- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыяле́кт (па-грэцку: διάλεκτος — «гаворка» ад грэц. διαλέγομαι — «гаварыць, тлумачыцца») — разнавіднасьць мовы, якая ўжываецца як сродак зносінаў паміж людзьмі, зьвязанымі паміж сабой адной тэрыторыяй. Дыялект зьяўляецца паўнавартаснай сыстэмай маўленчых зносінаў (вуснай ці знакавай, але не абавязкова пісьмовай) са сваімі ўласным лексыкай і граматыкай. Традыцыйна пад дыялектамі разумеліся перш за ўсё сельскія тэрытарыяльныя дыялекты. У апошні час зьявілася нямала працаў і пра гарадзкія дыялекты — у прыватнасьці, да іх адносяць гаворку негрыцянскага гарадзкога насельніцтва ЗША, чыя ангельская мова істотна адрозьніваецца ад іншых разнавіднасьцяў амэрыканскай ангельскай. Дыялектная мова, мясцовыя гаворкі адрозьніваюцца ад літаратурнае мовы тэрытарыяльнай неаднастайнасьцю і абмежаванасьцю пашырэньня, звычайна вуснай формай бытаваньня, вузкай грамадзкай ужывальнасьцю і прыналежнасьці пераважна сялянству.