- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад перамогі да перамогі, ад аднаго канвеернага 60-годдзя да другога жыве наша ўлада. I здэцца гэтай вакханаліі афіцыйных сьвятаў і сьвяткаванняў няма канца. Кшталту сатурналій выглядала апошняе сьвяткаванне апошняй перамогі. Гваздом, прабоем, загваздкаю і шворнем праграмы былі партрэты Сталіна. От гэта і ёсьць галоўны герой сьвяточнага шалу. Пакінем у баку нікчэмнае блядаслоўе тэлебачання. Дэманстрацыя прыхільнасьці да канібала -людажэра паказвае, з каго будзе браць узор і якімі метадамі будзе дзейнічаць тутэйшая каланіяльная ўлада.