- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Менск, зала Саюза мастакоў. 10 сакавіка ў 12 гадзін тут адкрыўся Урачысты сход грамадскасці па прыняцці Нацыянальнага гімну Беларусі. На сход прыйшлі каля 130 прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, сябры палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Пісьменнікі і мастакі, кампазітары і дзеячы тэатра, навукоўцы і палітыкі, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання на чале з М.Грыбам, якому выпаў гонар у 1994г. падпісаць Кастытуцыю Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі нацыянальных аб’яднанняў, моладзь... У прэзідыуме - знаны мастак А.Марачкін, старшыня Саюза пісьменнікаў В.Іпатава, кампазітар В. Войцік.