- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Гэтае выданне – своеасаблівая анталогія твораў, аб’яднаных сугучнасцю аўтарскіх поглядаў на з’явы грамадскага і культурнага жыцця Беларусі савецкага часу і так званага пераходнага перыяду. Аповесць Франца Сіўко “Удог” і раман Юрыя Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў” маюць як гарачых прыхільнікаў, так і непрыяцеляў, што з улікам надзённасці тэм і варыянтнасці іх інтэрпрэтацый цалкам зразумела. Творы, напісаныя на мяжы XX–XXI стcт. і змешчаныя ў кнізе згодна з храналогіяй адлюстраваных у іх падзей, і праз дваццаць год пасля першага з’яўлення ў друку не страцілі актуальнасці і будуць цікавыя масаваму чытачу.