- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абранне дзвюх дэпутатак ад дэмакратычных сіл у беларускі парламент само па сабе ўжо сталася парушэннем стабільнай дагэтуль формулы палітычнага жыцця ў Беларусі, паводле якой Аляксандр Лукашэнка абвяшчае чарговыя выбары, апазіцыя ў апошні момант пачынае сварыцца міжсобку, удзельнічаць у тых выбарах ці не. Выбары адбываюцца, пра іх сумленнасць і дэмакратычнасць заяўляюць улады і назіральнікі з краін, далёкіх ад дэмакратыі. Ім пярэчыць апазіцыя, якой старшыня Цэнтрвыбаркаму залічвае чарговую паразу. У наступную выбарчую кампанію сцэнар паўтараецца. А таму заява ў Палаце прадстаўнікоў шостага склікання Алены Анісім і Ганны Канапацкай, прадстаўніц Таварыства беларускай мовы і Абʼяднанай грамадзянскай партыі, наўрад ці пакінула абыякавымі хоць кагосьці з іх калегаў па дэмакратычным лагеры.