en

Дубовік Юрась

Дубовік Юрась

Юры Дубовік – сын беларуса-балахоўца, настаўнік, асветны афіцэр Беларускай краёвай абароны. Быў адным з адраджэнцаў беларускага школьніцтва ў Маладэчне пад нямецкай акупацыяй, стваральнікам і кіраўніком Саюзу беларускай моладзі ў Красным.

10 ліпеня 1944 году, пасьля вяртаньня савецкіх войскаў, Юрася затрымалі. 10 гадоў ён адбыў у ГУЛАГу. Калі вызваліўся, марыў пра вышэйшую адукацыю, але ніяк не мог паступіць. Любіў ён расказваць гісторыю, як у дакументах падправіў сваю аўтабіяграфію, напісаў, што 10 гадоў працаваў у... НКВД/МВД (лагеры былі ў іх сістэме). Паступіў без праблемаў. Праз нейкі час з ім паразмаўляў афіцэр пра тое, што так нельга рабіць, але наступстваў не было...

Дубовік выдаў у 2006 годзе кнігу ўспамінаў з нечаканай назвай "Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі".

Памёр Юры Дубовік 5 сакавік 2014 году ў Салігорску.

Дубовік Юрась :: Publications

pdf

Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі


Дубовік Юрась

Гэтая кніга — успаміны колішняга вязьня расейска-савецкіх канцлягераў Юрася Дубовіка. Сьведка мінулай эпохі, аўтар шчыра апавядае прa ўсё, што перажыў, што ведаў, чуў i бачыў. Нягледзячы на цяжкія выпрабаваньні, Юрась Дубовік захаваў сваю годнасьць, пранёс у сэрцы любоў да свае Бацькаўшчыны. Для шырокага...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org