- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння вы трымаеце ў руках чарговы нумар абноўленага "Дзедзіча”, аўтары якога паставілі сабе на мэце зрабіць добрую газету для ўсіх студэнтаў Берасця. Не ведаю, спадабаецца вам новы нумар, ці не. Спадзяюся, нараканняў будзе не вельмі шмат. Скажу адзінае: мы стараліся. Мы - заснавальнікі газеты - гэта некалькі амбіцыёзных студэнтаў, якія вырашылі паспрабаваць сябе журналістамі ў межах ВНУ і тэхнікумаў Берасця. Што-месяц на старонках «Дзедзіча» вы будзеце знаходзіць матэрыялы на самыя цікавыя, на наш погляд, для моладзі тэмы. Мы паспрабуем у поўным аб’ёме асвятляць жыццё горада, навучальных устаноў аб'ектыўна адказваць на вашыя пытанні, расказваць шмат новага і пазнавальнага.