- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У суботу, 2 лістапада, клуб "Дзедзіч” правёў чарговую экалагічную акцыю ў рамках праекта “Крок у Будучыню". На гэты разу Берасці (скрыжаванне вул. Гаўрылава і вул. Ленінградскай) быў пасаджаны гарадскі сквер. Акцыя пачалася а 12-й гадзіне і доўжылася каля трох гадзін. Сябры клуба, вучні СШ № 28 г. Берасця і мясцовыя жыхары пасадзілі 80 дрэваў (бяроза, рабіна) і 40 кустоў (фарзіцыя, спірэя і інш.). Акцыя праводзілася сумесна з гарадскімі ўладамі: праект пасадкі сквера распрацавала ландшафтны архітэктар г. Берасця Наталля Мікалаеўна Балюк.