- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сённяшні нумар-юбілейны. Мы адзначаем гадавіну выхаду першага нумару «Дзедзіча», да якой прымеркавалі новы дызайн.За гэты час у клубе адбылося шмат цікавых падзей, і не маючы магчымасці распавесці пра кожнае падрабязна, мы асвятлім найбольш значныя: 1. Самае важнае - у нас нарэшце з'явілася памяшканне, дзе можна збірацца, абмяркоўваць планы, працаваць і адпачываць! Офісам гэта не назавеш, але на бліжэйшы час нас задавальняе і двух-пакаёвая кватэра ў самым цэнтры горада: вул. Карбышава, 112, к. 4. ёсць у нас ужо і кампутары, выхаду і нтэрнэт, факс. Увесь люты і палову сакавіка мы ўладкоўваліся на новым месцы. Цяпер мы - адна з нешматлікіх моладзевых арганізацый, што маюць сваё памяшканне, тэхніку, якую-ніякую бібліятэку і відэатэку.