- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі проста пералічыць усе арганізацыі, што 5ылі зліквідаваныя ў краіне на працягу бягучага года, то месца на гэтай старонцы хапіла б яшчэ толькі на тое, каб назваць галоўнага ініцыятара ганенняў супраць дэмакратычных сіл. Зрэшты, вы ўсе і так яго ведаеце, таму не будзем марнаваць на гэта газетную плошчу. Звычайна прычэпкамі для ліквідацыі НДА (так званых недзяржаўных арганізацый) з'яўляюцца фармальныя парушэнні шматлікіх нарматыўных актаў, пастаноў, рэкамендацый і ўказаў, датычных правіла ў справаводства, бухгалтэрыі, вырабу пячаткі ці выкарыстання фірмовых бланкаў сімволікі і г.д. У развітых краінах НДА вядуць справаводства і выконваюць іншыя фармальнасці па спрошчанай схеме, таму як там чынавенства разумее, што патрабаваць выканання усіх бюракратычных "замарочак" ад некамерцыйнай арганізацыі немагчыма.