en

Дубянецкая Ірына

Дубянецкая Ірына

Іры́на Міха́йлаўна Дубяне́цкая (* 23 траўня 1964, Менск, БССР) — беларускі філёзаф і тэоляг. Доктар філязофіі, доктар сакральнай тэалёгіі (2005). Дачка выдаўца і пісьменьніка Міхася Дубянецкага, сястра паэткі Галіны Дубянецкай.

Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, Скарынаўскім цэнтры, часопісе «Крыніца».

У 1992 зьехала на навучаньне ў Лёнданскі місіянэрскі інстытут, дзе яны з Каралінай Мацкевіч сталі першымі жанчынамі-студэнткамі. З 1997 вучылася ў Лёвэнскім унівэрсытэце, дзе атрымала дыплёмы магістра багаслоўя, арыенталістыкі, біблейскіх штудый, а 24 чэрвеня 2005 абараніла доктарскую дысэртацыю па тэме «Космас і хаос у габрэйскай Бібліі і міталёгія старажытнага Блізкага Ўсходу». Адзіная жанчына ў Беларусі, якая мае ступень доктара сакральнае тэалёгіі.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У 1989 стала адной з ініцыятарак руху за адраджэньне беларускае грэка-каталіцкае царквы. У 1990 разам з Каралінаю Мацкевіч і Сержуком Абламейкам заснавала часопіс «Унія» і стала яго галоўнай рэдактаркай[2].

Выкладае ў Беларускім калегіюме і Лятучым унівэрсытэце.

Валодае іўрытам, грэцкай, арамэйскай, угарыцкай, фінікійскай, маабіцкай мовамі[3].

Піша вершы на беларускай і ангельскай мовах. Друкавалася ў зборніку амэрыканскага міжнароднага паэтычнага фонду.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Дубянецкая Ірына :: Publications

pdf epub

Дзеяслоў 89

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 87

Дзеяслоў 86

Homo historicus 2012

Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi
Смалянчук Алесь, рэд.

Homo Historicus 2012 працягвае традыцыю гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі, якую распачалі першыя тамы гадавіка (Homo Historicus 2008 i Homo Historicus 2009). Традыцыйная для гадавіка праблема Чалавека ў беларускай гісторыі ў матэрыялах чарговага тома спалучаецца з даследаваннямі...… More

Прыватная калекцыя

У гасяцях у Ірыны Дубянецкай
Дубянецкая Ірына

У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org