Ішлі гады, паблісквалі вёснамі імклівымі, зіхацелі летамі навальнічнымі, асыпаліся ліставейнымі восенямі, залягалі сьнежна-іскрыстымі зімамі...
Ішлі гады...
Шчасьлівейшыя — мералі вёснамі гады. Маладосьцю мералі ўсё жыцьцё, як адзін вялікі дзень.
Ды ці бывае-ткі яна, вечная маладосьць?
І ці шмат шчасьлівых на сьвеце?
Шчасьлівыя прашчуры толькі — на леты лічылі век. Залаты іхны век — заўсёды ў мінуўшчыне...
«Лета Божага тысяча чатырыста дванаццатага ад нараджэнь ня Хрыста...»
І палеглі ў дамавіны прашчуры, шчасьлівыя, бестурботныя— занадта бестурботныя...
І пакінулі нашчадкам працу ў поце аблічча свайго, пакінулі вялікі, непазбыўны сум.
Сум вялікі, ой! узрос бясконца:
Дзе ж ты і лета, дзе й месяц ліпень?І гады ішлі, цяклі гады, як адна даўгазвонная восень.
Ішлі гады...
* * *
Восень!
Перад новаю зданьню тваёй у экстазе ўкленчыў юнак, і песьня — на вуснах натхнёных.
...А песьня расла, сітавала душу,І дарыла дары ўсім, усім, і здалося ўсім — залатая восень. Залаты век — прашчураў век — мільгануў па-за пурпурам здані.
Кароткі век, восеньскі, матыліны век...
І ўгледзелі ўсе: не залатая — пурпуровая восень. І ўгледзелі ўсе — на пурпуры кроў. Кроў, прагная новай крыві. І сваю кроў угледзелі ўсе на пурпуры тым. І ўцямілі ўраз — што позна. Што пярэйдзе на пурпур уся жывая, гарачая кроў — крывічанская кроў краіны...
І чулі, як вецер нагвалт зазваніў,Чорная восень — вось яна! Чорна, чорна ўсё навокал. І чорных варонаў — раптам — адкуль? — чорных варонаў грудкі й груды, і навалы чорных-чарнюшчых варон.
Чорныя вароны над бязьлістым садамА на песьню ж — якга — прыляцелі сюды. Ухапіць яе ў дзюбы, песьню жывую, ірваць, шкуматаць — і каб капала кроў, крывічанская кроў краіны — пад карканьня крык:
— Мас-ква! Мас-ква! Мас-ква!Вясны не было. Навальніцай адразу ўдарыла лета. Навальніца ламала, крышыла, бушавала, навальніца — такое ня бачылі шчэ! І аціхла калі — недалёка вакол пачысьцеў далягляд.
Ды нячутна, ціхутка зь лета — зноў выйшла восень.
Зноў, але — новая. Жоўтая восень.
Залатая восень?
Сьцежкамі роднай краіны паходжвае восень, і ўпартыя дзіды шыпшыніны салютуюць ёй — жыве!
О Беларусь, мая шыпшына,Няхай пакрычаць. Няхай папрабуюць узьлётваць нават, махаючы даўгімі чорнымі крысамі — там, дзе крылы былі... Няхай. Бо шырока дыхае прасьцяг, новым звонам восені далёка зьвініць:
— Тут не Масква! Тут не Масква!Будзе, стане, бо ўсё мацней і размашысьцей гудзе звон восені, усё гразьней цяжкімі ўдарамі падае медзь.
Спасылка ва і спасылка .