць, што ты мне самы верны сябар i станеш ім яшчэ больш, бо калі б ты не быў такі, дык i не абцяжарыў бы сябе такою помстаю. Вось перад табою чарцёж майго сэрца, а цяпер скажы мне, што ты думаеш рабіць». Я падумаў: «Чорт бы табе паверыў, а не я! Калі я вазьму з цябе грошай на дарогу, дык ты, можа стацца, мяне прышпіліш, а застануся з табою, буду баяцца, каб нас разам не чвартавалі». А таму рашыў правесці яго за нос i застацца ў яго, пакуль не знагодзіцца шаркі на баркі i — дзёру; таму сказаў, што калі ён гатовы цярпець маю бытнасць, дык хацеў бы застацца ў яго пакуль што там якое з тыдзень-другі, каб агледзецца, пабачыць, а ці прывыкну я да такога жыцця; як прыпадзе даспадобы яно мне, дык ён мецьме ўва мне вернага сябра i спраўнага жаўнера, а не прыпадзе, дык мы можам у любы час па-добраму разысціся. Тут падступіўся ён да мяне з віном; а я не давяраў яму i прыкінуўся ўпітым, каб пабачыць, ці не скроіць ён мне якой штукі, калі я больш не змагу абараняцца.

А тым часам мяне вельмі даймалі вошы, якіх я набраўся ў Брайзаху; яны ўжо адышлі ў цяпле i больш не хацелі задавольвацца маімі трантамі, а павылазілі наверх, каб разгуляцца на волі. Гэта заўважыў Олівер i спытаўся, ці не завяліся ў мяне вошы? Я адказаў: «А нягож не, вошы не грошы — самыя набягаюць».— «Ну, i грошай не заракайся! — сказаў Олівер.— Калі ты ў мяне застанешся, дык набяжыць i грошай, болей, чым сёння вошай». Я адказаў: «I не кажы, гэта так цяжка, як вошы звесці, якім таксамака хочацца есці».-— «Во,— усклікнуў ён,— будзе i тое, i другоеі» — i адразу ж загадаў мужыку прынесці вопратку, якая была схавана ў дупле непадалёк ад дома. Там былі шэры капялюш, райтарскі калет з ласінай скуры, пара чырвоных кармазынавых штаноў i шэрая камізэля; панчохі i чаравікі ён абяцаў даць мне раніцай. Убачыўшы такое ягонае дабрачынства, я ўжо займеў да яго давер i весела пайшоў спаць.

РАЗДЗЕЛ СЯМНАЦЦАТЫ

Сімпліцы i Олівер у храм заходзяць — а мы пачытаем бандыцкую споведзь

На раніцу Олівер сказаў: «Уставай, Сімпліцы! Хадзем, у імя Госпада Бога нашага пабачым, дзе там чым прамысліць можна».— «Божухныі — падумаў я.— Няўжо павінен я з тваім найсвяцейшым імем на вуснах ісці на разбойі! Яшчэ ж i раней, як пакінуў пустэльніка, не быў я такі нахаёны, каб слухаць без жаху, калі хто зблюзніць каму: «Хадзем, браце, у імя Бога святога, укінем па чарцы-другой»,— бо ж не лічыў двайным грэхам, калі хто нап'ецца ў імя тваё! Войча нябесны, як жа я перарадзіўся! О шчодры Божа, кім я стану, калі не вярнуся на сцежкі твае? Ах, абсячы шлях благі, які вядзе мяне ў пекла, калі не пакіну яго i не пакаюся!» 3 такімі словамі i думкамі я пайшоў за Оліверам у вёску, дзе не было ніводнай жывое душы; там, каб лепш усё агледзець, мы падняліся на званіцу кipxi, так што святы храм паслужыўся нам замест разбойніцкага замка альбо маліны. Тут ён хаваў панчохі i чаравікі, якія абяцаў мне звечара, а таксама дзве папекі хлеба, некалькі кавалкаў чаўленага мяса i паўбарылкі віна,— з такім запасам ён мог тут адседжвацца хоць цэлы тыдзень. Тым часам, пакуль я нацягваў на сябе ягоныя дарункі, ён расказаў мне, што мае звычку цікаваць на добрую здобыч, а таму вось i прыназапaciў сяго-таго страўнага, i што ёсцека ў яго яшчэ некалькі такіх зручных плацдармаў, дзе можна прыперціся, дзе ёсць што выпіць i чым закусіць у ліхую гадзіну, калі адно месца пакіне святы Ўлас, дык можна перабавіцца ў другім. Што праўда, я мусіў пахваліць яго розум, але ж i намякнуў, што не лічу прыстойным нячысціць святую мясціну, прысвечаную Богу. «Што,— усклікнуў ён,— нячысціць? Kipxi, калі б яны ўмелі гаварыць, расказалі б, што ўсё, учыненае мною ў іх сценах,— гэта дробязь i бздура ў параўнанні з тымі беззаконнямі, якія правіліся ў іх раней. Колькі мужчын, колькі жанчын, як думаеш ты, заходзіла ў у гэты храм з таго часу, як ён быў збудаваны нібыта дзеля служэння Госпаду, а насамрэч, каб пафарсіць у ім новай рызай, статнай сваёй пазітурай, высокім санам, ды ці мала яшчэ чым? Вось прыходзіць адзін такі індык у кірху, падступаецца да самага алтара, быццам хоча абмаліць ногі ўсім святым; а там у куточку стаіць другі, уздыхае, як мытнік у храме, але ўсе яго ўздыханні скіраваныя толькі да каханкі, на якую ён назіркам наглядзецца не можа, дзеля якое толькі сюды i прыйшоў, а трэці прывалокся з пачкам пазыковых распісак, нібы той, хто збірае грошы на пагарэльцаў, дзеля таго толькі, каб нагадаць пра сябе пазычэнцам, а не каб маліцца; калі б ён не ведаў, што тыя пазычэнцы збяруцца ў кірсе, хваробу ён сюды паткнуўся б, мазалеў бы дома, гартаючы тыя распіскі. А яшчэ часта бывае, калі ўлады хочуць нешта прадпісаць вясковай абшчыне, дык абвясціць пра гэта мае ў нядзелю бірыч, а таму многія сяляне трымцяць перад кірхаю больш, чым які злачынец перад судовай палатай. Альбо мо ты не думаеш, што многія пахаваныя ў кірсе не заслужылі мяча, шыбеніцы, вогнішча ці кола? Колькі-колькі тых каторых, якія не завяршылі б грэхам сваіх любоўных падгэльцак, калі б не паспрыяла кірха. А калі трэба што-небудзь прадаць альбо даць пад ліхву, ці ж не прыбіваюць абвестак на храмавых дзвярах? Калі якому ліхвяру не старчае часу абдумаць усе свае выхітры i выкіндэсы ў будні, ён сядзіць на набажэнстве i выдумляе, i вымудрае, куды гэта яшчэ шпурнуць сваю жыдоўскую дзіду. А тыя сядзяць на імшы купкаю i дыспутуюць, быццам кірха на тое толькі й збудавана, у ёй часта абгаво-ваюць i рашаюць такія гешэфты, гаварыць пра якія у іншых прыватных месцах i тое асцерагліся б. Некаторыя сядзяць i спяць як нанятыя, а тыя толькі й ведаюць, што абшмугольваць людзей языкамі ды падшпільваць: ах, як трапна сёння святар у казані праехаўся па тым ці тым. А яшчэ каторыя пільна сочаць за казанню, але не дзеля таго, каб выправіцца, а каб, калі іх духоўны айцец на нечым саб'ецца (як яны лічаць), папраўляць яго i насміхацца. Я ўжо маўчу пра ўсе тыя гісторыі, якія вычытаў з кніг, пра шашні любоўныя, пра каншахты блядскія, якія з дапамогаю зводнікаў пачынаюцца i канчаюцца ў кірхах; цяпер я i не ўзгадаю ўсяго, што мог бы яшчэ сказаць на такія матэрыі. Але павінен ты ведаць яшчэ, што людзі не толькі пры жыцці пэцкаюць храмы сваімі заганамі i пахібамі, яны i па смерці напаўняюць іх сваёю пыхаю i дурнотай. Як толькі ўвойдзеш у які храм, адразу бачыш па магільных плітах i эпітафіях, як яшчэ фанабэрацца тыя, каго ўжо даўно зжэрлі чэрві. А тады глянеш угору, а там столькі гербаў, шчытоў, мушкетаў, шпаг, сцягоў, ботаў, астрогаў i ўсякага іншага непатрэб'я, што i ў збройнай палаце такога не ўгледзіш, дык вялікая табе штука, калі сям-там у гэтай вайне халопы, засеўшы ў кірсе, абараняюцца, як у фартэцыі. Дык чаму ж, ці чуеші не дазволена мне як жаўнеру спраўляць у храме сваё святое рамяство, калі, як вядома, колісь два духоўныя айцы за адно толькі сваё першынства ўчынілі ў храме крывавую лядашчыну, так што дом Божы быў больш падоёны на разніцу, чым на святое месца? Я дык хоць гэтага не раблю пад час набажэнства, бо я чалавек свецкі, а тыя як асобы духоўныя не чыняць аріякага рышпекту яго імператарскаму маестату. Дык жа якога такога ражна трэба забараняць мне здабываць сабе пракорм з дапамогаю кipxi, калі яна столькіх корміць? Хіба справядліва, калі той ці іншы багацей, застраміўшы руку, за немалыя грошы пахаваны ў самым храме, каб засведчана была яго пыха i задаволена славалюбства радні, калі гаротны, ушчэрблены бядняк, які такі самы хрысіцянін ды, бадай, яшчэ больш пабожны чалавек, але ў якога нічога за душою няма, закапаны ў далёкім закутку за сценамі храма? Тут ужо як хто спрытнейшыі Калі б я ведаў, як цябе збянтэжыць, што высочваю здабычу з храма, дык добра падумаў бы, што трэба табе сказаць; а пакуль задавольвайся гэтым, аж, можа, дасца мне нагода пераканаць цябе іншымі аргумэнтамі!»

Я ахвотна запярэчыў бы Оліверу, што тыя самыя пустэльнікі-людзі, у тым ліку i ён, якія няславяць i бэсцяць храмы, ужо адным гэтым самым паставілі сябе ў вялікю агуду. Але як што я не давяраў яму i не было ў мяне лішняй ахвоты яшчэ раз братацца з ім, каб абараніць сваё жыццё, дык дазволіў яму адолець мяне. Пасля гэтага ён папaciў, каб я расказаў яму ўсё, што сталася са мною з таго часу, як мы разышліся пад Вітэнбергам, i адкуль у мяне ўзялася ідыёцкая вопратка, у якой я з'явіўся ў магдэбургскім табары? Але як што я быў даволі вялы з прычыны хваробы горла, дык я перапрасіўся i папpaciў яго, можа, ён спярша раскажа пра свае прыгоды, якіх, мабыць, у яго па завязкі, i мне пашанцавала, бо Олівер згадзіўся i панарасказваў мне такіх рэчаў, што я мог бы лёгка падумаць: калі б я да таго расказаў яму пра ўсё, што я ўчыніў з таго часу, як стаў жаўнерам, дык ён, несумненна, скінуў бы мяне са званіцы, пра што чытач даведаецца з далейшых раздзелаў.

РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ

Сімпліцы слухае, як Олівер змалку ўмеў уваткнуцъ у калёсы палку

«Мой бацька,— пачаў Олівер,— нарадзіўся непадалёк ад горада Аахена ад людзей незнакамітых, таму, падросшы, мусіў паступіць на службу да багатага купчыны, які справаваў у масянжовым гандлі. Ён паказаў сябе такім дзельнікам, што купец навучыў яго пісаць, чытаць i рахаваць i паставіў яго над усім сваім гандлем, як калісьці за даўнейшым часам Патыфар Язэпа над сваёй гаспадаркай. Гэта паспрыяла добрай дагодзе i таму i другому, бо руплівасць i прадбачлівасць майго бацькі чым далей тым больш множыла багацце патрона i гонар майго бацькі, які аж так узвысіўся, што пачаў саромецца сваіх бацькоў, на што яны марна наракалі. Калі ж бацьку майму стукнула дваццаць пяць, купец загавеў светам, пакінуўшы старую ўдаву i дзеўку-дачку, якая незадоўж да таго дала маху, ды каб жа якому, а то ж лавачнаму служку, ды i прыпузілася, акацілася хлопчыкам, які неўзабаве юркнуў следам за дзедам. Калі мой бацька агледзеў, што дачка засталася без роду i без прыплоду, але ж не без грошай, ён не паглядзеў на тое, што яна падмахнула да шлюбу, а, падлічыўшы яе багацце, падбабіўся, падбіў ёй клінкі, што ўдава вельмі ахвотна прыняла не толькі дзеля таго, каб начапіць вяночак на даччын грэх, але i таму, што мой бацька добра шалопаў у гандлі i кумекаў лепш за любога жыда ў ліхвярскім гешэфце. I вось, сам таго не чакаючы, пасля такога вяселейка бацька мой стаў багатым купцом, а я яго першым спадчыннікам, якога ён выгадаваў у поўным дастатку i раско-шы. Мяне выстрэнчвалі, як шляхцюка, кармілі, як барона, а ва ўсім астатнім танянекалі i пялегавалі, як графа, за што я павінен дзякаваць больш медзі i цынку, чым золату i срэбру.

Ужо на восьмым годзе праклюнулася, што з мяне вырасце, бо маладая крапіва балюча стрыкае. Мне было дазволена ўсе, любое махлярства, любое шахрайства, i калі выпадала ўрэзаць якую-небудзь штуку, я ўжо не перапускаў, бо ні бацька, ні маці ніколі ні за што не каралі. Я з равесні-камі i старэйшымі ліхарэзамі на скрут галавы гойсаў па вулках i смела лез у любую закалотку з дужэйшымі за сябе; а калі, бывала, скрояць мне порткі i ў цымбалы ўваляць, бацькі мае абураліся: «Што такое? Такі вялікі ўбоіна з дзіцем зацінаеццаі» А калі падпускаў завусеня я, бо я ж драпаўся, кусаўся, біў куды папала i чым зарваў,— яны казалі: «Наш Оліверка чалавекам будзе, каго хоч куды хоч заткнеі» Натуральна, нахрапістасць толькі расла. На малітву я быў яшчэ немаўлятка, а калі маліўся, як рамізнік, дык гэта азначала, што я яшчэ немысель. Так, дзень у дзень я рабіўся ўсё больш i больш няўпраўны, пакуль мяне не паслалі ў школу. А ўжо там, што б ні прыдумалі ліхія свавольнікі, якія ўсё-такі баяліся дубца i не ўсё рабілі самі, я рабіў без разбору. Калі я драў кнігі альбо пэцкаў іх кляксамі, маці хутка даставала мне новыя, на што, зрэшты, мой скупы бацька зусім не гневаўся; а калі я чворыў зусім нахаёныя злыдствы, напрыклад, біў камянямі шыбы ў людзей, бо чаму б i не! — дык умеў так жаласна адгаварыцца, што i тут у бацькі на мяне рука не падымалася. А ўжо настаўніку дапякаў, хай бог крые! А той не адважваўся на строгасць, бо меў важкія дарункі ад бацькоў i выдатна ведаў пра іх неакілзаную, рассупоненую малпіную любоў да свайго чада. Улетку лавіў я ў полі конікаў i напускаў іх у школу — канцэрты былі шыкоўныя; узімку краў сушаную чамярыцу i высыпаў яе каля таго месца, дзе вучням давалі дубца. Калі караны пачынаў брыкацца, што бывала часта, мой парашок падымаўся хмарай, i ўсе чыхалі — пацеха была вялікая. Другім разам я забіў адным стрэлам двух зайцоў, што мне вельмі ўдалося: падстроіў настаўніку ляпу i ўсё зваліў на другога, які выдаў мяне, калі я страляў з ключа, напхаўшы яго порахам. Паслухай, як спрытна я ўсё гэта зладзіў! Я ўзяў замерзлы гаўняк, што мужыкі складваюць пад плот, прыйшоў зараней у школу, распароў скураную падушку на крэсле ў настаўніка, паклаў туды i зашыў. А іголку з зялёнай ніткай, якая яшчэ звісала з вушка, уваткнуў пад каўнер майму ворагу, калі мы грэліся каля печы, ды так, што нітка звісала вонкі. I як толькі настаўнік усеўся на мой гасцінец, размяў i ўгрэў яго, пайшоў такі смурод, што хоць нос затыкай. I тут пачалося, бо ўсе давай аёнюхваць адзін у аднаго задніцы, як сабакі пры сустрэчы; нарэшце знайшлі прычыну, якраз там, дзе я яе падклаў. А настаўнік па зялёнай нітцы адразу спетрыў, што след тут свежанькі, ды i па самой зашыўцы відаць было, што не кравецкая тут праца. Тым часам усе бажыліся, што не, не ён, не ён, а настаўік загадаў учыніць вобыск, каб знайсці іголку. Іголкі, праўда, знайшлі ў некалькіх хлопчыкаў, але ўсе з белымі ніткамі, так што ніводзін з іх не падпадаў пад вінаватага. А калі ўжо ўсе падумалі, што небяспека мінула, хлопчыкі заўважылі зялёную нітку, што звісала з-пад каўняра майго ворага, пра што было адразу абвешчана, i невінаватаму як неабвержна выкрытаму злачынцу нашлогалі ў семпітэрню*, каб сесці не мог, а я толькі пасмейваўся ў кулак. Пасля таго мне ўжо здалося надта простым рабіць звычайныя пракуды i ўсе свае каверзы я чыніў паводле гэтага ўзору. Часам украду што ў аднаго i падсуну ў торбу другому, калі хачу падвесці пад шалабоны; такім чынам мне ўдавалася рабіць усё шыта-крыта цуцык здох, i я амаль ні разу не засыпаўся. Няма чаго цяпер расказваць пра баталіі, якія мы ўчынялі пад маёй камандай, item, пра грымакі, якія i мне перападалі (я вечна хадзіў з падрапанай мордай i гузакамі на галаве); кожны i без таго ведае, што робяць хлапчукі. Так што ты па расказаным можаш меркаваць, які я быў замаладзь ва ўсім астатнім».

РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ

Сімпліцы слухае, якія Олівер штукі ўчыняў у Лютыху замест навукі

«Як што багацце майго бацькі дзень у дзень множылася, дык прыбавілася таксама i нахлеёнікаў i прыпахлебцаў, i яны на ўсе лады расхвальвалі маю здольную да навук галаву, але замоўчвалі ўсе ліхія схілкі, а то i спрытна іх апраўдвалі; бо добра ведалі i носам чулі, што не рабі яны гэтага, не спадобяцца ласкі ні ў бацькі, ні ў маці. Таму бацькі мае нарадавацца не маглі з мілага сынка, як тая мухалоўка, што выседзела зязюльку. Яны нанялі мне прыватна-асабістага прэцэптара-гувернёра i паслалі мяне з ім у Лютых больш дзеля таго, каб я авалодаў раманскімі мовамі, чым каб пайшоў у навукі, бо ім патрэбен быў з мяне не тэолаг, а негацыянт. Прэцэптару было загадана не трымаць мяне ў чорным целе, каб не прышчапіць баязлівасці i рабскага духу. Ён павінен быў увесці мяне ў кампанію хлапцоў-удальцоў, каб выпыліць з мяне ўсякую сарамяжлівасць, i памятаць, што яны, бацькі, хочуць зрабіць з мяне не манаха, а чалавека свецкага, які ўмецьме адрозніць чорнае ад белага.

Але памянёнаму прэцэптару такія інструкцыі не былі патрэёныя, ён сам быў добры вырвіхвост; што ён меў абараняць альбо папраўляць, калі сам чворыў у сто разоў горшае? Бо што ўжо баёнік ды жлукта быў — дык першы; а я з натуры больш схільны да лупцовак i закалотак; таму мы з ім ды з падоёнымі да яго швэндаліся начамі па вулках i завулках, i неўзабаве я набраўся ад яго ўсякіх пахібаў больш, чым латыні. А што да навукі, дык я паклаўся на сваю добрую памяць i здаровы глузд, а праз гэта запусціў усё, што можна было, затое ў астатнім — ва ўcix заганах, махлярствах i замешках быў на поўнай вышыні; сумленне маё было настолькі шырокае, што вялізная фура з сенам праехаць магла. Мне пляваць было, каго я там у кірсе на казані чытаю, Бэрні, Бурчэла ці Арэтына, наймілй ва ўсім набажэнстве былі мне словы: «Ite, missa est»**. Пры гэтым я зусім не лічыў сябе свінтухом, я лічыў сябе проста настойлівым чалавекам. Кожны дзень быў мне Мартынавым вечарам, кожны дзень быў фэстам, i як што я ўсюды трымаўся пан-панам, i як што прасаджваў i тапіў у юкле не толькі ўсё, што шчодра прысылаў бацька на скрайнія патрэбы, але i матчыны «грошыкі на малачко», дык паднаджвалі нас да сябе i розныя паненкі, асабліва майго прэцэптара. У гэтых патаскух я навучыўся шляганіцца, распуснічаць, гуляць у косці; бушаваць, сварыцца i біцца я ўмеў i раней; а мой прэцэптар не заважаў мне набіваць горла i пуза, бо i сам быў не дурны выпіць i закусіць на дурніцу i папасвіцца разам са мною на чужой мураўцы. На гэтай шляхетна-вольнай студэнцкай вольніцы абвешаліся мы шлюхамі больш, чым браты-якабіты ракушкамі, хоць я быў яшчэ даволі малады. Доўжылася гэтая любата паўтара года, пакуль не даведаўся бацька, калі пра ўсё паведаміў яму ягоны фактар у Лютыху, у якога мы спачатку мелі стол. Фактар атрымаў загад прыглядваць за намі стражэй, прэцэптара прагнаць, на мне падцягнуць тужэй лейцы і ў далейшым абмежаваць мяне ў грашовых выплатах. Гэта засмуціла нас абодвух, але хоць ён, прэцэптар, атрымаў адстаўку, мы так і не пакінулі адзін аднаго і бурдолілі дзень у дзень, ноч у ноч напрапашча. Але ўжо не могучы, як раней, раскідацца грашмі, мы далучыліся да кампаніі, якая па начах распранала на вуліцах людзей альбо ж нават і тапіла ў Маасе. А ўсё здабытае з такой небяспекай мы прамантачвалі з нашымі паблядушкамі і амаль зусім закінулі навукі.

I вось калі аднаго разу па прывычнай завядзёнцы мы шнуравалі і нышкарылі па вуліцах, абдзіраючы студэнтаў, над намі ўзялі верх, мой прэцэптар упаў заколаты, а я з пяццю іншымі зацятымі скруцівязамі быў схоплены і пасаджаны пад варту. Калі нас на раніцу дапыталі і я назваў бацькавага фактара, чалавека статэчнага і паважанага, па яго паслалі, распыталіся пра мяне, і я быў выпушчаны яму на парукі з умовай, што да канчатковага выраку буду ў яго пад хатнім арыштам. Прэцэптара майго пахавалі, тых пяцёх як хуліганаў, разбойнікаў і мужабойцаў пакаралі, а майму бацьку паведамілі пра ўсе мае ўвішкі. Той спехам кінуўся ў Лютых, уладзіў маю справу грашмі, прачытаў мне строгую мараль, памянуўшы, які цяжкі крыж, якую сардэчную пакуту і няшчасце я cправіў яму, item, як енчыла маці, што маё шалапуцтва пакроіла сэрца і скараціла ёй веку, і прыгразіў, што, калі я не папраўлюся, не адпіша мне спадчыны і прагоніць к чартаматары. Я абяцаў паправіцца і паехаў з ім дамоў; вось так і закончыліся мае штудыі».

* Укінулі ў задніцу (стар. бел)}.

** Словы, якімі заканчваецца каталіцкая імша.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ

Сімпліцы даведаўся, як з прафузам Олівер штукі ліхія выюрзваў

«Калі бацька прывёз мяне дахаты, ён убачыў, што я быў ушчэнт сапсаваны. Я зусім не зрабіўся пашаноўным domine*, як ён, відаць, спадзяваўся, я быў хвалько і пустабрэх, які ўбіў сабе ў галаву, што ўсё на свеце ведае, што ён звышразумны. Ледзь толькі я крыху адагрэўся, як бацька сказаў мне: «Слухай, Олівер, я заўважыў, што асліныя вушы ў цябе чым далей, тым больш адрастаюць; ты нікчэмны баласт на зямлі i ні на што людскае не прыдатны адорвень. Вучыць такога дрынду рамяству позна; аддаць на паслужэнне якому-небудзь пану — дык жа на тое ты занадта грубы, а каб спасцігнуць мой гешэфт і весці яго, ты зусім не ўдаўся. Ах, што я набыў, убухаўшы ў цябе такія грошы? А я ж спадзяваўся зрабіць з цябе чалавека i мець у табе сваё суцяшэнне; а давялося выкупаць цябе з рук ката, i цяпер з вялікім смуткам мушу глядзець, як ты на маіх вачах валэндаешся i шлындаеш у гультайстве, быццам ты на тое толькі i створаны, каб падважыць мой крыж. Цьху, якая ганьба! Самае лепшае, каб я перацёр цябе на жорнах i прымусіў скаштаваць miseriam cum aceto**, пакуль ты не заслужыш іншае долі, пакуль не акупіш сваіх дрэнных паводзінаў».

Такія i іншыя лекцыі я мусіў слухаць дзень у дзень, аж нарэшце мне гэта збрыдла горш горкай рэдзькі, i я сказаў бацьку, што вінаваты зусім не я, а ён сам i мой прэцэптар, які звёў мяне з тропу, збіў з панталыку; а тое, што ён не мецьме з мяне суцяшэння, дык яно якраз i справядліва, дык яно так яму i трэба, бо i ягоныя ж бацькі не мелі ад яго радасці, бо то ж ён сам дапусціў іх сканаць у галоце i голадзе. Ён адразу мац-маці за дзягу, каб заплаціць за гэтае прадказанне, пачаў бажыцца ўсімі святымі, што адправіць мяне ў турму ў Амстэрдам. Тады я ўцек, i ў першую ноч схаваўся ў млыне, які бацька нядаўна купіў, і, выбраўшы момант, з'ехаў у Кёльн на самым лепшым кані з ягонага двара.

Памянёнага лошадзя я ўсрэбрыў i зноў трапіў у хэўру зацятых прайдохаў, ашуканцаў i зладзюг, падоёных на тых, якіх пакінуў у Лютыху. Яны адразу раскусілі мяне па тым, як я вёў гульню, а я іх, бо на тое ёсць у нас свае знакі i прыкметы. Я адразу ўцэхаваўся ў ix i начамі дапамагаў ва ўсякіх шахер-махерствах. Але пасля таго, як неўзабаве аднаго з іх сфальдравалі як злодзея прылічнага***, калі ён мерыўся сцібрыць кашалёк у адной знакамітай дамы на старым рынку i мне давялося з паўдня глядзець, як яго выставілі ў жалезным нашыйніку каля слупа ганьбы, адцялі яму вуха i адбатавалі кіямі, рамяство мне гэта пры-елася; таму я лёгка даўся ўгаварыць сябе паступіць у жаўнеры, бо якраз тым часам палкоўнік — як памятаеш, мы былі пад ягонай камандай у Магдэбургу,— набіраў хлопцаў, каб укамплектаваць свой полк. А ўжо бацька мой разнюхаў-такі, куды я ўцёк, i напісаў свайму фактару, каб той спраўненька ўсе выведаў пра мяне. Гэта здарылася якраз, калі я ўужо атрымаў у жменю грошы; фактар паведаміў бацьку, той распарадзіўся зноў адкупіць мяне, чаго б гэтга ні каштавала. Калі я пра гэта дачуўся, дык спалохаўся, каб не ўсунуцца ў вязніцу, і, хваробы вам,— адмовіўся выкупляцца. Праз тое і палкоўнік даведаўся, што я багаты купцовіч, i так нацягнуў цуглі, што бацька такі адступіўся і пакінуў мяне ў палку, думаючы, што калі я крыху пабоўтаюся на вайне, абшмуляюся, утрасуся, дык, можа, яшчэ i вярнуся на сцежку выратавання.

Па каторым там часе ў нашага палкоўніка здырдзіўся пicap, i мяне ўзялі на ягонае месца, на гэтай пасадзе ты мяне i застаў. Тады я пачаў заносіцца думкамі: што-та я, што з прыступкі на прыступку буду падымацца ўгору, i мой намер узвысіцца прымушаў мяне трымацца прыстойна i не дападаць, як гэта было раней, да рознай непатрэбшчыны, бурдоляў i абібоцтва. Аднак гандаль мой ніяк не ладзіўся, пакуль наш сакратар не даў дуба; тут я падумаў: «Трэба пастарацца сесці на ягонае месца». Я шчодра раздаваў дарункі, падмазваў, дзе мог i каго мог. А калі маці даведалася, што я ўзяўся за розум, яна пачала дасылаць мне грошы. Гэтымі матчынымі фенікамі я падтыкаў усюды, дзе гэта, як мне здавалася, магло пайсці на карысць. А як што наш юны Хэрцбрудэр нашаму палкоўніку прыкіпеў да сэрца i праз тое меў перавагу, дык я стараўся прыбраць яго з дарогі, бо даведаўся, што палкоўнік канчаткова рашыў адпісаць яму сакратарства. Адвалочка з маім назначэннем, якога я заўзята дамагаўся, так знецярплівіла мяне, што я адкрыў нашаму прафузу свой цвёрды, як сталь, намер учыніць з Хэрцбрудэрам дуэль i закалоць яго. Але мне ніяк не ўдавалася ні да чога прычапіцца, каб мець прычыну. Ды й прафуз адгаворваў, кажучы: «Калі ты яго прышпіліш, дык гэта прынясе табе болей шкоды, чым выгоды, бо ты заб'еш любімага слугу палкоўніка»; ён жа i параіў мне ўкрасці што-небудзь пры Хэрцбрудэры i перадаць яму, прафузу, а ўжо ён патрапіць павярнуць усе як след, каб Хэрцбрудэр выпаў з-пад палкоўнікавай ласкі. Я ўсё зрабіў, як той paiў, i на хрысцінах у палкоўніка ўкраў пазалочаны келіх i занёс прафузу, які скарыстаўся ім i адхіліў юнага Хэрцбрудэра, што ты, мабыць, i сам добра памятаеш, калі ў вялікім намёце ў палкоўніка ён i табе напусціў поўныя штаны шчанюкоў».

* Зварот да святара (ад лац. dominus).

** Бяда з воцатам, несхадзімае гора (лац.).

*** Выкрылі як злодзея на месцы злачынства (стар. бел).

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ

Сімпліцы слухае, які ў жаўнерах Олівер быў прайдоха й халера

Мне пазелянела i пажаўцела ў вачах, калі я з вуснаў Олівера пачуў, што зрабіў гэты пацяробак з маім самым дарагім сябрам Хэрцбрудэрам, а я не мог за яго паквітацца. Я мусіў хаваць свой смутак, каб ён нічога не заўважыў, i таму папрасіў яго расказаць, што сталася з ім пасля бітвы пад Вітштокам, бо ўжо мне было вядома, як ён жыў да таго.

«Пад час усёй баталіі,— сказаў Олівер,— я трымаўся не як канцылярскі пэцкаль, які толькі i умее, што мараць чарнілам, а як сапраўдны жаўнер, бо я быў спраўны верхавец i цвёрды, як жалеза, а як што не быў прыпісаны ні да якога эскадрона, дык рашыў паказаць свой валёр як чалавек, што мае намер альбо шпагаю пракласці сабе дарогу да ўзвышэння, альбо заплаціць горлам. Я лётаў, як бура, вакол нашай брыгады, паказваючы, што мне больш да твару трымаць у руцэ шпагу, а не пяро. Але гэта не дапамагло; адолела шведская Фартуна, i я мусіў раздзяліць з усімі ліхую долю, бо трэба было ісці на лежы да непрыяцеля, хоць датуль нікому не паддаваўся i ў палон не напрошваўся.

I вось пагналі мяне разам з іншымі палоннымі пеша ў полк, які стаў на адпачынак у Памераніі, а як што там было шмат зялёных навабранцаў, а я паказаў немалы кураж, дык мяне адразу паставілі капралам. Але я рашыў доўга не складваць гною, а як найхутчэй зноў перабрацца да імперцаў, на чыім баку мне было больш да душы, хоць, якое там сумненне, у шведаў у мяне кар'ера пайшла б баржджэй. Свой намер я здзейсніў такім чынам. Я быў пасланы з сямю мушкецёрамі на далёкія кватэры, каб, учыніўшы там добрую экзэкуцыю, зыскаць i належную кантрыбуцыю. Здабыўшы так нешта з васемсот гульдэнаў, паказаў іх сваім малойцам, аж у іх вочы загарэліся, i мы сталкаваліся падзяліць гэтыя грошы між сабою i даць дзёру. А зрабіўшы так, падбухторыў я трох памагчы мне ўхайдокаць чатырох астатніх, а тады падзялілі грошы так, што кожнаму перапала па дзвесце гульдэнаў. I памаршыравалі ў Вестфалію. Па дарозе я ўлесціў аднаго з маіх таварышаў памагчы мне прыстрэліць яшчэ двух, а калі мы пачалі дзяліць здабычу, прыдушыў i апошняга, пасля забраў усе грошы, шчаслівы адправіўся ў Вэрле, дзе як след падудліў i павесяліўся.

Калі грошы канчаліся, я якраз добра ўсмакаваў розныя банкеты, гатовы быў дзень i ноч на іх бавіцца, асабліва калі пайшлі пагалоскі пра нейкага маладога жаўнера з Зёста, які рабіў наезды i прыдбаў шмат дабра i імя, гэта якраз i падахвоціла мяне ўзяць з яго прыклад. Ён апранаўся ва ўсё зялёнае, так пачаў апранацца i я i рабаваў пад ягоным імем i вашых i нашых без разбору, чыніў усякія непатрэбствы, аж нам абодвум хацелі забараніць такія раз'езды.

Егер, што правда, застаўся дома, а я шураваў пад яго імем налева i направа, аж пыл курэў, i з гэтай прычыны памянёны егер паслаў мне выклік; знайшоў дурных — хай фехтуецца з ім хоць сам чорт, бо ён, як мне казалі, быў даволі спанатраны ў чарах, i яго сіла магла перабароць маю.

Але мне не ўдалося абысці ягоных хітрыкаў, бо ён з дапамогаю свайго канюшніка завабіў-такі мяне i майго сябра ў авечую кашару i хацеў прымусіць уступіць з ім у двубой пры поўным месячным святле ў прысутнасці двух сапраўдных чартоў-секундантаў. Але як што я на тое не згадзіўся, дык яны ўчынілі над мною самую гнюсную пакепу, пра што мой сябар пасля распусціў такую плётку, быццам я вельмі асарамаціўся i ўцёк адтуль у Ліпштат i паступіў на службу да гесэнцаў; але ў ix я не забавіўся, бо яны мне не давяралі, пасля чаго перайшоў у калакуцкую* службу, дзе хоць i высока плацілі, але нудная ваенная цяганіна не ўпасавала майму вясёламу нораву, бо трымалі нас, як манахаў, i мусілі мы жыць багалюёна, як манахі.

Як што я ўжо не адважваўся прыткнуцца ні да імперцаў, ні да шведаў, ні да гесэнцаў, бо у такім разе мог бы паставіць сябе пад пагрозу арышту, а ў галандцаў не мог далей заставацца, бо сілавым спосабам развянчаў нявіннасць адной паненкі, што па ўcix знаках павінна было неўзабаве выйсці на божае святло, дык я рашыў пашукаць прыпірышча ў гішпанцаў, каб потым цішком увінуцца i ад ix ды пабачыць, як жа там пажываюць мае бацькі. Але калі я, так унамераны, рушыў у дарогу, дык мой компас зусім здурэў, i я зусім незнарок прыбіўся да баварцаў. 3 імі я ў кампаніі братоў-мэрадзёраў прамаршыраваў да Брысгаў, карміўся тым, што краў ці выйграваў у косці. Калі заводзіліся грошы, я іх кідаў на гульнёвы стол, а ўначы шпурляў маркітанкам, а калі не было, краў, што пад руку падвернецца. Даводзілася, што за дзень зводзіў па два, а то i па тры кані з пашы ці з канюшні на пастоях, прадаваў іх i ўраз спускаў усё, што ўдавалася выручыць; я ціхенька падкрадваўся ўначы да намётаў i выцягваў адтуль самае каштоўнае проста з-пад падушак. А на маршы я пільным вокам цікаваў за скуранымі валізкамі, якія вазілі з сабою жанчыны, абразаў іх з вазоў i — прэч з вачэй, пакуль не сталася баталія пад Вітэнваерам, калі мяне захапілі ў палон i зноў пагналі пеша i запхнулі ў полк, гэтым разам ужо веймарскім жаўнерам.

Аднак i табар пад Брайзахам не прыйшоўся мне даспадобы, а таму я сказаў сабе: Олівер, годзе! загадзя падабраў полы i змыўся адтуль, каб з таго часу ваяваць ужо толькі за самога сябе, як ты бачыш.

I ведай, браце, з той пары я ўхайдокаў шмат розных фарсістых малойцаў, шмат грошыкаў праспераваў (prosperiert) i не пакіну гэтага, пакуль не ўбачу, што ўжо й браць больш нічога не засталося. А цяпер твая чарга, раскажы, як там у цябе ў жыцці склалася».

* Галандскую (стар. бел).

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ

Сімпліцы дзіву даецца з наканавання i з Оліверавага ваявання

Калі Олівер так закончыў свой дыскурс, канца не было майму здзіўленню з божай запабеглівасці. Я змог спасцігнуць, што найперш у Вестфаліі мой добрасны Бог не толькі па-бацькоўску асланіў мяне ад гэтага вылюдка, але яшчэ i так усе скіраваў, што ўсяліў у яго жах перада мною. Цяпер толькі я расшалопаў, якую штуку я ўчыніў з Оліверам, як яму i прадказваў стары Хэрцбрудэр, i што ён, Олівер, як гэта можна бачыць з раздзела шаснаццатага, зразумеў ўсё па-свойму, да таго ж на маю карысць. Бо калі б гэтаму зверу стала вядома, што я якраз той самы егер з Зёста, дык ужо ж бы ён адгадзіўся за ўсе, што я ўчворыў у кашары. I я зноў падумаў, як жа мудра i цьмяна стары Хэрцбрудэр выказаў свае прадказанне, што хоць, як правіла, словы яго праўдзяцца, але ўсё неяк можна павярнуць інакш, бо вось i гэтым разам, дзіўна i амаль неверагодна, каб я помсціўся за смерць такога чалавека, які заслужыў i вяроўку, i кола i які за сваё пацяробскае ўтрапенне не варты хадзіць па зямлі. Апрача ўсяго, мая была выгода i з таго, што я першы не расказаў яму пра сваё жыццё, бо тады я сам адкрыў бы яму, што менавіта я яго зняславіў; i я зрабіў выснову, што мой добрасны Бог не пакінуў мяне без свайго міажалю, i я меў надзею, што Бог пашле мне шчаслівае i неганеёнае збавенне. Аддаючыся такім думкам, на твары ў Олівера я заўважыў некалькі шнараў, якіх пад Магдэбургам у яго яшчэ не было, а таму нават падумаў, ці не былі гэта меціны, якія пакінуў яму Гізуйчмут, калі ў масцы чорта расхрыстаў Оліверу ўсю морду; я спытаўся ў яго, адкуль у яго гэтыя засечыны, дадаўшы, што хоць ён і расказаў мне ўсё свае жыццё, аднак я лёгка здагадаўся, што ён змоўчаў самае цікавае, бо яшчэ не паведаў мне, хто яго так pacпісаў. «Э, браце,— адказаў ён,-— калі б я завёўся ў распавяданні пра ўсе мае вычуды і шалаганствы, дык нам абодвум, мне і табе, гэта хутка абрыдла б. Але каб ты ўпэўніўся, што я нічога не ўтоіў з сваіх прыгодаў, дык скажу табе ўсю шчырую праўду і пра гэта, хоць, здаецца, яно было учынена, каб пазбыткаваць з мяне.

Я ўжо зусім быў паверыў, што яшчэ ў чэраве ў маці мне было наперад вызначана хадзіць пазначаным, бо яшчэ зводмаладзь шкаляры раскуракачылі мне храпу, калі нагадзіла мне з імі зацяцца. А яшчэ злядашчыў мяне адзін з тых чартоў, якія падпільнавалі мяне з егерам з Зёста, драпіны ад ягоных пазуроў гоіліся на маім твары шэсць тыдняў, але мне ўсё-такі ўдалося іх звесці дашчэнту. А гэтыя шнары, якія ты цяпер бачыш на маім твары, яны зусім з іншай прычыны, а менавіта: калі я яшчэ кватараваў у шведаў у Памераніі і завёў сабе прыгожую мэтрэсу, гаспадар дома мусіў саступіць нам свой ложак. А ягоны кот, які прывык штовечара ляжаць на той самай пасцелі, штоночы чыніў нам вялікія завады ў каханні, бо зусім не збіраўся саступаць нам сваё законнае месца так лёгка, як гаспадар з гаспадыняй.

Гэта настолькі засмуціла маю мэтрэсу, якая і без таго трываць не магла ніякіх катоў, што яна пабажылася, што ані-ані ў якім разе не выкажа мне свайго кахання, пакуль я не выкіну гэтую поскудзь і што, калі я і далей хачу цешыцца з яе мілай пяшчоты, дык мушу папомсціць кату, маючы сваю з таго асалоду; таму я, не доўга думаючы, запхнуў яго ў мех, узяў з сабою двух велізарных сялянскіх сабак, а сабакі катоў не выносяць, занёс мех на шырокі луг, дзе хацеў зладзіць вясёлую пацеху, думаючы, што раз нідзе няма ніводнага дрэва, куды мог бы ўзляцець той кот, дык сабакі паганяюць яго па роўным месцы, як зайца, а я сабе буду глядзець і дзівіцца.

Але злашчасная планіда мая! Вось тут якраз я і зведаў не толькі сабачую жытку, як у нас кажуць, але і кашэчую, якая, дарэчы, дужа дрэнна даследавана, інакш былі б прымаўкі і пра яе, бо той кот, як толькі я развязаў мех, апынуўшыся ў чыстым полі перад сваімі заклятымі ворагамі, і не ўбачыўшы ніякага дрэва, на якім мог бы пашукаць сабе ратунку, і не хочучы заставацца ўнізе, дзе яго умомант разадралі б на дроёныя шматкі, сігануў мне проста на галаву — я ж і быў яму дрэва, а калі я пачаў адбівацца, дык з мяне зляцеў капялюш. Чым больш я стараўся ададраць ката, тым мацней ён ушчаперваўся. Прагныя крыві і лютыя на катоў сабакі не сталі абыякава глядзець на наш двубой, а ўмяшаліся ў яго; раззявіўшы, ашчэрыўшы зяпы, яны скакалі вакол нас, стараючыся дастаць ката, які аніяк не хацеў злазіць, учапіўшыся чатырма пазурастымі лапамі не толькі ў валасы, але і ў твар. I калі ён, адбіваючыся ад сабак, не пацэліць сабаку па мордзе, дык мяне ўжо не абміне. А як што яму ўсё-такі ўдавалася часам зарваць сабаку па пысе, дык і тыя аж заходзіліся, стараючыся сцягнуць ката ўніз, і, што мне з таго іхняга незнароку, таксама баранавалі і скародзілі твар. А калі я сам аберуч хапаў ката, каб адарваць яго ад сябе, ён кусаўся і драпаўся што сілы і шалу меў.

Вось так я і трапіў у кашэча-сабачы закалот, мяне пакусалі, падрапалі і так раскуклацілі, што я, бадай, і на чалавека мала быў падоёны; а найгоршае, увесь час была небяспека, што сабакі, лютуючы на ката, маглі паадрываць мне і нос і вушы. Мой каўнер і калет заліло крывёю, як на кузні каля слупа, дзе лягчаюць жарабцоў і пускаюць ім кроў у дзень святога Сцяпана; я нічога не мог прыдумаць, як мне ўратавацца ад такой пакуты. Нарэшце я кінуўся на зямлю, каб сабакі маглі схапіць ката, і мой капітоліум больш не быў арэнай бітвы. Сабакі мамэнтам разадралі ката, а я так і не атрымаў спадзяванай пацехі, адно толькі паглумішча і смехі жывыя з такога твару, які ты цяпера можаш бачыць. Таму я так угневаўся, што прыстрэліў абодвух сабак, а маю мэтрэсу, якая спрычыніла гэту блазноту, так адчавіў, што з яе можна было адцэджваць алей, пасля чаго яна ад мяне ўцякла к чарцям сабачым, бо не магла ж яна любіць такую куксамордзіну».

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ

Сімпліцы бачыць: Олівер нелюдзъ; i разважае, каб уцячы як-небудзь

Я ахвотна пасмяяўся б з расказанай Оліверам прыгоды, калі б не мусіў паказваць спагаду. А як пачаў я сам расказваць пра сваё жыццё, мы раптам згледзелі карэту з двума райтарамі абапал — усё гэта ехала ў наш бок. Мы збеглі са званіцы і заселі ў доме каля самай дарогі, вельмі зручны для нападу. Свой мушкет я трымаў зараджаны ў запас, а Олівер адразу адным стрэлам паклаў каня i ссадзіў райтара, перш чым яны нас выявілі, i тады другі адразу ўцёк; калі я з узведзеным курком падступіўся да фурмана i прымусіў яго злезці з козлаў, падаспеў Олівер i адным махам рассадзіў яму галаву да самых зубоў, хацеў ўжо прыкончыць жанчыну i дзяцей у карэце, якія былі больш падоёныя на мерцвякоў, чым на жывых. Я рашуча ўсупрацівіўся i адрэзаў яму, што калі ён хоча выканаць свой намер, дык няхай спярша заб'е мяне. «Ах,— усклікнуў ён,— неразумны Сімпліцы, вось ужо ніколі не падумаў бы, што ты i праўда як добры дурань будзеш рацымоніі разводзіць!» Я адказаў: «Браце, якая можа быць шкода ад гэтых нявінных дзяцей? Былі б гэта дарослыя дундукі, дык каб бараніліся, тады іншая рэч».— «Што? — запярэчыў ён.— Калі яйцы на патэльні, позна з іх куранятам выводзіцца! Я добра ведаю гэтых смаркатых крывасмокаў; іхні бацька — маёр, сапраўдны гіцаль i ліхая ўбоіна, пашукаць другога такога на свеце!» 3 гэтымі словамі ён усё яшчэ памыкаўся зарэзаць бедных дзяцей; але я стрымліваў яго, пакуль ён, нарэшце, не ўрымсціўся. Там былі пані маёрыха, служанка i трое прыгожых небажат, якіх мне было шчыра шкада; а каб яны нас не выдалі, ix ycix мы замкнулі ў склеп, дзе ім не было ніякай ежы, апроч бруквы i іншай гародніны, хай пасядзяць, пакуль хто-небудзь іх не выпусціць. Пасля мы вымелі карэту, забралі сямёрку выдатных коней i пагналі ix у лес, у самую гушчобу.

А калі мы прывязалі коней i траха агледзеліся, я заўважыў непадалёк ад нас нейкага малойчыка, які ціхенька стаяў пад дрэвам; я паказаў на яго Оліверу, думаючы, што трэба папільнавацца. «Во, дурань! — сказаў ён.— Дык жа гэта жыд, якога я тут прывязаў; ён, шалаган, нябось даўно ўжо спруцянеў». Олівер падышоў да таго жыда, садануў кулаком пад сківіцу i сказаў: «Ну, сабака, i ты таксама мне шмат дукатаў прынёс». I калі ён яго такім вось манерам паварушыў, у таго з рота выпала некалькі дублонаў, якія няшчасны хітрун схаваў там i трымаў да самай смерці. Олівер тут жа засунуў яму руку ў пашчу i выграб дванаццаць дублонаў i выдатны рубін. «Гэтай здабычай,— сказаў ён,— я заўдзячаюся табе, Сімпліцы». I падарыў мне рубін, а сам выправіўся па свайго халопа, наказаўшы мне заставацца каля коней, але добра глядзець, каб мёртвы жыд не пакусаў — гэта так ён пакепіў з мяне, намякнуўшы, што ў яго больш адвагі, чым у мяне.

Пакуль Олівер хадзіў па таго мужыка, я пакутліва думаў i прыкінуў, у якую небяспеку ўмазаўся. Але чаго мне ў вяроўку лезці? — я рашыў ускочыць на каня i даць лататы, але занепакоіўся, бо а раптам Олівер, можа, якраз дзе падсочвае i адразу стрэліць, я ж пабойваўся, што ён цяпер толькі выпрабоўвае маб пастаянства i затаіўся дзе-небудзь паблізу, каб падпасвіць мяне. Потым падумалася — сыду пеша, але тут жа набегла думка — а што, калі, уцёкшы ад Олівера, я дастануся ў лапы сялянам з Шварцвальда, пра якіх ішла нядобрая слава, быццам яны даюць жаўнерам па мазгах. А калі возьмеш, думаў, ycix коней, каб адабраць у Олівера сродак пагоні, а цябе захопяць веймарцы, дык гэта ж пэўнае кола, як злоўленаму злодзею-канакраду. Адным словам, я не мог прыдумацьнічога надзейнага на ўцёкі, асабліва тут, у густым лесе, дзе не ведаў ні дарог, ні сцежак, а звыш таго прачнулася сумленне i мучыла мяне, бо я пакінуў фурмана i стаўся прычынай таго, што ў яго так немміласэрна адабралі жыццё, i ўявіліся мне абедзве няшчасныя жанчыны i нявінныя дзеці, замкнутыя ў склепе, дзе яны, можа, асуджаны на такую ж пагібель, як гэты халдэй пад дрэвам. I я, бязрадны, хацеў суцешыцца сваёй невінаватасцю, бо дзейнічаў супроць сваёй волі i пад прымусам; але сумленне маё падказвала, што іншымі сваімі ўправамі я даўно заслужыў, каб мяне разам з гэтым зацятым бандытам аддаць у рукі юстыцыі на справядлівую кару горлам. Пад канец я паклаў вялікую надзею на Божую літасць i пpaciў выратаваць мяне; i калі найшла на мяне такая мілата, я падумаў: «Дурань! ты ж не пад замком i не прывязаны, перад табою адкрыты ўвесь белы свет з прасветам. Ці мала ў цябе коней, каб уцякаць? А не хочаш езна, бяжы пеша, у цябе ж рэзвыя ногі». Тым часам, пакуль я так пераймаўся, не могучы наважыцца на што-небудзь пэўнае, вярнуўся Олівер разам з нашым селянінам. Ён правёу нас разам з коньмі на хутар, дзе мы падсілкаваліся i па чарзе паспалі па некалькі гадзін. Папоўначы мы паскакалі далей i да полудня паспелі да швейцарскіх пастоў, дзе Олівера добра ведалі i зладзілі нам выдатны пачастунак. I пакуль мы весяліліся, гаспадар паслаў па двух жыдоў, якія купілі ў нас коней за паўцаны. Усё было зроблена так гладка i міла, што не спатрэбілася лішніх дэбатаў. Галоўнае, пра што спыталіся жыды, гэта: «Чые гэта коні — імперскія ці шведскія?» Даведаўшыся, што веймарскія, разважылі: «Ага, дык іх трэба гнаць не ў Базэль, а ў Швабію да баварцаў!» — вельмі здзівіўшы мяне сваёй вялікай абазнанасцю i шчырасцю.

Мы банкетавалі па-панску, тутэйшыя стронгі i ракі былі нам сама да смаку. А як што ўжо й звечарэла, мы зноў рушылі ў дарогу, наладаваўшы нашага селянша, як асла, кумпякамі i ўсякай іншай страўнасцю; з усім гэтым мы на другі дзень завярнулі на адзінокі сялянскі двор, дзе нас прынялі гасцінна i ласкава; мы прабавілі там некалькі дзён з прычыны благога надвор'я, бо вецер, дождж i снег не дужа прыемныя спадарожнікі. Потым прабраліся суцэльным лесам i рознымі сцежкамі да таго нашага дамка, куды мяне Олівер прывёў першага разу, калі браў з сабою.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ

Сімпліцы бачыцъ: адзін ён застаўся, як прадказана, за Олівера паквітаўся

Калі мы так аселі адпачыць i пад'есці, Олівер паслаў селяніна купіць што-небудзь з ежы, а таксама пораху i шроту. Калі той пайшоў, Олівер зняў каптан i сказаў: «Браце, не магу я так далей адзін цягаць гэтыя чортавыя грошы», пасля адвязаў некалькі каўбасак, валікаў такіх, якія ён наciy на голым целе, кінуў іх на стол i сказаў: «Ты таксама павінен папрацаваць i панасіць, пакуль набяром, каб xaпіла абодвум на чорны дзень; гэтыя праклятыя каўбасы намулялі мне бакі; не магу іх больш цягаць на сабе». Я адказаў: «Браце, калі б іх у цябе было столькі, як у мяне, дык не намулялі б». — «Што? — перабіў ён мяне.— Ведай, што маё, тое i тваё, а што здабудзем разам — напалам!» Я падняў абодва мяшэчкі i адчуў, што яны цяжкія, бо накладзены шчырым золатам. Я сказаў, што ўсё гэта складзена вельмі нязручна i калі яму заўгодна, дык можна ўсё так зашыць, што насіць будзе лягчэй. А калі ён даў мне на гэта волю вольную, я пайшоў з ім да дуплястага дуба, дзе ў яго былі схаваны нажніцы, іголкі i ніткі; так з пары штаноў я скроіў яму i сабе па пары наплечнікаў, упакаваў у іх мілыя чырвоныя манеткі, і, калі мы надзелі гэтыя наплечнікі пад кашулі, атрымалася, што як бы на нас былі спераду i ззаду залатыя панцыры, што было якраз вельмі дарэчы, бо гэга давала дадатковую бяспеку, калі не ад кулі, дык, прынамсі, ад шаблі. Я падзівіўся i спытаўся ў яго, чаму пры ім няма срэбра, i ён адказаў, што яно ў яго схавана ў дупле, больш за тысячу дукатаў, якімі ён дазволіў апекавацца мужыку, i дакладнага ліку ім не ведае, бо ў грош не ставіць такія авечыя бобахі, як срэбра.

Калі са швівам было скончана i грошы былі ўкладзены, мы выправіліся ў наш ложамент, дзе ноччу гатавалі ежу i грэліся каля печы. А ўдзень, каля гадіны, калі мы меней за ўсё таго чакалі, у нашу хатку шырока расхлябеніліся дзверы i ўвальваюцца шасцёра мушкецёраў з капралам, са зброяй напагатове i запаленымі кнатамі; яны заяглілі на ўсё горла, каб мы ім здаваліся. Аднак Олівер, які, як i я, заўсёды трымаў пры сабе зараджаны мушкет i востры меч i якраз сядзеў за сталом, калі я стаяў за дзвярмі каля печы,— адказаў ім некальімі кулямі, ад якіх двое адразу грымнуліся на падлогу, а я двума стрэламі паклаў трэцяга i скалечыў чацвёртага. Потым Олівер вышмаргнуў з похваў востры меч, які выручаў яго з любой бяды, ды такі востры, што рэзаў волас i можа быць параўнаны са славутым мячом Калібурнам англійскага караля Артура, i разваліў пятага ад пляча да пупа, аж з яго ўсе тэльбухі вывернула i ён агідна паваліўся ва ўсе гэта сваё. Тым часам я навярнуў шостаму прыкладам па галаве, ён i ногі выпруціў. Такую самую порцыю сам Олівер атрымаў ад сёмага, ды такое сілы, што мазгі вылецелі; а я сваім цёнгам гваздануў гэтага сёмага, i ён лёг побач за добрую кампанію, не кеўкнуўшы. А калі паранены, якога я падстрэліў спачатку, убачыў такі ўдар i заўважыў, што я павярнуў мушкет i хачу выбіць з яго астатні дух, ён кінуў сваю зброю i давай уцякаць, быццам яго сам чорт гнаў. На ўсю гэтую баталію пайшло часу не больш чым каб сказаць пацеры,— сямёра адважных жаўнераў ляжалі гатовенькія.

I такім чынам запанаваўшы адзін над полем сечы, я агледзеў Олівера, ці не засталося ў ім якога каліўца жыцця,— не, не засталося, ён не дыхаў; я разважыў, што няварта пакідаць мёртваму столькі грошай, якія яму ні на што ўжо не патрэбныя; я зняў з яго зал ату ю шкуру, якую толькі ўчора пашыў яму, i павесіў на плечы паўзверх сваёй. I як што мушкет мой быў разбіты, дык я забраў Олівераў, а таксама ягоны востры баявы меч; узброіўшыся на ўсякі раз, я даў дзёру па той самай дарозе, па якой, як я ведаў, павінен быў вяртацца наш селянін. Я сеў крыху наўзбоч ад таго месца, каб яго дачакацца, агледзецца i падумаць, што ж рабіць далей.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ

Сімпліцы страчае названага брата, які бадзяўся ў плюндрах i латах

Не праседзеў я i паўгадзіны ў развагах, аж, гля,— наш мужык, засопся, як мядзведзь; бяжыць штомоцы i не згледзеў мяне, пакуль я яго не дагнаў. «Куды ляціш? — пытаюся.— Што новага?» Ён адказвае: «I не пытайся, уцякай хутчэй! Сюды ідзе капрал з шасцю мушкецёрамі, а ў ix загад узяць пад варту цябе i Олівера i жывых ці мёртвых даставіць у Ліхтэнэк. Яны i мяне захапілі i загадалі весці сюды, але па дарозе я ўцёк i вось прыбег». Я падумаў: «Ах ты, чмурыла! Засыпаў нас, каб прысабечыць дупло»; але не падаў выгляду, бо мне быў патрэбен праваднік, а сказаў толькі, што Олівер i усе, хто меўся ўзяць нас пад варту, вунь яны там, ляжаць, ножкі згарнуўшы. А як што мужык не даваў веры, я зрабіў ласку, пайшоў з ім на месца, дзе ён на свае вочы ўбачыў тую ліхату — сем трупаў. «Сёмаму з тых, што прыйшлі па нас, я даў уцячы, i бачыць Бог, калі б я мог зноў ажывіць палеглых тут, я б так i зрабіў!» Мужык аслупянеў ад жаху i дзіва i усклікнуў: «Што ж рабіць?» Я адказаў: «Што рабіць, ужо ясна! Выбірай адно з трох: альбо ты зараз правядзеш мяне праз лес у Філінген, альбо пакажаш дупло, дзе схаваныя грошы Олівера, альбо памрэш на месцы i зробіш добрую кампанію гэтым падлам! Калі правядзеш у Філінген, грошы застануцца табе аднаму, а пакажаш дупло, падзелім напалам, а калі ні тое, ні другое, я прыстрэлю цябе i пайду сваёй дарогай, а грошы ні мне, ні табе». Мужык з вялікай ахвотай умыкнуўся б ад мяне, але баяўся мушкета, а таму бухнуў на калені i выбраў першае. I вось мы, у вялікім спеху i без ежы, пітва i адпачынку, рушылі i ішлі ўвесь той дзень i ноч, бо, на наша шчасце, было даволі светла, а пад раніцу ўбачылі горад Філінген, дзе я i адпусціў мужыка. На гэтай дарозе мужыка падганяў страх, а мяне жаданне ўратаваць жыццё i свае грошы, i я амаль паверыў, быццам золата дадае чалавеку сілы, бо хоць я нёс на сабе вялікі цяжар, аднак не адчуваў, каб вельмі стаміўся.

Я палічыў за добрую аснову, што, калі я падышоў да Філінгена, гарадская брама была адчынена. Каравульны афіцэр учыніў мне допыт, i калі пачуў, што я назваўся вольным райтарам з таго самага палка, які мне вызначыў Хэрцбрудэр, вызваліўшы ад мушкецёрства ў Філіпсбургу, а таксама, што я ўцёк з лагера пад Брайзахам, ад веймарцаў, куды трапіў пасля таго, як быў захоплены ў палон каля Вітэнваера i запхнуты сілаю ў іхняе войска, а цяпер вось хачу вярнуцца ў свой полк да баварцаў, ён прыставіў да мяне мушкецёра, які i завёу мяне да каменданта. Той яшчэ кволіўся ў ложку, бо за поўнач прашчыраваў за справамі, i мне давялося чакаць з добрых паўгадзіны каля ягоных дзвярэй, але як што людзі ішлі з ранішняй імшы, дык мяне з ycix бакоў абступілі гараджане i жаўнеры, усім хацелася ведаць, як там пад Брайзахам; ад гэтага вэрхалу прачнуўся камендант, які загадаў упусціць мяне.

Ён учыніў мне новы гізамант*, а я адказваў усё тое самае, што i каля гарадское брамы. Потым ён распытаўся пра ўсякія прыватныя дробязі аблогі i ўсякае астатняе, i тут я прызнаўся, што тыдні два прабыў у аднаго малойца, які таксама быў з беглых, i з ім разам мы напалі на карэту i абабралі яе, спадзеючыся здабыць у веймарцаў столькі, каб купіць коні, экіпіравацца i явіцца кожнаму ў свой полк; аднак учора на нас напаў капрал з шасцю мушкецёрамі, у выніку чаго мой прыяцель i яшчэ шасцёх, пасланых ад праціўніка, палеглі на месцы, а сёмы ўцёк, як i я, прычым кожны на свой бок. Пра тое, што я мерыўся прабрацца ў Л. у Вестфаліі да сваёй жонкі i што на мне два поўныя наплечнікі, я маўчаў, як мёртвы. I тое, праўду сказаць, я зусім не саромеўся, што прамаўчаў, бо што яму да таго? Ён не пытаўся, я не хлястаў языком, ён не цягнуў на рэмус, я не ўпіраўся, ён толькі не мог даць веры, што мы ўдвух з Оліверам паслалі ў поцьму шасцёх мушкецёраў, а сёмага завярнулі ў бегі, хоць мой прыяцель заплаціў за гэта жыццём. У час гэтага дыскурсу мне якраз надарыўся выпадак завесці мову пра выдатны меч Олівера, якім, вось ён пры мне, я нахваліцца не мог. I ён так спадабаўся каменданту, што я, каб адысці ад яго добрым манерам i атрымаць пашпарт, мусіў памяняцца з ім на шпагу. I праўда, меч быў выдатны, прыгожы i ладны, на ім быў вытраўлены вечны каляндар, i магу пабажыцца, што ён быў выкаваны самім Вулканам у hora Mortis i ўжо ж, напэўна, быў зроблены, як апісана ў «Скарбніцы герояў», i менавіта таму ўсе іншыя мячы ламаюцца аб яго i самыя бясстрашныя ворагі i адважныя, як ільвы, ваяры ўцякаюць, нібы зайцы. Калі ён мяне адпусціў i загадаў выпісаць мне пашпарт, я самай кароткай дарогай выправіўся на пастойны двор, дзе i сам не ведаў, ці то заваліцца спаць, ці паесці. Аднак рашыў спачатку спатоліць голад i таму загадаў прынесці мне ежы i напіткаў, раздумваючы, як я зладжу свой гандаль i пры маіх грошах ужо ж напэўна дабяруся да Л. да сваёй жонкі, бо ў мяне было столькі ж ахвоты вяртацца ў полк, як i скруціць сабе карак.

Тым часам, пакуль я аддаваўся ў думках такім спекуляцыям i прыдумваў розныя іншыя хітрыкі, у пакой прашкандыбаў нейкі малойчык з мыліцаю пад пахай; у яго была перавязаная галава, рукі на перавязі i такія страшныя лахманы, што я не даў бы за ix i гелера. Ледзь толькі тракцірны слуга ўбачыў яго, як адразу хацеў прагнаць, бо ад яго нясцерпна смярдзела i ён быў увесь у вошах, імі можна было б абсыпаць швабскі стэп. А ён маліў-прасіў, каб яму, дзеля Бога, дазволілі пагрэцца, але дарма. Калі я ўмілажаліўся з яго i папрасіў за яго, таго пусцілі да печы, як валацугу. Ён глядзеў на мяне, як мне здалося, заходзячыся з голаду i неяк багавейна, пры гэтым некалькі разоў глыбока ўздыхнуў; i калі слуга выйшаў, каб прынесці смажаніны, ён падышоў да майго стала i працягнуў мне гліняны кубак. Я лёгка мог здагадацца, чаго ён падышоў, узяў ў яго кубак i наліў піва, перш чым ён паспеў папрасіць. «Ах, дружа,— сказаў ён,— дзеля Хэрцбрудэра дай мне таксама крыху паесці!» Калі я пачуў гэта, у мяне сэрца захалонула, i я зразумеў, што гэта сам Хэрцбрудэр. Я ледзь не самлеў, калі ўбачыў яго ў такім бядотным стане, але сцерпеў, кінуўся яму на шыю i пасадзіў побач з сабою, бо нам абодвум слёзы засцілі вочы, мне ад жалю, яму ад радасці.

* Экзамен (бел. утарковае).

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ

Сімпліцы слухае, колькi бедаў Хэрцбрудэр за час ix разлукі зведаў

Наша неспадзяваная сустрэча так нас уразіла, што мы не маглі ні есці, ні піць, а толькі апытваліся, што ды як сталася з кожным з таго часу, як мы бачыліся апошні раз. Але мы не маглі шчыраваць адкрыта, бо тракціршчык i слуга ўвесь час шнуравалі туды-сюды. Тракціршчык здзіўляўся, што я не грэбую такім завашыўленым хлопцам, а я сказаў, што на вайне такое бывае часта. Як што я зразумеў, што Хэрцбрудэр дагэтуль быў у шпіталі i карміўся жабраваннем i што раны ягоныя кепска перавязаныя, дык умовіўся з гаспадаром, каб ён адвёў яму асобны пакой, па-клаў Хэрцбрудэра ў ложак i загадаў паклікаць да яго найлепшага доктара, якога толькі можна было знайсці, а таксама краўца i швачку, каб апрануць яго i звесці ўсе вошы, якія стачылі яго да касцей. У мяне ў кашальку яшчэ вадзіліся дублоны, якія Олівер дастаў з рота ў мёртвага жыда. Я ляснуў імі па стале i сказаў Хэрцбрудэру так, каб чуў тракціршчык: «Глядзі, браце, вось мае грошы; хачу іх патраціць на цябе i праесці разам з табою», і гаспадар пачаў нам старанна прыслужваць. А фельчару я паказаў рубін, таксама дастаты з памянёнага халдэя, цаною прыкладна ў дваццаць талераў, i сказаў: «Як што тыя невялікія грошы, што пры мне, пойдуць на пракорм i на вопратку майму сябру, дык я намераны даць табе гэты рубш, калі толькі ты хутка паставш на ногі памянёнага сябра», фельчар быў задаволены i таму ўжыў свае найлепшае лячэнне.

Дык вось, даглядаў я Хэрцбрудэра, як свае другое Я; аддаў пашыць яму простае адзенне з шэрага сукна, але спярша выправіўся да каменданта з-за пашпарта i паведаміў яму, што сустрэў цяжка параненага прыяцеля i хачу дачакацца, калі ён паправіцца; а пакідаць яго тут не адважваюся, каб не адказваць за яго ў палку. Камендант пахваліў мой намер i дазволіў заставацца, колькі мне будзе мусова, i паабяцаў даць нам добры пашпарт, калі мой прыяцель уздольніцца на дарогу разам са мною.

А вярнуўшыся да Хэрцбрудэра i сеўшы каля ягонага ложка, я папрасіў яго расказаць мне, як ён трапіў у такую бядоту; бо я ўжо быў падумаў, што, можа, з якой-небудзь важнай прычыны ці з якой-небудзь прамашкі яго пазбавілі ранейшага высокага звания i гонару i ўвалілі ў цяперашнюю ліхату. А ён сказаў: «Браце, ты ж ведаеш, што я быў самы любімы i давераны сябар i фактар у фон Гёца; табе таксама даволі добра вядома, як нешчасліва закончылася мінулая кампанія, у якой ён быў галоўны генерал i камандзір, калі мы не толькі прайгралі бітву пад Вітэнваерам, але i не змаглі вызваліць з аблогі Брайзах. I як што пра тое пайшлі па свеце самыя розныя пагалоскі, дык памянёнага графа заклікалі да адказу i павезлі ў Вену, я ад сораму i страху па добрай волі ўвергнуў сябе ў такую мізэрнасць i часта зычыў сабе смерці ў такой нэндзы ці жыць употайкі, пакуль не выявіцца, што граф ні ў чым не вінаваты, бо, наколькі я ведаю, ён заўсёды быў верны рымскаму імператару. А што ён летась не меў ўдачы, дык, як я мяркую, трэба прыпісаць гэта не графавай памылцы, а прадвызначанасці ад Навышняга, які пасылае перамогу таму, каму хоча.

Калі мы надумаліся вызваліць з аблогі Брайзах i я ўбачыў, што ў нас справы ідуць ні хібка ні зыбка, як на заўтра збіраючыся, я ўзброіўся i пайшоў на абложны плывучы мост, рібыта адзін мог усё завяршыць, чаго тады не разумеў i што, зрэшты, не было маім абавязкам; аднак я хацеў падаць прыклад астатнім, і, як летась улетку нам не ўдалося нічога зрабіць, дык, на шчасце ці на няшчасце, я апынуўся ў першых радах наступу, i мне першаму давялося сутыкнуцца з непрыяцелем, i тут пайшла пацеха. I хоць я быў першы ў наступе, аднак жа апынуўся апошні ў абароне, бо мы не вытрымалі шалёнага націску французаў i таму раней за іншых трапілі ў рукі ворагам. Мяне паранілі ў правую руку i амаль адразу ў сцягно, i я не мог ні бегчы, ні выхапіць шпагу; а як што цесната i небяспека не дазва-лялі ні прасіць, ні даваць пардону, дык атрымаў я яшчэ i ўдар па галаве, ад якога ўпаў на зямлю, i як што на мне была добрая вопратка, дык мяне распранулі i скінулі, як мертвага, у Рэйн. У такой бядзе я паклікаў Навышняга i аддаўся яго святой волі, i калі я даваў розныя зарокі, дык адчуў яго заступніцтва: Рэйн выкінуў мяне на бераг, я заткнуў свае раны мохам, i хоць ледзь не замерз, аднак жа адчуў у сабе асаблівую сілу, так што здолеў адпаўзціся, бо мне памог Бог, i вось я, хоць i вельмі моцна скалечаны, трапіў да братоў-мэрадзёраў i жаўнерскіх жонак, якія пашкадавалі мяне, хоць мяне зусім не ведалі. Яны ўжо й не думалі пра шчаслівае вызваленне крэпасці, што мне спрычыніла боль большы, чым ад ран. Яны накармілі i абагрэлі мяне каля вогнішча, далі вопратку, і, перш чым я паспеў як след перавязаць свае раны, як убачыў, што нашыя змерыліся да ганебнага адступлення i прызналі справу за прай-граную, што мяне вельмі засмуціла; я рашыў нікому не адкрывацца, каб i на маю долю не дасталася кпінаў, а таму прыстаў да некалькіх параненых з нашай арміі, з якімі ішоў фельчар. Яму я аддаў свой залаты крыжык з шыі, за што той перавязаў мае раны. Так я i вёў, дарагі Сімпліцы, сваё мізэрнае жыццё, пастанавіўшы нікому не адкрывацца, пакуль граф фон Гёц не выйграе справу. I цяпер, бачачы тваю вернасць i шчырую сардэчнасць, я атрымаў вялікую надзею, што мілажальны Бог яшчэ не пакінуў мяне, бо сёння раніцай, калі я ішоў ад першай імшы i ўбачыў цябе каля камендантавай кватэры, дык уявілася мне, што Бог паслаў цябе да мяне замест свайго анёла, які павінен прыйсці да мяне на дапамогу ва ўсякай маёй нягодзе».

Я суцяшаў Хэрцбрудэра, як толькі мог, і адкрыў яму, што ў мяне куды болш грошай, чым тыя некалькі дублонаў, якія я паказаў, i што ўсё гэта цяпер паслужыцца i яму; i тым часам расказаў пра пагібель Олівера i якім чынам я вымушаны быў адпомсціць за ягоную смерць, i гэта так падняло мой дух, што паспрыяла яго цялеснаму ацаленню, бо дзень у дзень раны ягоныя гоіліся лепей i лепей.