Дыскусія пра становішча пісьменнікаў у Беларусі
2021-10-15 17:37
Нямецкая фундацыя “Генсхаген” апублікавала відэа дыскусіі пра Беларусь і становішча пісьменнікаў у Беларусі, у якой прынялі ўдзел сябры Беларускага ПЭНа Уладзімір Лобач і Марыя Мартысевіч.
"Вельмі няпроста быць спікерамі аб падзеях 2020 года ў кантэксце беларускай культуры, калі застаешся ў краіне ці прынамсі вандруеш з намерам вярнуцца. Але сёння важна, каб у свеце гучалі галасы з Беларусі, і гэта пераважыла сумневы. Мадэратарка - кіраўніца літаратурных праектаў фундацыі, неверагодная Шарлота Штольц", - напісала Марыя.