be
epub

Дванаццацігоднікі

Бядуля Змітрок
Апавяданне

Ужо болей за сто год, як воддаль тракту, на пагорку, стаяла вёска Такароўшчына. Вёска невялікая — сяліб каля дваццаці. Але яна вызначалася ва ўсёй ваколіцы сваім багаццем. Хаты зграбныя, высокія, чыстыя, пакрытыя не саломай, як у суседніх вёсках, а драніцамі. Кожная хата мела на сваім дзядзінцы добрую, чыстую студню; пры кожнай сялібе быў добры агарод, садок, а воддаль шырыліся палосы тлустага, чарназёмнага поля, а далей — высокі панскі лес, а за лесам — балота, а за балотам — сплаўная рэчка Слізянка. Такароўшчына славілася на ўсю ваколіцу найлепшым збожжам — чыстым і ядраным, найлепшай жывёлінай і добрымі тканінамі. Гэтыя тавары такароўцы вазілі прадаваць на кірмашы ў ваколічныя мястэчкі, або гандляры прыязджалі да іх у вёску купляць. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2006 by Змітрок Бядуля; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org